Вы тут

Шчаслівая васьмёрка для «зуброў»


У тыд­нё­вым спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра но­вую пе­ра­мо­гу па­да­печ­ных Лю­ба­мі­ра По­ка­ві­ча, а так­са­ма ана­лі­зуе се­зон у вы­ка­нан­ні леп­ша­га ганд­боль­на­га клу­ба кра­і­ны.

1. Ха­кей­ны клуб «Ды­на­ма-Мінск» у авер­тай­ме пе­рай­граў рыж­скіх ад­на­клуб­ні­каў (2:1) і атры­маў вось­мую пе­ра­мо­гу за­пар. Вы­ра­шаль­ную шай­бу ў «зуб­роў» за­кі­нуў Пол Шча­ху­ра.

Га­лоў­ны трэ­нер мін­чан Лю­ба­мір ПО­КА­ВІЧ так пра­ка­мен­та­ваў вы­нік мат­ча: «Ча­ка­лі, што бу­дзе ня­прос­тая гуль­ня. У скла­дзе са­пер­ні­каў шмат ма­гут­ных, вы­со­кіх хлоп­цаў. Свае апош­нія мат­чы су­праць «Ёке­ры­та» і ЦСКА ры­жа­не пра­вя­лі вель­мі доб­ра. І пад­час гэ­тай су­стрэ­чы ў нас, на­са­мрэч, шмат ча­го не атрым­лі­ва­ла­ся, асаб­лі­ва ў кан­цоў­цы на­па­дзен­ня: усе імк­ну­лі­ся зра­біць пе­ра­да­чу больш пры­го­жай. Але атры­ма­ла­ся гэ­та толь­кі ў авер­тай­ме ра­зам з вы­ра­шаль­ным кід­ком. Та­кія не­ад­на­знач­ныя гуль­ні так­са­ма па­трэб­ны. Мы вель­мі ра­ды, што здо­ле­лі ў ёй пе­ра­маг­чы».

За­раз «зуб­ры» зай­ма­юць пя­ты ра­док у таб­лі­цы за­ход­няй кан­фе­рэн­цыі.

2. Бас­кет­боль­ны клуб «Цмо­кі-Мінск» атры­маў Ку­бак Бе­ла­ру­сі. У фі­на­ле «дра­ко­ны» пе­рай­гра­лі «Грод­на-93». Са­мым ка­рыс­ным гуль­цом у пе­ра­мож­цаў быў Па­вел Уль­ян­ка. Ад­зна­чым, што ў мат­чы за трэ­цяе мес­ца «Цмо­кі-Мінск-2» раз­гра­мі­лі «Ру­бон» — 105:62.

3. БГК ім. Мяш­ко­ва пад­вёў вы­ні­кі се­зо­на-2014. Брас­таў­ча­не пра­вя­лі 49 афі­цый­ных мат­чаў — 36 пе­ра­мог, 3 ні­чыі і 10 па­ра­жэн­няў. За год «мяш­коў­цы» за­кі­ну­лі 1516 мя­чоў (у ся­рэд­нім — 30,9 за гуль­ню), пра­пус­ці­лі — 1251 (у ся­рэд­нім 23,5 за гуль­ню). Больш за ўсіх на пля­цоў­ку вы­хо­дзіў сла­вен­скі ле­гі­я­нер Да­від Шпі­лер. А леп­шым бам­бар­дзі­рам клу­ба стаў Раст­ка Стой­ка­віч. Лі­ней­ны брас­таў­чан за­кі­нуў 176 мя­чоў (у ся­рэд­нім — 4,3 за гуль­ню).

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.