Вы тут

Выратаванае сэрца


На ва­ла­сок ад смер­ці па­бы­ваў трох­га­до­вы Са­ша Баль­цю­ке­віч з вёс­кі Па­шко­ві­чы Во­ра­наў­ска­га ра­ё­на. Яго вы­ра­та­ван­не сён­ня на­зы­ва­юць няй­на­чай, як цуд, а апе­ра­цыю, якую пра­вя­лі ў ра­ён­най баль­ні­цы, — уні­каль­най.

30-17

У Баль­цю­ке­ві­чаў вя­лі­кая друж­ная сям'я — ча­ты­ры дач­кі і доў­га­ча­ка­ны сы­но­чак. Та­та Іван Аль­фон­са­віч — ме­ха­ні­за­тар у мяс­цо­вай гас­па­дар­цы СВК «До­ціш­кі», ма­ма На­тал­ля Ва­лян­ці­наў­на — хат­няя гас­па­ды­ня. Жы­вуць ва ўтуль­ным кал­гас­ным до­ме, бу­ду­юць вя­лі­кі ўлас­ны. У той дзень баць­ка быў на пра­цы, ма­ма не­на­доў­га ад­лу­чы­ла­ся, а трох­га­до­вы Са­ша за­стаў­ся до­ма са ста­рэй­шы­мі сёст­ра­мі.

Усё зда­ры­ла­ся ў лі­ча­ныя ім­гнен­ні. Дзі­я­на і Ві­ка бы­лі ў за­ле, ка­лі ма­лы вы­ска­чыў на кух­ню, сха­піў ма­ні­кюр­ныя на­жні­цы, пры­ціс­нуў іх да гру­дзей і па­бег па ка­лі­до­ры (вы­ра­заць узо­ры на за­на­вес­ках — адзін з яго лю­бі­мых за­ня­ткаў. — Аўт.). Ві­ка вы­бег­ла за ім на хві­лі­ну паз­ней. І за­кры­ча­ла ад жа­ху: на­жні­цы тыр­ча­лі з гру­дзей бра­ці­ка. Як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, ён не «ўпі­саў­ся» ў дзвяр­ны пра­ём і стук­нуў­ся аб сцен­ку.

15-га­до­вая Дзі­я­на не раз­гу­бі­ла­ся: сха­пі­ла Са­шу на ру­кі і па­не­сла­ся да су­сед­кі — мяс­цо­ва­га фель­ча­ра. Во­пыт­ная Лю­боў Мі­халь­чык па­тэ­ле­фа­на­ва­ла ў «хут­кую да­па­мо­гу» і ад­ра­зу ж на ўлас­най ма­шы­не ра­зам з сы­нам па­вез­ла па­ра­не­на­га ма­ло­га ў Ра­дун­скую га­рад­скую баль­ні­цу. Там пе­ра­се­лі ў ка­рэ­ту хут­кай да­па­мо­гі і да­ста­ві­лі хлоп­чы­ка ў пры­ём­нае ад­дзя­лен­не Во­ра­наў­скай ра­ён­най баль­ні­цы.

— Мы ў тэр­мі­но­вым па­рад­ку зра­бі­лі хлоп­чы­ку рэнт­ген, пра­вя­лі кан­сі­лі­ум, па­ста­ві­лі ды­яг­наз — «пра­ні­каль­нае ра­нен­не пе­ры­кар­да» (а, маг­чы­ма, і сэр­ца). Зра­зу­ме­лі, што да Грод­на не да­вя­зём, — ус­па­мі­нае га­лоў­ны ўрач Во­ра­наў­скай ра­ён­най баль­ні­цы Аляк­сандр Ануф­ры­еў. — Ра­та­ваць яго трэ­ба бы­ло тут, на мес­цы. Як толь­кі ў апе­ра­цый­ную пры­бы­лі ўра­чы, вы­клі­ка­ныя з аб­лас­ной дзі­ця­чай баль­ні­цы, ад­лік пай­шоў на хві­лі­ны. Увесь гэ­ты час на­жні­цы віб­ры­ра­ва­лі ў рыт­ме сар­дэч­ных ска­ра­чэн­няў... у гру­дзях дзі­ця­ці — гэ­та ў тым лі­ку вы­ра­та­ва­ла хлоп­чы­ку жыц­цё. Вы­цяг­ван­не на­жніц маг­ло ўзмац­ніць кры­ва­цёк з мі­я­кар­да і пры­вес­ці да спы­нен­ня сэр­ца.

Паў­та­ры га­дзі­ны «ча­ра­ваў» над дзі­цем Вік­тар Ка­валь­чук, за­гад­чык ка­фед­ры дзі­ця­чай хі­рур­гіі Гро­дзен­ска­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. Яму асіс­ці­ра­ва­лі мяс­цо­выя хі­рур­гі — за­гад­чык хі­рур­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня Яў­ген Алек­санд­ро­віч і яго сын Юрый Алек­санд­ро­віч — ма­ла­ды спе­цы­я­ліст. У апе­ра­цый­най пра­ца­ва­лі так­са­ма ўра­чы-анес­тэ­зі­ё­ла­гі ГАДКБ Анд­рэй Віль­чук і ЦРБ Іван Ла­дыш, за­гад­чык рэ­ані­ма­цый­на­га ад­дзя­лен­ня рай­баль­ні­цы Юрый Ду­біц­кі. Ура­чы і мед­сёст­ры зра­бі­лі для вы­ра­та­ван­ня ма­ло­га ўсё маг­чы­мае і на­ват не­маг­чы­мае.

30-16

За трыц­цаць га­доў прак­ты­кі і вы­кла­дан­ня ва ўні­вер­сі­тэ­це гэ­та пер­шы па­доб­ны вы­па­дак, пры­зна­ец­ца по­тым Вік­тар Ка­валь­чук. Уба­чыў­шы здым­кі, зра­зу­меў: на­жні­цы па­шко­дзі­лі сар­дэч­ную мыш­цу. Ста­яў пе­рад ды­ле­май: іс­ці на ры­зы­ку і ра­біць апе­ра­цыю без ад­па­вед­ных умоў аль­бо вез­ці дзі­ця за 130 кі­ла­мет­раў у Грод­на. Вы­ра­шыў ры­зык­нуць, ня­гле­дзя­чы на зра­зу­ме­лую ад­сут­насць дзі­ця­чых ін­стру­мен­таў, шыў­но­га ма­тэ­ры­я­лу для сэр­ца.

Док­тар Ка­валь­чук па­кі­нуў Во­ра­на­ва толь­кі та­ды, ка­лі пе­ра­ка­наў­ся ў тым, што стан хлоп­чы­ка ста­бі­лі­за­ваў­ся. А праз двое су­так Са­шу на рэ­ані­ма­бі­лі пе­ра­вез­лі ў Гро­дзен­скую аб­лас­ную дзі­ця­чую клі­ніч­ную баль­ні­цу. Там за ста­нам хлоп­чы­ка на­зі­ра­лі яшчэ два тыд­ні.

— Пад­час апе­ра­цыі і пас­ля яе мы не зна­хо­дзі­лі са­бе мес­ца, — рас­па­вя­да­юць род­ныя. — За Са­шу ма­лі­лі­ся ўсе ад­на­вяс­коў­цы, вуч­ні Ра­дун­скай шко­лы. Пе­ра­жы­ва­лі во­ра­наў­скія і гро­дзен­скія ме­ды­кі, пад­трым­лі­ва­лі су­се­дзі і род­ныя. Го­ра вель­мі зблі­зі­ла ўсіх нас.

...Сён­ня ма­лы бе­гае па до­ме, ка­та­ец­ца на ве­ла­сі­пе­дзе, ра­зам з та­там склад­вае дро­вы, кор­міць тру­соў і ча­кае па­да­рун­каў ад Дзе­да Ма­ро­за. І толь­кі шрам на гру­дзях на­гад­вае пра тую жу­дас­ную тра­ге­дыю, якая зда­ры­ла­ся з ім у ся­рэ­дзі­не ліс­та­па­да. Ме­ды­цын­скія да­сле­да­ван­ні па­ка­за­лі, што па­та­ло­гіі ў ор­га­нах груд­ной клет­кі сён­ня ня­ма, сэр­цай­ка пра­цуе як га­дзін­нік.

Баць­кі не стам­ля­юц­ца паў­та­раць, як бяз­мер­на ўдзяч­ны ўра­чам за вы­ра­та­ван­не сы­на. А фель­чар Лю­боў Мі­халь­чык для сям'і Баль­цю­ке­ві­чаў і ра­ней не бы­ла чу­жым ча­ла­ве­кам, а ця­пер і зу­сім са­мы жа­да­ны госць у до­ме. Са­ша па­кор­лі­ва пад­ні­мае фут­бол­ку і да­зва­ляе цёт­цы Лю­бе слу­хаць сваё сэр­ца. А сяст­рыч­кі яшчэ піль­ней со­чаць за жва­вым ма­лод­шань­кім — ні на крок не ад­пус­ка­юць ад ся­бе.

— Ця­пер у яго два дні на­ра­джэн­ня, — вы­ці­ра­ю­чы слё­зы ра­дас­ці, га­во­рыць ма­ма На­тал­ля Ва­лян­ці­наў­на. — 16 ліс­та­па­да, дзень вы­ра­та­ван­ня, мы аба­вяз­ко­ва бу­дзем свят­ка­ваць заў­сё­ды. І ма­ліц­ца за лю­дзей у бе­лых ха­ла­тах, якія вяр­ну­лі нам шчас­це.

Ала БІ­БІ­КА­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.