Вы тут

«Родны кут» прыйдзе ў кожную вёску


Бел­ка­ап­са­юз ак­тыў­на ўка­ра­няе гэ­ты адзі­ны брэнд сва­іх ганд­лё­вых аб'­ек­таў

Заў­сё­ды, ка­лі на­вед­ваю баць­коў у рай­цэнт­ры, аба­вяз­ко­ва раб­лю гаст­ра­на­міч­ны шпа­цыр па мяс­цо­вых кра­мах. Усё тут, зда­ец­ца, та­кое, як і ў ста­лі­цы, але іс­ну­юць ганд­лё­выя пунк­ты з мяс­цо­вым ка­ла­ры­там, дзе не толь­кі кош­ты мі­ні­маль­ныя, але і пра­дук­ты зроб­ле­ны вы­ключ­на па ста­ра­жыт­ных рэ­цэп­тах. Так, у гі­пер­мар­ке­тах на­шых буй­ных га­ра­доў вы­бар ве­лі­зар­ны, ад­нак мо­ча­ныя яб­лы­кі я ад­шу­каў толь­кі ў ма­лень­кай кра­ме. Як сён­ня раз­ві­ва­ец­ца ай­чын­ная ка­а­пе­ра­цыя, жур­на­ліс­ту га­зе­ты «Звяз­да» рас­каз­вае стар­шы­ня праў­лен­ня Бел­ка­ап­са­ю­за Ва­ле­рый Іва­ноў.

Безимени-2

— Пры­яры­тэт­ны на­пра­мак дзей­нас­ці спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі — за­бес­пя­чэн­не ганд­лё­ва­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва. Ці­ка­ва, а якія но­выя па­ды­хо­ды ў сва­ёй дзей­нас­ці вы пла­ну­е­це ўжы­ваць у сіс­тэ­ме ка­а­пе­ра­цыі для больш якас­на­га аб­слу­гоў­ван­ня ме­на­ві­та жы­ха­роў вё­сак?

— Сён­ня мы прад­стаў­ле­ны і да­ступ­ныя сва­ім па­куп­ні­кам у кож­ным на­се­ле­ным пунк­це кра­і­ны: ад Мін­ска і аб­лас­ных цэнт­раў, дзе пра­цуе сет­ка крам, да са­мых ма­лень­кіх вё­сак, якія аб­слу­гоў­ва­юць на­шы аў­та­кра­мы. Гіс­та­рыч­на скла­ла­ся так, што боль­шая част­ка аб'­ек­таў ганд­лё­вай сет­кі спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі (69%) раз­ме­шча­на ў сель­скай мяс­цо­вас­ці, а ў га­ра­дах і рай­цэнт­рах функ­цы­я­нуе толь­кі 31% ад агуль­най коль­кас­ці ма­га­зі­наў.

Для ства­рэн­ня больш вы­со­ка­га ўзроў­ню ганд­лё­ва­га аб­слу­гоў­ван­ня сель­ска­га на­сель­ніц­тва, па­ра­лель­на з па­шы­рэн­нем асар­ты­мен­ту та­ва­раў, мы пра­цяг­ва­ем ра­бо­ту па ўка­ра­нен­ні адзі­на­га брэн­да ганд­лё­вых аб'­ек­таў «Род­ны кут».

Вы­ка­ры­стан­не адзі­на­га брэн­да да­зва­ляе на­даць на­шым аб'­ек­там су­час­ны знеш­ні вы­гляд, за­бяс­пе­чыць най­ноў­шым аб­ста­ля­ван­нем, ука­ра­ніць іна­ва­цый­ныя па­ды­хо­ды і тэх­на­ло­гіі ганд­лё­вых пра­цэ­саў, якія пры­мя­ня­юц­ца ва ўсім све­це. Не спы­ня­ец­ца па­этап­ная ра­бо­та па кам­п'ю­та­ры­за­цыі ганд­лё­вых пунк­таў (аб­ста­ля­ва­на больш за 300 ма­га­зі­наў). Пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не да­зва­ляе бес­па­мыл­ко­ва кі­ра­ваць асар­ты­мен­там на асно­ве ана­лі­зу рэ­аль­на­га па­куп­ніц­ка­га по­пы­ту.

З мэ­тай за­бес­пя­чэн­ня на­сель­ніц­тва мяс­ны­мі пра­дук­та­мі на тэ­ры­то­рыі рай­цэнт­раў ар­га­ні­за­цы­я­мі сіс­тэ­мы спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі вя­дзец­ца пра­ца па ад­крыц­ці спе­цы­я­лі­за­ва­ных «Мяс­ных крам» з шы­ро­кім асар­ты­мен­там мя­са і мяс­ных паў­фаб­ры­ка­таў, у тым лі­ку асту­джа­ных (са сві­ні­ны, яла­ві­чы­ны, птуш­кі, ба­ра­ні­ны, тру­са, кач­кі, ін­дыч­кі, стра­у­са і г.д.). Ця­пер ужо дзей­ні­чае 109 та­кіх аб'­ек­таў.

Пра­цяг­ва­ец­ца су­пра­цоў­ніц­тва з ай­чын­ны­мі вы­твор­ца­мі па да­га­во­рах фран­чай­зін­гу (з эле­мен­та­мі фран­чай­зін­гу) і па лі­ніі ства­рэн­ня фір­мен­ных ма­га­зі­наў і сек­цый. Па гэ­тых да­га­во­рах кра­мы спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі су­пра­цоў­ні­ча­юць з та­кі­мі вя­до­мы­мі фір­ма­мі, як «Сві­та­нак», «Бел­вест», «Ка­мін­тэрн», «Ка­лін­ка», «Пін­ск-
дрэў» і ін­шы­мі. Раз­віц­цё па­доб­на­га на­пра­м­ку да­зво­лі­ла іс­тот­на па­вя­лі­чыць аб'­ёмы рэа­лі­за­цыі па ад­па­вед­ных не­пра­дук­то­вых та­вар­ных гру­пах. На­прык­лад, дзя­ку­ю­чы ар­га­ні­за­цыі дзей­нас­ці ма­га­зі­на «Бел­вест» у Ашмян­скім фі­лі­яле Гро­дзен­ска­га аб­лспа­жыў­та­ва­рыст­ва і Сто­лін­ска­га рай­па тэм­пы рэа­лі­за­цыі абут­ку па­вя­лі­чы­лі­ся ў 2 ра­зы.

Па­доб­ныя схе­мы су­пра­цоў­ніц­тва вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца і пры рэа­лі­за­цы­іі пра­дук­то­вых та­ва­раў: дзей­ні­чае ча­ты­ры фір­мен­ныя кра­мы ад ганд­лё­вай сет­кі «Бе­ла­лка» і ад­на з та­ва­рыст­вам «Мінск Крыш­таль», а з кан­ды­тар­скі­мі фаб­ры­ка­мі «Спар­так» і «Ка­му­нар­ка» — 30 фір­мен­ных сек­цый.

— Лю­дзі заў­сё­ды ці­ка­ві­лі­ся мяс­цо­вы­мі пра­дук­та­мі, якія ў на­ро­дзе трап­ля­юць у ранг «смач­на і ня­до­ра­га»...

— За­ўва­жу, што па­вы­ша­ным по­пы­там у спа­жыў­цоў ка­рыс­та­ец­ца, вя­до­ма, пра­дук­цыя ўлас­най вы­твор­час­ці, якая вы­раб­ля­ец­ца прад­пры­ем­ства­мі ка­а­пе­ра­тыў­най пра­мыс­ло­вас­ці і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Гэ­та мяс­ныя паў­фаб­ры­ка­ты, каў­бас­ныя вы­ра­бы, зроб­ле­ныя па тра­ды­цый­ных «ба­бу­лі­ных» рэ­цэп­тах, мяс­ныя кан­сер­вы, хлеб і хле­ба­бу­лач­ныя вы­ра­бы, мі­не­раль­ная ва­да, без­ал­ка­голь­ныя на­поі, пло­да­а­га­род­нін­ныя кан­сер­вы, ры­ба­та­ва­ры і ін­шая пра­дук­цыя. У да­лей­шым мы ма­ем на­мер больш ак­тыў­на раз­ві­ваць гэ­ты на­пра­мак.

Ужо звык­лы­мі для па­куп­ні­коў ста­лі што­ме­сяч­ныя ак­цыі за кошт зніж­кі па­стаў­шчы­коў і су­стрэч­на­га ска­ра­чэн­ня ганд­лё­вых над­ба­вак.

З мэ­тай сты­му­ля­ван­ня по­пы­ту на­сель­ніц­тва на не­хар­чо­выя та­ва­ры што­ме­сяц у спе­цы­я­лі­за­ва­ных ганд­лё­вых аб'­ек­тах па рэа­лі­за­цыі не­хар­чо­вых та­ва­раў су­мес­на з вы­твор­ца­мі пра­вод­зяц­ца ак­цыі, рас­про­да­жы, у тым лі­ку і пры­мер­ка­ва­ныя да зна­ка­вых дат. Гэ­та вя­до­мыя ўсім ме­ра­пры­ем­ствы: «Ноч зні­жак», «Адзі­ны дзень зні­жак», «Рас­про­даж та­ва­раў зім­ня­га (вя­сен­ня­га) асар­ты­мен­ту», «Ура­джай­ныя сот­кі», «З кло­па­там да вас», «Утуль­ны дом» і інш.

Акра­мя та­го, вя­дзец­ца пра­ца па вы­твор­час­ці та­ва­раў пад улас­най ганд­лё­вай мар­кай. Гэ­та су­свет­ная прак­ты­ка ганд­лё­вых се­так. Та­му су­мес­на з ай­чын­ны­мі вы­твор­ца­мі ар­га­ні­за­ва­на вы­твор­часць і па­стаў­ка ў на­шы кра­мы па кан­ку­рэн­та­здоль­най ца­не 19 та­вар­ных па­зі­цый пра­дук­таў (58 най­мен­няў пра­дук­цыі ў за­леж­нас­ці ад ўпа­коў­кі, аб'­ёму фа­соў­кі і г.д.).

Ука­ра­нен­не дыс­конт­ных пра­грам да­зва­ляе ажыц­цяў­ляць про­даж та­ва­раў з пра­да­стаў­лен­нем роз­ных зні­жак (се­зон­ныя і свя­точ­ныя зніж­кі, ад час­у ці кош­ту па­куп­кі, бо­нус­ныя) і вы­да­чай дыс­конт­ных кар­так, у тым лі­ку са­цы­яль­ным ка­тэ­го­ры­ям па­куп­ні­коў.

— А ста­лоў­кі на вёс­цы яшчэ за­ха­ва­лі­ся?

— Гра­мад­скае хар­ча­ван­не спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі мае ў сва­ім ак­ты­ве 2,4 ты­ся­чы аб'­ек­таў на 113 ты­сяч мес­цаў, у тым лі­ку 1,3 ты­ся­чы та­кіх пунк­таў раз­ме­шча­ны ў сель­скай мяс­цо­вас­ці (і ка­ля 800 з іх не ма­юць улас­най кух­ні), дзе мы пра­па­ну­ем на­вед­валь­ні­кам якас­ныя па­слу­гі. За­ўва­жу, што сён­ня на­шы­мі струк­ту­ра­мі на пад­ста­ве су­свет­на­га во­пы­ту на прак­ты­цы вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца су­час­ная тэх­на­ло­гія пры­га­та­ван­ня ежы з вы­ка­ры­стан­нем шо­ка­вай за­ма­роз­кі га­то­вых страў і кан­ды­тар­скіх вы­ра­баў. Ука­ра­нен­не гэ­тай тэх­на­ло­гіі да­зво­лі­ла за­бяс­пе­чыць аб'­ек­ты, перш за ўсё ў сель­скай мяс­цо­вас­ці, шы­ро­кім асар­ты­мен­там страў і вы­ра­баў.

Ад­зна­чу, што ме­на­ві­та так зва­ныя ста­лоў­кі зай­ма­юц­ца ар­га­ні­за­цы­яй хар­ча­ван­ня ме­ха­ні­за­та­раў. Сё­ле­та яны ака­за­лі па­слу­гі 187 гас­па­дар­кам па аб­слу­гоў­ван­ні 7400 ча­ла­век. Хар­ча­ван­не 20% ме­ха­ні­за­та­раў бы­ло ар­га­ні­за­ва­на ў ста­цы­я­нар­ных аб'­ек­тах і 80% — на па­ля­вых ста­нах.

— За кошт ча­го пла­ну­е­це зні­зіць цэны ў сіс­тэ­ме спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі для ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных ка­тэ­го­рый гра­ма­дзян?

— Ва ўмо­вах ак­тыў­на­га ўка­ра­нен­ня ў зо­ну дзей­нас­ці спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі буй­ных сет­ка­вых струк­тур, у асар­ты­мен­це якіх пе­ра­ва­жа­юць ім­парт­ныя та­ва­ры па больш ніз­кіх цэ­нах, на­шы ар­га­ні­за­цыі ў сва­ёй ганд­лё­вай па­лі­ты­цы ад­да­юць пры­яры­тэт та­ва­рам ай­чын­ных вы­твор­цаў, пра­дук­цыя якіх вя­до­мая сва­ёй вы­со­кай якас­цю. Пра­во­дзіц­ца прад­мет­ная ра­бо­та з вы­твор­ца­мі па за­бес­пя­чэн­ні кан­ку­рэн­та­здоль­на­га ўзроў­ню цэн.

Што­ме­сяц мы су­мес­на з ай­чын­ны­мі вы­твор­ца­мі фар­мі­ру­ем «ак­цый­ны па­кет» (у ся­рэд­нім са 130-150 най­мен­няў та­ва­раў ад 17-20 ай­чын­ных вы­твор­цаў). Цэ­ны на іх зні­жа­ны да 50%. У на­шых кра­мах мы пра­па­ну­ем на­сель­ніц­тву шы­ро­кі асар­ты­мент та­ва­раў, якія вы­раб­ля­юц­ца пад улас­най ганд­лё­вай мар­кай. Ца­на на гэ­тую пра­дук­цыю ні­жэй­шая за свае пра­мыя ана­ла­гі да 35%. А ра­за­выя ак­цыі да­зва­ля­юць на­быць та­ва­ры са зні­жэн­нем роз­ніч­на­га кош­ту да 15%.

Ар­га­ні­за­ва­на ра­бо­та 19 спе­цы­я­лі­за­ва­ных крам ты­пу «Ве­тэ­ран» і «Кло­пат», а так­са­ма па про­да­жы пэў­ных груп хар­чо­вых та­ва­раў са зніж­кай да 10% (каў­бас­ныя, хле­ба­бу­лач­ныя, ма­ка­рон­ныя вы­ра­бы, на­ту­раль­на­ма­лоч­ная пра­дук­цыя, кан­сер­вы, кру­пы, не­хар­чо­выя та­ва­ры і інш.) для асоб­ных ка­тэ­го­рый гра­ма­дзян па спі­сах мяс­цо­вых вы­кан­ка­маў. У кра­мах рэа­лі­зу­юц­ца сфар­мі­ра­ва­ныя на­бо­ры пэў­ных пра­дук­таў са зні­жэн­нем ганд­лё­вай над­баў­кі. Акра­мя гэ­та­га, іль­гот­нае аб­слу­гоў­ван­не гэ­тай ка­тэ­го­рыі асоб ажыц­цяў­ля­ец­ца ў больш чым 1023 спе­цы­я­лі­за­ва­ных ад­дзе­лах і сек­цы­ях.

Акра­мя та­го, у 124 аб'­ек­тах ганд­лю спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі, якія ма­юць кам­п'ю­тар­ныя сіс­тэ­мы, ука­ра­нё­ны і функ­цы­я­ну­юць на­за­па­шваль­ныя і дыс­конт­ныя пра­гра­мы з пра­да­стаў­лен­нем па­куп­ні­кам, у тым лі­ку ве­тэ­ра­нам, ін­ва­лі­дам і па­жы­лым лю­дзям, ад­па­вед­ных зні­жак.

Га­лоў­най ад­мет­най асаб­лі­вас­цю на­шых крам з'яў­ля­ец­ца пе­ра­ва­га ў аб­слу­гоў­ван­ні ме­на­ві­та чле­наў спа­жы­вец­кіх та­ва­рыст­ваў, якім да­ец­ца маг­чы­масць атры­маць та­ва­ры па цэ­нах ні­жэй уста­ноў­ле­ных да 5%, пе­ра­важ­на гэ­та та­ва­ры не­хар­чо­вай гру­пы.

На пра­ця­гу ўся­го го­да прад­пры­ем­ствы спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі пры­ма­юць ак­тыў­ны ўдзел ва ўсіх кір­ма­шах, якія пра­вод­зяц­ца ў аб­лас­ных і ра­ён­ных цэнт­рах, буй­ных на­се­ле­ных пунк­тах, а так­са­ма ажыц­цяў­ля­юць ган­даль на рын­ках і пля­цоў­ках ад­мі­ніст­ра­цый­ных ра­ё­наў Мін­ска.

Ня­даў­на скон­чыў­ся се­зон во­сень­скіх сель­ска­гас­па­дар­чых кір­ма­шоў, дзе па­куп­ні­кі маг­лі на­быць шы­ро­кі асар­ты­мент све­жай і пе­раа­пра­ца­ва­най пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цыі, жу­ра­він, гры­боў, мё­ду, мя­са і мяс­ных паў­фаб­ры­ка­таў, вянд­лі­ны ўлас­най вы­твор­час­ці і мно­гае ін­шае па цэ­нах, ні­жэй­шых, чым на прад­пры­ем­ствах ганд­лю і на рын­ках. Мы рэа­лі­зу­ем сель­ска­гас­па­дар­чую пра­дук­цыю на во­сень­скіх кір­ма­шах з ужы­ван­нем мі­ні­маль­ных ганд­лё­вых над­ба­вак.

— Як ажыц­цяў­ля­ец­ца раз­віц­цё но­вай вер­ты­ка­лі ап­то­вых за­ку­пак Бел­ка­ап­са­ю­за?

— Сё­ле­та з кра­са­ві­ка ў кра­і­не дзей­ні­чае ап­то­ва-ла­гіс­тыч­ны цэнтр (АЛЦ) — ганд­лё­вае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства «Бел­ка­апз­неш­ган­даль Бел­ка­ап­са­ю­за». На ба­зе склад­скіх пло­шчаў аб­лас­ных ап­то­вых прад­пры­ем­стваў функ­цы­я­ну­юць ад­да­ле­ныя скла­ды АЛЦ у Ві­цеб­ску, Ма­ла­дзеч­не, Кры­ча­ве, Дзят­лаў­скім ра­ё­не (На­ва­ель­ня) і Брэс­це.

Тут удак­лад­ню, што пе­рад цэнт­рам бы­ла па­стаў­ле­на за­да­ча па ства­рэн­ні но­вай схе­мы за­ку­пак і за­бес­пя­чэн­ні шы­ро­кім асар­ты­мен­там та­ва­раў не толь­кі ганд­лё­вай сет­кі ка­а­пе­ра­цыі, але і ін­шых прад­пры­ем­стваў роз­ных фор­маў улас­нас­ці і ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў. Кан­чат­ко­вая мэ­та — зні­жэн­не кош­ту та­ва­раў і знач­нае па­шы­рэн­не іх асар­ты­мен­ту.

У спе­цы­я­лі­за­цыю АЛЦ уклю­ча­ны хар­чо­выя та­ва­ры так зва­на­га кры­тыч­на­га ім­пар­ту (ры­ба све­жа­ма­ро­жа­ная, рыб­ныя кан­сер­вы, кру­пы, алей сла­неч­ні­ка­вы, пло­да­а­га­род­нін­ныя кан­сер­вы, са­да­ві­на і га­род­ні­на све­жыя, ал­ка­голь­ная пра­дук­цыя, спе­цыі і вост­рыя пры­пра­вы) і не­хар­чо­выя (по­суд ме­та­ліч­ны і шкля­ны, юве­лір­ныя вы­ра­бы, сель­гас­ін­вен­тар і інш.). Рас­пра­ца­ва­ны схе­мы па­ста­вак і асар­ты­мент­ны парт­фель, вя­дзец­ца пра­ца па пе­ра­хо­дзе на пра­мыя да­га­во­ры з вы­твор­ца­мі пра­дук­цыі, што ім­парт­уец­ца.

На­зва­ны цэнтр аказ­вае комп­лекс ла­гіс­тыч­ных па­слуг па фар­мі­ра­ван­ні за­ка­заў, да­стаў­цы та­ва­раў і ін­шых па­слуг, якія да­зва­ля­юць суб'­ек­там ганд­лю, уклю­ча­ю­чы ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, за­куп­ляць не­аб­ход­ныя ім та­ва­ры. У гэ­тых мэ­тах пра­во­дзіц­ца ра­бо­та па вы­ву­чэн­ні по­пы­ту «іпэш­ні­каў». Для па­ляп­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці пра­цы з суб'­ек­та­мі ма­ло­га прад­пры­маль­ніц­тва ство­ра­на за­ла ўзо­раў та­ва­раў, што да­зва­ляе ра­біць аса­біс­ты ад­бор і на­бы­ваць та­вар як за на­яў­ны, так і без­на­яў­ны раз­лік.

— У чым ад­роз­нен­ні па­доб­ных па­ста­вак та­ва­раў у ганд­лё­вую сет­ку?

— Ап­то­ва-ла­гіс­тыч­ны цэнтр ро­біць стаў­ку на сваю ўлас­ную стра­тэ­гію — пра­ца­ваць толь­кі з пэў­ны­мі па­стаў­шчы­ка­мі і толь­кі па пэў­ных па­зі­цы­ях з мэ­тай за­бес­пя­чэн­ня адзі­ных цэн у сет­цы. Дзя­ку­ю­чы сур'­ёз­на­му аб'­ёму, вы­твор­цы да­юць ад­чу­валь­ную зніж­ку з ца­ны ўні­тар­на­му прад­пры­ем­ству «Бел­ка­апз­неш­ган­даль Бел­ка­ап­са­ю­за», а ён, у сваю чар­гу, сва­ім па­куп­ні­кам — та­вар па кан­ку­рэн­та­здоль­ных цэ­нах.

Су­ад­но­сі­ны ім­парт­ных і ай­чын­ных та­ва­раў 55:45. Боль­шую част­ку ім­парт­ных та­ва­раў АЛЦ за­куп­ляе ў ды­ле­раў вя­ду­чых вы­твор­цаў. Але ўжо сё­ле­та пла­ну­ем вый­сці на пра­мыя кан­так­ты не­па­срэд­на з прад­пры­ем­ства­мі-вы­твор­ца­мі і з ча­сам цал­кам ад­мо­віц­ца ад па­слуг па­ся­рэд­ні­каў.

На­ла­джа­ны су­вя­зі з вы­твор­ца­мі Кі­тая. Да на­ва­год­ніх свят за­бяс­пе­ча­ны про­даж ёлач­ных упры­га­жэн­няў з Ні­дэр­лан­даў. Раз­ві­ва­ец­ца су­пра­цоў­ніц­тва і па ста­рых на­ла­джа­ных су­вя­зях. Геа­гра­фія па­ста­вак са­да­ві­ны і га­род­ні­ны так­са­ма до­сыць шы­ро­кая: Венг­рыя, Грэ­цыя, Мал­до­ва, Эк­ва­дор і інш.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.