Вы тут

«...У нарыхтоўчую кантору яны здалі не кнігі»


Вель­мі даў­но чы­таю «Звяз­ду». І з ня­змен­най ці­ка­вас­цю — як штат­ных су­пра­цоў­ні­каў, так і ня­штат­ных.

На гэ­ты раз за­ча­піў, што на­зы­ва­ец­ца, «дзён­нік на­стаў­ні­ка», а ме­на­ві­та «Ад­пус­ці «на во­лю» кні­гу» (Ге­надзь Аў­ла­сен­ка, «Звяз­да» ад 13 снеж­ня): згод­ны з вы­сно­ва­мі аў­та­ра, бо ў ма­ёй біб­лі­я­тэ­цы так­са­ма ёсць кні­гі, якія чы­таў з за­хап­лен­нем і якіх не чы­таў на­огул. Але ж за­раз не пра іх.

Не­як мі­ну­лым ле­там на­ве­даў я на­рых­тоў­чую кра­му на­ша­га па­сёл­ка. Быў на ма­та­цык­ле. А тут сы­па­нуў дождж. Прый­шло­ся за­гнаць «ка­ня» пад па­вець, дзе ля­жа­ла ма­ку­ла­ту­ра. Па­гля­дзеў на яе і ледзь­ве не са­млеў: «Тлу­ма­чаль­ны слоў­нік бе­ла­рус­кай мо­вы» — з пер­ша­га па чац­вёр­ты том, тры та­мы «Эн­цык­ла­пе­дыі гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі»... Ды гэ­та ж для мя­не — як па­вет­ра! А да­лей — бо­лей: «Сель­ско­хо­зяй­ствен­ная энциклопедия» 1951 го­да вы­дан­ня, «Тол­ко­вый сло­варь живого великорусского язы­ка» Ула­дзі­мі­ра Да­ля, «Жизнь животных»...

Ка­ра­цей, па­куль раз­гля­даў­ся там, не за­ўва­жыў, як дождж прай­шоў. Кі­нуў­ся да на­рых­тоў­шчы­цы, стаў ка­заць, што згод­ны на бар­тар: за­раз жа пры­вя­зу ёй са­праўд­ную ма­ку­ла­ту­ру (збі­раю, хоць даў­но не пі­я­нер), ка­лі яна ад­дасць мне тое, што ўба­чыў.

Дзя­ка­ваць Бо­гу, яна зга­дзі­ла­ся, а я, ад­па­вед­на, па­ба­га­цеў і па­ра­зум­неў, бо вель­мі шмат ча­го да­ве­даў­ся. У пры­ват­нас­ці, пра тое, што ў Ні­ле і рэ­ках За­ход­няй Аф­ры­кі вод­зяц­ца элект­рыч­ныя са­мы. І ток (ка­лі яны трап­ля­юць на кру­чок), пра­хо­дзя­чы па мок­рай лёс­цы, мо­жа моц­на ўда­рыць ры­ба­ло­ва...

Мя­не ж та­ды «ўда­ры­лі» па­чуц­ці. Га­лоў­нае — як мож­на «пус­каць» на зні­шчэн­не кні­гі?! Гэ­та ж грэх які... Трэ­ба неш­та пры­ду­маць. Трэ­ба, каб вы­дан­ні, не­па­трэб­ныя ад­на­му ча­ла­ве­ку, не­дзе збі­ра­лі­ся, каб гэ­ты са­мы «бук­кро­сінг» пра­ца­ваў у той жа на­рых­тоў­чай кра­ме ці ў біб­лі­я­тэ­ках. Яно ж не цяж­ка — ад­вес­ці па­лі­цу пад наз­вай, на­прык­лад, «Кні­зе — дру­гое жыц­цё». Трэ­ба толь­кі за­ха­цець...

Ну а я ўдзяч­ны даж­джу. І на­рых­тоў­шчы­цы — так­са­ма. Бо ёй што? Абы тыя кі­ла­гра­мы сыш­лі­ся.

А вось да бы­лых гас­па­да­роў гэ­тых кніг у мя­не скла­да­ныя па­чуц­ці. З ад­на­го бо­ку — каб не іх абы­яка­васць, не меў бы я та­кіх цу­доў­ных вы­дан­няў (яны ж, ві­даць, не­ма­лень­кіх гро­шай ця­пер каш­ту­юць!). А з ін­ша­га — у на­рых­тоў­чую кан­то­ру лю­дзі зда­лі не слоў­ні­кі, не эн­цык­ла­пе­дыі. Яны зда­лі па­мяць пра тых, ка­му кні­гі бы­лі па­трэб­ны, ка­му грэ­лі ду­шу.

Аляк­сандр МА­ТОШ­КА,

г.п. Ра­со­ны

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.