Вы тут

На тое і Дзед Мароз...


Бе­ла­рус­кі дзі­ця­чы фонд рас­па­чаў па кра­і­не тра­ды­цый­ную даб­ра­чын­ную ак­цыю «На­шы сэр­цы — хво­рым дзе­цям», якая пра­хо­дзіць у ме­жах агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­скай ак­цыі «На­шы дзе­ці». У фон­дзе мяр­ку­юць, што сі­ро­ты, а так­са­ма дзе­ці, якія зна­хо­дзяц­ца ў са­цы­яль­на не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы, цяж­ка­хво­рыя, якім да­вя­дзец­ца су­стра­каць свя­ты ў баль­ні­цы, не па­він­ны за­стац­ца без ува­гі і ве­ры ў цуд.

Для 80 га­да­ван­цаў дзі­ця­чых да­моў ся­мей­на­га ты­пу на­ва­год­ні цуд па­чаў­ся з ка­тан­ня на гор­ных лы­жах, сноў­бор­дах, сан­ях, цю­бін­гах, кань­ках у гар­на­лыж­ным цэнт­ры «Сі­лі­чы». Пра­фе­сій­ныя ін­струк­та­ры пра­вя­лі для гэ­та­га спе­цы­яль­ныя май­стар-кла­сы, а Дзед Ма­роз — яшчэ і спар­тыў­ныя гуль­ні.

У блі­жэй­шыя дні ва ўсіх аб­лас­ных і ра­ён­ных цэнт­рах ва­лан­цё­ры і ак­ты­віс­ты фон­ду на­ве­да­юць са свя­точ­ны­мі кан­цэр­та­мі і ві­до­ві­шча­мі дзі­ця­чыя ад­дзя­лен­ні баль­ніц, шко­лы-ін­тэр­на­ты, дзі­ця­чыя да­мы, цяж­ка­хво­рых дзя­цей. Ка­ля 15 ты­сяч ма­лень­кіх бе­ла­ру­саў атры­ма­юць він­ша­ван­ні. У ста­лі­цы су­стрэ­чы з ар­тыс­та­мі, ка­зач­ны­мі пер­са­на­жа­мі ад­бу­дуц­ца ў дзі­ця­чых ад­дзя­лен­нях РНПЦ псі­хіч­на­га зда­роўя, апё­ка­вым ад­дзя­лен­ні га­рад­ской клі­ніч­най баль­ні­цы хут­кай ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі, траў­ма­та­ла­гіч­ным ад­дзя­лен­ні 6-й га­рад­ской клі­ніч­най баль­ні­цы, Рэс­пуб­лі­кан­скім дзі­ця­чым кар­дыя­хі­рур­гіч­ным цэнт­ры «Кар­дыя­ло­гія» і інш.

На­пя­рэ­дад­ні ў ганд­лё­ва-за­баў­ляль­ных цэнт­рах «Бігз» і «Экс­па­бел» прай­шоў даб­ра­чын­ны ма­ра­фон па збо­ры імян­ных па­да­рун­каў сі­ро­там з дзі­ця­чых да­моў ся­мей­на­га ты­пу.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.