Вы тут

Навошта крыўдзіць хіміка?


Ра­ней пры­пын­кі ў ста­ліч­ным гра­мад­скім транс­пар­це аб'­яў­ля­лі кі­роў­цы. У ад­ных гэ­та атрым­лі­ва­ла­ся лепш, у дру­гіх — горш, трэ­ція ча­сам маў­ча­лі на­огул... Ця­пер — зу­сім ін­шая рэч, бо гэ­тую спра­ву да­ве­ры­лі тэх­ні­цы: усе аб­вест­кі ста­лі ра­біц­ца пры­ем­ны­мі га­ла­са­мі, на доб­рай бе­ла­рус­кай мо­ве. Адзі­нае...

Мы з му­жам жы­вём у За­вод­скім ра­ё­не. У цэнтр го­ра­да, на тую ж Ка­ма­роў­ку, вы­яз­джа­ем рэд­ка і, як пра­ві­ла, на аў­то­бу­се 59 марш­ру­та. Дык вось, не­як летам, еду­чы ў бок пра­спек­та Не­за­леж­нас­ці, па гуч­най су­вя­зі па­чу­лі, што на­ступ­ны пры­пы­нак — «Ву­лі­ца Мін­дзя­ле­е­ва». Ву­шам не па­ве­ры­лі! Ды і крыўд­на ста­ла за вя­лі­ка­га хі­мі­ка...

Але ж не­ку­ды зва­ніць ды пі­саць мы не ста­лі. Раз­ва­жа­лі так, ты­ся­чы гра­мат­ных лю­дзей (мо­жа, на­ват на­чаль­ні­каў) па гэ­тым марш­ру­це ез­дзіць. Нех­та ж заўва­жыць па­мыл­ку, нех­та вы­пра­віць яе.

З паў­го­да прай­шло. Дня­мі, вяр­нуў­шы­ся з ле­ці­шча, мы зноў апы­ну­лі­ся ў тым 59 аў­то­бу­се. І што вы ду­ма­е­це — ён зноў пад­вёз нас да та­го пры­пын­ку. Па­мыл­ку ў наз­ве, у проз­ві­шчы ву­чо­на­га ні­хто і не па­ду­маў вы­праў­ляць. Ня­ўжо гэ­та так скла­да­на?

Ні­на Го­лу­бе­ва, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.