Вы тут

Выйсці на новы ўзровень развіцця


Учо­ра на па­ся­джэн­ні па­за­чар­го­вай се­сіі Брэсц­ка­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ана­толь Ліс за­цвер­джа­ны на па­са­дзе стар­шы­ні Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма.

29-37

29-37

 

Но­ва­га кі­раў­ні­ка воб­лас­ці прад­ста­віў прэм'­ер-мі­ністр Анд­рэй Ка­бя­коў.

Па сло­вах кі­раў­ні­ка ўра­да, Ана­толь Ліс мае вя­лі­кі во­пыт кі­ру­ю­чай ра­бо­ты, на па­пя­рэд­ніх па­са­дах ён да­біў­ся знач­ных пос­пе­хаў, уда­стой­ваў­ся га­на­ро­вых уз­на­га­род. Яго вы­зна­чае іні­цы­я­тыў­насць, энер­гіч­насць і прын­цы­по­васць. «Пры пры­зна­чэн­ні на но­вую па­са­ду кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы Ана­то­лю Лі­су бы­лі да­дзе­ны кан­крэт­ныя да­ру­чэн­ні па раз­віц­ці воб­лас­ці, у пер­шую чар­гу аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га сек­та­ра. Ду­маю, што Ана­толь Ліс змо­жа на­даць на­леж­нае па­ска­рэн­не эка­на­міч­на­му раз­віц­цю Брэсц­кай воб­лас­ці, што да­зво­ліць ёй вый­сці на лі­дзі­ру­ю­чыя па­зі­цыі па роз­ных на­прам­ках у на­ступ­ным го­дзе», — ска­заў прэм'­ер-мі­ністр.

Анд­рэй Ка­бя­коў так­са­ма ад­зна­чыў, што но­вы кі­раў­нік воб­лас­ці прызначаны на па­са­ду ў ня­прос­ты час, і вы­ка­заў над­зею на тое, што кі­раў­ні­чы ак­тыў рэ­гі­ё­на ста­не яму апо­рай.

Свае дум­кі аб пла­нах раз­віц­ця воб­лас­ці вы­ка­за­лі дэ­пу­та­ты, кі­раў­ні­кі прад­пры­ем­стваў. Яны лі­чаць, што Ана­толь Ліс пра­доў­жыць леп­шыя тра­ды­цыі пра­цы ў сель­ска­гас­па­дар­чым рэ­гі­ё­не, што да­па­мо­жа яму вый­сці на но­вы ўзро­вень раз­віц­ця.

У сваю чар­гу Ана­толь Ліс па­дзя­ка­ваў за ака­за­ны да­вер і ска­заў: «Брэсц­кая воб­ласць сён­ня — ад­на з най­леп­шых у кра­і­не па мно­гіх па­каз­чы­ках. І на­ша за­да­ча — не спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым».

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.