Вы тут

Дзе лічбы робяцца фактамі


Дак­лад­ная ста­тыс­ты­ка —у су­вя­зі з усі­мі мі­ніс­тэр­ства­мі

Пра гэ­та ска­заў кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Аляк­сандр Ко­сі­нец, прад­стаў­ля­ю­чы ўчо­ра ка­лек­ты­ву На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­ру­сі іх но­ва­га стар­шы­ню — Іну Мядз­ве­дзе­ву.

Аляк­сандр Ко­сі­нец упэў­не­ны, што на па­са­дзе стар­шы­ні На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та Іна Мядз­ве­дзе­ва здо­лее ма­бі­лі­за­ваць ка­лек­тыў на эфек­тыў­ны вы­нік, у тым лі­ку — за­бяс­пе­чыць дак­лад­насць і свое­ча­со­васць ста­тыс­тыч­най ін­фар­ма­цыі, якая пра­да­стаў­ля­ец­ца кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы і ўра­ду, а ме­на­ві­та ад гэ­та­га за­ле­жыць пра­віль­насць і эфек­тыў­насць кі­раў­ніц­кіх ра­шэн­няў. Бы­ло ад­зна­ча­на, што Іна Ві­кенць­еў­на ў ста­тыс­ты­цы ча­ла­век не вы­пад­ко­вы. У свой час яна прай­шла шлях ад прос­та­га эка­на­міс­та да на­мес­ні­ка мі­ніст­ра ста­тыс­ты­кі і ана­лі­зу. По­тым на пра­ця­гу 10 га­доў пра­ца­ва­ла на ад­каз­най па­са­дзе, дзе ўзна­чаль­ва­ла га­лоў­нае эка­на­міч­нае ўпраў­лен­не Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та. Там яна па­ка­за­ла вы­со­кі пра­фе­сі­я­на­лізм і ве­ды ў скла­да­ных эка­на­міч­ных умо­вах. Кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та па­жа­даў Іне Мядз­ве­дзе­вай плён­най пра­цы, пос­пе­хаў, раз­віц­ця і на но­вай па­са­дзе.

Аляк­сандр Ко­сі­нец ад­зна­чыў, што ця­пер Бел­ста­ту не­аб­ход­на, перш за ўсё, даць аб'­ек­тыў­ную ацэн­ку ра­бо­це аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су кра­і­ны, пра­мыс­ло­вай ін­дуст­рыі, а так­са­ма звярнуць увагу на пытанні іна­ва­цый­на­га раз­віц­ця кра­і­ны. Кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі падкрэсліў, што 2015 год вель­мі важ­ны: «Ён за­вяр­шае пя­ці­год­ку; гэ­та год прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў, пя­та­га Усе­бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га схо­ду; год, ка­лі мы бу­дзем пад­во­дзіць вы­ні­кі Дзяр­жаў­най пра­гра­мы са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця на 2011–2015 га­ды».

«На­цы­я­наль­ны ста­тыс­тыч­ны ка­мі­тэт па­ві­нен быць не прос­та ней­кім за­мкнё­ным ар­га­ніз­мам, а мець са­мую не­па­срэд­ную су­вязь з усі­мі вы­ка­наў­ца­мі — мі­ніс­тэр­ства­мі, ве­дам­ства­мі, абл­вы­кан­ка­ма­мі, каб яны пры­ма­лі апе­ра­тыў­ныя ме­ры, на­кі­ра­ва­ныя на эфек­тыў­нае раз­віц­цё са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных на­прам­каў кра­і­ны. Чым больш свое­ча­со­ва пра­да­стаў­ля­ец­ца ін­фар­ма­цыя, тым хут­чэй пры­ма­юц­ца ўзва­жа­ныя, пра­віль­ныя ра­шэн­ні», — лі­чыць Аляк­сандр Ко­сі­нец.

Іна Мядз­ве­дзе­ва вы­ка­за­ла над­зею, што су­мес­на з да­свед­ча­ным, спраў­ным, на­дзей­ным і зла­джа­ным ка­лек­ты­вам На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та яна здо­лее спра­віц­ца з па­стаў­ле­ны­мі за­да­ча­мі. «Са­мае га­лоў­нае для ста­тыс­ты­кі сён­ня — пра­цяг­ваць удас­ка­наль­ваць пра­цу і рых­та­ваць свое­ча­со­вую, дак­лад­ную ін­фар­ма­цыю аб усіх пра­цэ­сах, якія ад­бы­ва­юц­ца ў эка­но­мі­цы кра­і­ны», — ад­зна­чы­ла стар­шы­ня Бел­ста­та. Спа­да­ры­ня Мядз­ве­дзе­ва па­ве­да­мі­ла, што супрацоўнікаў ка­мі­тэ­та яна доб­ра ве­дае, та­му спа­дзя­ец­ца быць для ка­лек­ты­ву не чу­жой. А ад ся­бе аса­біс­та да­да­ла, што па­ста­ра­ец­ца, каб і на­да­лей тут спе­цы­я­ліс­там пра­ца­ва­ла­ся спа­кой­на, зла­джа­на і кам­форт­на. А ўсе да­лей­шыя ра­шэн­ні па маг­чы­мых зме­нах у струк­ту­ры ста­тыс­ты­кі бу­дуць уз­ва­жа­ны­мі і вы­ве­ра­ны­мі.

Сяр­гей КУР­КАЧ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.