Вы тут

Навагоднія ўпрыгажэнні як... у Фабержэ


Калекцыянер пла­нуе ад­крыць па­ста­ян­ны му­зей ёлач­най цац­кі

Сён­ня мы ўжо пры­звы­ча­і­лі­ся ба­чыць ляс­ную кра­су­ню, пры­бра­ную шкля­ны­мі ша­ра­мі. Але так, вя­до­ма, бы­ло не заў­сё­ды: пер­шы­мі ўпры­гож­ваць свя­точ­нае дрэ­ва цац­ка­мі зда­га­да­лі­ся нем­цы. На­па­чат­ку на ёл­ку ве­ша­лі звы­чай­ныя яб­лы­кі і ін­шыя ла­сун­кі. Але ў 1849 го­дзе ня­мец­кія шкло­вы­дзі­маль­шчы­кі вы­ра­шы­лі зра­біць свя­та яшчэ больш яск­ра­вым і ўпры­го­жы­лі ел­ку цац­ка­мі са шкла. Ме­на­ві­та ся­рэ­дзі­на XІX ста­год­дзя ста­ла тым ча­сам, ка­лі на­ра­дзі­ла­ся гэ­тая пры­го­жая на­ва­год­няя тра­ды­цыя.

30-10

30-10

 

Ка­лі шкля­ныя ёлач­ныя цац­кі ўпер­шы­ню з'я­ві­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі, ска­заць скла­да­на. Ад­нак у са­вец­кі час гэ­та тра­ды­цыя бы­ла ўжо над­звы­чай па­шы­ра­на. У мно­гіх да­мах і сён­ня за­ха­ва­лі­ся дзі­вос­нага хараства ёлач­ныя ўпры­га­жэн­ні, вы­раб­ле­ныя ў той час. Мін­ча­нін Анд­рэй Бя­гун над­звы­чай за­ха­піў­ся збі­ран­нем на­ва­год­ніх ша­роў. Па­чаў­шы з улю­бё­ных мно­гі­мі са­вец­кіх ца­цак, ён па­сту­по­ва са­браў ка­лек­цыі на­ва­год­ніх упры­га­жэн­няў роз­ных кра­ін. У вы­ні­ку атры­маў­ся... му­зей ёлач­най цац­кі. Да ся­рэ­дзі­ны лю­та­га яго мож­на ўба­чыць у На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­гу­та­ры­ла з ку­ра­та­рам і ар­га­ні­за­та­рам вы­ста­вы Анд­рэ­ем Бе­гу­ном, каб рас­пы­таць пра з'яў­лен­не ад­мет­на­га збо­ру ца­цак:

— Анд­рэй, ці доў­га вы збі­ра­лі та­кую ка­лек­цыю?

— Мож­на ска­заць, што ўсё жыц­цё, ка­лі ўліч­ваць са­вец­кія цац­кі, што мне да­ста­лі­ся з дзя­цін­ства. Ад­нак ідэя та­ко­га му­зея з'я­ві­ла­ся не­каль­кі га­доў та­му. Я ма­рыў не са­браць ка­лек­цыю, а зра­біць та­кую вы­ста­ву, дзе кож­ны змо­жа ўба­чыць тое, што яму ці­ка­ва. Дзе­цям тут прый­дзец­ца да­спа­до­бы штуч­ны снег і ма­лень­кі ка­зач­ны га­ра­док. Лю­дзей ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня за­ці­ка­віць экс­па­зі­цыя са­вец­кай цац­кі, якая на­га­дае ім юнацкія га­ды. Мо­ла­дзі бу­дзе ці­ка­ва ўба­чыць, чым сён­ня ўпры­гож­ва­юць ел­кі ва ўсім све­це, па­зна­ё­міц­ца з на­він­ка­мі, ары­гі­наль­ны­мі ідэ­я­мі. Ця­пер, ка­лі лю­дзі ве­да­юць, што я ад­крыў та­кі му­зей, яны пры­но­сяць цац­кі, ста­рых Дзя­доў Ма­ро­заў і ка­лек­цыя па­паў­ня­ец­ца з кож­ным днём.

— На вы­ста­ве прад­стаў­ле­ны цац­кі роз­ных кра­ін. Як вам уда­ло­ся іх са­браць?

— Амаль усе цац­кі я на­бы­ваў: на аў­кцы­ё­нах, у ін­тэр­нэ­це, на блы­шы­ных ба­за­рах, ба­ра­хол­ках, у ан­ты­квар­ных кра­мах. Вя­ліз­ны на­ва­год­ні шар пры­дбаў сё­ле­та на ба­ра­хол­цы ў Бу­да­пеш­це. А яшчэ адзін гі­ганц­кі шар — дак­лад­ная ко­пія та­го, што па­да­ры­лі шкло­вы­дзі­маль­шчы­кі Па­пу Рым­ска­му. Гэ­тая цац­ка за­не­се­на ў Кні­гу рэ­кор­даў Гі­нэ­са, як са­мая вя­лі­кая з тых, што вы­дзьму­лі ўруч­ную (вы­дзьму­ва­лі амаль дзве га­дзі­ны). Ёсць ка­лек­цый­ныя ўпры­га­жэн­ні, вы­пу­шча­ныя ў аб­ме­жа­ва­най коль­кас­ці. Ся­род іх «Komozja» — поль­скія ёлач­ныя цац­кі руч­но­га вы­ра­бу (ёсць зроб­ле­ныя ў сты­лі яек Фа­бер­жэ, у вы­гля­дзе праз­рыс­тых ша­роў з фі­гур­ка­мі ўнут­ры). Кож­ны год вы­пус­ка­ец­ца пэў­ная ка­лек­цыя, і больш паў­та­рац­ца яны не бу­дуць. Та­кім чы­нам, кож­ная цац­ка мае сваю гіс­то­рыю.

30-13

30-13

 

— Як пра­фе­сі­я­на­лы ацэнь­ва­юць ва­шу ка­лек­цыю ёлач­ных ца­цак?

— На ад­крыц­цё пры­яз­джа­лі ка­ле­гі з му­зе­яў ёлач­най цац­кі Маск­вы і Кі­е­ва. Яны за­яві­лі, што на­ша ка­лек­цыя — са­мая леп­шая. І гэ­та ня­гле­дзя­чы на тое, што іх му­зеі іс­ну­юць ужо не­каль­кі га­доў, а гэ­ты пра­ект дэ­бют­ны. На­ша ка­лек­цыя до­сыць вя­лі­кая. Спа­дзя­ю­ся, яна ста­не па­ста­ян­ным му­зей­ным збо­рам.

— У ва­шым му­зеі мож­на на­быць на­ва­год­нія су­ве­ні­ры. Вы зай­ма­е­це­ся так­са­ма і вы­твор­час­цю?

— Не зу­сім. Я пра­цую з тэ­ле­сет­ка­мі: пра­ек­тую і бу­дую сет­кі су­вя­зі. Мы за­пра­сі­лі сю­ды ганд­ля­ваць укра­ін­скіх вы­твор­цаў. І нель­га ска­заць, што гэ­та біз­нес-пра­ект. Прос­та ка­лі ча­ла­век сы­хо­дзіць з му­зея, яму хо­чац­ца за­браць з са­бой пэў­ную час­цін­ку ўба­ча­на­га. На­ша па­мяць мно­гае сці­рае, а ка­лі ў ру­ках за­ста­ец­ца прад­мет, ус­па­мі­ны ро­бяц­ца больш яр­кі­мі. Та­му мы і зра­бі­лі тут не­вя­лі­кую крам­ку.

30-12

30-12

 

— Рас­па­вя­дзі­це, як пад­бі­ра­лі бе­ла­рус­кую экс­па­зі­цыю?

— Сён­ня ёлач­най бе­ла­рус­кай цац­кі, як та­кой, ня­ма. Бы­ла спе­цы­яль­ная фаб­ры­ка ў Мін­ску, але яна за­кры­ла­ся. Усе фон­ды ўзо­раў яе пра­дук­цыі, пэў­на, бяс­след­на знік­лі. Пад­бі­ра­ю­чы экс­па­зі­цыю на­шай кра­і­ны, мы ўзя­лі са­ла­мя­ную цац­ку, зроб­ле­ную на прад­пры­ем­стве «Бел­маст­про­мыс­лы». Ёсць так зва­ная «эка­віт­ры­на», на якой у праз­рыс­тыя ша­ры па­кла­дзе­ны жыт­нё­выя ка­лас­кі, — імк­ну­лі­ся хоць не­як ства­рыць бе­ла­рус­кі ка­ла­рыт.

— Ці не пла­ну­е­це ўсё-та­кі за­няц­ца вы­ра­бам бе­ла­рус­кіх ёлач­ных ца­цак?

— Так, у нас ёсць ідэя ад­ра­дзіць вы­твор­часць ай­чын­най на­ва­год­няй цац­кі. Ад­нак у якім вы­гля­дзе ўсё гэ­та ўва­со­біц­ца, па­куль ска­заць скла­да­на: ці гэ­та бу­дзе асоб­ная не­вя­лі­кая фаб­ры­ка, ці ра­за­выя за­ка­зы бу­дуць да­вац­ца пэў­ным май­страм... На­ва­год­няе свя­та толь­кі раз у год, та­му на­шым ра­мес­ні­кам не вель­мі ці­ка­ва ра­біць та­кія рэ­чы, як ёлач­ныя цац­кі, на жаль. Та­му з на­шай ідэ­яй ад­ра­джэн­ня вы­твор­час­ці ёлач­най цац­кі мы бу­дзем пер­шы­мі, і аба­вяз­ко­ва леп­шы­мі.

— На­пэў­на, та­кая вы­твор­часць над­та да­ра­гая. Май­стры пра­лі­чы­лі ўсё і вы­ра­шы­лі не ры­зы­ка­ваць?..

— Ве­да­е­це, вы­ста­віць сваю ка­лек­цыю ў На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі так­са­ма бы­ло до­ра­га для нас. Та­му пы­тан­не не ў тым, каб за­раб­ляць на та­кой спра­ве гро­шы, а ў тым, каб ра­біць гэ­та для ду­шы. У не­ка­то­рых на­шых май­строў мы спра­ба­ва­лі за­ка­заць пад­стаў­кі для ёлач­ных ца­цак, для экс­па­на­ван­ня ў му­зеі. Але нам та­кія на­зы­ва­лі цэ­ны, што мы прос­та дзі­ву да­ва­лі­ся. Гэ­та на­зы­ва­ец­ца біз­нес па-бе­ла­рус­ку: маў­ляў, бу­ду ся­дзець без пра­цы, а ка­лі вазь­му­ся за неш­та, то ўжо злуп­лю з за­каз­чы­ка па-мак­сі­му­ме. За ад­ну пад­стаў­ку на­шы май­стры пра­сі­лі 15 до­ла­раў. У Поль­шчы мы на­бы­лі іх па 2 до­ла­ры за шту­ку. Вось і ад­каз на тое, ча­му ў Бе­ла­ру­сі, у пры­ват­нас­ці, ня­ма ёлач­ных ца­цак.

30-11

30-11

 

— Ку­ды тра­піць ва­ша ка­лек­цыя пас­ля та­го, як скон­чыц­ца вы­ста­ва?

— Ёсць ідэя зра­біць гэ­ты му­зей ёлач­най цац­кі па­ста­ян­ным. Яна знай­шла свой вод­гук у ды­рэк­та­ра На­цы­я­наль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея. Бо лю­бы экс­па­нат па­ві­нен быць дзесь­ці ві­зу­а­лі­зі­ра­ва­ны — і не толь­кі ў ка­та­ло­гу, але і за шклом віт­ры­ны. Ня­хай ёлач­ныя цац­кі з'яў­ля­юц­ца ат­ры­бу­там толь­кі Но­ва­га го­да, але ў нас у Мін­ску, як і ў Бе­ла­ру­сі, не ха­пае та­кіх му­зе­яў, та­кіх ці­ка­ві­нак, які­мі мож­на за­мань­ваць ту­рыс­таў. Нам па­трэб­ны мес­цы, якія бу­дуць ства­раць ту­рыс­тыч­ны твар го­ра­да. Мы раз­гля­да­ем так­са­ма маг­чы­масць та­го, каб зняць у арэн­ду і ўтрым­лі­ваць за свой кошт асоб­нае па­мяш­кан­не для гэ­та­га му­зея.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ,
фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.