Вы тут

Зарабіць на старасць


Ся­рэд­ні па­мер пен­сіі ў 2015 го­дзе бу­дзе скла­даць амаль 2 міль­ё­ны 900 ты­сяч руб­лёў

З на­ступ­на­га го­да па­вя­ліч­ва­ец­ца па­мер пен­сій. Згод­на з Ука­зам «Аб удас­ка­на­лен­ні пен­сій­на­га за­бес­пя­чэн­ня» вы­рас­це мі­ні­маль­ны кошт ад­на­го го­да ста­жу звыш 35 га­доў у муж­чын і 30 га­доў у жан­чын. Ён бу­дзе скла­даць адзін пра­цэнт ся­рэд­ня­ме­сяч­на­га за­роб­ку, пры­ня­та­га для вы­лі­чэн­ня пен­сіі, але не менш за 0,7 пра­цэн­та ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты ў кра­і­не — амаль 40 ты­сяч руб­лёў (ця­пе­раш­ні мі­ні­маль­ны кошт — ка­ля 15 ты­сяч). У тых жа, хто афі­цый­на пра­ца­ваў 45 га­доў і бо­лей (для жан­чын — 40 і бо­лей), та­кі мі­ні­мум бу­дзе пры­мя­няц­ца да ста­жу звыш 26 і 21 го­да ад­па­вед­на. Пры гэт­кім доў­гім ста­жы мі­ні­маль­ны па­мер пен­сіі вы­рас­це да 2 міль­ё­наў 261 ты­ся­чы.

— Нор­ма да­ты­чыц­ца асоб, якія пры доў­гім ста­жы пра­цы ма­юць не­вя­лі­кія за­роб­кі, і пры­мя­ня­ец­ца пры вы­лі­чэн­ні пен­сій па ўзрос­це, па ін­ва­лід­нас­ці ў па­ме­ры пен­сіі па ўзрос­це, за вы­слу­гу га­доў асо­бам, якія да­сяг­ну­лі агуль­на­ўста­ноў­ле­на­га ўзрос­ту, — га­во­рыць на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня пен­сій­на­га за­бес­пя­чэн­ня Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны На­тал­ля МУ­РАШ­КЕ­ВІЧ. — Па пад­лі­ках, пен­сіі ў на­ступ­ным го­дзе на гэ­тай пад­ста­ве па­вя­лі­чац­ца пры­клад­на ў 670 ты­сяч ча­ла­век.

З 10 да 15 га­доў вы­рас­це мі­ні­маль­ны пра­цоў­ны стаж з вы­пла­тай стра­ха­вых уз­но­саў у бюд­жэт фон­ду, не­аб­ход­ны для атры­ман­ня пен­сіі па ўзрос­це і за вы­слу­гу га­доў. Зме­на не за­кра­не пен­сіі па ін­ва­лід­нас­ці і ў су­вя­зі са стра­тай кар­мі­це­ля. Па­пя­рэд­нія ўмо­вы па мі­ні­маль­ным пя­ці­га­до­вым ста­жы за­ха­ва­юц­ца для пры­зна­чэн­ня пен­сій шмат­дзет­ным ма­ці, ін­ва­лі­дам дзя­цін­ства, іх баць­кам.

Тым, хто не мае мі­ні­маль­на­га стра­ха­во­га ста­жу і не атрым­лі­вае пен­сій з ін­шых дзяр­жаў, са­цы­яль­ная пен­сія бу­дзе вы­плач­вац­ца на пяць га­доў паз­ней: муж­чы­нам з 65-ці га­доў, жан­чы­нам — з 60-ці. На са­цы­яль­на ўраз­лі­выя ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян гэ­тая нор­ма не рас­паў­сюдж­ва­ец­ца.

— Пен­сія бу­дзе вы­ліч­вац­ца з ад­ка­рэк­та­ва­на­га фак­тыч­на­га за­роб­ку за апош­ні 21 год ста­жу за­пар. Па­чы­на­ю­чы з 2016 го­да, ука­за­ны пе­ры­яд што­год бу­дзе на год па­вя­ліч­вац­ца да фак­тыч­на­га ста­жу ча­ла­ве­ка. Гэ­та да­зво­ліць па­сту­по­ва пе­рай­сці да вы­лі­чэн­ня пен­сіі з за­роб­ку за ўвесь час пра­цоў­най і ін­шай гра­мад­ска ка­рыс­най дзей­нас­ці, якая ўва­хо­дзіць у стаж. На­ву­чан­не ва ўні­вер­сі­тэ­це, служ­ба ў ар­міі і вод­пуск па до­гля­дзе дзі­ця­ці ў стра­ха­вы стаж не за­ліч­ва­юц­ца, — тлу­ма­чыць На­тал­ля Ула­дзі­мі­ра­ўна.

Каб па­вы­сіць пен­сіі, з на­ступ­на­га го­да гра­ніч­ную ве­лі­чы­ню ся­рэд­ня­га за­роб­ку для вы­пла­ты аба­вяз­ко­вых стра­ха­вых уз­но­саў у бюд­жэт фон­ду зро­бяць пя­ці­ра­зо­вай.

З па­чат­ку 2016 го­да да­дат­ко­ва па­вя­лі­чац­ца пен­сіі за 41-ы — 45-ы га­ды ста­жу (для жан­чын — за 36-ы — 40-ы). Гэ­тае па­вы­шэн­не бу­дзе ды­фе­рэн­ца­ва­ным. Жан­чы­нам за кож­ны поў­ны год ста­жу з 35 да 40 га­доў бу­дуць да­плач­ваць ад­па­вед­на па 0,1, 0,2, 0,3, 0,4 і паў­пра­цэн­та ся­рэд­ня­ме­сяч­на­га за­роб­ку, пры­ня­та­га для вы­лі­чэн­ня пен­сіі, і з улі­кам но­ва­га мі­ні­му­му. Муж­чы­нам пры­зна­ча­на ўсё тое ж са­мае, толь­кі па­чы­на­ю­чы з 41-га го­да ста­жу і па 45-ы. Акра­мя та­го, са сту­дзе­ня 2016 го­да пры вы­лі­чэн­ні пен­сіі асо­бам з пра­цоў­ным ста­жам 36/31 год бу­дзе ўліч­вац­ца пя­ці­ра­зо­вая гра­ніч­ная ве­лі­чы­ня ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты ў рэс­пуб­лі­цы.

Но­выя нор­мы да­зво­ляць ма­ты­ва­ваць ра­бот­ні­каў да больш доў­гай ле­галь­най пра­цы і аб­ме­жа­ваць утры­ман­ства.

Уво­гу­ле, у на­ступ­ным го­дзе ся­рэд­ні па­мер пра­цоў­най пен­сіі бу­дзе скла­даць 2 міль­ё­ны 883 ты­ся­чы, а су­ад­но­сі­ны ся­рэд­няй пен­сіі і ся­рэд­ня­га за­роб­ку — не менш за 40 пра­цэн­таў. На пен­сій­нае за­бес­пя­чэн­не пла­ну­ец­ца на­кі­ра­ваць ка­ля 87 трыль­ё­наў руб­лёў. Гэ­та больш за дзве трэ­ці ад усіх рас­хо­даў фон­ду са­цы­яль­най аба­ро­ны.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.