Вы тут

«Паляванне» на ўзрост


 

Ан­ко­ла­гі праг­на­зу­юць рост ан­ка­ла­гіч­най за­хва­раль­нас­ці ў блі­жэй­шыя двац­цаць га­доў на 92 пра­цэн­ты! Так, ка­лі ў 2010 го­дзе ў Бе­ла­ру­сі рэ­гіст­ра­ва­ла­ся ка­ля 8 ты­сяч но­вых вы­пад­каў што­год, то ў 2012‑м гэ­та бы­ло ўжо 9,5 ты­ся­чы, а ў 2030‑м, як мяр­ку­ец­ца, бу­дзе 15,5 ты­ся­чы. Што ж, на­сель­ніц­тва ста­рэе, а зла­я­кас­ныя но­ва­ўтва­рэн­ні — гэ­та за­хвор­ван­ні пе­ра­важ­на лю­дзей па­жы­лых. Пік ан­ка­ла­гіч­най за­хва­раль­нас­ці пры­па­дае на ўзрост пас­ля 60. Па­коль­кі ўсё больш лю­дзей бу­дзе да­жы­ваць да гэ­та­га ўзрос­ту, зна­чыць, усё боль­шая коль­касць з іх су­тык­нец­ца з ды­яг­на­зам «рак». Ёсць, праў­да, і па­зі­тыў­ны мо­мант: у апош­нія пяць га­доў на фо­не аб'­ек­тыў­на­га рос­ту за­хва­раль­нас­ці фік­су­ец­ца ста­біль­нае зні­жэн­не смя­рот­нас­ці.

30-22

 

Вя­лі­кае зна­чэн­не ў про­ці­ста­ян­ні ан­ка­ла­гіч­ным за­хвор­ван­ням на­да­ец­ца ў апош­нія га­ды скры­нін­гу — спе­цы­яль­на­му аб­сле­да­ван­ню яшчэ на тым эта­пе, ка­лі па­цы­ент, па яго мер­ка­ван­ні і са­ма­ад­чу­ван­ні, аб­са­лют­на зда­ро­вы. Асноў­нае ад­роз­нен­не скры­нін­гу ад ран­няй ды­яг­нос­ты­кі ў тым, што ў апош­нім вы­пад­ку па­цы­ент з'яў­ля­ец­ца да ўра­ча са скар­га­мі, а ўрач пра­яў­ляе ан­ка­ла­гіч­ную на­сця­ро­жа­насць і на­кі­роў­вае на аб­сле­да­ван­не. Скры­нінг жа — гэ­та су­стрэ­ча ўра­ча і па­цы­ен­та па іні­цы­я­ты­ве ўра­ча. І гэ­та да­зва­ляе па­пя­рэ­дзіць уз­нік­нен­не праб­ле­мы.

 

Скры­нінг не дае ад­ноль­ка­вых вы­ні­каў ад­нос­на ўсіх ві­даў ра­ку. Су­свет­ная ар­га­ні­за­цыя ахо­вы зда­роўя ба­чыць эфек­тыў­насць та­кіх мер у да­чы­нен­ні да ра­ку пра­ста­ты, ма­лоч­най за­ло­зы, шый­кі мат­кі і тоўстага кішэчніка. Ні­хто і ні­што не пе­ра­шка­джае лю­бо­му з нас раз у год зда­ваць ана­лі­зы кры­ві і ма­чы, пра­хо­дзіць не­ка­то­рыя спе­цы­фіч­ныя аб­сле­да­ван­ні, пра якія мож­на да­ве­дац­ца, на­прык­лад, з гэ­тай «пра­мой лі­ніі». Ад­ка­зы ж на пы­тан­ні, што па­сту­пі­лі ў «Звяз­ду» пад­час яе, да­ваў га­лоў­ны ўрач Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га ан­ка­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра Ула­дзі­мір КА­РА­НІК.

 

 

 

Ці ёсць метастазы?

 — Ма­ла­дзеч­на, Іван Пят­ро­віч. Мне 55 га­доў. Ды­яг­наз — рак пра­ста­ты. Яе вы­да­лі­лі, уз­ро­вень ПСА — 23. Кам­п'ю­тар­ная та­маг­ра­фія ме­та­ста­заў не вы­яві­ла. Ске­ні­ра­ван­не па­ка­за­ла ней­кае ўтва­рэн­не, па­доб­нае на ме­та­ста­зы. Ад­нак рэнт­ге­наў­скія здым­кі гэ­та­га не па­цвер­дзі­лі. Як зра­зу­мець — яны ёсць ці ня­ма?

— У вас па вы­ні­ку ске­ні­ра­ван­ня па­він­на быць за­клю­чэн­не з ука­зан­нем пра­цэн­ту па­та­ла­гіч­на­га на­за­па­шван­ня іза­то­паў. Што гэ­та за пра­цэнт?

— Не ве­даю. Мне толь­кі ка­за­лі, што там неш­та не­вя­лі­кае...

— Ка­лі раз­мо­ва ідзе пра та­кі ме­тад пра­мя­нё­ва­га аб­сле­да­ван­ня, як ске­ні­ра­ван­не кас­цей тэх­не­цы­ем, то па вы­ні­ках да­сле­да­ван­ня ўказ­ва­ец­ца пра­цэнт на­за­па­шван­ня іза­то­пу. Лі­чыц­ца, што іза­топ на­за­па­шва­ец­ца не толь­кі ў мес­цах ме­та­ста­зі­ра­ван­ня, але і там, дзе не­ка­лі быў пе­ра­лом або ад­бы­ва­ец­ца за­па­лен­чы пра­цэс. На­за­па­шван­не вы­мя­ра­ец­ца ў пра­цэн­тах. Пры за­па­лен­ні гэ­та мо­жа быць 150 пра­цэн­таў, а пры ан­ка­ла­гіч­ным па­шко­джан­ні раз­мо­ва бу­дзе іс­ці пра 200 пра­цэн­таў ад нор­мы.

— У мя­не бы­ла моц­ная траў­ма — упаў з дрэ­ва, але ней­кіх пе­ра­ло­маў не ад­чуў... А бія­псію на рэ­брах ро­бяць?

— Ка­лі спе­цы­я­ліст не ба­чыць змен струк­ту­ры, раз­бу­рэн­ня раб­ры­ны, то не мае сэн­су пра­во­дзіць траў­ма­тыч­ную апе­ра­цыю з вы­да­лен­нем кос­ці для пра­вя­дзен­ня бія­псіі. Ме­на­ві­та ске­ні­ра­ван­не з тэх­не­цы­ем пра­во­дзіц­ца для атры­ман­ня па­пя­рэд­няй ін­фар­ма­цыі — вы­яў­лен­ня ача­гоў на­за­па­шван­ня, пас­ля ча­го кос­ці аб­сле­ду­юц­ца з да­па­мо­гай рэнт­ге­на. Ка­лі на рэнт­ге­не ні­я­кіх пры­кмет ме­та­ста­тыч­на­га па­ра­жэн­ня кас­цей не вы­яў­ля­ец­ца, то ды­яг­наз аб ме­та­ста­зах у кас­цях не ста­віц­ца. Ка­лі ж пас­ля пра­вя­дзен­ня ске­ні­ра­ван­ня і рэнт­ге­на­ла­гіч­на­га да­сле­да­ван­ня за­ста­юц­ца ней­кія су­мнен­ні, то ёсць яшчэ кам­п'ю­тар­ная та­маг­ра­фія. Вас на­зі­ра­юць у РНПЦ ан­ка­ло­гіі?

— Так, у Ба­раў­ля­нах.

— Там вель­мі доб­рыя рэнт­ге­но­ла­гі. Ад­нак ка­лі ў вас ёсць су­мнен­ні, мо­жа­це звяр­нуц­ца да ўра­ча, за якім вы замацаваны, і па­пра­сіць аб кан­сі­лі­у­ме, каб сваё за­клю­чэн­не вы­нес­лі ад­ра­зу не­каль­кі ўра­чоў. І трэ­ба за­ўва­жыць, што гэ­та­му за­ключ­на­му сло­ву спе­цы­я­ліс­таў вар­та ве­рыць, па­коль­кі су­мнен­ні ў ва­шай сі­ту­а­цыі ні­чо­га доб­ра­га вам не абя­ца­юць.

— Яшчэ ўрач ска­заў, што пры ды­яг­на­зе ра­ку пра­ста­ты вы­да­ля­ец­ца толь­кі са­ма яна, ад­нак пры на­яў­нас­ці ме­та­ста­заў раз­мо­ва ідзе ўжо пра хі­рур­гіч­ную каст­ра­цыю.

— Для ля­чэн­ня ра­ку пра­ста­ты мо­гуць пры­мя­няц­ца тры ме­та­ды — хі­рур­гіч­ны, або вы­да­лен­не пра­ста­ты, пра­мя­нё­вая тэ­ра­пія (або ра­ды­я­цый­нае ўздзе­ян­не), хі­мі­я­тэ­ра­пія (або ўжы­ван­не гар­мо­наў). Па апош­ніх да­ных, у пер­шыя дзе­сяць га­доў на­зі­ран­ня ўсе гэ­тыя ме­та­ды ля­чэн­ня да­юць па­доб­ны вы­нік. Толь­кі паз­ней ві­да­воч­ная пе­ра­ва­га хі­рур­гіч­на­га ме­та­ду і пэў­ных ва­ры­ян­таў пра­мя­нё­вай тэ­ра­піі. Лі­чыц­ца, што ў па­цы­ен­таў ва ўзрос­це 75 га­доў і больш мо­жа пры­мя­няц­ца гар­мо­на­тэ­ра­пія. А ў па­цы­ен­таў з ча­ка­най пра­цяг­лас­цю жыц­ця звыш дзе­ся­ці га­доў мэ­та­згод­на пры­мя­няць ра­ды­каль­ныя ме­та­ды. Вы­да­лен­не пра­ста­ты — до­сыць траў­ма­тыч­нае ўмя­шан­не, скла­да­ная апе­ра­цыя, але мы па­збаў­ля­ем ар­га­нізм пух­лін­най ткан­кі, і гэ­та ры­зы­ка апраў­да­ная. Ка­лі ж мы вы­да­ля­ем пух­лі­ну, але пух­лін­ная ткан­ка за­ста­ец­ца ў лім­фа­вуз­лах, кас­цях і г.д., то, ад­па­вед­на, ры­зы­ка пра­вя­дзен­ня та­кой апе­ра­цыі не­апраў­да­ная. Бо па­доб­на­га вы­ні­ку мож­на да­біц­ца і ін­шым ме­та­дам ля­чэн­ня. Ка­лі кан­сі­лі­ум ура­чоў пры­знае, што ёсць змя­нен­ні ў кас­цях, аб­умоў­ле­ныя пух­лін­ным пра­цэ­сам, то ап­ты­маль­най ста­но­віц­ца гар­мо­на­тэ­ра­пія, па­коль­кі хі­рур­гіч­нае ля­чэн­не дзей­ні­чае толь­кі на са­му пра­ста­ту. Гар­мо­ны ж уз­дзей­ні­ча­юць на пух­лі­ну не­за­леж­на ад мес­ца­зна­хо­джан­ня — бу­дзе яна ў са­мой пра­ста­це, у лім­фа­вуз­лах ці кас­цях. А хі­рур­гія і пра­мя­нё­вая тэ­ра­пія ўздзей­ні­ча­юць, гру­ба ка­жу­чы, толь­кі на клет­кі ў зо­не ўздзе­ян­ня. Так што ўсё пы­тан­не ў тым, на якой ста­дыі па­ча­та ля­чэн­не за­хвор­ван­ня. Ка­лі змя­нен­няў у кас­цях ня­ма, зна­чыць, ап­ты­маль­ным у ва­шым уз­рос­це бу­дзе хі­рур­гіч­нае ля­чэн­не. Ка­лі змя­нен­не ў кас­цях ёсць, то па­чы­наць вар­та з гар­мо­на­тэ­ра­піі, пас­ля ча­го вы­ра­шаць пы­тан­не аб маг­чы­мым да­лу­чэн­ні пра­мя­нё­вай тэ­ра­піі.

— А вы­да­лен­не пра­ста­ты не спра­ва­куе бур­ны пра­цэс, ка­лі рап­там вы­да­ле­ны не ўсе клет­кі?

— Ка­лі на мо­мант апе­ра­цыі мы не вы­яў­ля­ем ней­кія вель­мі дроб­ныя ача­гі, то гэ­та не ўсклад­няе пра­цэс, ні­я­ка­га па­ска­рэн­ня рос­ту не ад­бы­ва­ец­ца. Прос­та пас­ля апе­ра­цыі да­да­юц­ца ін­шыя ме­та­ды, пра якія я га­ва­рыў вы­шэй.

— Мо­жа быць, пас­ля та­кой апе­ра­цыі трэ­ба псі­ха­ла­гіч­на рых­та­вац­ца да ней­кіх не­пры­ем­ных на­ступ­стваў — не­тры­ман­ня ма­чы, на­прык­лад?

— Ка­лі пух­лі­на бы­ла не­вя­лі­кая, то ў боль­шас­ці вы­пад­каў па­доб­ныя ўсклад­нен­ні праз ней­кі час зні­ка­юць, функ­цыі ад­наў­ля­юц­ца.

 — Мінск, Іры­на Мі­ка­ла­еў­на. Мне 50 га­доў. У ма­лоч­най за­ло­зе вы­да­лі­лі кіс­ту...

— У вас бы­ла фіб­ра­а­дэ­но­ма ма­лоч­най за­ло­зы, і вам вы­ка­на­лі сек­та­раль­ную рэ­зек­цыю...

— Так і ёсць. А як час­та мне ця­пер трэ­ба аб­сле­да­вац­ца і якім ме­та­дам?

— Сён­ня мы ка­жам аб тым, што пас­ля вы­да­лен­ня даб­ра­якас­на­га но­ва­ўтва­рэн­ня не па­тра­бу­ец­ца ней­кіх спе­цы­яль­ных ме­та­даў дыс­пан­сер­на­га на­зі­ран­ня. Па­цы­ен­ты са зла­я­кас­ны­мі но­ва­ўтва­рэн­ня­мі ста­вяц­ца на дыс­пан­сер­ны ўлік з рэ­ка­мен­да­цы­я­мі аб на­леж­ных да­сле­да­ван­нях. Вы прай­шлі хі­рур­гіч­нае ля­чэн­не і ця­пер па­він­ны пры­трым­лі­вац­ца тых рэ­ка­мен­да­цый, якія мож­на даць лю­бой зда­ро­вай жан­чы­не. Вам не вар­та звяз­ваць з ко­ліш­нім пра­цэ­сам ней­кія спе­цы­яль­ныя да­сле­да­ван­ні. Ма­гу да­даць, што ў го­ра­дзе пра­во­дзіц­ца пі­лот­ны пра­ект па скры­нін­гу ра­ку ма­лоч­най за­ло­зы. Ка­лі вы жа­да­е­це быць больш пе­ра­ка­на­най, што з ма­лоч­най за­ло­зай усё ў па­рад­ку, мо­жа­це вы­ка­наць ін­фар­ма­тыў­нае для ва­ша­га ўзрос­ту да­сле­да­ван­не — ма­маг­ра­фію. Ка­лі там не бу­дзе вы­яў­ле­на ні­я­кіх па­та­ла­гіч­ных змя­нен­няў, то на­ступ­ны раз з мэ­тай пра­фі­лак­ты­кі гэ­тае да­сле­да­ван­не мож­на прай­сці праз два га­ды. Ка­лі рап­там змя­нен­ні ней­кія бу­дуць, вам пра­па­ну­юць да­аб­сле­да­ван­не або ад­ра­зу ля­чэн­не. Урэш­це, ка­лі ся­род са­мых бліз­кіх сва­я­коў у вас ёсць тыя, у ка­го быў рак ма­лоч­най за­ло­зы, то мож­на прай­сці аб­сле­да­ван­не на ге­не­тыч­ную схіль­насць да гэ­та­га за­хвор­ван­ня.

— А дзе яго мож­на прай­сці?

— На ба­зе на­ша­га дыс­пан­се­ра. Да­сле­да­ван­не бяс­плат­нае, а та­му за­бор кры­ві з паль­ца на вы­яў­лен­не ге­наў з му­та­цы­яй вы­кон­ва­ец­ца толь­кі пры на­яў­нас­ці бліз­кіх з та­кім за­хвор­ван­нем у ран­нім уз­рос­це — да 55 га­доў.

— Ці мож­на ў ва­шай уста­но­ве зра­біць ма­маг­ра­фію за свой кошт?

— А да якой па­лі­клі­ні­кі вы ад­но­сі­це­ся?

— Да 6-й.

— А там, зда­ец­ца, ёсць ма­мог­раф. Дня­мі мы за­вяр­ша­ем ман­таж су­пер­су­час­на­га ма­мог­ра­фа. Та­му ка­лі ёсць жа­дан­не прай­сці па­доб­нае да­сле­да­ван­не ме­на­ві­та ў на­шай уста­но­ве, мо­жа­це па­ча­каць, па­куль аб­ста­ля­ван­не бу­дзе ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю. Ка­лі ваш хі­рург па мес­цы жы­хар­ства дасць на­кі­ра­ван­не да нас, то аб­сле­да­ван­не бу­дзе вы­кон­вац­ца бяс­плат­на.

А «пад­га­раць» нель­га

 — Дзяр­жынск, Воль­га. Мне 25 га­доў. За­раз вель­мі шмат пі­шуць пра шкод­насць за­га­ру. З ін­ша­га бо­ку, со­неч­ныя ван­ны ні­бы­та і ка­рыс­ныя. Як быць? Як вы­зна­чыць для ся­бе ўлас­ную ры­зы­ку за­хвор­ван­ня на рак ску­ры?

— Я пры­га­даў бы кі­тай­скую муд­расць: «Усё ў гэ­тым све­це яд — важ­ная толь­кі до­за». Да­вай­це спа­чат­ку ска­жам, які­мі ме­на­ві­та мо­гуць быць праб­ле­мы са ску­рай: гэ­та мо­жа быць плос­ка­кле­тач­ны рак, ба­заль­нак­ле­тач­ны рак або ме­ла­но­ма (па­ра­жэн­не ра­дзі­мых плям). На сён­ня лі­чыц­ца, што пра­цяг­лае зна­хо­джан­не на сон­цы мо­жа спра­ва­ка­ваць ме­ла­но­му ску­ры з вя­лі­кай коль­кас­цю ра­дзі­мых плям. Як пра­ві­ла, гэ­та су­стра­ка­ец­ца ў ма­ла­дых і вель­мі цяж­ка пад­да­ец­ца ля­чэн­ню. Ба­заль­нак­ле­тач­ны рак — гэ­та пух­лі­на, якая час­цей бы­вае ў лю­дзей па­жы­ло­га ўзрос­ту, і яна доб­ра пад­да­ец­ца ля­чэн­ню.

Каб вы­зна­чыць, на­коль­кі не­бяс­печ­ны уль­тра­фі­я­лет ме­на­ві­та для вас, трэ­ба ве­даць свой тып ску­ры. Ка­лі ў вас ску­ра вель­мі бе­лая, з вя­лі­кай коль­кас­цю піг­мент­ных плям, вы вель­мі хут­ка аб­га­ра­е­це на сон­цы, то со­неч­ныя ван­ны не для вас. Ка­лі ску­ра «між­зем­на­мор­ская» (цем­на­ва­тая, і вы не «зга­ра­е­це»), то вам мож­на зна­хо­дзіц­ца на сон­цы. Пы­тан­не вель­мі бяс­печ­на­га ча­су за­ста­ец­ца ад­кры­тым. Дак­лад­на тут не пра­лі­чыш. Трэ­ба ве­даць, што ўздзе­ян­не уль­тра­фі­я­ле­ту на ску­ру і ўтва­рэн­не ў ёй сва­бод­ных ра­ды­ка­лаў не­бяс­печ­нае яшчэ фо­та­ста­рэн­нем: у ску­ры ўтва­ра­ец­ца па­та­ла­гіч­ны ка­ла­ген, яна ста­но­віц­ца мар­шчы­ніс­тай.

З ін­ша­га бо­ку, пра­цяг­лая ад­сут­насць со­неч­на­га свят­ла пры­во­дзіць да дэ­прэ­сій. Вя­до­ма, што ў на­шым ар­га­ніз­ме пры свет­ла­вым уз­дзе­ян­ні вы­пра­цоў­ва­юц­ца эн­да­рфі­ны — «гар­мо­ны ра­дас­ці». Яшчэ та­кое ўздзе­ян­не нам не­аб­ход­на для пра­ду­хі­лен­ня дэ­фі­цы­ту ві­та­мі­ну D. Так што цал­кам ха­вац­ца ад сон­ца не вар­та, нель­га толь­кі да­пус­каць «пад­га­ран­ня» — гэ­та для зда­роўя заў­сё­ды шкод­на.

 — Го­мель, Аляк­сандр. На шыі ёсць да­во­лі аб'­ём­ная ра­дзім­ка. Тэ­ра­пеўт ка­жа, што трэ­ба па­ра­іц­ца з ан­ко­ла­гам і вы­да­ліць яе. На­вош­та гэ­та ра­біць? Ці не спра­ва­куе вы­да­лен­не якое-не­будзь ус­клад­нен­не?

— Шыя — тая зо­на, якая па­ста­ян­на траў­му­ец­ца каў­ня­ром, ша­лі­кам. А траў­ма­ваць піг­мент­нае ўтва­рэн­не — знач­на горш, чым вы­да­ліць яго. Тым больш, ка­лі яно аб'­ём­нае. Іс­нуе не­каль­кі па­ра­мет­раў, якія вы­зна­ча­юць не­бяс­пе­ку тых ці ін­шых утва­рэн­няў на ску­ры: асі­мет­рыя, не­дак­лад­ныя ме­жы, не­раў­на­мер­ны ко­лер, дыя­метр звыш 6 мм, лю­быя змя­нен­ні з ця­гам ча­су. Ра­дзім­ка­мі ў нас на­зы­ва­юць усё, што цям­ней за ску­ру. Ад­нак бы­ва­юць жа не­ву­сы і ке­ра­та­па­пі­ло­мы. Апош­нія мож­на вы­да­ліць ла­зе­рам і за­быц­ца. Не­ву­сы «па­ліць» ла­зе­рам нель­га. Каб вы­зна­чыц­ца з гэ­тым, і па­тра­бу­ец­ца за­клю­чэн­не спе­цы­я­ліс­та-ан­ко­ла­га. Не­ву­сы вы­да­ля­юц­ца хі­рур­гіч­ным шля­хам. Пра­віль­нае вы­да­лен­не не абя­цае ні­я­кіх праб­лем.

Ёду ма­ла? Без па­ні­кі

 — Ві­цеб­ская воб­ласць, На­тал­ля, 24 га­ды. Не­каль­кі га­доў та­му док­тар ска­заў, што ў мя­не па­вя­лі­ча­на ад­на з до­лек шчы­та­па­доб­най за­ло­зы. Та­ды я ні­чо­га не ра­бі­ла. Сён­ня ні­бы­та ўсё нар­маль­на. Што вы па­ра­і­це?

— На­ша кра­і­на — эн­дэ­міч­ная па вал­ля­ку. У нас у той ці ін­шай сту­пе­ні праб­ле­мы са шчы­та­па­доб­най за­ло­зай на­зі­ра­юц­ца ў 80-90 пра­цэн­таў на­сель­ніц­тва. Ка­лі пры гэ­тым змя­ня­ец­ца гар­ма­наль­ны фон, асаб­лі­ва ў дзя­цей і лю­дзей ма­ла­до­га ўзрос­ту, гэ­та пад­ста­ва для хва­ля­ван­ня. Бо ка­лі шчы­та­па­доб­ная за­ло­за вы­пра­цоў­вае не­да­стат­ко­вую коль­касць гар­мо­наў, то за­па­воль­ва­ец­ца фі­зіч­нае і ра­зу­мо­вае раз­віц­цё, а ў ма­ла­дых жан­чын дыс­функ­цыя гэ­тай за­ло­зы мо­жа быць пры­чы­най бяс­плод­нас­ці. На­яў­насць вуз­ла­вых утва­рэн­няў так­са­ма на­го­да для глы­бо­ка­га аб­сле­да­ван­ня, па­коль­кі яны мо­гуць мас­кі­ра­ваць пух­лі­ны. Ка­лі ў вас сён­ня эн­да­кры­но­лаг не вы­яў­ляе ні­я­ка­га па­ве­лі­чэн­ня — ня­ма ні вуз­лоў, ні дыс­функ­цыі, то на­го­ды для да­лей­ша­га аб­сле­да­ван­ня ня­ма. Толь­кі ка­лі па­доб­ныя змя­нен­ні ма­юць мес­ца, рэ­ка­мен­ду­ец­ца ўль­тра­гу­ка­вое аб­сле­да­ван­не.

— А як аб­сле­да­вац­ца пры гі­папла­зіі?

— Пры вы­яў­лен­ні на ўль­тра­гу­ку та­кой па­та­ло­гіі трэ­ба здаць ана­лі­зы на гар­мо­ны шчы­та­па­доб­най за­ло­зы. Ка­лі ні­я­кіх ад­хі­лен­няў у ана­лі­зе ня­ма, то па­мер ор­га­на зна­чэн­ня не мае. Бы­вае так, што не­вя­лі­кая за­ло­за вы­пра­цоў­вае на­леж­ную коль­касць гар­мо­наў.

 — Мінск, Лі­дзія. Мне 55 га­доў. Урач для ма­ёй шчы­та­па­доб­най за­ло­зы рэ­ка­мен­да­ваў рэ­гу­ляр­на пры­маць ёда­ма­рын. Але не­каль­кі га­доў я гэ­та не раб­лю. Ад­чу­ваю ся­бе, быц­цам, ня­бла­га. Але ця­пер, ду­маю, трэ­ба пра­піць курс. Ці ўжо не вар­та? Што дае гэ­ты прэ­па­рат?

— У на­шым па­вет­ры, ежы, ва­дзе ма­ла ёду. І ад гэ­та­га па­ку­туе шчы­та­па­доб­ная за­ло­за. З гэ­тай прос­тай пры­чы­ны та­кі прэ­па­рат, як ёда­ма­рын, пры­зна­ча­лі да­во­лі час­та. Сён­ня мно­гія спе­цы­я­ліс­ты-эн­да­кры­но­ла­гі і ан­ко­ла­гі на­ша­га цэнт­ра лі­чаць, што бес­кант­роль­ны пры­ём прэ­па­ра­таў ёду на­ват боль­шае зло, чым яго не­да­хоп. Та­му ка­лі ёсць ней­кія пры­кме­ты ёда­дэ­фі­цы­ту, то ёда­ма­рын пры­маць трэ­ба.

— А што па­він­на на­сця­ро­жыць?

— Па­ве­лі­чэн­не па­ме­ру за­ло­зы, на­яў­насць вуз­лоў, па­гар­шэн­не агуль­на­га са­ма­ад­чу­ван­ня — стом­ле­насць, зні­жэн­не пра­ца­здоль­нас­ці, па­ру­шэн­не аб­ме­ну рэ­чы­ваў, на­бор ва­гі, з'яў­лен­не ацёч­нас­ці... Ра­за­брац­ца з тым, з-за ча­го нех­та на­бі­рае ва­гу (ад за­хап­лен­ня са­лам з буль­бай або з-за гі­па­ты­рэ­ё­зу), да­па­мо­жа ўрач-эн­да­кры­но­лаг. Са­мі са­бе вы ды­яг­наз не па­ста­ві­це.

 — Ві­цеб­ская воб­ласць, Свят­ла­на. Пра­чы­та­ла ў ін­тэр­нэ­це на­ступ­ную ін­фар­ма­цыю: «Аме­ры­кан­скія ву­чо­ныя рас­пра­ца­ва­лі ма­ла­ін­ва­зіў­ную ме­то­ды­ку ля­чэн­ня ра­ку — не­зва­рот­ную элект­ра­па­ра­цыю. Яна вы­ні­шчае «дрэн­ныя» клет­кі, не шко­дзя­чы зда­ро­вым ткан­кам ар­га­ніз­ма». Што вы ду­ма­е­це пра та­кі ме­тад?

— Маг­чы­ма, вы ме­лі на ўва­зе элект­ра­ва­па­ры­за­цыю — пры­паль­ван­не з вы­па­рван­нем... Ме­то­дык ма­ла­ін­ва­зіў­на­га ля­чэн­ня ра­ку шмат. Гэ­та ла­каль­нае ўздзе­ян­не. Пры­мя­ня­ец­ца яно пры не­маг­чы­мас­ці пра­вя­дзен­ня стан­дарт­на­га хі­рур­гіч­на­га ля­чэн­ня або пры на­яў­нас­ці даб­ра­якас­ных но­ва­ўтва­рэн­няў. Раз­мо­ва ідзе пра аб­ля­цыі — ра­дыё­час­тот­ную, элект­ра­маг­ніт­ную, ла­зер­ную... Ла­зер­ная аб­ля­цыя пры­мя­ня­ец­ца для вы­да­лен­ня пух­лін шчы­та­па­доб­най за­ло­зы. Най­больш па­пу­ляр­ная — ра­дыё­час­тот­ная. Да пух­лі­ны пад­во­дзіц­ца элект­род, уклю­ча­ец­ца элект­ра­маг­ніт­нае по­ле, якое вы­паль­вае клет­кі. Та­кія ме­та­ды ма­юць свае аб­ме­жа­ван­ні. Гэ­та па­ві­нен быць адзі­ноч­ны ачаг. Па-дру­гое, ка­лі ня­ма маг­чы­мас­ці пры­мя­ніць кла­січ­нае хі­рур­гіч­нае ўздзе­ян­не — з-за дрэн­на­га агуль­на­га ста­ну па­цы­ен­та, з-за та­го, што пух­лі­на зна­хо­дзіц­ца ў ней­кім спе­цы­фіч­ным мес­цы. Са­мае пра­віль­нае ў гэ­тым вы­пад­ку — аба­вяз­ко­вы кант­роль кра­ёў рэ­зек­цыі. Бы­вае, што пры вы­да­лен­ні, як мы ду­ма­ем спа­чат­ку, зда­ро­ва­га краю пух­лі­ны, пры да­лей­шым да­сле­да­ван­ні вы­яў­ля­юц­ца ра­ка­выя клет­кі, што па­тра­буе паў­тор­на­га ўмя­шан­ня.

След пра­мя­нё­вай тэ­ра­піі

 — Мінск, Яў­ге­нія Паў­лаў­на, 60 га­доў. Сем га­доў та­му пе­ра­нес­ла апе­ра­цыю па вы­да­лен­ні це­ла мат­кі, у якім пас­ля знай­шлі пух­лі­ну. Прай­шла курс пра­мя­нё­ва­га ля­чэн­ня. Ця­пер не­каль­кі ра­зоў на год па­зног­ці на на­гах цям­не­юць. Але дэр­ма­то­лаг ка­жа, што гэ­та не гры­бок. Тым не менш, пра­пі­са­лі вель­мі пра­цяг­лае ля­чэн­не ме­на­ві­та ад грыб­ка. Лепш не ста­ла. А ці мо­жа быць су­вязь па­між усім гэ­тым? Які­мі мо­гуць быць на­ступ­ствы пас­ля пра­мя­нё­вай тэ­ра­піі?

— Поз­няя пра­мя­нё­вая рэ­ак­цыя ўзні­кае не­па­срэд­на ў мес­цы аб­пра­мень­ван­ня. Па­ра­жэн­не па­зног­цяў да пра­мя­нё­вай тэ­ра­піі дак­лад­на не мае ні­я­ка­га да­чы­нен­ня. Ад­ной з най­больш час­тых поз­ніх (праз 7-10 га­доў) пра­мя­нё­вых рэ­ак­цый з'яў­ля­ец­ца ўшчыль­нен­не ску­ры, утва­рэн­не пра­мя­нё­вай яз­вы ў тым мес­цы, якое пад­верг­ла­ся апра­мень­ван­ню. Су­час­ная пра­мя­нё­вая тэ­ра­пія ажыц­цяў­ля­ец­ца та­кім чы­нам, каб су­сед­нія ор­га­ны атры­ма­лі як ма­га мен­шую пра­мя­нё­вую на­груз­ку, і ў апош­нія га­ды коль­касць пра­мя­нё­вых рэ­ак­цый зні­зі­ла­ся.

Што да грыб­ка, то не­ка­лі баць­кі дзя­цей з ан­ка­ла­гіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі са­праў­ды ба­я­лі­ся зні­жэн­ня іму­ні­тэ­ту, уз­нік­нен­ня грыб­ко­вай ін­фек­цыі — ста­ма­ты­ту, ма­лоч­ні­цы... Гроз­ным ус­клад­нен­нем быў і ас­пер­гі­лёз — па­ра­жэн­не лёг­кіх. Ад­нак ра­ней прос­та не бы­ло прэ­па­ра­таў для ля­чэн­ня та­кой па­та­ло­гіі. Па­доб­ная праб­ле­ма зда­ра­ец­ца пры пра­вя­дзен­ні вель­мі пра­цяг­лай хі­мі­я­тэ­ра­піі. Раз­мо­ва мо­жа іс­ці пра ля­чэн­не лей­ко­зу, ка­лі ма­ла та­го, што са­ма імун­ная сіс­тэ­ма хво­рая, хі­мі­я­тэ­ра­пія яшчэ і ўзмац­няе на­груз­ку на яе. Сён­ня, праў­да, праб­ле­ма вы­яў­ля­ец­ца на ран­нім эта­пе, і ад­ра­зу па­чы­на­ец­ца ля­чэн­не.

 — Мінск, Ак­са­на Мі­ка­ла­еў­на, 62 га­ды. Гіс­тэ­рас­ка­пія па­ка­за­ла на­яў­насць аты­по­вых кле­так. Бы­лі вы­да­ле­ны мат­ка з пры­дат­ка­мі. Што та­кое аты­по­выя клет­кі? Як ця­пер трэ­ба аб­сле­да­вац­ца? Ці да­стат­ко­ва раз у год зда­ваць маз­кі ў звы­чай­най па­лі­клі­ні­цы?

— Іс­нуе та­кое па­няц­це, як «клет­кі з пры­кме­та­мі аты­піі». Гэ­та мо­жа азна­чаць па­пя­рэд­ні ды­яг­наз. Ска­жам, пад­час гіс­тэ­рас­ка­піі ў па­цы­ент­кі з цяж­кай дыс­пла­зі­яй вы­яў­ле­ны клет­кі з пры­кме­та­мі аты­піі. Пух­лі­на пры гэ­тым не вы­яў­ле­на. У та­кім вы­пад­ку раз­мо­ва ідзе пра даб­ра­якас­ны пра­цэс. Вам не­аб­ход­на на­зі­рац­ца як і лю­бой зда­ро­вай жан­чы­не — раз у год на­вед­ваць гі­не­ко­ла­га і двой­чы ў год пра­хо­дзіць ма­маг­ра­фію.

Ча­сам аты­по­вы­мі на­зы­ва­юць і ан­ка­ла­гіч­ныя клет­кі. Ад­нак ка­лі б раз­мо­ва іш­ла аб на­яў­нас­ці ан­ка­ла­гіч­на­га пра­цэ­су, вы б ужо ста­я­лі на ан­ка­ла­гіч­ным улі­ку ў на­шым дыс­пан­се­ры. І ал­га­рытм аб­сле­да­ван­ня быў бы ін­шым. У вас быў пе­рад­пух­лін­ны стан, які не па­тра­буе спе­цы­яль­най ме­то­ды­кі на­зі­ран­ня.

паліп выдаляюць адразу

 — Гро­дзен­ская воб­ласць, Лі­дзія, 41 год. Ці мо­жа ніз­кі ўзро­вень жа­ле­за, ге­маг­ла­бі­ну ўказ­ваць на ан­ка­ла­гіч­нае за­хвор­ван­не? Страў­нік аб­сле­да­ва­лі, з кі­шэч­ні­кам асаб­лі­вых скар­гаў ня­ма. Уз­ро­вень жа­ле­за — 100. Тэ­ра­пеўт пе­ра­па­ло­ха­на ка­жа: «У вас там неш­та рас­це». Але я ўжо ста­мі­ла­ся аб­сле­да­вац­ца...

— Жа­ле­за­дэ­фі­цыт­ная ане­мія, як пра­ві­ла, звяз­ва­ец­ца з дэ­фі­цы­там жа­ле­за. Мож­на піць пры гэ­тым ад­па­вед­ныя прэ­па­ра­ты, а праз па­ру га­доў бу­дзе вы­яў­ле­ны ан­ка­ла­гіч­ны пра­цэс... Лю­бая хра­ніч­ная ане­мія — на­го­да для аб­сле­да­ван­ня.

З чым мо­жа быць звя­за­ны ніз­кі ге­маг­ла­бін? Ёсць дзве пры­чы­ны — па­ру­шэн­не яго ўтва­рэн­ня і яго праз­мер­ныя стра­ты. Мож­на па­да­зра­ваць, на­прык­лад, па­ру­шэн­не ўсмокт­ван­ня жа­ле­за — вель­мі кап­рыз­на­га, да­рэ­чы, мік­ра­эле­мен­та. Вы мо­жа­це ўжы­ваць яго кі­ла­гра­ма­мі, але ўсмокт­вац­ца бу­дзе толь­кі пэў­ная коль­касць, ас­тат­няе прой­дзе «тран­зі­там». Пры за­хвор­ван­нях страў­ні­ка — гаст­ры­це, яз­ве, ка­лі­це, хва­ро­бе Кро­на — на­зі­ра­ец­ца дэ­фі­цыт рэ­чы­ва, без яко­га не­маг­чы­мае ўсмокт­ван­не жа­ле­за. Ад­па­вед­на, урач пры­зна­чае аб­сле­да­ван­не страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­ту. Раз­мо­ва мо­жа іс­ці і аб пух­лі­не кіш­кі, якая траў­му­ец­ца ка­ла­вы­мі ма­са­мі, з-за ча­го хво­ры страч­вае кроў, і ўказ­ваць на гэ­та нам мо­жа ніз­кі ге­маг­ла­бін. Та­му пры на­яў­нас­ці хра­ніч­най ане­міі аб­сле­ду­ец­ца страў­ні­ка­ва-кі­шач­ны тракт, а так­са­ма рэ­ка­мен­ду­ец­ца агляд гі­не­ко­ла­га для вы­клю­чэн­ня ма­тач­ных кро­ва­страт, не звя­за­ных з ме­сяч­ны­мі. Сваё за­клю­чэн­не па­ві­нен даць і ге­ма­то­лаг, па­коль­кі сі­ту­а­цыю мо­жа спра­ва­ка­ваць і за­хвор­ван­не кас­ця­во­га моз­га. Ка­лі ўсё гэ­та вы­клю­ча­ец­ца і мы мяр­ку­ем, што ёсць прос­та пры­род­нае па­ру­шэн­не ўсмокт­ван­ня жа­ле­за, то пры­мя­ня­юц­ца прэ­па­ра­ты жа­ле­за. Усё ж та­кі чым больш яго па­сту­піць, тым вы­шэй ве­ра­год­насць, што боль­шая яго част­ка бу­дзе за­свое­на ар­га­ніз­мам.

— Кі­шэч­нік усё ж та­кі трэ­ба аб­сле­да­ваць?

— Трэ­ба. Мы за­раз для тых па­цы­ен­таў, якія ад­чу­ва­юць па­вы­ша­ны страх пе­рад пра­цэ­ду­рай, ука­ра­ня­ем ка­ла­нас­ка­пію пад ка­рот­кім нар­ко­зам. Мож­на без уся­кіх апа­сен­няў і не­пры­ем­ных ад­чу­ван­няў прай­сці аб­сле­да­ван­не.

— А на­коль­кі ін­фар­ма­тыў­ным бу­дзе уль­тра­гу­ка­вое да­сле­да­ван­не кі­шэч­ні­ка?

— Па-пер­шае, па­трэб­ны вель­мі доб­ры спе­цы­я­ліст-ды­яг­ност. І та­кія ёсць на ка­фед­ры ўль­тра­гу­ка­вой ды­яг­нос­ты­кі Бе­ла­рус­кай ме­ды­цын­скай ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі. Але трэ­ба ра­зу­мець аб­ме­жа­ван­ні гэ­та­га ме­та­ду аб­сле­да­ван­ня. Уль­тра­гу­ка­выя хва­лі ў па­вет­ры не рас­паў­сюдж­ва­юц­ца. А та­му раз­гляд­ван­не кі­шэч­ні­ка, на­поў­не­на­га па­вет­рам, толь­кі аба­зна­чыць праб­ле­му, а да­лей усё роў­на да­вя­дзец­ца звяр­нуц­ца да ка­ла­нас­ка­піі. Вя­до­ма, не той ме­тад да­сле­да­ван­ня, на які лёг­ка ідуць на­шы гра­ма­дзя­не. Ад­нак яны прос­та не ве­да­юць, што рас­паў­сю­джа­насць ра­ку кі­шэч­ні­ка ў нас імк­лі­ва рас­це. І гэ­та аб­умоў­ле­на не толь­кі ста­рэн­нем на­сель­ніц­тва, але і спе­цы­фі­кай хар­ча­ван­ня — зло­ўжы­ван­нем мя­са і вэн­джа­ных пра­дук­таў, дэ­фі­цы­там рас­лін­най ежы ў ра­цы­ё­не.

Да­во­лі моц­ным сты­му­лам для пра­хо­джан­ня ка­ла­нас­ка­піі мо­жа стаць ураж­валь­ны факт. Для лю­дзей пас­ля 60 га­доў гэ­ты ме­тад да­сле­да­ван­ня зні­жае ры­зы­ку раз­віц­ця ра­ку кі­шэч­ні­ка ў блі­жэй­шыя дзе­сяць га­доў на 70-80 пра­цэн­таў. У на­шым вы­пад­ку мы ка­жам не пра маг­чы­масць вы­яў­лен­ня пух­лі­ны на ран­ніх ста­ды­ях, а пра зні­жэн­не са­мой ры­зы­кі! Ча­му так? Час­та кры­ні­цай пух­лін кіш­кі з'яў­ля­юц­ца па­лі­пы, якія ўтва­ра­юц­ца на слі­зіс­тай. А па­ліп па­ме­рам 3 см ста­но­віц­ца зла­я­кас­ным у 100 пра­цэн­тах вы­пад­каў! Ка­лі ж пад­час ка­ла­нас­ка­піі вы­яў­ля­юц­ца па­лі­пы, іх ад­ра­зу ж вы­да­ля­юць.

Для ча­го он­ка­мар­кё­ры?

 — Жло­бін, Сяр­гей Вік­та­ра­віч. На­коль­кі сур'­ёз­на мож­на ста­віц­ца да вы­ні­каў аб­сле­да­ван­ня на он­ка­мар­кё­ры? Ка­му, у якіх вы­пад­ках трэ­ба пра­хо­дзіць та­кі ана­ліз?

— Он­ка­мар­кё­ры шу­ка­юць бял­кі, якія вы­пра­цоў­ва­юць клет­кі — і зда­ро­выя, і ан­ка­ла­гіч­ныя. У не­ка­то­рых вы­пад­ках ан­ка­ла­гіч­ныя клет­кі вы­пра­цоў­ва­юць гэ­тых бял­коў больш, чым зда­ро­выя. Для ран­няй ды­яг­нос­ты­кі мож­на пры­мя­няць па­куль толь­кі адзін онка­мар­кёр — пра­статс­пе­цы­фіч­ны ан­ты­ген для вы­яў­лен­ня ра­ку пра­ста­ты. Па­вы­шэн­не ўзроў­ню ПСА дак­лад­на звя­за­на з на­яў­нас­цю пух­лі­ны. На­огул гэ­ты па­каз­чык мо­жа па­вя­ліч­вац­ца з уз­рос­там. Ад­нак, ка­лі ён вы­шэй за 10, мож­на па­да­зра­ваць но­ва­ўтва­рэн­не. А даб­ра­якас­нае ці зла­я­кас­нае — трэ­ба раз­бі­рац­ца. Вя­до­ма так­са­ма, што па­вы­шэн­не ўзроў­ню ПСА ад­бы­ва­ец­ца за 5-6 га­доў да клі­ніч­най пра­явы за­хвор­ван­ня.

Ін­шыя он­ка­мар­кё­ры вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ў якас­ці да­па­мож­на­га ме­та­ду аб­сле­да­ван­ня. Да­пус­цім, хво­ра­му вы­да­лі­лі пух­лі­ну, пра­ля­чы­лі. Бя­ром ана­ліз на он­ка­мар­кёр і ба­чым, што ён у нор­ме. Так мы ра­зу­ме­ем, што пе­ра­вы­шэн­не нор­мы бы­ло звя­за­на ме­на­ві­та з пух­лі­най, а та­му да­лей мо­жам вы­ка­рыс­тоў­ваць та­кі ана­ліз для на­зі­ран­ня.

Іс­нуе, на­прык­лад, он­ка­мар­кёр на рак яеч­ні­каў. Ка­лі ў жан­чы­ны гэ­ты ана­ліз па­каз­вае па­вы­ша­ную ліч­бу, мож­на пра­цяг­нуць аб­сле­да­ван­не. А мож­на ра­біць та­кі ана­ліз для та­го, каб дак­лад­ней вы­зна­чыц­ца з мес­ца­зна­хо­джан­нем пух­лі­ны, ка­лі ўзні­кае пы­тан­не з яе раз­мя­шчэн­нем. Яна ў яеч­ні­ку ці кі­шэч­ні­ку? Па­вы­ша­ны он­ка­мар­кёр на рак яеч­ні­каў здоль­ны даць ад­каз. З ін­ша­га бо­ку, са­мо па са­бе пе­ра­вы­шэн­не нор­мы пры аб­сле­да­ван­ні з да­па­мо­гай он­ка­мар­кё­ра на рак яеч­ні­каў — не пад­ста­ва для па­ні­кі. Уста­ноў­ле­ныя нор­мы дзей­ні­ча­юць для 80-90 пра­цэн­таў жан­чын, а для ас­тат­ніх нор­май мо­жа быць «свой» па­каз­чык.

 — Ня­свіж, Вік­то­рыя. Ці ра­і­це вы вак­цы­на­ваць су­праць ра­ку шый­кі мат­кі дач­ку, якой за­раз 9 га­доў? Якой бу­дзе ры­зы­ка за­хвор­ван­ня пас­ля пры­шчэп­кі?

— Сён­ня ў на­шай кра­і­не за­рэ­гіст­ра­ва­ны дзве вак­цы­ны су­праць ра­ку шый­кі мат­кі. Яны ўжо не та­кія да­ра­гія, як пад­час пер­шых за­ку­пак. На жаль, су­праць ін­шых ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­няў вак­цын па­куль не іс­нуе. А ка­лі ўжо неш­та та­кое ёсць, не­аб­ход­на гэ­та вы­ка­рыс­тоў­ваць. У Мін­ску фік­су­ец­ца рост за­хва­раль­нас­ці на рак шый­кі мат­кі. Пры­чы­на за­хвор­ван­ня — ін­фі­цы­ра­ван­не ві­ру­сам па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка. Ві­рус мае шмат ты­паў, і не­каль­кі з іх пры­зна­ны ан­ка­ген­ны­мі. Да­ка­за­на, што вак­цы­на­цыя да­зва­ляе вы­пра­ца­ваць іму­ні­тэт су­праць гэ­тых ан­ка­ген­ных ты­паў. Вак­цы­на­цыя па­він­на пра­во­дзіц­ца да па­чат­ку па­ла­во­га жыц­ця. Ап­ты­маль­ным лі­чыц­ца 10-га­до­вы ўзрост. Ра­ней лі­чы­ла­ся, што для стой­ка­га іму­ні­тэ­ту па­трэб­ны тры рэ­вак­цы­на­цыі. Сён­ня да­стат­ко­вы­мі лі­чац­ца і два ра­зы. Аб­мяр­коў­ва­ец­ца пы­тан­не аб уклю­чэн­ні та­ко­га кштал­ту вак­цы­ны ў ка­лян­дар аба­вяз­ко­вых бяс­плат­ных пры­шчэ­пак у на­шай кра­і­не. Та­му ка­лі га­ва­рыць не­па­срэд­на пра ва­шу дач­ку, то, ду­маю, што год-два мож­на яшчэ па­ча­каць вы­ра­шэн­ня гэ­та­га пы­тан­ня. Вак­цы­на не да­зва­ляе ві­ру­су пры­жыц­ца ў ткан­ках, каб па­чаць сваё раз­бу­раль­нае дзе­ян­не. Та­кім чы­нам, ры­зы­ка за­хвор­ван­ня на рак шый­кі мат­кі зні­жа­ец­ца на 80-90 пра­цэн­таў.

Час­та пы­та­юц­ца, што ра­біць да­рос­лым жан­чы­нам, каб за­сце­раг­чы­ся ад гэ­та­га ві­ду ра­ку. Раз у год аба­вяз­ко­ва з'яў­ляц­ца на пра­фі­лак­тыч­ны агляд да гі­не­ко­ла­га і зда­ваць ма­зок. Та­ды спа­чат­ку ўрач свое­ча­со­ва вы­явіць дыс­пла­зію, ля­чэн­не якой па­пя­рэдж­вае раз­віц­цё ан­ка­ла­гіч­на­га за­хвор­ван­ня.

У боль­шас­ці вы­пад­каў імун­ная сіс­тэ­ма здоль­ная сама вы­ні­шчыць гэ­ты ві­рус. На­ват ка­лі ві­рус за­ста­нец­ца ў ар­га­ніз­ме і пач­не раз­мна­жац­ца, гэ­ты пра­цэс мож­на за­ўва­жыць і спы­ніць. Ад жан­чы­ны па­тра­бу­ец­ца свое­ча­со­ва прай­сці пап-тэст, здаць ма­зок. І зда­ваць маз­кі не­аб­ход­на ў лю­бым уз­рос­це, ка­лі жан­чы­на жы­ве па­ла­вым жыц­цём, па­коль­кі рак шый­кі мат­кі су­стра­ка­ец­ца на­ват у ма­ла­дых, якім ня­ма і трыц­ца­ці.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.