Вы тут

Без даху не пакінуць, але...


Гіс­то­рыя бы­лой сі­ра­ты і ма­ці-адзі­ноч­кі Але­ны Пан­ка­вец «Я не ха­чу, каб у мя­не за­бра­лі сы­на» не за­ста­ла­ся без ува­гі мін­скіх аб­лас­ных улад.

На­га­да­ем, у ма­тэ­ры­я­ле рас­па­вя­да­ла­ся аб тым, як дзяў­чы­на за­ста­ла­ся без апе­кі баць­коў і тра­пі­ла ў дзі­ця­чы дом, як по­тым пэў­ны час жы­ла ў сва­я­коў у па­сёл­ку Ляс­ны пад Мінск­ам, дзе па­на­ва­лі тыя ж, вя­до­мыя з дзя­цін­ства, бяс­кон­цыя па­пой­кі. Але­на не­як зно­сі­ла іх са­ма, але не ха­це­ла ў та­кіх умо­вах вы­хоў­ваць свай­го сы­на.

Вы­пад­ко­ва яна да­ве­да­ла­ся, што, як сі­ра­та, мае пра­ва на са­цы­яль­нае жыл­лё. Згод­на з за­ко­нам, пра яго па­він­на бы­ла па­кла­па­ціц­ца ад­мі­ніст­ра­цыя дзі­ця­ча­га до­ма, але гэ­та­га ча­мусь­ці не зра­бі­ла, і дзяў­чы­на, па сут­нас­ці, за­ста­ла­ся без да­ху над га­ла­вой. З пы­тан­нем пра са­цы­яль­нае жыл­лё сі­ра­та і ма­ці-адзі­ноч­ка ў 2009 го­дзе звяр­ну­ла­ся ў Ба­раў­лян­скі сель­вы­кан­кам. Там ёй па­ве­да­мі­лі, якія да­ку­мен­ты трэ­ба пра­да­ста­віць... Ад­ной да­вед­кі — аб ад­сут­нас­ці апе­кі баць­коў — не ха­па­ла, та­му на ўлік тых, хто мае па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, Але­ну пры­ня­лі на агуль­ных пад­ста­вах.

У 2014 го­дзе жан­чы­на зноў звяр­ну­ла­ся ў Ба­раў­лян­скі сель­скі вы­ка­наў­чы ка­мі­тэт, але, як вы­свет­лі­ла­ся, ужо бы­ло поз­на: яе не мо­гуць уклю­чыць у спіс гра­ма­дзян, якія ма­юць пра­ва на са­цы­яль­нае жыл­лё, бо яна ўжо не мае ста­ту­су сі­ра­ты (па­вод­ле за­ка­на­даў­ства, ён за­хоў­ва­ец­ца за гра­ма­дзя­ні­нам з 18 да 23 га­доў, а Ле­не на той час бы­ло больш). І та­му ку­ды яна ні звяр­та­ла­ся (ад мяс­цо­вых вы­кан­ка­маў да вы­шэй­шых дзяр­жаў­ных уста­ноў), ад­каз пры­хо­дзіў, па сут­нас­ці, адзін: маў­ляў, у пры­няц­ці на ўлік па льгот­най ка­тэ­го­рыі ад­моў­ле­на пра­ва­мер­на.

...Каб сыс­ці з ква­тэ­ры сва­я­коў, ма­ла­дая ма­ці ўлад­ка­ва­ла­ся пра­ца­ваць па­моч­ні­кам вы­ха­ва­це­ля ў дзі­ця­чы са­док. Пра­жыць на за­ро­бак у 1 600 ты­сяч руб­лёў з дзі­цем цяж­ка, ін­шую пра­цу шу­каць так­са­ма не вы­па­дае, бо та­ды, як ра­зу­ме­ла жан­чы­на, да­вя­дзец­ца вы­зва­ліць па­кой, які ім вы­дзе­лі­лі ў ін­тэр­на­це...

На­дзея на вый­сце з за­ча­ра­ва­на­га ко­ла, у рэш­це рэшт, з'я­ві­ла­ся. У ка­мен­та­рыі Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма, дзе, у пры­ват­нас­ці, па­ве­дам­ля­ец­ца, што па­кой у ін­тэр­на­це Але­не Пан­ка­вец вы­дзе­ле­ны ра­шэн­нем гра­мад­скай ка­мі­сіі па жыл­лё­вых пы­тан­нях пры Мін­скім рай­вы­кан­ка­ме. «У вы­пад­ку пра­ца­ўлад­ка­ван­ня за­яў­ні­ка ў ін­шую бюд­жэт­ную ар­га­ні­за­цыю Мінск­ага ра­ё­на ка­мі­сія раз­гле­дзіць пы­тан­не за­клю­чэн­ня да­га­во­ра най­му жы­ло­га па­мяш­кан­ня ў ін­тэр­на­це на час пра­цы ў гэ­тай ар­га­ні­за­цыі».

Па­кой у ін­тэр­на­це — гэ­та, вя­до­ма, не сваё асоб­нае жыл­лё, але хоць неш­та...

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.