Вы тут

Падарункі — ад людзей у пагонах


Дзяр­жаў­ную са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ную ўста­но­ву «Анд­рэ­еў­скі дзі­ця­чы дом» на­ве­даў па­моч­нік мі­ніст­ра аба­ро­ны па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це ва Уз­бро­е­ных Сі­лах — на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Аляк­сандр ГУ­РА. Ад імя ва­ен­на­га ве­дам­ства ге­не­рал-ма­ёр па­він­ша­ваў вы­ха­ван­цаў з на­ды­хо­дзя­чы­мі свя­та­мі і ўру­чыў па­да­рун­кі. Му­зыч­ны па­да­ру­нак зрабілі ар­тыс­ты дзі­ця­чай сту­дыі «Зо­рач­ка» і Ака­дэ­міч­на­га ан­самб­ля пес­ні і тан­ца Уз­бро­е­ных Сіл.

Што­год ад лю­дзей у па­го­нах вы­ха­ван­цы гэ­та­га дзі­ця­ча­га до­ма атрым­лі­ва­юць не толь­кі са­лод­кія па­да­рун­кі да Но­ва­га го­да, а і са­мае не­аб­ход­нае ў іх паў­ся­дзён­ным жыц­ці. Сё­ле­та, на­прык­лад, Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны ака­за­ла да­па­мо­гу на су­му ка­ля 150 міль­ё­наў руб­лёў. Быў куп­ле­ны і ўста­ля­ва­ны кам­плект му­зыч­най апа­ра­ту­ры для ак­та­вай за­лы, на­бы­ты тэ­ле­ві­зар, ажыц­цёў­ле­ны ра­монт двух кла­саў, змай­стра­ва­ны аль­тан­кі, ста­лы, тум­бач­кі.

Толь­кі за апош­нія пяць га­доў у ме­жах ака­зан­ня шэф­скай да­па­мо­гі ў Анд­рэ­еў­скім дзі­ця­чым до­ме бы­лі ад­ра­ман­та­ва­ны, укам­плек­та­ва­ны мэб­ляй і аб­ста­ля­ва­ны не­аб­ход­най бы­та­вой тэх­ні­кай пяць ква­тэр ся­мей­на­га ты­пу для дзя­цей-сі­рот, пры­ве­дзе­ны ў доб­ры вы­гляд на­ву­чаль­ныя кла­сы і ста­ло­вая, куп­ле­на аб­ста­ля­ван­не для кам­п'ю­тар­на­га кла­са і школь­ныя пры­ла­ды для вы­ха­ван­цаў.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.