Вы тут

У Дзяды Марозы я пайшоў бы...


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» ву­чыў­ся ў шко­ле, дзе рых­ту­юць на­ва­год­ніх пер­са­на­жаў

Ду­ма­е­це, каб стаць Дзе­дам Ма­ро­зам, трэ­ба толь­кі ад­па­вед­ны кас­цюм апра­нуць? Па­ха­дзіць ва­кол ёл­кі, па­сту­каць кі­ем, па­да­рыць цу­кер­кі дзят­ве? Па­мы­ля­е­це­ся! Су­час­ныя Дзед Ма­роз і Сня­гур­ка па­він­ны ўмець мно­гае. На­прык­лад, ра­біць па­да­рун­кі сва­і­мі ру­ка­мі. А ка­лі спат­рэ­біц­ца, як аказ­ваць пер­шую ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу. А на­вош­та Дзе­ду Ма­ро­зу зуб­ная па­ста? Не ве­да­е­це? Та­ды чы­тай­це!

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

«Вы­ха­ва­ем у сва­іх ка­лек­ты­вах!»

Па­мя­та­е­це, эпі­зод з філь­ма «Кар­на­валь­ная ноч», ка­лі ды­рэк­тар Агур­цоў ска­заў, што з-за не­да­хо­пу гро­шай «вы­ха­ва­ем Ба­бу Ягу ў сва­ім ка­лек­ты­ве!». У По­лац­ку прад­пры­ем­ствы і ар­га­ні­за­цыі на­кі­роў­ва­юць сва­іх прад­стаў­ні­коў, каб іх на­ву­чы­лі быць Дзе­дам Ма­ро­зам і Сня­гур­кай. І зу­сім не дзе­ля та­го, каб сэ­ка­но­міць на за­пра­шэн­ні пра­фе­сі­я­на­лаў, а каб бы­лі свае «род­ныя» Дзед і Сня­гур­ка. Да­рэ­чы, двух­тыд­нё­вае на­ву­чан­не ў не­звы­чай­най шко­ле бяс­плат­нае. Яна пра­цуе пры по­лац­кім Цэнт­ры ра­мёст­ваў і на­цы­я­наль­ных куль­тур.

— Да 8 снеж­ня па тэ­ле­фо­не пры­ма­лі­ся за­яў­кі. Уся­го ця­пер у нас ка­ля трыц­ца­ці «школь­ні­каў». Са­ма­му ста­рэй­ша­му — 60 га­доў, ма­лод­ша­му — 23. На Дзя­доў Ма­ро­заў і Сня­гу­рак ву­чац­ца вы­ха­валь­ні­кі і пе­да­го­гі, прад­стаў­ні­кі ар­га­ні­за­цый і прад­пры­ем­стваў. Шко­ла — не ка­мер­цый­ны пра­ект, а са­цы­яль­ны. На­шы вы­пуск­ні­кі, атры­маў­шы не­аб­ход­ныя ве­ды, змо­гуць ра­да­ваць дзя­цей сва­іх ка­лег, а так­са­ма браць удзел у даб­ра­чын­ных ёл­ках. Прый­дуць яны і да хлоп­чы­каў і дзяў­ча­так, якія з-за ста­ну зда­роўя не мо­гуць на­ве­даць на­ва­год­нія ра­ніш­ні­кі, у тым лі­ку і ў баль­ні­цы. Мы рых­ту­ем, мож­на ска­заць, пра­фе­сій­ных Ма­ро­заў і іх уну­чак, каб яны маг­лі за­бяс­пе­чыць пра­вя­дзен­не не толь­кі ці­ка­ва­га і вя­сё­ла­га свя­та, але і бяс­печ­на­га, — рас­каз­вае ды­рэк­тар ра­ён­на­га Цэнт­ра ра­мёст­ваў і на­цы­я­наль­ных куль­тур Воль­га Шар­ке­віч.

На са­мым пер­шым за­ня­тку «школь­ні­каў» ін­струк­та­ваў прад­стаў­нік вы­ра­та­валь­най служ­бы ў кас­цю­ме Дзе­да Ма­ро­за. Рас­ка­заў афі­цэр пра тое, што не­аб­ход­на вы­ка­рыс­тоў­ваць сер­ты­фі­ка­ва­ныя гір­лян­ды, на­ву­чыў ка­рыс­тац­ца вог­не­ту­шы­це­лем... А Сня­гур­ка — хі­рург па спе­цы­яль­нас­ці — рас­ка­за­ла, што ра­біць, ка­лі, не дай Бог, ка­мусь­ці з удзель­ні­каў свя­та спат­рэ­біц­ца ме­ды­цын­ская да­па­мо­га.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— Па 2-3 за­ня­ткі пра­хо­дзяць што­дня. Кож­ны пра­цяг­лас­цю 45 хві­лін. Ву­чым ра­біць сва­і­мі ру­ка­мі па­да­рун­кі: з глі­ны, са­ло­мы, ску­ры. Іх уру­чаць хво­рым дзе­цям, а так­са­ма пе­ра­мож­цам кон­кур­саў... Муж­чы­ны нер­ву­юц­ца, што ад­ра­зу не атрым­лі­ва­ец­ца, і ра­ду­юц­ца, як дзе­ці, ка­лі здо­ле­юць! Уся­го ў рас­кла­дзе за­ня­ткаў 11 прад­ме­таў. На­прык­лад, як пра­вес­ці свя­та, каб яно бы­ло ці­ка­вым для гле­да­чоў роз­ных уз­рос­таў? Вя­до­ма ж: што ці­ка­ва да­школь­ні­кам, хут­ка мо­жа на­да­ку­чыць, на­прык­лад, вуч­ням 4-5 кла­саў. А як ся­бе па­во­дзіць пе­рад да­рос­лы­мі, на­прык­лад, па­цы­ен­та­мі баль­ні­цы? Та­му вы­ву­ча­юц­ца та­кія дыс­цып­лі­ны, як «Роз­на­ўзрос­та­вая псі­ха­ло­гія», «Асно­вы гуль­ня­вых пра­грам». Вы­клад­чы­кі — пра­фе­сій­ныя пе­да­го­гі, псі­хо­ла­гі, рэ­жы­сё­ры, май­стры на­род­ных ра­мёст­ваў — з уста­ноў куль­ту­ры, — пра­цяг­вае Воль­га Ана­то­леў­на. Што ці­ка­ва, яна са­ма ра­зоў шэсць бы­ла... Дзе­дам Ма­ро­зам.

— Так, жан­чы­на мо­жа быць не толь­кі Сня­гур­кай. Для мя­не са­мым цяж­кім бы­ло раз­маў­ляць ніз­кім го­ла­сам... Да­рэ­чы, ка­лі Дзед Ма­роз у фут­ры і ва­лён­ках, а Сня­гур­ка ў ба­са­нож­ках прый­дзе на свя­та, дык гэ­та ж ня­пра­віль­на! Упэў­не­на, ней­кі ма­лы аба­вяз­ко­ва за­ўва­жыць і спы­тае ў яе: «Ты так іш­ла зі­мой? Па сне­зе?». Пра­ко­лаў быць та­кіх не па­він­на! Та­му «школь­ні­кі» ву­чац­ца вы­гля­даць на 100% ка­зач­ны­мі.

Вось вы — чар­ня­вы, дык па­він­ны за­гры­мі­ра­вац­ца так, каб дзе­ці не за­ўва­жы­лі, што не­са­праўд­ны Дзед Ма­роз. На бро­вы трэ­ба на­нес­ці зуб­ную па­сту, а ва­ла­сы цал­кам сха­ваць пад шап­кай. На­шы вуч­ні так­са­ма вы­ву­ча­юць тэх­ні­ку гры­му, — дзе­ліц­ца сак­рэ­та­мі мая «на­стаў­ні­ца».

Пе­ра­блы­та­ла са штуч­ным

На­ша раз­мо­ва плаў­на пе­рай­шла ў прак­тыч­ны за­ня­так. Воль­га Ана­тол­еў­на да­ве­ры­ла мне па­на­сіць кас­цюм Дзе­да Ма­ро­за. Адзеў і... ка­зус: фут­ра ака­за­ла­ся ве­лі­ка­ва­тым. На­са­мрэч, ве­ра­год­на, Ма­роз аба­вяз­ко­ва па­ві­нен быць шы­ра­ка­пле­чым і вы­со­кім. Та­му і фут­ры вя­лі­кія шы­юць.

Тро­хі са­пса­ваў­ся ў мя­не на­строй. Але ж бы­ло б не­пры­го­жа, ка­лі б сум­ны Дзед Ма­роз прый­шоў на ра­ніш­нік. Та­му я пад кі­раў­ніц­твам «ды­рэк­та­ра» ка­зач­най шко­лы па­чаў ува­хо­дзіць у воб­раз.

І, ве­ра­год­на, урэш­це стаў ар­тыс­тыч­ным і ха­рыз­ма­тыч­ным — та­кім, хто ўмее за­ва­біць. Але пры гэ­тым стро­гім і доб­рым ча­раў­ні­ком. Ме­на­ві­та та­кім, па­вод­ле слоў Воль­гі Ана­то­леў­ны, і па­ві­нен быць Дзед Ма­роз.

— Вам, я так зра­зу­ме­ла, ува­хо­дзіць і вы­хо­дзіць з воб­ра­за — на­огул не праб­ле­ма. А мно­гія на­шы вуч­ні, уліч­ва­ю­чы іх пра­фе­сіі, ад­сут­насць не­аб­ход­нас­ці шмат га­ва­рыць — лю­дзі «за­ціс­ну­тыя», — хва­ліць мя­не Воль­га Ана­то­леў­на.

На­ва­год­ні клуб... на ко­лах

Я спа­слаў­ся на вя­лі­кую за­ня­тасць па ра­бо­це, ды і жы­ву не ў По­лац­ку, таму мне да­зво­лі­лі здаць «эк­за­ме­ны» экс­тэр­нам. Дву­кос­се ў гэ­тым вы­пад­ку, ба­дай, ліш­няе. Аказ­ва­ец­ца, пас­ля за­вяр­шэн­ня ўсіх за­ня­ткаў вы­пуск­ні­кі шко­лы Дзе­даў Ма­ро­заў зда­юць іс­пы­ты. Ды не пе­рад на­стаў­ні­ка­мі, а пас­ля на­ва­год­ня­га свя­точ­на­га шэс­ця.

— Дзя­дам Ма­ро­зам По­лац­ка­га ра­ё­на ўру­чылі афі­цый­ныя да­ку­мен­ты аб за­кан­чэн­ні шко­лы... Сё­ле­та ўпер­шы­ню за­пра­цаваў на­ва­год­ні клуб на ко­лах. Ка­зач­ныя ге­роі па па­пя­рэд­ніх за­яў­ках мо­гуць пад­няць на­строй усім ах­вот­ным. У пра­гра­ме і вы­пус­кі ра­дыё­га­зе­ты «У Но­вы год ха­чу я па­жа­даць...», і свя­та на­род­на­га ка­лен­да­ра «Ка­лі за­паль­ва­юц­ца зор­кі», аб­ра­ды, тэ­ат­ра­лі­за­ва­ныя па­ка­зы, вір­ту­оз­нае вы­ступ­лен­не вя­сё­ла­га гар­ма­ніс­та, му­зыч­ны га­ра­скоп, на­ва­год­нія тэ­ле­гра­мы... Бу­дуць ар­га­ні­за­ва­ны і кон­кур­сы: «Бег у мях­ах», «Леп­шая пры­пеў­ка», эс­та­фе­ты... Ма­біль­ны клуб на ко­лах на­ве­дае і ад­да­ле­ныя на­се­ле­ныя пунк­ты, — рас­ка­за­ла га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі По­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Ва­лян­ці­на Ула­сен­ка.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.