Вы тут

Сюрпрызы ад камунальнікаў


У Ма­гі­лё­ве даў­жні­кам пра­па­ну­юць... да­па­мо­гу

Гэ­та да­ты­чыц­ца ў пер­шую чар­гу ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных га­ра­джан, для якіх апла­та за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і на­са­мрэч вель­мі ба­лю­чы пра­цэс. Час­цей за ўсё ў іх ква­тэ­рах ня­ма пры­бо­раў ін­ды­ві­ду­аль­на­га ўлі­ку, і ім пры­хо­дзіц­ца пла­ціць па мак­сі­маль­ных рас­цэн­ках. У ма­гі­лёў­скім Цэнт­ры га­рад­скіх ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэм (да­лей — ЦГІС) пра­ана­лі­за­ва­лі ба­зу даў­жні­коў і вы­бра­лі не­каль­кі кан­ды­да­тур, якім з да­па­мо­гай гра­мад­скіх та­ва­рыст­ваў пла­ну­ец­ца на­быць лі­чыль­ні­кі. Не­ўза­ба­ве та­кі па­да­ру­нак атры­мае ма­ці, якая ад­на вы­хоў­вае два­іх дзя­цей.

— Гэ­тая жан­чы­на — бы­лая сі­ра­та, і ёй ня­ма ка­му да­па­маг­чы, — ад­зна­чы­ла на­чаль­нік служ­бы ка­му­наль­ных сіс­тэм і раз­лі­каў ЦГІС Тац­ця­на Кор­шу­на­ва. — Мае вя­лі­кую за­па­зы­ча­насць за ка­му­наль­ныя па­слу­гі, але ста­ра­ец­ца не­як вы­пра­віць ста­но­ві­шча. З да­па­мо­гай лі­чыль­ні­ка ў яе бу­дзе маг­чы­масць зні­зіць вы­дат­кі на ка­му­наль­ныя па­слу­гі і вый­сці на нар­маль­ны ўзро­вень апла­ты. Жан­чы­на пра­цуе ў шко­ле, і пры­бор для яе зга­дзіў­ся на­быць га­рад­скі праф­са­юз ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі.

Між тым ЦГІС шу­кае маг­чы­масць да­па­маг­чы яшчэ ад­ной сям'і, дзе не леп­шае ста­но­ві­шча. За­трым­ка толь­кі за чар­го­вым спон­са­рам. Доб­ра бы­ло б, ка­лі ў та­кой ка­рыс­най спра­ве ўдзель­ні­ча­лі б не толь­кі гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі.

Што да­ты­чыц­ца жы­ха­роў, якія не мо­гуць знай­сці гро­шы на апла­ту «жы­ро­вак», то ка­му­наль­ні­кі пра­па­ноў­ва­юць ім не пры­трым­лі­вац­ца «стра­у­сі­най» па­лі­ты­кі. Праб­ле­ма не знік­не са­ма са­бой. Ле­пей прый­сці да спе­цы­я­ліс­таў і ра­зам з імі вы­ра­шыць, як гэ­та зра­біць най­менш ба­лю­ча для ся­мей­на­га бюд­жэ­ту. Да­рэ­чы, за­пра­шэн­не за­ві­таць у РКЦ «па ра­шэн­не праб­лем» ёсць на­ват на ра­хун­ках за ка­му­наль­ныя па­слу­гі.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.