Вы тут

Цяпло і радасць — кожнаму


Ак­цыя «На­шы дзе­ці» ро­біць яе да­рос­лых удзель­ні­каў і ар­га­ні­за­та­раў больш доб­ры­мі і чыс­ты­мі.

31-51

 

Та­кую дум­ку вы­ка­за­ла мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія Ана­ніч. Па­вод­ле яе слоў, Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі трэ­ці год за­пар ар­га­ні­зуе Ка­ляд­ны даб­ра­чын­ны кніж­ны аў­кцы­ён. «Сё­ле­та, — ска­за­ла мі­ністр, — атры­ма­ныя ад про­да­жу кніг срод­кі, а гэ­та больш за Br100 млн, мы на­кі­ра­ва­лі на раз­віц­цё ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы дзі­ця­чых са­цы­яль­ных уста­ноў Гро­дзен­скай воб­лас­ці. Гэ­та ка­ва­ла­чак на­шай пра­цы і ад­на­ча­со­ва свед­чан­не ве­лі­зар­на­га кло­па­ту на­шай кра­і­ны».

У нас ро­біц­ца вель­мі шмат для та­го, каб дзе­ці, якія пра­жы­ва­юць ва ўста­но­вах ін­тэр­на­тна­га ты­пу, бы­лі не толь­кі на­корм­ле­ныя і апра­ну­тыя, але ак­тыў­на раз­ві­ва­лі­ся, бы­лі адап­та­ва­ныя ў со­цы­ум. «Сён­ня ў на­шай кра­і­не мір і цяп­ло, і са­мая га­лоў­ная за­да­ча на­ша — за­ха­ваць гэ­та ў бу­ду­чы­ні. Та­му вы­ха­ван­не на­шых дзя­цей, дзе б яны ні жы­лі, у сям'і ці ін­тэр­на­це, які­мі б здоль­нас­ця­мі ні ва­ло­да­лі, — на­ша най­важ­ней­шая за­да­ча», — ад­зна­чы­ла мі­ністр.

Ва­сі­ліш­каў­скі дом-ін­тэр­нат раз­ме­шча­ны ў бы­лой ся­дзі­бе ін­жы­не­ра Ле­а­нар­да Іва­ноў­ска­га ў вёс­цы Га­ла­віч­пол­ле. Тут пра­жы­ва­юць 158 вы­ха­ван­цаў: гэ­та дзе­ці і да­рос­лыя з роз­ны­мі асаб­лі­вас­ця­мі псі­хафі­зіч­на­га раз­віц­ця, боль­шасць з іх сі­ро­ты. Для вы­ха­ван­цаў ство­ра­ны ап­ты­маль­ныя ўмо­вы пра­жы­ван­ня і раз­віц­ця асо­бас­на­га па­тэн­цы­я­лу. Больш за 70 хлоп­чы­каў і дзяў­ча­так пра­хо­дзяць на­ву­чан­не па школь­най пра­гра­ме. У ін­тэр­на­це дзей­ні­ча­юць май­стэр­ні мас­тац­ка-пры­клад­ной твор­час­ці, па ме­ры маг­чы­мас­цяў дзе­ці зай­ма­юц­ца бі­се­ра- і са­ло­ма­пля­цен­нем, вы­шы­ван­нем.

Лі­лія Ана­ніч на­ве­да­ла так­са­ма Шчу­чын­скі са­цы­яль­ны пры­ту­лак. Акра­мя гра­шо­вых срод­каў, у ін­тэр­нат і пры­ту­лак Шчу­чын­ска­га ра­ё­на сён­ня пе­ра­да­дзе­ны ін­тэр­ак­тыў­ныя кні­гі, са­лод­кія па­да­рун­кі, кан­цы­ляр­скія пры­ла­ды. У ме­ра­пры­ем­стве ак­цыі пры­ня­лі ўдзел так­са­ма прад­стаў­ні­кі ААТ «Бел­кні­га», па­лі­граф­кам­бі­на­та імя Я. Ко­ла­са, аб­лас­ной і ра­ён­най вы­ка­наў­чай ула­ды.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.