Вы тут

Год Казы па-звяздоўску: гартаем старыя падшыўкі


Звы­чай­ная за­вя­дзён­ка — на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да ра­біць пра­гно­зы і бу­да­ваць пла­ны на на­ступ­ны. Але на гэ­ты раз мы вы­ра­шы­лі, перш чым прад­ра­каць, якім бу­дзе 2015 год, звяр­нуц­ца да во­пы­ту мі­ну­ла­га і пры­га­даць, які­мі бы­лі для Бе­ла­ру­сі па­пя­рэд­нія га­ды Ка­зы і якія «сля­ды» па­кі­ну­лі яны ў га­зет­ных пад­шыў­ках.

1955‑ы

Роз­нае шчас­це нам вы­па­дае

Ну­мар «Звяз­ды» за 1 сту­дзе­ня ад­кры­вае пад­бор­ка «Шчас­це са­вец­ка­га ча­ла­ве­ка», у якой су­ай­чын­ні­кі роз­ных пра­фе­сій, уз­рос­таў, са­цы­яль­на­га ста­ту­су дзе­ляц­ца шчас­лі­вей­шы­мі мо­ман­та­мі мі­ну­ла­га го­да і пла­на­мі на бя­гу­чы.

На­прык­лад, зна­ка­мі­ты Ва­сіль Корж, бы­лы ка­ман­дзір пар­ты­зан­ска­га атра­да, Ге­рой Со­вец­ка­га Са­ю­за (у та­га­час­ным пра­ва­пі­сан­ні ме­на­ві­та так: «ко­му­ніст» і «со­вец­кі» — Аўт.), а пас­ля вай­ны — стар­шы­ня кал­га­са ў Брэсц­кай воб­лас­ці, апі­саў свае га­лоў­ныя ра­дас­ці так: «Зям­ля — ас­но­ва ба­гац­ця гра­мад­скай гас­па­дар­кі і рос­ту даб­ра­бы­ту кал­гас­ні­каў. Зям­лі ў нас мно­га, але вя­лі­кія пло­шчы яе ста­год­дзя­мі ля­жа­лі пад ва­дой, за­рас­та­лі ла­зой, хмыз­ня­ком. І кал­гас­ні­кі вы­ра­шы­лі пай­сці ў на­ступ на ба­ло­ты, па­ча­лі рас­пра­цоў­ваць і за­ся­ваць аб­ло­гі і да­лі­ну.

А сле­сар-ля­каль­шчык Мінск­ага ін­стру­мен­таль­на­га за­во­да імя Чка­ла­ва Ва­сіль Ра­зу­маў рас­ка­заў жур­на­ліс­там: «Як і мно­гія ін­шыя ра­бо­чыя прад­пры­ем­ства, у 1954 го­дзе я атры­маў но­вую доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­ную ква­тэ­ру з двух па­ко­яў і кух­ні. Раз­ме­шча­на яна ў цэнт­ры го­ра­да на пра­спек­це імя Ста­лі­на. Для но­вай ква­тэ­ры на­бы­лі доб­рыя рэ­чы: ні­ке­лі­ра­ва­ны ло­жак, ша­фу, круг­лы стол, ка­на­пу і ін­шыя хат­нія рэ­чы».

Урач, які зра­біў рэд­кую апе­ра­цыю і вы­ра­та­ваў ча­ла­ве­ку жыц­цё, пер­ша­курс­нік, які здзейс­ніў даў­нюю ма­ру і па­сту­піў на філ­фак БДУ, кам­бай­нер­ка, якая за год за­сво­і­ла яшчэ дзве но­выя пра­фе­сіі, — у кож­на­га з іх гіс­то­рыі шчас­ця, зра­зу­ме­ла, свае. Але, ра­зам з тым, у чымсь­ці па­доб­ныя і ней­кія… са­праўд­ныя. За гэ­тых лю­дзей на­ват праз паў­ве­ка шчы­ра ра­ду­еш­ся.

А вось, на­прык­лад, уры­вак з ін­фар­ма­цыі «Пош­та ад­ной вёс­кі»:

«Не­па­зна­валь­на змя­ні­ла­ся за апош­нія га­ды аб­ліч­ча вёс­кі Га­лоў­чы­цы — цэнт­ра кал­га­са імя Ва­ра­шы­ла­ва На­раў­лян­ска­га ра­ё­на. У пры­го­жым двух­па­вяр­хо­вым бу­дын­ку раз­мяс­ці­ла­ся ся­рэд­няя шко­ла. У вёс­цы пра­цу­юць баль­ні­ца, ве­тэ­ры­нар­ны ўчас­так, паш­то­вае ад­дзя­лен­не. На ўскра­і­не рас­кі­нуў­ся ца­гель­ны за­вод. Жы­ха­ры вёс­кі ка­рыс­та­юц­ца па­слу­га­мі трох біб­лі­я­тэк, клу­ба… Га­лаў­ча­не вы­піс­ва­юць 755 эк­зэмп­ля­раў га­зет і 50 ча­со­пі­саў». Ня­бла­га для глу­хой пра­він­цыі, па­га­дзі­це­ся. Ва ўзга­да­най вёс­цы на той час пра­жы­ва­ла 708 ча­ла­век.

У цэ­лым, мяр­ку­ю­чы па то­не пуб­лі­ка­цый, год для Бе­ла­ру­сі пра­хо­дзіць да­во­лі спа­кой­на: «Звяз­да» раз­ва­жае, як да­біц­ца вы­со­кіх ура­джа­яў ку­ку­ру­зы, і асвят­ляе на­ра­ду пе­ра­да­ві­коў сель­скай гас­па­дар­кі кра­і­ны, пе­ра­дру­коў­вае афі­цый­ныя па­ве­дам­лен­ні Маск­вы і ад­люст­роў­вае ўсе больш ці менш знач­ныя ра­шэн­ні пар­тыі і ўра­да.

1967‑ы

Спар­тыў­ныя рэ­кор­ды і мас­тац­кія пе­ра­мо­гі

У гэ­ты год «Звяз­да» шы­ро­ка асвят­ля­ла па­дзеі куль­ту­ры і спор­ту. Шмат ува­гі на­да­лі жур­на­ліс­ты, на­прык­лад, ІV спар­та­кі­я­дзе БССР. Праў­да, гэ­тая ін­фар­ма­цыя час­та на­гад­ва­ла за­на­та­ва­ны ра­дыё­рэ­пар­таж. Так, у ну­ма­ры за 4 лі­пе­ня чы­та­ем: «Па­чы­на­юц­ца вы­ступ­лен­ні спарт­сме­наў. Па­куль пра­хо­дзіць уз­на­га­ро­джан­не пер­шых пры­зё­раў спар­та­кі­я­ды, на по­лі вы­стра­і­лі­ся спарт­сме­ны та­ва­рыст­ва «Пра­цоў­ныя рэ­зер­вы». Па­чы­на­юц­ца ма­са­выя мас­тац­кія вы­ступ­лен­ні. По­ле ні­бы пе­ра­лі­ва­ец­ца роз­ны­мі ад­цен­ня­мі…»

[caption id="attachment_66411" align="alignnone" width="600"]31-11 1979-ы. 30-кі­ла­мет­ро­вы пра­бег ад Кур­га­на Сла­вы да Пло­шчы Пе­ра­мо­гі ў го­нар 35-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі пра­хо­дзіў на пры­зы «Звяз­ды» і ДСТ «Чыр­во­ны сцяг».[/caption]

Цэ­лы ты­дзень га­зе­та вя­ла пад­ра­бяз­ныя спра­ва­зда­чы з Дзён куль­ту­ры і мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі ў Маск­ве, якія ад­бы­лі­ся на­пры­кан­цы жніў­ня — па­чат­ку ве­рас­ня. Пад за­на­вес па­дзеі жур­на­ліс­ты рас­пы­та­лі зна­ка­мі­тых лю­дзей з роз­ных сфер пра іх ура­жан­ні ад бе­ла­рус­кай куль­ту­ры і за­на­та­ва­лі най­больш ці­ка­выя ад­ка­зы. «Я слу­хаў бе­ла­рус­кую мо­ву, на­род­ныя ме­ло­дыі і ўспа­мі­наў да­лё­кія га­ды свай­го зна­хо­джан­ня на бе­ла­рус­кай зям­лі. І паз­ней шмат ра­зоў да­во­дзі­ла­ся бы­ваць у гэ­тай цу­доў­най рэс­пуб­лі­цы. Заў­сё­ды за­хап­ляў­ся та­лен­там бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. З ін­стру­мен­таў — кра­на­лі сэр­ца цым­ба­лы. Люб­лю і ха­ра­выя спе­вы», — пры­зна­ваў­ся мар­шал, Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за Ся­мён Бу­дзён­ны. А лю­бі­мы аб­са­лют­на ўсі­мі сла­я­мі на­сель­ніц­тва спя­вак, на­род­ны ар­тыст СССР Ле­а­нід Уцё­саў ухва­ліў на­ша­га зем­ля­ка, які ў доб­рым сэн­се на­ра­біў шу­му ў Маск­ве і пра­гры­меў та­ды на ўвесь Са­юз: «Бу­ду­чы стар­шы­нёй жу­ры Усе­са­юз­на­га кон­кур­су на леп­шае вы­ка­нан­не са­вец­кай пес­ні, я па­ві­нен быў быць стро­гім суд­дзёй, аб'­ек­тыў­ным і яшчэ раз аб'­ек­тыў­ным… Але за­ла лі­та­раль­на за­сты­ла, пры­ціх­лі і чле­ны жу­ры, ка­лі за­спя­ваў Вік­тар Ву­я­чыч. Бы­лы мат­рос, як мне ска­за­лі, маж­ны хло­пец з вы­дат­ным знеш­нім ар­тыс­тыч­ным аб­ліч­чам, унёс у ат­мас­фе­ру кон­кур­су неш­та но­вае. Спя­вак быў за­слу­жа­на ўда­сто­е­ны са­ма­га га­ра­ча­га пры­ёму мас­коў­ска­га гле­да­ча, пер­шай прэ­міі кон­кур­су і зван­ня яго лаў­рэ­а­та».

Зна­хо­дзіц­ца мес­ца і ла­каль­ным на­ві­нам. «На ад­ной з ма­ляў­ні­чых ма­гіст­ра­ляў на­шай ста­лі­цы — Пар­ка­вай — ад­крыў­ся но­вы ма­га­зін з лі­рыч­най наз­вай «Але­ся», — пі­ша «Звяз­да» 1 жніў­ня. — Ён зай­мае ўвесь пер­шы па­верх шмат­па­вяр­хо­ва­га до­ма. Тут усё мож­на на­быць для жан­чын. У ганд­лё­вым прад­пры­ем­стве пяць сек­цый: тка­нін, абут­ку, швей­ных вы­ра­баў, га­лан­та­рэі, пар­фу­мы і тры­ка­та­жу».

[caption id="attachment_66410" align="alignnone" width="600"]31-10 1979-ы. Фо­та­рэ­пар­таж з Ня­свіж­ска­га ра­ё­на.[/caption]

1979‑ы

Пе­ра­піс, кос­мас і ўдар­ная пра­ца

Пер­шы ну­мар го­да вый­шаў як­раз у па­ня­дзе­лак, 1 сту­дзе­ня, і змя­шчаў не толь­кі аба­вяз­ко­вае на­ва­год­няе він­ша­ван­не са­вец­ка­му на­ро­ду, але і пры­ві­тан­не Фі­дэ­лю Каст­ра з на­го­ды 20‑год­дзя Ку­бін­скай рэ­ва­лю­цыі і раз­ва­рот, пры­све­ча­ны 60‑год­дзю ўтва­рэн­ня Бе­ла­рус­кай ССР і Кам­пар­тыі Бе­ла­ру­сі. З боль­шас­ці та­га­час­ных ма­тэ­ры­я­лаў вы­ні­ка­ла, што «жыць ста­ла лепш, жыць ста­ла ве­ся­лей». На­прык­лад, спец­кар «Звяз­ды» А. Паў­лян­коў за­ўва­жае: «На ра­бо­чым ста­ле сак­ра­та­ра Дуб­ро­вен­ска­га рай­ко­ма пар­тыі Іны Паў­лаў­ны Хо­ла­да­вай ля­жа­ла ко­пія тэ­ле­гра­мы на імя на­чаль­ні­ка Ар­шан­ска­га чы­гу­нач­на­га вак­за­ла: пра­сі­лі за­бра­ні­ра­ваць мес­цы на по­езд Маск­ва — Ка­лі­нінг­рад для ту­рысц­кай гру­пы іх ра­ё­на. Па­ду­ма­ла­ся: да­лё­ка пра­ляг­лі ту­рысц­кія марш­ру­ты сель­скіх пра­цаў­ні­коў. Зна­чыць, за­мож­на ста­лі жыць, ін­та­рэ­сы на­бы­лі но­вы змест…»

Тра­ды­цый­ны­мі для «Звяз­ды» за­ста­юц­ца тэ­мы сель­скай гас­па­дар­кі і бу­ду­ча­га ўра­джаю, су­вязь з пра­цоў­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі. Так­са­ма пе­ры­я­дыч­на ўзні­ма­ец­ца тэ­ма баць­коў і дзя­цей і пы­тан­ні вы­ха­ван­ня — у спе­цы­яль­най руб­ры­цы «Кры­лы». Су­стра­ка­юц­ца і ці­ка­вост­кі кштал­ту на­ступ­най: «Ся­род шмат­лі­кіх экс­па­на­таў ства­ра­е­ма­га ў ра­ён­ным цэнт­ры Свіс­лач гіс­то­ры­ка-края­знаў­ча­га му­зея пры­цяг­вае ўва­гу не­вя­лі­кая кніж­ка. Час за­кра­нуў яе ліс­ты, амаль раз­бу­рыў вок­лад­кі, сцёр мно­гія лі­та­ры. І ўсё ж на ад­ной са ста­ро­нак мож­на пра­чы­таць уца­ле­лую част­ку аў­то­гра­фа: «… Будзь зда­роў, мі­лы, бліз­кі, ду­ша-брат. Твой М. Го­галь». Спе­цы­я­ліс­ты па­цвер­дзі­лі дак­лад­насць аў­то­гра­фа аў­та­ра «Мёрт­вых душ». Уста­на­віць жа ад­ра­са­та не ўда­ло­ся».

Ле­там га­лоў­ны­мі тэ­ма­мі га­зе­ты ро­біц­ца 35‑год­дзе вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў і, без­умоў­на, жні­во, пра што з ну­ма­ра ў ну­мар свед­чаць кра­са­моў­ныя за­га­лоў­кі: «Па­зыў­ныя ні­вы», «По­ле не дае ад­тэр­мі­ноў­кі», «Най­пер­шы кло­пат: се­яць азі­мыя, убі­раць буль­бу!» або тры­вож­ныя рэ­парт­ажы «У поў­най… не­га­тоў­нас­ці», «Ца­на не­ар­га­ні­за­ва­нас­ці» і г. д.

А за­вяр­ша­ец­ца год за­клі­ка­мі «Пра­ца­ваць удар­на, па-ле­нін­ску», пад­рых­тоў­кай да Алім­пі­я­ды‑80 і анон­са­мі на­ва­год­ніх прад­стаў­лен­няў для школь­ні­каў.

1991‑ы

Шлях да рын­ку і су­ве­рэн­най дзяр­жа­вы

Па шчы­рас­ці, пад­шыў­ку за 1991 год — усю, цал­кам — мож­на лі­чыць част­кай пад­руч­ні­ка па най­ноў­шай гіс­то­рыі кра­і­ны — на­столь­кі поў­на і шмат­ба­ко­ва ад­люст­роў­вае яна шмат­лі­кія ка­лі­зіі ў гра­мад­стве, эка­на­міч­ным і па­лі­тыч­ным жыц­ці.

Гар­та­еш кра­са­віц­кія ну­ма­ры — і ні­бы­та зноў пе­ра­но­сіш­ся ў той час, ка­лі ўрад пры­няў ра­шэн­не па­вы­сіць роз­ніч­ныя цэ­ны (аку­рат 1 кра­са­ві­ка, та­кі гор­кі атры­маў­ся жарт), што спра­ва­ка­ва­ла над­звы­чай­ны ажы­я­таж і дэ­фі­цыт са­мых не­аб­ход­ных та­ва­раў. «Для жы­хар­кі Дзяр­жын­ска К. па­ход у пра­дук­то­вы ма­га­зін за­кон­чыў­ся… рэ­ані­ма­цый­най па­ла­тай, — пі­ша «Звяз­да» 2 кра­са­ві­ка. — У вы­ні­ку спрэч­кі ў чар­зе па хлеб ёй бы­ла на­не­се­на цяж­кая траў­ма га­ла­вы. Жан­чы­на да­стаў­ле­на ў баль­ні­цу ра­зам з акры­ва­ўле­ны­мі бу­хан­ка­мі. У па­цяр­пеў­шай — пя­цё­ра дзя­цей…».

[caption id="attachment_66413" align="alignnone" width="600"]31-13 1991-ы. Рэ­клам­ная аб'­ява цу­да­дзей­на­га ма­са­жу Джу­ны. У што мы толь­кі не ве­ры­лі, спа­дзе­ю­чы­ся на цуд...[/caption]

Не­ча­ка­ны пе­ра­ход на рын­ка­выя рэй­кі вы­клі­каў хва­лю за­бас­то­вак: ра­бо­чыя буй­ных прад­пры­ем­стваў кштал­ту МАЗ, трак­тар­на­га, пад­шып­ні­ка­ва­га, элект­ра­тэх­ніч­на­га за­во­даў вы­хо­дзі­лі на мі­тын­гі да До­ма ўра­да, стач­ка­мы з пе­ра­мен­ным пос­пе­хам вя­лі пе­ра­мо­вы з прад­стаў­ні­ка­мі ўла­ды — і пра ўсё гэ­та пад­ра­бяз­на і як ма­га больш аб'­ек­тыў­на пі­са­ла «Звяз­да».

Зрэш­ты, не па­лі­ты­кай і эка­но­мі­кай адзі­най жы­ла кра­і­на, а ра­зам з ёй — і га­зе­та. Зна­хо­дзі­ла­ся на ста­рон­ках мес­ца і для ана­лі­зу пры­ня­та­га за год да азна­ча­ных па­дзей За­ко­на аб мо­вах, і для цёп­лых рэ­парт­ажаў пра жыц­цё пер­шых дзі­ця­чых да­моў ся­мей­на­га ты­пу, і для тэ­ат­раль­ных і лі­та­ра­тур­ных агля­даў, і для кло­па­ту пра бу­ду­чы ўра­джай, і для раз­на­стай­ных жур­на­лісц­кіх рас­сле­да­ван­няў.

Ве­да­е­це, што мож­на бы­ло на­быць у 1991‑м за 1 до­лар? Вось і та­ды боль­шасць бе­ла­ру­саў пра тое не ве­да­ла. Жур­на­ліст «Звяз­ды» Сяр­гей Шаў­цоў па­бы­ваў у ва­лют­ных ад­дзе­лах буй­ных крам і да­ве­даў­ся, хто і што ў іх куп­ляе. 1 до­лар, як вы­яві­ла­ся, каш­та­ва­ла жвач­ка «Дубль­мінт», 1.20 — ша­ка­лад­ка, 1.50 — апель­сі­на­вы сок. «А ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­ная са­вец­кая сям'я, па­вод­ле пад­лі­каў экс­пер­таў, за­раб­ляе ў ме­сяц… 12 до­ла­раў. Ма­гут­ная су­ма. Аж­но на бу­тэль­ку віс­кі мо­жа ха­піць», — рэ­зю­муе аў­тар.

…У жніў­ні 1991‑га, як мы па­мя­та­ем, Са­вец­кі Са­юз зноў за­лі­ха­ма­ні­ла: ад­бы­ла­ся спро­ба «ад­стаў­кі прэ­зі­дэн­та М. Гар­ба­чо­ва па ста­не зда­роўя» і за­хо­пу ўла­ды, які праз не­ка­то­ры час на­за­вуць пут­чам. «Звяз­да» бы­ла аба­вя­за­на, як і ін­шыя цэнт­раль­ныя га­зе­ты, дру­ка­ваць афі­цый­ныя да­ку­мен­ты Маск­вы. Але ні­хто не мог за­ба­ра­ніць жур­на­ліс­там вы­каз­ваць сваю гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю, што яны і ра­бі­лі. «За­раз, хо­чам мы та­го ці не, па­він­ны пры­знаць: дзяр­жаў­ны пе­ра­ва­рот стаў пад­ста­вай для та­го, каб больш уваж­лі­ва па­гля­дзець на спра­вы ў кра­і­не, рас­пра­ца­ваць но­выя па­ды­хо­ды для яе ру­ху на­пе­рад, — пі­ша 23 жніў­ня ў пе­ра­да­ві­цы рэд­ка­ле­гія «Звяз­ды». — Трэ­ба па­гля­дзець праў­дзе ў во­чы: кі­раў­ніц­тва пар­тыі, якое ў са­мыя дра­ма­тыч­ныя для дзяр­жа­вы ча­сі­ны не асу­дзі­ла ан­ты­кас­ты­ту­цый­ныя дзе­ян­ні, не пад­ня­ло на­род на ад­пор пут­чыс­таў, якое, у рэш­це рэшт, не паў­ста­ла на аба­ро­ну свай­го Ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра, — та­кое кі­раў­ніц­тва ў лю­дзей ка­рыс­тац­ца да­ве­рам не мо­жа».

Не­ўза­ба­ве Бе­ла­русь сле­дам з пры­бал­тый­скі­мі рэс­пуб­лі­ка­мі аб­вяс­ці­ла аб сва­ім су­ве­рэ­ні­тэ­це. «Ста­рэй­шы брат раз­зла­ваў­ся», — ад­зна­чы­ла рэ­ак­цыю РСФСР га­зе­та. Ужо на­пры­кан­цы ле­та — па­чат­ку во­се­ні ў «Звяз­дзе» па­ча­лі­ся гра­мад­скія аб­мер­ка­ван­ні, які­мі па­він­ны быць га­лоў­ныя сім­ва­лы дзяр­жаў­нас­ці не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі: герб, сцяг, гімн і г. д.

2003‑і

Фар­бы і ім­ёны

Гэ­ты год «Звяз­да» су­стрэ­ла ў поў­на­ка­ля­ро­вым дру­ку і ўжо ў кам­па­ніі з ма­ла­дзёж­ным да­дат­кам «Чыр­во­ная Зме­на», які ле­тась узя­ла пад кры­ло ра­зам з част­кай ма­ла­дых жур­на­ліс­таў і юн­ка­раў-па­за­штат­ні­каў (не­ка­то­рыя з іх, атры­маў­шы жур­на­лісц­кую аду­ка­цыю, по­тым зноў прый­шлі ў «Звяз­ду» і знай­шлі сва­іх чы­та­чоў. — Аўт.).

[caption id="attachment_66412" align="alignnone" width="600"]31-12 2003-і. Бе­ла­рус Дра­чоў, нар­ве­жац Б'ёрн­да­лен і фран­цуз Пу­а­рэ — на ад­ным п'е­дэс­та­ле.[/caption]

Пер­шы пост­на­ва­год­ні ну­мар атры­маў­ся стра­ка­тым, як са­мо жыц­цё. Тут і За­кон аб бюд­жэ­це на бя­гу­чы год, і за­мет­ка пра ма­лень­ка­га ві­цяб­ча­ні­на, які на­ра­дзіў­ся ў сям'і Ба­ры­са і Воль­гі Фё­да­ра­вай аку­рат у пер­шую хві­лі­ну 2003 го­да, і кур'­ёз­ная на­ві­на пра ганд­ляр­ку з Пін­ска, якая па­ку­са­ла пад­атко­ва­га ін­спек­та­ра за спро­бу кан­фіс­ка­ваць у яе та­вар, і пра пе­ра­мож­цу аб­лас­ной ла­та­рэі «Пры­дзвін­не» (жан­чы­не па­шан­ца­ва­ла вый­граць 5 міль­ё­наў руб­лёў). А яшчэ — пра дра­ма­тыч­ны фі­нал снеж­ня 2002‑га, ка­лі ад­быў­ся па­жар у Ня­свіж­скім за­мку, пра яго на­ступ­ствы і пла­ны па рэ­стаў­ра­цыі па­ла­ца­ва­га комп­лек­су.

Ці па­мя­та­е­це вы, з якім го­на­рам і ра­дас­цю га­ва­ры­лі мы пра бе­ла­рус­кіх бія­тла­ніс­таў у 2003‑м? Пад­шыў­ка «Звяз­ды» за­хоў­вае рэ­парт­ажы аб па­спя­хо­вых вы­ступ­лен­нях муж­чын­скай збор­най на Куб­ку све­ту. Та­ды ім­ёны Але­га Ры­жан­ко­ва, Вік­та­ра Дра­чо­ва, Рус­та­ма Ва­лі­у­лі­на і Аляк­сея Ай­да­ра­ва гу­ча­лі на­роў­ні з «мэт­ра­мі» ся­род стра­ля­ю­чых лыж­ні­каў — Оле-Эй­на­рам Б'ёрн­да­ле­нам і Ра­фа­э­лем Пу­а­рэ…

У сту­дзе­ні 2003‑га бе­ла­рус­кая куль­ту­ра па­нес­ла цяж­кую стра­ту: у вы­ні­ку пра­цяг­лай хва­ро­бы, так і не ад­на­віў­шы­ся пас­ля аў­та­ка­та­стро­фы, пай­шоў з жыц­ця ча­ла­век, які стаў куль­тур­ным сім­ва­лам і не­да­ся­галь­най план­кай для мно­гіх па­ка­лен­няў ар­тыс­таў, — кі­раў­нік зна­ка­мі­та­га ан­самб­ля «Пес­ня­ры» Ула­дзі­мір Му­ля­він. «Звяз­да» смут­ка­ва­ла ў гэ­тыя дні ра­зам з усёй кра­і­най і з бо­лем ад­зна­ча­ла, што з са­ма­га «зор­на­га», пер­ша­га скла­ду ан­самб­ля, толь­кі Му­ля­він за­ста­ваў­ся да кан­ца ад­да­ным вы­бра­най спра­ве і кра­і­не, якая ста­ла для яго дру­гой ра­дзі­май.

А яшчэ ў гэ­ты год мы шмат пі­са­лі пра здым­кі і прэм'­е­ру «на­цы­я­наль­на­га блок­бас­та­ра» — філь­ма «Анас­та­сія Слуц­кая». На­прык­лад, рэ­жы­сёр кар­ці­ны Юрый Ел­хаў рас­ка­заў «Звяз­дзе», як пра­ца­ва­ла­ся з не­вя­лі­кім бюд­жэ­там, і рас­крыў не­ка­то­рыя «за­кад­ра­выя» сак­рэ­ты, а вы­ка­наль­ні­ца га­лоў­най ро­лі акт­ры­са Свят­ла­на Зе­лян­коў­ская рас­па­вя­ла, як «учы­ні­ла бунт», каб бе­ла­рус­кім ак­цё­рам у час вы­пла­ці­лі абя­ца­ны га­на­рар, і коль­кі та­лен­ту, зда­роўя і цяр­пен­ня трэ­ба, каб спра­ца­вац­ца з ра­сій­скі­мі «зор­ка­мі».

* * *

Атрым­лі­ва­ец­ца, мі­ну­лыя га­ды Ка­зы бы­лі вель­мі роз­ны­мі па на­строі і змес­це.

А якім бу­дзе на­ступ­ны, 2015‑ы? За­ста­вай­це­ся са «Звяз­дой» — да­ве­да­ем­ся ра­зам!

Пад­шыў­кі гар­та­ла Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.