Вы тут

Вытрымаць экзамен


Іс­пы­там для ўсёй ула­ды на­зваў Прэ­зі­дэнт на­ды­хо­дзя­чы год

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў на гэ­та ўва­гу ў час прад­стаў­лен­ня на па­са­дзе кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Ко­сін­ца.

«Бу­ду­чы год — эк­за­мен для ўсёй ула­ды, на­род дасць ацэн­ку на­шай агуль­най пра­цы, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Ні­я­кіх над­звы­чай­ных за­дач у нас ня­ма. За­да­чы ра­ней­шыя — збе­раг­чы мір і па­ра­дак у кра­і­не, за­бяс­пе­чыць рост эка­но­мі­кі і год­ны ўзро­вень жыц­ця лю­дзей». Пры гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што не ба­чыць пры­чын для рос­ту цэн, па­коль­кі са­бе­кошт пра­дук­цыі не па­вя­лі­чыў­ся, не вы­рас­лі ў ца­не склад­ні­кі са­бе­кош­ту (гэ­та рэ­сур­сы і сы­ра­ві­на).

«Па­са­да кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та — ад­на з клю­ча­вых у на­шай сіс­тэ­ме кі­ра­ван­ня. Не раз мы ка­за­лі: Ад­мі­ніст­ра­цыя Прэ­зі­дэн­та — гэ­та штаб кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. І ад та­го, хто ўзна­ча­ліць гэ­ты штаб, за­ле­жыць мно­гае», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ён аха­рак­та­ры­за­ваў Аляк­санд­ра Ко­сін­ца як во­пыт­на­га і ва­ля­во­га кі­раў­ні­ка. Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі лі­чыць, што іні­цы­я­тыў­насць, энер­гіч­насць, ра­шу­часць, дзе­ла­вая хват­ка Аляк­санд­ра Ко­сін­ца — гэ­та тыя якас­ці, якія да­дуць маг­чы­масць яму па­спя­хо­ва спра­віц­ца з но­вы­мі вы­со­кі­мі аба­вяз­ка­мі. І ён на­дасць ра­бо­це Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та но­вую ма­гут­ную энер­ге­ты­ку.

У ка­лек­тыў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та ўлі­ва­юц­ца і два но­выя на­мес­ні­кі — Мі­ка­лай Снап­коў і Ігар Бу­зоў­скі. У свой час яны пра­ца­ва­лі ў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та. У абод­вух за пля­ча­мі сур'­ёз­ны во­пыт кі­ру­ю­чай ра­бо­ты. Мі­ка­лай Снап­коў быў мі­ніст­рам эка­но­мі­кі, Ігар Бу­зоў­скі ўзна­чаль­ваў най­буй­ней­шую ма­ла­дзёж­ную ар­га­ні­за­цыю. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы вы­ка­заў упэў­не­насць, што яны год­на спра­вяц­ца з да­ру­ча­ны­мі ім но­вы­мі ўчаст­ка­мі ра­бо­ты.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што яго га­лоў­ныя па­тра­ба­ван­ні да кад­раў за­ста­юц­ца ня­змен­ны­мі. Па­вод­ле яго слоў, но­выя на­зна­чэн­ні да­лі старт пра­цэ­су ама­ла­джэн­ня кад­раў. «І та­кі курс бу­дзе пра­доў­жа­ны ва ўсіх сфе­рах на­ша­га жыц­ця», — за­явіў Прэ­зі­дэнт.

Ра­бо­та з кад­ра­мі — клю­ча­вая за­да­ча Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та. «Мае па­тра­ба­ван­ні вя­до­мыя: пра­фе­сі­я­на­лізм, поў­ная са­ма­ад­да­ча ў ра­бо­це і, га­лоў­нае, вы­нік. Яшчэ да­даў бы — са­ма­ад­да­нае слу­жэн­не лю­дзям», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што най­важ­ней­шым пы­тан­нем з'яў­ля­ец­ца па­вы­шэн­не ад­каз­нас­ці кад­раў. «Чым хут­чэй змя­ня­ец­ца ста­но­ві­шча ва­кол на­шай дзяр­жа­вы, чым больш вост­рым яно ста­но­віц­ца, тым стра­жэй бу­дзем па­тра­ба­ваць з кі­ру­ю­чых кад­раў», — за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

До­каз гэ­та­га — пры­ня­ты дэ­крэт аб уз­мац­нен­ні па­тра­ба­ван­няў да кі­ру­ю­чых кад­раў і ра­бот­ні­каў ар­га­ні­за­цый. «Ка­лі нех­та ўчо­ра скар­дзіў­ся на не­да­хоп паў­на­моц­тваў, сён­ня — ка­лі лас­ка, пра­цуй­це, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Але на­раў­не з атры­ма­ны­мі пра­ва­мі ад­каз­вай­це за да­ру­ча­ную спра­ву».

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, так зва­ны пра­сла­ву­ты ча­ла­ве­чы фак­тар ста­но­віц­ца вы­зна­чаль­ным на кож­ным ра­бо­чым мес­цы — ад ра­да­во­га ра­бо­ча­га і сель­ска­га пра­цаў­ні­ка да прэм'­ер-мі­ніст­ра.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што на­пе­ра­дзе вя­лі­кая ра­бо­та па дэ­бю­ра­кра­ты­за­цыі ме­ха­ніз­маў кі­ра­ван­ня ва ўсіх сфе­рах жыц­ця. «Вось ва­ша ра­зам з ура­дам най­блі­жэй­шая пры­яры­тэт­ная за­да­ча. Ва ўсіх дзярж­ор­га­наў ёсць рэ­зер­вы для ўдас­ка­на­лен­ня ра­бо­ты», — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што, без­умоў­на, га­лоў­ным эка­на­міч­ным шта­бам кра­і­ны з'яў­ля­ец­ца ўрад. Яму ра­зам з Нац­бан­кам да­дзе­ны ўсе не­аб­ход­ныя паў­на­моц­твы і ры­ча­гі кі­ра­ван­ня. «Ад­нак по­бач з ура­дам па­він­ны пра­ца­ваць і ўсе ін­шыя ор­га­ны ўла­ды — мяс­цо­выя, рэ­гі­я­наль­ныя, і Ад­мі­ніст­ра­цыя Прэ­зі­дэн­та, і Ка­мі­тэт дзярж­кант­ро­лю, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Праб­ле­ма ў нас агуль­ная — не да­пус­ціць эка­на­міч­ных уз­ру­шэн­няў, аба­ра­ніць на­шых лю­дзей і вый­сці на ста­ноў­чы рост у на­ды­хо­дзя­чым го­дзе».

Ра­бо­та са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб з'яў­ля­ец­ца най­важ­ней­шым на­прам­кам дзей­нас­ці Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та, пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. «Я ча­каю тут эфек­тыў­най пра­цы», — ска­заў ён.

«Я ра­зу­мею, як за­гру­жа­на Ад­мі­ніст­ра­цыя Прэ­зі­дэн­та зва­ро­та­мі. Але не­да­пу­шчаль­на, ка­лі ча­сам гэ­тыя ліс­ты пры­хо­дзяць да та­го, на ка­го скар­дзяц­ца гра­ма­дзя­не або ка­лек­ты­вы. У на­ступ­ным го­дзе я знай­ду маг­чы­масць ка­мі­сій­на пра­ве­рыць, як вы­кон­ва­юц­ца мае ўка­зан­ні ў гэ­тым пла­не», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Ёсць лю­дзі, якія звяр­та­юц­ца да Прэ­зі­дэн­та як у апош­нюю ін­стан­цыю. І трэ­ба па­ду­маць, як да­па­маг­чы гэ­тым лю­дзям», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар. Ён ад­зна­чыў, што ёсць і та­кая ка­тэ­го­рыя лю­дзей, якія скар­дзяц­ца, ка­лі трэ­ба і не трэ­ба, але іх — мен­шасць.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­явіў, што сіс­тэ­му пра­цы са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян трэ­ба ўдас­ка­наль­ваць і вар­та па­мя­таць, што дэ­бю­ра­кра­ты­за­цыя бы­ла і за­ста­ец­ца клю­ча­вым на­прам­кам па­лі­ты­кі ў Бе­ла­ру­сі, дэ­бю­ра­кра­ты­за­цыя — аса­біс­тая ад­каз­насць кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та.

Га­во­ра­чы аб ідэа­ла­гіч­най пра­цы, якая па­він­на быць пад ста­лым кант­ро­лем Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што важ­ны не­па­срэд­ны кан­такт з людзь­мі. На дум­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, не­бход­на зноў пра­ана­лі­за­ваць пра­цу вя­ду­чых СМІ. «Ад іх па­тра­бу­ец­ца мак­сі­мум твор­час­ці, і пры гэ­тым трэ­ба за­ся­ро­дзіц­ца на га­лоў­ным — на сур'­ёз­ных, пе­ра­ка­наў­чых, да­ход­лі­вых ін­фар­ма­цый­ных, ана­лі­тыч­ных пе­ра­да­чах. Тэ­ле­ба­чан­не па­він­на не толь­кі за­баў­ляць і ве­ся­ліць, але і тлу­ма­чыць, і, ка­лі хо­ча­це, вы­хоў­ваць», — лі­чыць Прэ­зі­дэнт.

Пра­цяг­ва­ю­чы тэ­му ідэа­ла­гіч­най пра­цы, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ска­заў: «Кож­ны кі­раў­нік — і воб­лас­ці, і го­ра­да, і ра­ё­на, і асоб­на­га прад­пры­ем­ства — па­ві­нен па­мя­таць: ме­на­ві­та ён з'яў­ля­ец­ца га­лоў­ным ідэ­о­ла­гам на да­ру­ча­най яму тэ­ры­то­рыі або ар­га­ні­за­цыі. За­бы­ваць пра ідэа­ла­гіч­ную пра­цу за бя­гу­чы­мі вы­твор­чы­мі праб­ле­ма­мі нель­га ні­ко­му. Пос­пе­хі на прад­пры­ем­стве па­він­ны быць ас­но­вай для ідэа­ла­гіч­най пра­цы».

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што ў по­ле зро­ку Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та па­він­ны зна­хо­дзіц­ца пы­тан­ні не толь­кі ўнут­ра­най, але і знеш­няй па­лі­ты­кі. «Геа­па­лі­тыч­нае ста­но­ві­шча і ў све­це, і ва­кол на­шай кра­і­ны ста­но­віц­ца ўсё больш скла­да­ным», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. Па­вод­ле яго слоў, за­да­чу па вы­пра­цоў­цы і рэа­лі­за­цыі апе­рад­жаль­ных дзе­ян­няў у ад­каз на знеш­нія па­гро­зы трэ­ба вы­ра­шаць ва ўза­е­ма­дзе­ян­ні з ура­дам і МЗС.

На­ступ­ны год ста­не клю­ча­вым для Бе­ла­ру­сі па мно­гіх на­прам­ках. У пры­ват­нас­ці, ста­не рэ­аль­нас­цю Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз. Тут, па сло­вах Прэ­зі­дэн­та, нель­га да­пус­ціць стра­ты ўлас­ных ін­та­рэ­саў.

«Асоб­нае пы­тан­не — ста­сун­кі з За­ха­дам, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Так, ёсць ста­ноў­чыя мо­ман­ты як у па­лі­тыч­най, так і ў эка­на­міч­най га­лі­не. Да­вай­це бу­дзем пра­цяг­ваць пра­цу ў гэ­тым кі­рун­ку. Але ні ў якім ра­зе нель­га да­пус­ціць ціс­ку на нас. Ні з За­ха­ду, ні з Ус­хо­ду ціск не­пры­маль­ны, асаб­лі­ва з вы­ба­ра­мі». Бе­ла­русь пра­во­дзіць шмат­век­тар­ную знеш­нюю па­лі­ты­ку, пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

На­конт ста­сун­каў з Ра­сі­яй ён ска­заў: «Нам сён­ня гэ­тую кра­і­ну ні­хто ў све­це не за­ме­ніць. Бе­ла­русь не бу­дзе дзей­ні­чаць на шко­ду брац­кай Ра­сіі».

Га­во­ра­чы аб су­пра­цоў­ніц­тве з За­ха­дам, Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў: «Мы мя­жу­ем з За­ха­дам і не хо­чам ні­я­кіх су­тык­нен­няў — ні па­лі­тыч­ных, ні дып­ла­ма­тыч­ных. Па­ло­ва на­ша­га ганд­лю там. Ка­лі За­хад пра­цяг­не нам ру­ку су­пра­цоў­ніц­тва, то трэ­ба гэ­тым ска­рыс­тац­ца. Мы бу­дзем імк­нуц­ца да нар­ма­лі­за­цыі ад­но­сін з За­ха­дам. Ка­лі яны хо­чуць з на­мі на роў­ных су­пра­цоў­ні­чаць і да­юць сіг­на­л да гэ­та­га, мы пры­мем гэ­ты сіг­нал. Мы заў­сё­ды ка­за­лі пра гэ­та — да­вай­це са­дзіц­ца за стол пе­ра­моў і да­маў­ляц­ца».

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.