Вы тут

Галоўнае — клопат пра людзей


Па­за­чар­го­вая се­сія Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў за­цвер­дзі­ла кан­ды­да­ту­ру Мі­ка­лая Шарс­тнё­ва на па­са­дзе стар­шы­ні Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

29-33

29-33

 

 

Прад­стаў­ля­ю­чы но­ва­га кі­раў­ні­ка Ві­цеб­скай воб­лас­ці, кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Аляк­сандр Ко­сі­нец пад­крэс­ліў, што стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма па­ві­нен стро­іць сваю пра­цу, кі­ру­ю­чы­ся ў пер­шую чар­гу кло­па­та­мі і праб­ле­ма­мі лю­дзей.

Кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та адзначыў, што 2015 год бу­дзе для кра­і­ны скла­да­ным, та­му ак­ты­ву воб­лас­ці не­аб­ход­на скан­цэнт­ра­ваць усе свае на­ма­ган­ні, каб за­бяс­пе­чыць раз­віц­цё эка­но­мі­кі, за­ха­ваць ста­біль­насць у гра­мад­стве. У бу­ду­чым го­дзе Ві­цеб­шчыне да­вя­дзец­ца пра­ца­ваць ва ўзмоц­не­ным рэ­жы­ме, бо ў рэ­гі­ё­не ўжо за­кла­дзе­на вель­мі вы­со­кая ба­за.

«Тут ёсць усё не­аб­ход­нае, каб эфек­тыў­на раз­ві­вац­ца і ру­хац­ца на­пе­рад. Я пра­шу вас утры­маць і пры­мно­жыць за­ва­я­ва­ныя па­зі­цыі, цал­кам вы­ка­наць пра­гноз­ныя па­каз­чы­кі і год­на ад­свят­ка­ваць 70-год­дзе Пе­ра­мо­гі», — ска­заў Аляк­сандр Ко­сі­нец.

Кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі па­дзя­ка­ваў ак­ты­ву воб­лас­ці за су­мес­ную пра­цу. Ён пад­крэс­ліў, што кад­ры Ві­цеб­шчы­ны вель­мі моц­ныя, ка­рыс­та­юц­ца аў­та­ры­тэ­там, і па­пра­сіў пад­тры­маць но­ва­га стар­шы­ню абл­вы­кан­ка­ма: «Хлеб гу­бер­на­та­ра вель­мі цяж­кі, гэ­та прак­тыч­на круг­ла­су­тач­ная пра­ца. Пад­трым­лі­вай­це яго і ў да­лей­шым. Каб сён­ня бы­ло лепш, чым учо­ра, а заўт­ра лепш, чым сён­ня».

Аляк­сандр Ко­сі­нец па­жа­даў но­ва­му гу­бер­на­та­ру і ак­ты­ву воб­лас­ці плён­най су­мес­най пра­цы, па­абя­цаў­шы час­та бы­ваць у рэ­гі­ё­не. «Бу­дзем ра­зам вы­ра­шаць пы­тан­ні, каб Пры­дзвін­скі край стаў яшчэ больш пры­го­жым», — ска­заў кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.