Вы тут

Меры супрацьдзеяння — неадкладныя


З нар­ко­ты­ка­мі бу­дуць больш жорст­ка зма­гац­ца і ў рэ­аль­най, і ў вір­ту­аль­най пра­сто­рах

Учо­ра Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­пі­саў Дэ­крэт «Аб не­ад­клад­ных ме­рах па су­праць­дзе­ян­ні не­за­кон­на­му аба­ра­чэн­ню нар­ко­ты­каў», па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

Дэ­крэт на­кі­ра­ва­ны на за­бес­пя­чэн­не аба­ро­ны жыц­ця і зда­роўя бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзян, ства­рэн­не ўмоў для бяс­печ­на­га раз­віц­ця дзя­цей і мо­ла­дзі, спы­нен­не рас­паў­сюдж­ван­ня нар­ка­ма­ніі як па­гро­зы для дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі і зда­роўя на­цыі. Для да­сяг­нен­ня гэ­тых мэт уво­дзіц­ца комп­лекс не­ад­клад­ных мер па су­праць­дзе­ян­ні не­за­кон­на­му аба­ра­чэн­ню нар­ко­ты­каў. Пра­ду­гледж­ва­ец­ца мак­сі­маль­ная ак­ты­ві­за­цыя на­ма­ган­няў дзяр­жаў­ных ор­га­наў, уста­ноў аду­ка­цыі і ахо­вы зда­роўя, са­ве­таў гра­мад­скіх пунк­таў ахо­вы пра­ва­па­рад­ку, доб­ра­ах­вот­ных дру­жын, гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў і ін­шых ар­га­ні­за­цый.

Урад за­цвер­дзіць комп­лекс­ны план ме­ра­пры­ем­стваў, які змя­шчае эфек­тыў­ныя ме­ры па су­праць­дзе­ян­ні не­за­кон­на­му аба­ра­чэн­ню нар­ко­ты­каў, пра­фі­лак­ты­цы іх спа­жы­ван­ня і са­цы­яль­най рэ­абі­лі­та­цыі асоб, хво­рых на нар­ка­ма­нію. Пры гэ­тым урад бу­дзе аба­вя­за­ны не менш за адзін раз на год у мэ­тах эфек­тыў­на­га про­ці­дзе­ян­ня но­вым фор­мам і ме­та­дам рас­паў­сюдж­ван­ня нар­ко­ты­каў раз­гля­даць стан ра­бо­ты ў на­зва­най сфе­ры на па­ся­джэн­нях Прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Мі­ніст­раў з на­ступ­ным ін­фар­ма­ван­нем аб вы­ні­ках Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі.

Пра­ду­гле­джа­ны так­са­ма да­дат­ко­выя паў­на­моц­твы МУС па ка­ар­ды­на­цыі дзей­нас­ці дзяр­жаў­ных ор­га­наў у сфе­ры про­ці­дзе­ян­ня не­за­кон­на­му аба­ра­чэн­ню нар­ко­ты­каў.

Ста­но­віц­ца больш жорст­кай кры­мі­наль­ная ад­каз­насць за зла­чын­ствы, звя­за­ныя з не­за­кон­ным аба­ра­чэн­нем нар­ко­ты­каў. Так, па­вя­ліч­ва­ец­ца мак­сі­маль­ны тэр­мін па­збаў­лен­ня во­лі за дзе­ян­ні, звя­за­ныя са збы­там нар­ко­ты­каў пры на­яў­нас­ці аб­ця­жар­ва­ю­чых пры­кмет (на­прык­лад, учы­не­ныя гру­пай асоб аль­бо ў да­чы­нен­ні да асаб­лі­ва не­бяс­печ­ных нар­ко­ты­каў, аль­бо ў буй­ным па­ме­ры, аль­бо на тэ­ры­то­рыі ўста­но­вы аду­ка­цыі), — з 13 да 15 га­доў; збыт нар­ко­ты­каў за­ве­да­ма ня­поў­на­га­до­ва­му — з 8 да 15 га­доў; дзе­ян­ні, звя­за­ныя са збы­там нар­ко­ты­каў, учы­не­ныя ар­га­ні­за­ва­най гру­пай, — з 15 да 20 га­доў, а так­са­ма за вы­раб або пе­ра­пра­цоў­ку нар­ко­ты­каў у ла­ба­ра­тор­ных умо­вах — з 8 да 20 га­доў.

Уво­дзіц­ца кры­мі­наль­ная ад­каз­насць за дзе­ян­ні, звя­за­ныя са збы­там нар­ко­ты­каў, якія па­цяг­ну­лі па не­асця­рож­нас­ці смерць ча­ла­ве­ка ў вы­ні­ку спа­жы­ван­ня ім нар­ко­ты­каў (цяг­не па­збаў­лен­не во­лі на тэр­мін ад 12 да 25 га­доў); не­за­кон­нае пе­ра­мя­шчэн­не нар­ко­ты­каў праз дзяр­жаў­ную мя­жу Бе­ла­ру­сі пры ад­сут­нас­ці пры­кмет кант­ра­бан­ды (цяг­не па­збаў­лен­не во­лі на тэр­мін да 12 га­доў); паў­тор­нае на пра­ця­гу го­да пас­ля на­кла­дан­ня ад­мі­ніст­ра­цый­на­га спаг­нан­ня за та­кое ж па­ру­шэн­не спа­жы­ван­не ў гра­мад­скім мес­цы нар­ко­ты­каў або з'яў­лен­не ў гра­мад­скім мес­цы ў ста­не нар­ка­тыч­на­га ап'я­нен­ня, аль­бо зна­хо­джан­не на пра­цоў­ным мес­цы ў пра­цоў­ны час у ста­не нар­ка­тыч­на­га ап'я­нен­ня (цяг­не мак­сі­маль­нае па­ка­ран­не ў вы­гля­дзе аб­ме­жа­ван­ня во­лі тэр­мі­нам на 2 га­ды).

Зні­жа­ец­ца ўзрост на­ды­хо­ду кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці за дзе­ян­ні, звя­за­ныя са збы­там нар­ко­ты­каў, з 16 да 14 га­доў.

Уз­мац­ня­юц­ца ме­ры ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці за пра­ва­па­ру­шэн­ні, звя­за­ныя са спа­жы­ван­нем нар­ко­ты­каў. Уво­дзіц­ца ад­мі­ніст­ра­цый­ная ад­каз­насць за з'яў­лен­не ў гра­мад­скім мес­цы ў ста­не нар­ка­тыч­на­га ап'я­нен­ня (штраф у па­ме­ры ад 5 да 10 ба­за­вых ве­лі­чынь); за не­пры­няц­це ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам або юры­дыч­най асо­бай мер па не­да­пу­шчэн­ні спа­жы­ван­ня нар­ко­ты­каў аль­бо іх збы­ту на дыс­ка­тэ­ках, у куль­тур­на-за­баў­ляль­ных (нач­ных) клу­бах, іг­раль­ных уста­но­вах, а так­са­ма за не­ін­фар­ма­ван­не ор­га­наў унут­ра­ных спраў аб вы­яў­ле­ных фак­тах здзяйс­нен­ня та­кіх дзе­ян­няў (штраф у па­ме­ры ад 20 да 50 ба­за­вых ве­лі­чынь).

Па­вя­ліч­ва­юц­ца мак­сі­маль­ныя па­ме­ры штра­фаў за зна­хо­джан­не на пра­цоў­ным мес­цы ў пра­цоў­ны час у ста­не нар­ка­тыч­на­га ап'я­нен­ня (з 10 да 12 ба­за­вых ве­лі­чынь); спа­жы­ван­не нар­ко­ты­каў без пры­зна­чэн­ня ўра­ча ў гра­мад­скім мес­цы (з 8 да 15 ба­за­вых ве­лі­чынь).

За­ма­цоў­ва­юц­ца па­ла­жэн­ні, якія да­зва­ля­юць апе­ра­тыў­на за­ба­ра­няць аба­ра­чэн­не на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі но­вых псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў (ку­рыль­ных су­ме­сяў, «спай­саў») і пры­цяг­ваць да ад­каз­нас­ці іх рас­паў­сюдж­валь­ні­каў. Пра­ду­гледж­ва­ец­ца ўдак­лад­нен­не па­няц­ця ана­ла­гаў нар­ко­ты­каў, якое да­зва­ляе за­ліч­ваць да іх больш шы­ро­кі спектр хі­міч­ных рэ­чы­ваў. Мак­сі­маль­на спра­шча­ец­ца пра­цэ­ду­ра ад­ня­сен­ня но­вых псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў да нар­ко­ты­каў і ўвя­дзен­ня тым са­мым за­ба­ро­ны на іх не­за­кон­нае аба­ра­чэн­не ў Бе­ла­ру­сі.

У су­вя­зі з па­гро­зай шы­ро­ка­га рас­паў­сюдж­ван­ня нар­ко­ты­каў з вы­ка­ры­стан­нем ін­тэр­нэ­ту за­ма­цоў­ва­ец­ца ме­ха­нізм апе­ра­тыў­на­га аб­ме­жа­ван­ня до­сту­пу ка­рыс­таль­ні­каў ін­тэр­нэт-па­слуг да ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў, якія змя­шча­юць ма­тэ­ры­я­лы, на­кі­ра­ва­ныя на не­за­кон­нае аба­ра­чэн­не нар­ко­ты­каў. Ра­шэн­ні аб та­кім аб­ме­жа­ван­ні пры­ма­юц­ца Мі­нін­фар­мам на пад­ста­ве пісь­мо­вых апа­вя­шчэн­няў МУС і з'яў­ля­юц­ца аба­вяз­ко­вы­мі для вы­ка­нан­ня ўсі­мі па­стаў­шчы­ка­мі ін­тэр­нэт-па­слуг на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

У мэ­тах па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці пра­фі­лак­тыч­ных і апе­ра­тыў­на-вы­шу­ко­вых ме­ра­пры­ем­стваў па ба­раць­бе з не­за­кон­ным аба­ра­чэн­нем нар­ко­ты­каў, у тым лі­ку ў ін­тэр­нэ­це, свое­ча­со­ва­га вы­яў­лен­ня асоб, за­ня­тых у не­за­кон­ным аба­ра­чэн­ні нар­ко­ты­каў, Дэ­крэ­там ускла­да­юц­ца аба­вяз­кі на ўла­даль­ні­каў ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў — ана­лі­за­ваць змест пры­на­леж­ных ім ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў, не да­пус­каць іх вы­ка­ры­стан­ня для рас­паў­сюдж­ван­ня ма­тэ­ры­я­лаў, на­кі­ра­ва­ных на не­за­кон­нае аба­ра­чэн­не нар­ко­ты­каў, а так­са­ма ін­фар­ма­ваць ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў аб спро­бах рас­паў­сюдж­ван­ня та­кіх ма­тэ­ры­я­лаў.

Так­са­ма ўскла­да­юц­ца аба­вяз­кі на па­стаў­шчы­коў ін­тэр­нэт-па­слуг — за­бяс­пе­чыць з 1 сту­дзе­ня 2016 го­да фар­мі­ра­ван­не і за­хоў­ван­не у па­рад­ку, які вы­зна­ча­ец­ца Мін­су­вя­зі, ак­ту­аль­ных звес­так аб ін­тэр­нэт-па­слу­гах, якія на­вед­ва­юц­ца ка­рыс­таль­ні­ка­мі на ін­тэр­нэт-рэ­сур­сах.

З 1 са­ка­ві­ка 2015 го­да ства­ра­ец­ца Адзі­ная сіс­тэ­ма ўлі­ку асоб, якія спа­жы­ва­юць нар­ка­тыч­ныя срод­кі, псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы, іх ана­ла­гі.

Уво­дзіц­ца аба­вяз­ко­вая ідэн­ты­фі­ка­цыя ўла­даль­ні­каў элект­рон­ных ка­шаль­коў, ство­ра­ных у элект­рон­ных аплат­ных сіс­тэ­мах, якія дзей­ні­ча­юць на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі (не­за­леж­на ад па­ме­раў сум элект­рон­ных гро­шай, якія лі­чац­ца ў та­кіх элект­рон­ных ка­шаль­ках).

Ура­ду прад­піс­ва­ец­ца пры­няць за­ха­ды па ства­рэн­ні асоб­ных па­праў­чых уста­ноў для асоб, асу­джа­ных за зла­чын­ствы, звя­за­ныя з не­за­кон­ным аба­ра­чэн­нем нар­ко­ты­каў; ар­га­ні­за­цыі спе­цы­я­лі­за­ва­ных ля­чэб­на-пра­цоў­ных пра­фі­лак­то­ры­яў для хво­рых на нар­ка­ма­нію або так­сі­ка­ма­нію, а так­са­ма па ства­рэн­ні про­філь­ных ля­чэб­на-вы­ха­ваў­чых уста­ноў, якія за­бяс­печ­ва­юць комп­лекс­ную рэ­абі­лі­та­цыю няпоўнагадовых, якія ста­яць на нар­ка­ла­гіч­ным улі­ку.

Дэ­крэт ус­ту­пае ў сі­лу з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК, Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Святлана БАРЫСЕНКА.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.