Вы тут

Добры настрой — у падарунак ад Казы


Кож­ны з нас ча­кае ад на­ступ­на­га го­да но­вых ад­крыц­цяў і ці­ка­вых су­стрэч, па­ляп­шэн­ня зда­роўя і ся­мей­на­га даб­ра­бы­ту. І каб па­цвер­дзіць свае над­зеі, мно­гія ўваж­лі­ва пры­гля­да­юц­ца да ка­зы: якія сюр­пры­зы мо­жа пры­нес­ці гэ­ты жы­вы та­ліс­ман 2015 го­да па ўсход­нім ка­лен­да­ры?

Рас­крыць ха­рак­тар гэ­тай ці­ка­вай і па-свой­му ўні­каль­най хат­няй жы­вё­лы нам да­па­мо­жа кан­ды­дат сель­ска­гас­па­дар­чых на­вук, да­цэнт ка­фед­ры пры­ват­най жы­вё­ла­га­доў­лі УА «Ві­цеб­ская ор­дэ­на «Знак Па­ша­ны» дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія ве­тэ­ры­нар­най ме­ды­цы­ны» Тац­ця­на Ка­ва­леў­ская.

31-22

Свойская ка­за — ад­на з най­ста­ра­жыт­ней­шых свойскіх жы­вёл. Ра­ней за яе на­шы да­лё­кія прод­кі пры­ру­чы­лі толь­кі са­ба­ку. Пер­шыя свойскія ко­зы з'я­ві­лі­ся ка­ля 10–9 тыс. га­доў та­му на тэ­ры­то­рыі су­час­ных Із­ра­і­ля, Сі­рыі, Лі­ва­на, Тур­цыі, а за­тым бы­лі пры­ру­ча­ны ў Ста­ра­жыт­най Грэ­цыі і на аст­ра­вах Між­зем­на­га мо­ра.

Прод­ка­мі су­час­ных свойскіх коз з'яў­ля­юц­ца не­каль­кі ві­даў дзі­кіх гор­ных каз­лоў — без­аа­ра­вы ка­зёл, які на­ся­ляў го­ры Каў­ка­за, Ма­лай і Ся­рэд­няй Азіі, і він­та­ро­гі ка­зёл мар­кур, што ро­дам з Аль­паў і Гі­ма­ла­яў.

Дык чым жа ад­роз­ні­ва­ец­ца гэ­ты ра­га­ты сім­вал 2015‑га?

Сціп­лас­цю. Ся­род ін­шых ві­даў свойскіх жы­вёл ко­зы вы­лу­ча­юц­ца, перш за ўсё, сва­ёй не­па­тра­ба­валь­нас­цю і кам­пакт­ны­мі па­ме­ра­мі, та­му да­гля­даць іх мо­гуць на­ват дзе­ці. Козы звы­чай­на ма­юць моц­нае зда­роўе і мо­гуць ужы­ваць у ежу шмат­лі­кія ві­ды рас­лін і на­ват каш­та­ваць лю­бы ма­тэ­ры­ял рас­лін­на­га па­хо­джан­ня. Та­му не здзіў­ляй­це­ся, ка­лі ва­ша пры­га­жу­ня вы­ра­шыць «па­ла­са­вац­ца» акур­кам, па­пе­рай, упа­ко­вач­ным ма­тэ­ры­я­лам ці вя­роў­кай.

Та­ва­рыс­кас­цю. У ка­зы энер­гіч­ны тэм­пе­ра­мент, яна та­ва­рыс­кая, ру­ха­вая і чуй­ная жы­вё­ла, якая хут­ка рэ­агуе на зме­ну акру­жэн­ня. Ко­зы мо­гуць ус­пры­маць ча­ла­ве­ка як част­ку свай­го стат­ка. Не­ка­то­рыя лю­дзі лі­чаць, што ко­зы ні­бы­та «га­во­раць» ва­ча­мі, та­му доб­ры гас­па­дар заў­сё­ды мо­жа зра­зу­мець, што ім па­трэб­на.

Час­та каз­ля­ня­ты сяб­ру­юць з ін­шы­мі свойскімі жы­вё­ла­мі, за­бі­ра­юц­ца на спі­ну аслам, ко­ням ці сва­ім са­бра­там, каб па­ка­тац­ца. На пад­вор­ку з імі доб­ра ўжы­ва­юц­ца ку­ры, гу­сі, ін­ды­кі.

Хіт­рас­цю. Ня­гле­дзя­чы на не­ка­то­рую кво­ласць, гэ­тыя жы­вё­лы здоль­ны па­ста­яць за ся­бе і сва­іх дзе­так пе­рад дроб­ны­мі дра­пеж­ні­ка­мі, а пры не­аб­ход­нас­ці — і аб­хіт­рыць во­ра­га.

Ці­каў­нас­цю. Ко­зы ні­ко­лі мі­нуць но­ва­га ці не­звы­чай­на­га для іх прад­ме­та ці ўчаст­ка па­шы. Яны заў­сё­ды шу­ка­юць спо­саб пе­ра­адо­лець пе­ра­шко­ду, а знай­шоў­шы, вы­ка­рыс­тоў­ва­юць яго па­ста­ян­на.

Па­слух­мя­нас­цю. Ко­зы лёг­ка пад­да­юц­ца дрэ­сі­роў­цы: мо­гуць ха­дзіць на па­вад­ку, па­зна­юць і са­ма­стой­на зна­хо­дзяць ва­ро­ты хля­ва, ча­сам да­юць да­іць ся­бе толь­кі ад­на­му гас­па­да­ру, мо­гуць ва­зіць не­вя­лі­кую ка­ляс­ку (ра­ней у Гер­ма­ніі для вы­ва­зу ма­ла­ка з па­шы вы­ка­рыс­тоў­ва­лі са­міх коз, а не ко­ней).

Спрыт­нас­цю. У по­шу­ках кор­му ці дзе­ля гуль­ні ко­зы мо­гуць за­ла­зіць на стром­кія ўсту­пы, дрэ­вы з па­ка­ты­мі га­лі­на­мі і на­ват да­хі хат.

Бяс­печ­нас­цю. Ко­зы — адзі­ныя свойскія жы­вё­лы, якія рас­па­зна­юць усе ві­ды вы­пра­мень­ван­ня. Лі­чыц­ца, што іх ску­ра ахоў­вае ад ся­рэд­ніх і ма­лых доз ра­ды­я­цыі. Пас­ля ава­рыі на Чар­но­быль­скай АЭС шмат­лі­кі­мі на­ву­ко­вы­мі пра­ца­мі бяс­спрэч­на бы­лі да­ка­за­ны гэ­тыя ўлас­ці­вас­ці. Сля­ды ра­дые­ак­тыў­ных эле­мен­таў не бы­лі зной­дзе­ны толь­кі ў ка­зі­ным ма­ла­цэ і мя­се.

Ма­ла­ко коз — уні­каль­ны пра­дукт. Яно змя­шчае вя­лі­кую коль­касць амі­на­кіс­лот, якія па­вы­ша­юць устой­лі­васць ар­га­ніз­ма да ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­няў і нар­ма­лі­зу­юць ха­лес­тэ­ры­на­вы аб­мен. Ра­зам з тым, у ка­зі­ным ма­ла­цэ ня­ма бял­ку аль­фа‑1s-ка­зе­і­ну, што вы­клі­кае ў лю­дзей алер­гію. Па сва­ім са­ста­ве яно блі­жэй, чым ін­шыя, да жа­но­ча­га ма­ла­ка, та­му яго тра­ды­цый­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для за­ме­ны ма­ця­рын­ска­га пры штуч­ным вы­корм­лі­ван­ні груд­ных дзя­цей.

Адзін з сім­ва­лаў Ра­сіі — арэн­бург­скія пу­хо­выя хуст­кі, ство­ра­ныя з ка­зі­на­га пу­ху, — вы­со­ка ца­ні­лі­ся ў ХVІІІ-XІX ста­год­дзях ва ўсім све­це. Яны бы­лі не толь­кі вель­ці цёп­лы­мі, але і лёг­кі­мі, ажур­ны­мі і амаль бяз­важ­кі­мі.

Пад­рых­та­ва­ла Ве­ра­ні­ка Ко­ла­са­ва.

Сло­ва — гас­па­да­ру

Для Зоі Кан­ды­да­та­вай з Мінск­ага ра­ё­на ко­зы ста­лі не прос­та свой­скі­мі жы­вё­ла­мі, але са­праўд­ны­мі сяб­ра­мі:

— Ра­ней тры­ма­ла і ко­ней, і ка­роў, і сві­ней. І ка­лі з'я­ві­лі­ся ко­зы, бы­ла пры­ем­на здзіў­ле­на іх да­бры­нёй, здоль­нас­цю пры­ста­са­вац­ца да лю­бых умоў і ў той жа час ахай­нас­цю. Яны не­пе­ра­бор­лі­выя ў ядзе і, ня­гле­дзя­чы на пры­сма­кі ад гас­па­ды­ні, мо­гуць па­каш­та­ваць і дуб­цы ве­ні­ка, і ка­ру з дрэў.

Ко­зы — стад­ныя жы­вё­лы і не лю­бяць адзі­но­ты. Ка­лі ў нас з'я­ві­ла­ся пер­шая ко­зач­ка (а сён­ня іх шэсць), то вель­мі час­та яна бы­ла па­ну­рая. Але як толь­кі да яе да­лу­чы­лі­ся яшчэ дзве сяб­роў­кі, ажы­ла, на­ват ма­ла­ка ў яе па­боль­ша­ла.

Сва­ім лі­да­рам яны заў­сё­ды вы­бі­ра­юць каз­ла, але па­ва­жа­юць і ін­шых коз — ста­рэй­шую з іх заў­сё­ды пра­пус­ка­юць пер­шай да ежы.

Ка­лі ко­зы да­гле­джа­ныя, яны вя­сё­лыя і энер­гіч­ныя, лас­ка­выя і чул­лі­выя, па­слух­мя­ныя, але тро­хі ба­яз­лі­выя. Я шмат ча­му ад іх ву­чу­ся — на­прык­лад, спа­кою і ад­да­на­сці, якой час­та не ха­пае ў лю­дзей.

Ка­лі лю­біш жы­вёл, Бог заў­сё­ды дае сі­лы, каб іх га­да­ваць.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.