Вы тут

Не снег, а дождж


На свя­ты абя­ца­юць па­цяп­лен­не, ту­ман і га­ла­лёд

Зі­мо­вае на­двор'е менш за ты­дзень ра­да­ва­ла нас ма­ра­за­мі і сне­гам. А ў апош­ні дзень го­да на тэ­ры­то­рыю кра­і­ны зноў за­ві­та­юць цёп­лыя і віль­гот­ныя па­вет­ра­ныя ма­сы з бо­ку Ат­лан­ты­кі, па­ве­да­мі­ла га­лоў­ны сі­ноп­тык Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Свят­ла­на РЫ­БА­КО­ВА.

Праў­да, яшчэ сён­ня ўдзень бу­дзе да­во­лі ма­роз­на, ка­лі тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ча­ка­ец­ца ў ме­жах мі­нус 7-13 гра­ду­саў, а мес­ца­мі на­ват да мі­нус 14-15 гра­ду­саў. На­двор'е са­псу­ец­ца толь­кі на на­ступ­ны дзень. Уна­чы на се­ра­ду ў паў­ноч­на-за­ход­ніх ра­ё­нах, а ўдзень ужо паў­сюд­на ча­ка­ец­ца снег. Удзень па Ві­цеб­скай воб­лас­ці мес­ца­мі прой­дзе мок­ры снег з даж­джом, там паў­сюд­на бу­дзе на­зі­рац­ца на­лі­пан­не мок­ра­га сне­гу, га­ла­лёд і га­ла­лё­дзі­ца на да­ро­гах. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы на 31 снеж­ня бу­дзе 7-14 ма­ро­зу, а па паў­днё­вым ус­хо­дзе да мі­нус 15-17 гра­ду­саў, а пры пра­яс­нен­нях — да 20 ма­ро­зу. Рэз­ка па­цяп­лее ме­на­ві­та ўдзень у се­ра­ду, ка­лі ча­ка­ец­ца ад мі­нус 8 па паў­днё­вым ус­хо­дзе да плюс 1 гра­ду­са па паў­ноч­ным за­ха­дзе.

У на­ва­год­нюю ноч праг­на­зу­ец­ца ўво­гу­ле «вя­сё­лае» на­двор'е, ка­лі апад­кі бу­дуць спа­чат­ку ў вы­гля­дзе сне­гу, по­тым мок­ра­га сне­гу, які пач­не пе­ра­хо­дзіць у дождж. Вось тут і пач­нец­ца паў­сюд­нае на­лі­пан­не мок­ра­га сне­гу, га­ла­лёд і га­ла­лё­дзі­ца на да­ро­гах. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы на 1 сту­дзе­ня ад мі­нус 8 да плюс 1 гра­ду­са. У пер­шы дзень но­ва­га го­да пра­цяг­нец­ца «час траў­ма­то­ла­га», бо ча­ка­ец­ца мок­ры снег, ту­ман і га­ла­лёд­ныя з'я­вы. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра бу­дзе ў ме­жах ад мі­нус 2 да плюс 3 гра­ду­саў.

Па­вод­ле доў­га­тэр­мі­но­вых пра­гно­заў ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў, вет­ра­ная і віль­гот­ная ад­лі­га ча­кае нас у пят­ні­цу і су­бо­ту. Бу­дзе іс­ці мок­ры снег і дождж, мес­ца­мі ту­ман, га­ла­лёд і га­ла­лё­дзі­ца на да­ро­гах. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра на пра­ця­гу гэ­тых двух су­так ад мі­нус 3 да плюс 3 гра­ду­саў. Толь­кі ў ня­дзе­лю ста­не кры­ху ха­лад­ней, бу­дзе іс­ці ка­рот­ка­ча­со­вы снег. Уна­чы ча­ка­ец­ца ад 0 да 6 ма­ро­зу, а ўдзень — ад мі­нус 4 да плюс 1 гра­ду­са. Та­кі не зу­сім сур'­ёз­ны па­ча­так сту­дзе­ня атрым­лі­ва­ец­ца.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.