Вы тут

Андрэй Кабякоў: «Мы павінны навесці ідэальны парадак»


Га­лоў­най за­да­чай ура­да Анд­рэй Ка­бя­коў, на­зна­ча­ны прэм'­ер-мі­ніст­рам Бе­ла­ру­сі, лі­чыць за­бес­пя­чэн­не па­сту­паль­на­га раз­віц­ця эка­но­мі­кі і, па маг­чы­мас­ці, па­вы­шэн­не ўзроў­ню жыц­ця на­сель­ніц­тва кра­і­ны.

«Мы па­він­ны за­бяс­пе­чыць па­сту­паль­нае раз­віц­цё бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі, каб жыц­цё­вы ўзро­вень на­шых лю­дзей ні ў якім ра­зе не стаў гор­шым, а па маг­чы­мас­ці, з улі­кам знеш­ніх аб­ста­він і на­шых да­дат­ко­вых на­ма­ган­няў па на­вя­дзен­ні па­рад­ку і дыс­цып­лі­ны, да­сяг­нуць доб­рых ста­ноў­чых вы­ні­каў», — цы­туе Анд­рэя Ка­бя­ко­ва БЕЛ­ТА.

Прэм'­ер-мі­ністр за­пэў­ніў, што зро­біць усё маг­чы­мае, у тым лі­ку дзя­ку­ю­чы во­пы­ту, на­бы­та­му на па­пя­рэд­ніх па­са­дах, каб яго дзей­насць на но­вым мес­цы бы­ла на ка­рысць бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду і раз­віц­цю эка­но­мі­кі.

«За­да­чы, што ста­яць пе­рад бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кай, ві­да­воч­ныя. Сі­ту­а­цыя ў све­це ня­прос­тая, а на­ша эка­но­мі­ка, на жаль, вель­мі за­леж­ная ад знеш­ніх рын­каў. Але ў той жа час ха­пае і ўнут­ра­ных праб­лем, і мы па­він­ны на­вес­ці ідэа­льны па­ра­дак, каб мі­ні­мі­за­ваць той не­га­тыў­ны ўплыў, які на нас аказ­вае су­свет­ная эка­но­мі­ка», — ска­заў прэм'­ер-мі­ністр.

Па­вод­ле яго слоў, ра­шэн­ні, пры­ня­тыя па­пя­рэд­нім скла­дам ура­да і кі­раў­ніц­твам На­цы­я­наль­на­га бан­ка, вы­ве­ра­ныя і эфек­тыў­ныя. «На­ша за­да­ча — не стра­ціць тэмп у пры­няц­ці эфек­тыў­ных ра­шэн­няў і апраў­даць над­зеі на­ро­да, звя­за­ныя з ра­бо­тай ура­да — га­лоў­на­га эка­на­міч­на­га шта­ба кра­і­ны», — пад­крэс­ліў Анд­рэй Ка­бя­коў.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.