Вы тут

«Дзе каза хвастом — там жыта кустом»


Сім­вал на­ды­хо­дзя­ча­га го­да — са­мы су­пя­рэч­лі­вы з усіх пер­са­на­жаў на­шай тра­ды­цый­най куль­ту­ры

Год Ка­зы, які на­сту­піць, згод­на з ус­ход­нім ка­лен­да­ром, дзесь­ці ў лю­тым, для бе­ла­рус­кай тра­ды­цый­най куль­ту­ры па­няц­це аб­са­лют­на но­вае і, ка­лі ра­за­брац­ца, штуч­нае. Але сім­вал гэ­та­га го­да, у ад­роз­нен­не ад да­лё­кіх Тыг­ра і Мал­пы ці мі­фіч­на­га Дра­ко­на, вель­мі бліз­кі і зра­зу­ме­лы мно­гім: ра­га­тая-ба­ра­да­тая, па­сец­ца са­бе на лу­зе, ка­рыс­нае ма­ла­ко дае. І якія ж ка­ляд­ныя свя­ты без «Ка­зы» — не са­праўд­най, ка­неш­не, а тра­ды­цый­на­га пер­са­на­жа, пры­сут­насць яко­га лі­чыц­ца прос­та аба­вяз­ко­вай у гур­це ка­ля­доў­шчы­каў. Ма­ла та­го — Ка­за ў ім са­мая га­лоў­ная іс­то­та, бо сім­ва­лі­зуе ні мно­га ні ма­ла — са­мо Сон­ца.

31-23

«Як так?» — спы­та­е­це вы. А як жа звяз­да — сім­вал ня­бес­на­га свя­ці­ла, які ка­ля­доў­шчы­кі ня­суць на доў­гай асно­ве па­пе­ра­дзе пра­цэ­сіі? Усё пра­віль­на. Але Ка­за як іс­то­та жы­вая — гэ­та сім­вал больш ран­ні, да­хрыс­ці­ян­скі, а звяз­да сва­і­мі вы­то­ка­мі ся­гае ў біб­лей­скія пад­ан­ні. Вар­та толь­кі пры­гле­дзец­ца да тра­ды­цый­на­га ка­ляд­на­га аб­ра­ду, ра­іць кан­ды­дат фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, га­лоў­ны рэ­дак­тар вы­да­вец­тва «Аду­ка­цыя і вы­ха­ван­не», да­след­чык на­род­най куль­ту­ры Ян­ка КРУК.

— Ка­за заў­сё­ды бы­ла аба­вяз­ко­вым пер­са­на­жам ка­ляд­най пра­цэ­сіі, — рас­каз­вае Іван Іва­на­віч. — Бы­лі яшчэ Мядз­ведзь, Конь, Бу­сел, Жо­раў, але асноў­ную сім­ва­ліч­ную ро­лю вы­кон­ва­ла ме­на­ві­та яна. Як толь­кі ка­ля­доў­шчы­кі за­хо­дзі­лі да гас­па­да­ра ў ха­ту, Ка­за па­да­ла ка­ля пе­чы і «па­мі­ра­ла». (Печ, ко­мін у на­род­най тра­ды­цыі лі­чы­лі­ся свое­асаб­лі­вым пе­ра­хо­дам з на­ша­га све­ту ў ін­шы, з ад­на­го ста­ну і ста­ту­су ў ін­шы; гэ­та адзін з ка­на­лаў су­вя­зі з ду­ша­мі прод­каў.) А по­тым, ка­лі гас­па­да­ры да­ва­лі ка­ля­доў­шчы­кам па­час­тун­кі, Ка­за па­чы­на­ла «ажы­ваць»: спа­чат­ку рас­плюшч­ва­ла ад­но во­ка, пас­ля дру­гое, ус­как­ва­ла, па­чы­на­ла бе­гаць па ха­це. Важ­на бы­ло, каб Ка­за за­ско­чы­ла ў кож­ны ку­ток. Усё гэ­та су­пра­ва­джа­ла­ся пес­няй-гім­нам, якая тлу­ма­чы­ла змест, зда­ва­ла­ся б, не­ча­ка­ных дзе­ян­няў не­звы­чай­най гос­ці: «Дзе ка­за хо­дзіць, там жы­та ро­дзіць. Дзе ка­за на­гой — там жы­та ка­пой. Дзе ка­за хвас­том — там жы­та кус­том». А ця­пер да­вай­це пра­вя­дзём ана­ло­гію з тым, што ад­бы­ва­ец­ца ў пры­ро­дзе аку­рат у той час, ка­лі свят­ку­юц­ца Ка­ля­ды, ка­лі пра­во­дзіц­ца апі­са­ны аб­рад. Гэ­та дні зі­мо­ва­га сон­ца­ста­ян­ня. На­ды­хо­дзіць са­мая доў­гая ў го­дзе ноч, ка­лі Сон­ца за­вяр­шае свой га­да­вы цыкл і, зня­сі­ліў­шы, — «па­мі­рае». А на­заўт­ра дзень па­чы­нае зу­сім не­за­ўваж­на спа­чат­ку («на адзін ве­раб'­і­ны скок»), а по­тым усё больш і больш па­вя­ліч­вац­ца — Сон­ца «ажы­вае». І вось ужо яно ра­дас­на ва­ла­да­рыць на зям­лі, за­гляд­вае ў кож­ны ку­ток, дае жыц­ця­дай­ную сі­лу, ад якой «жы­та ро­дзіць»… Атрым­лі­ва­ец­ца, ка­ляд­ны аб­рад з Ка­зой, як, да­рэ­чы, і ін­шыя аб­ра­ды на­шых свят, пра­ецы­руе бу­ду­чае (у на­шым вы­пад­ку — на­ступ­ны год) на даб­ра­быт. А са­ма Ка­за ата­я­сам­лі­ва­ец­ца з гэ­тым са­мым даб­ра­бы­там і спа­дзя­ван­нем на леп­шае.

31-21

Але, аказ­ва­ец­ца, усё не так прос­та. Бо гэ­та толь­кі адзін воб­раз на­шай ра­га­тай ге­ра­і­ні. А ка­лі пры­га­даць, у воб­ра­зе ка­го ня­чыс­тая сі­ла доб­рым лю­дзям з'яў­ля­ец­ца… Пра­віль­на — каз­ла.

— На­огул, у на­род­най куль­ту­ры ка­за — адзін з са­мых су­пя­рэч­лі­вых сім­ва­лаў, — га­во­рыць Ян­ка Крук. — Яна, ба­дай, адзі­ная з жы­вёл яд­нае тры све­ты на­ша­га іс­на­ван­ня: хта­ніч­ны (пад­зем­ны, «той» свет), по­бы­та­вы (га­ры­зонт жыц­ця­дзей­нас­ці ча­ла­ве­ка) і «гор­ні» (ня­бес­ны). Гэ­та мож­на пра­са­чыць на­ват па на­шых каз­ках. На­прык­лад, пра ваў­ка і ся­мё­ра каз­ля­нят. Лі­чыц­ца, што гэ­та каз­ка перш за ўсё з вы­ха­ваў­чым сэн­сам. Але, ка­лі ўчы­тац­ца, за­ду­мац­ца, тут зной­дзеш сэнс аст­ра­на­міч­ны, аст­ра­ла­гіч­ны, ка­лі хо­ча­це. Воўк толь­кі з трэ­ця­га ра­зу тра­піў у ха­ту і з'еў каз­ля­нят. Але не ўсіх — ад­но сха­ва­ла­ся ў пе­чы (мы пом­нім, што сім­ва­лі­зуе печ). І ка­лі прый­шла ма­ці-ка­за, каз­ля­ня, яко­га не бы­ло ві­даць, вы­лез­ла з пе­чы і рас­ка­за­ла пра бя­ду. Да­лей — ве­да­е­це: ка­за рас­па­ро­ла ваў­ку жы­вот і вы­пус­ці­ла дзя­цей на во­лю… Якая тут сім­во­лі­ка? Ды гэ­та ж усе фа­зы Ме­ся­ца! Вось яны бы­лі ві­даць усе, вось з трэ­ця­га ра­зу (трэ­цяя фа­за) іх амаль не за­ста­ло­ся; вось ні­бы­та і не ві­даць ні­ко­га (як на не­бе на збы­та), але ж ёсць на­са­мрэч, прос­та зна­хо­дзіц­ца ў пе­ра­ход­ным ста­не (у пе­чы), і ўсё скон­чыц­ца доб­ра, усе з'я­вяц­ца ў поў­ным скла­дзе до­ма (а на не­бе вы­плы­ве поў­ня)… Ці вось яшчэ ад­на каз­ка — пра ба­бо­вае зер­ней­ка, як дзед і ба­ба па­лез­лі па яго па­раст­ку на не­ба. Хто іх су­стра­каў? Тры ка­зы: спа­чат­ку з ад­ным во­кам, по­тым з дву­ма, на са­мым вер­се — з тры­ма. А трэ­цяе во­ка — гэ­та ў мно­гіх тра­ды­цы­ях сім­вал асаб­лі­вых ве­даў. І тут ка­за — звыш­на­ту­раль­ная іс­то­та, якая гэ­ты­мі ве­да­мі ва­ло­дае.

31-20

Ад­куль та­кія па­ра­док­сы ў гэ­тым ра­га­тым воб­ра­зе? Яны за­кла­дзе­ны з са­ма­га па­чат­ку ў ста­ра­жыт­най мі­фа­ло­гіі, лі­чыць на­ву­ко­вец. Ста­ра­жыт­ныя пад­ан­ні тлу­ма­чаць па­хо­джан­не ка­зы так: яна мае та­кі дзіў­ны не­пры­ваб­ны вы­гляд, бо яе па сва­ім воб­ра­зе і па­да­бен­стве ства­рыў ня­чыс­цік, але ажы­віць яе не змог (не ха­пі­ла «паў­на­моц­тваў») і ўдых­нуў жыц­цё ў ня­шчас­нае ства­рэн­не ўжо сам Уся­выш­ні.

— Гэ­тая су­пя­рэч­лі­вая іс­то­та на­са­мрэч па­яд­ноў­вае аб­са­лют­на роз­ныя, на­ват па­ляр­ныя тра­ды­цый­ныя куль­ту­ры, — мяр­куе Іван Іва­на­віч, ма­ю­чы на ўва­зе ўжо зга­да­ны на­па­чат­ку кі­тай­скі га­ра­скоп, дзе ка­за зай­мае па­чэс­нае мес­ца ся­род два­нац­ца­ці сак­раль­ных жы­вёл. — Акра­мя ка­зы, больш і не пры­га­да­еш ні­вод­на­га прад­стаў­ні­ка рэ­аль­на­га жы­вёль­на­га све­ту, які б меў та­кую сім­ва­ліч­ную і сэн­са­вую на­груз­ку і ў сла­вян­скай куль­ту­ры, і ў зу­сім не па­доб­най на яе ўсход­няй.

Вось та­кая не­звы­чай­ная іс­то­та бу­дзе та­ліс­ма­нам на­ступ­на­га го­да. Ян­ка Крук без прэ­тэн­зіі на ней­кі пра­гноз, але ча­мусь­ці вель­мі ўпэў­не­на па­ве­да­міў чы­та­чам «Звяз­ды» па сак­рэ­це, што для тых, хто на­ра­дзіў­ся ў год Ка­зы, 2015‑ы ста­не го­дам здзяйс­нен­ня са­мых сме­лых пла­наў і не­ве­ра­год­ных за­дум. Над­звы­чай уда­лым ён бу­дзе і для на­ро­джа­ных пад зна­кам жы­вёл, якія «сяб­ру­юць» з Ка­зой у рэ­ча­іс­нас­ці, — Ка­ня, Бы­ка, Свін­ні, Пеў­ня, Са­ба­кі. Ды і для ўсіх ас­тат­ніх гэ­та бу­дзе год ся­мей­на­га ла­ду і даб­ра­бы­ту. Яно і быць інакш не мо­жа, бо «Дзе ка­за хо­дзіць — там жы­та ро­дзіць».

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ.

Фотаздымкі Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.