Вы тут

Газета навучыла і сала саліць, і весела гаманіць


Люд­мі­ла Ба­ры­саў­на Гу­ры­на, жы­хар­ка вёс­кі Хвой­ні­кі Чэр­вень­ска­га ра­ё­на, ма­ма:

—На­ша сям'я вы­піс­вае «Звяз­ду» больш за двац­цаць га­доў. Па­зна­ё­мі­лі­ся з га­зе­тай вы­пад­ко­ва: еха­ла ку­дысь­ці ды ку­пі­ла ў кі­ёс­ку. Ста­лі вы­піс­ваць, а ця­пер і не ўяў­ляю, як без яе. Паш­тар­ка на­ша на­ват не пы­та­ец­ца, што вы­піс­ваць. Са­ма ве­дае, што «Звяз­ду». На ле­та, у га­ра­чую па­ру ага­ро­да і гас­па­дар­кі, так­са­ма ад га­зе­ты не ад­маў­ля­ю­ся. Ад­па­чы­ваю ад гра­дак на арэ­лях ка­ля до­ма ра­зам са «Звяз­дой».

Па­да­ба­ец­ца, што га­зе­та заў­сё­ды роз­ная: то ў боль­шым фар­ма­це, то ў мен­шым. За два дзя­ся­ці­год­дзі з вы­дан­нем па­рад­ні­лі­ся. Аў­та­ры-жур­на­ліс­ты — як род­ныя. Пе­рад тым, як чы­таць ар­ты­кул, гля­джу, хто на­пі­саў. З ін­та­рэ­сам чы­таю ма­тэ­ры­я­лы Аляк­санд­ра Пук­шан­ска­га на «ві­цеб­скую» тэ­му, бо ў мя­не ўнуч­ка ву­чыц­ца ў гэ­тым го­ра­дзе. А на «Сла­вян­скім ба­за­ры», з яго слоў, «бы­ваю» кож­ны год!

«Прос­тую мо­ву» Ва­лян­ці­ны Доў­нар па­чы­таю, за­ду­ма­ю­ся: як доб­ра на­пі­са­на! Жыц­цё­ва, па-на­ша­му, прос­та… Усё ма­ру кніж­ку яе ку­піць.

Рэ­цэп­ты з «Хат­няй эн­цык­ла­пе­дыі» чы­таю заў­сё­ды. Са­ла­та «Хут­кая» з бак­ла­жа­на­мі (і, як той ка­заў, што ёсць у ка­шы) ста­ла ўжо не­каль­кі га­доў за­пар ма­ім фір­мен­ным рэ­цэп­там. І са­ла са­ліць роз­ны­мі спо­са­ба­мі «Звяз­да» на­ву­чы­ла.

Руб­ры­ку «На­род на про­ва­дзе» з ін­та­рэ­сам слу­хае ў ма­ім вы­ка­нан­ні і муж. Ча­сам і су­сед­кам на ву­лі­цы рас­каз­ваю. А пры бя­се­дзе якой вы­пад­кі гэ­тыя так­са­ма ідуць «на ўра».

Ад­зна­чу, што пра­гно­зы на­двор'я, якія чы­таю ў га­зе­це, заў­сё­ды пра­віль­ныя. На­пі­са­лі, што бу­дзе дождж — зна­чыць, аба­вяз­ко­ва бу­дзе.

Пры­ем­на яшчэ і тое, што га­зе­та не на­вяз­вае свай­го мер­ка­ван­ня чы­та­чу, а спа­дзя­ец­ца на яго, дае маг­чы­масць па­ду­маць. Ня­ма на яе ста­рон­ках «ша­лё­най» рэ­кла­мы, плё­так, «сма­жа­ных» фак­таў. Усе пры­стой­на, з ро­зу­мам.

За­ста­ю­ся чы­тач­кай га­зе­ты, спа­дзя­ю­ся на да­лей­шае шчы­рае сяб­роў­ства. «Звяз­да» — на­ша ся­мей­ная га­зе­та.

На­тал­ля Гу­ры­на, г. Мінск, дач­ка:

—Мне га­зе­та бліз­кая яшчэ і тым, што жы­ву я ў ста­лі­цы па пра­спек­це яе імя. А кож­ны раз, ка­лі пры­яз­джаю са ста­лі­цы да баць­коў, мя­не ча­кае аку­рат­ны стос га­зе­ты «Звяз­да» і пад­ра­бяз­ны ана­ліз на­дру­ка­ва­на­га. І ха­ця для мя­не не іс­нуе ўча­раш­ніх га­зет, толь­кі сён­няш­нія, для «Звяз­ды» раб­лю вы­клю­чэн­не. З гэ­тай га­зе­тай я вы­хоў­ваю сваю дач­ку. З ёй мы зда­ва­лі тэс­ты і вы­зна­ча­лі­ся з вы­ба­рам пра­фе­сіі і ВНУ для яе.

Не­ка­то­рыя ма­тэ­ры­я­лы, ха­ця і прай­шло не­каль­кі га­доў, па­мя­таю да­гэ­туль. Ка­лі пра­чы­та­ла ар­ты­кул На­тал­лі Кар­пен­кі, якая апі­са­ла сваё зна­хо­джан­не ў баль­ні­цы, я, на­огул не сен­ты­мен­таль­ны ча­ла­век, не змаг­ла стры­маць слёз… Ха­це­ла­ся са­мой па­зва­ніць гэ­тай жан­чы­не і па­жа­даць вы­зда­раў­лен­ня, але вы­ра­шы­ла, што прос­та па­ма­лю­ся пра гэ­та…

Люб­лю «Звяз­ду» за доб­рую бе­ла­рус­кую мо­ву. Па­да­ба­юц­ца ма­ла­дыя аў­та­ры, ма­тэ­ры­я­лы пра па­да­рож­жы за мя­жу і па кра­і­не.

Га­зе­це жа­даю ўваж­лі­вых чы­та­чоў, буй­ных ты­ра­жоў і шмат пры­ем­ных тэм на ста­рон­ках.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.