Вы тут

Казка пад купалам


На га­лоў­ную даб­ра­чын­ную ёл­ку Го­мель­шчы­ны з'е­ха­лі­ся больш за 1400 хлоп­чы­каў і дзяў­ча­так з усёй воб­лас­ці. Уба­чыць каз­ку сва­і­мі ва­ча­мі дзе­ці змаг­лі пад ку­па­лам Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га цыр­ка.

31-56

Пе­ра­мож­цаў твор­чых кон­кур­саў, спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў, дзя­цей-ін­ва­лі­даў і дзя­цей-сі­рот, а так­са­ма хлоп­чы­каў і дзяў­ча­так са шмат­дзет­ных і ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных сем'­яў ча­ка­ла вя­лі­кая свя­точ­ная цыр­ка­вая пра­гра­ма, а на­пры­кан­цы кож­ны юны гля­дач атры­маў са­лод­кія на­ва­год­нія па­да­рун­кі.

Асоб­ныя па­да­рун­кі атры­ма­лі на­ву­чэн­цы, якія вы­зна­чы­лі­ся ў да­след­чай дзей­нас­ці па вы­ву­чэн­ні гіс­то­рыі род­на­га краю, а так­са­ма пры­ня­лі ак­тыў­ны ўдзел у ак­цы­ях, пры­све­ча­ных Го­ду гас­цін­нас­ці. Пры­чым да­сле­да­ван­ні не аба­вяз­ко­ва ме­лі гла­баль­ны ха­рак­тар. Юная Па­лі­на Сан­юк з Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­на, на­прык­лад, за­ці­ка­ві­ла­ся гіс­то­ры­яй рач­но­га ка­на­ла пад наз­вай «Бы­чок» у яе род­най вёс­цы Азя­ра­ны. Спе­цы­яль­ныя пры­зы ад стар­шы­ні Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­ра Двор­ні­ка атры­ма­лі так­са­ма Алі­на Зна­вец з Лель­чыц, Ган­на Кра­мен­ская з Пет­ры­каў­ска­га ра­ё­на, Вік­то­рыя Ска­ра­ход з Го­мель­ска­га і га­мяль­чан­ка На­стас­ся Ка­пы­ло­ва, якая прад­стаў­ля­ла аб­лас­ны Па­лац твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі. Дзяў­чын­цы гэ­ты год за­пом­ніц­ца ў пер­шую чар­гу тым, што яна ста­ла пе­ра­мож­цай ад­ра­зу двух аб­лас­ных твор­чых кон­кур­саў.

Гу­бер­на­тар па­він­ша­ваў з Но­вым го­дам і вы­ха­ван­цаў Го­мель­ска­га аб­лас­но­га ка­рэк­цый­на-раз­ві­ва­ю­ча­га цэнт­ра на­ву­чан­ня і рэ­абі­лі­та­цыі. Сё­ле­та ён стаў трэ­цім у рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се «Леп­шая ўста­но­ва спе­цы­яль­най аду­ка­цыі». У цэнт­ры атрым­лі­ва­юць да­па­мо­гу 114 дзя­цей, мно­гія — з цяж­кі­мі па­ру­шэн­ня­мі функ­цый апор­на-ру­халь­на­га апа­ра­та.

На­ва­год­няе дзей­ства пад наз­вай «На­шэс­це ёлак і на­ва­год­ніх ца­цак» прой­дзе ў Го­ме­лі 1 сту­дзе­ня. У пер­шы дзень но­ва­га го­да на пля­цоў­цы па­ла­ца куль­ту­ры «Фес­ты­валь­ны» прой­дзе па­рад-кар­на­вал, ку­ды га­ра­джан за­пра­ша­юць прый­сці апра­ну­ты­мі ў строі ёлак і на­ва­год­ніх ца­цак. Удзель­ні­кі не толь­кі прой­дуць па­ра­дам, але і пра­вя­дуць флэш­моб «Жы­вая ёл­ка».

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.