Вы тут

Колькасць мае значэнне


Шчас­це ў ба­гац­ці, якое мір­на спіць по­бач

Пе­рад­свя­точ­ная мі­тус­ня за­хоп­лі­вае лю­дзей з усіх ба­коў. Ад­нак за­кан­чэн­не го­да вы­му­шае не толь­кі на­быц­ця па­да­рун­каў і пад­рых­тоў­кі за­стол­ля, але і пад­вя­дзен­ня вы­ні­каў. Ад­ры­ва­ю­чы апош­нія ліст­кі ста­ро­га ка­лен­да­ра, ар­га­ні­за­цыі, кам­па­ніі і прос­та лю­дзі ацэнь­ва­юць сваю дзей­насць і пад­су­моў­ва­юць на­бы­тыя ба­гац­ці. Ад­нак у сён­няш­ніх «Раз­мо­вах...» наш ад­дзел эка­но­мі­кі вы­ра­шыў не ду­рыць га­ла­ву чы­та­чам (ды і са­бе так­са­ма) ней­кі­мі стро­гі­мі па­каз­чы­ка­мі ў гра­шо­вым вы­мя­рэн­ні, а па­спра­ба­ваць аца­ніць свае на­быт­кі за год у агуль­на­ча­ла­ве­чых каштоўнасцях.

[caption id="attachment_66415" align="alignnone" width="600"]31-7 Цацак і дзіцячых фаліянтаў у Кулецкага яшчэ не шмат, але і сівых валасоў у яго няма…[/caption]

Ужо не пус­та­цвет

У. К. — О, вось ужо і Но­вы год прый­шоў. Не­здар­ма ж, Сяр­гей Анд­рэ­е­віч, учо­ра нам па­да­рун­кі — на­бо­ры цукерак  — раз­да­ва­лі. Так бы мож­на бы­ло і не за­ўва­жыць — ні­я­кіх знеш­ніх пры­кмет: ні сне­гу нар­маль­на­га, ні ма­роз­цу. Хоць не­чым пра свя­та на­га­да­лі. Узяў я тыя цу­кер­кі, а пас­ля па­ду­маў: «Чым жа я іх за­слу­жыў? Што доб­ра­га за гэ­ты год зра­біў? Што яшчэ зда­быў за 365 дзён жыц­ця?»

С. К. — Мне зда­ец­ца, што та­бе сё­ле­та ня­ма на што скар­дзіц­ца. За­быў­ся ці што? Ты ж та­там стаў!

У. К. — Ча­му за­быў? Я гэ­та­га ні­ко­лі не за­бу­ду — дач­ку праз пяць хві­лін пас­ля на­ра­джэн­ня на ру­ках тры­маў. А пе­рад гэ­тым па­шчас­ці­ла шэсць га­дзін быць по­бач з жон­кай да са­мых ро­даў. Прос­та не­як не па­ду­маў на­ват пра ўсё гэ­та...

С. К. — Во дае хлоп­ча! Для яго на­ра­джэн­не са­ма­га бліз­ка­га ча­ла­ве­ка не да­сяг­нен­не. За­раз я та­бе дах пад­ла­таю. Слу­хай сю­ды. Усе мы, хто б ча­го ні ка­заў, хо­чам жыць веч­на на зям­лі, ад­нак чыс­та фі­зі­я­ла­гіч­на гэ­та не­маг­чы­ма. На пер­шы по­гляд. На­са­мрэч ёсць вый­сце. Мы мо­жам жыць веч­на ў на­шых дзет­ках. Пас­ля да­рос­ла­га Кур­ка­ча за­ста­нуц­ца мае ма­лень­кія ко­піі — та­кія пры­го­жыя «кур­ка­чы­кі». Тут я на­ват трой­чы та­кім чы­нам за­стра­ха­ваў­ся — дзве дач­кі і ма­лод­шы сын. Ты так­са­ма ўжо не пус­та­цвет. Та­му гэ­тыя цу­кер­кі і атры­маў. Да­чцэ тва­ёй хут­ка во­сем ме­ся­цаў, та­му не яна, а вы з жон­кай ла­са­вац­ца бу­дзе­це. Лі­чу, што за­слу­жы­лі.

У. К. — Ці­ка­ва вы раз­ва­жа­е­це. Мо­жа быць, вар­та ацэнь­ваць свае да­сяг­нен­ні не з пунк­ту гле­джан­ня гро­шай і ма­ё­мас­ці, а ней­кіх ін­шых каш­тоў­нас­цяў? Мне гэ­тая ідэя па­да­ба­ец­ца. Ча­сам зда­ец­ца, што мно­гія лю­дзі за­бы­лі­ся ўжо пра аль­тэр­на­тыў­ныя адзін­кі вы­мя­рэн­ня шчас­ця і даб­ра­бы­ту. Хо­дзяць сум­ныя, з апу­шча­ны­мі га­ло­ва­мі, без ра­дас­ці. Хм... Чым жа вы та­ды мо­жа­це па­хва­ліц­ца?

Не рас­ціць спа­жыў­цоў

С. К. — Ка­лі ацэнь­ваць мі­ну­лы год з бо­ку да­сяг­нен­няў ма­ёй сям'і, то ў ве­рас­ні я пры­сут­ні­чаў на свя­точ­най «лі­ней­цы» ад­ра­зу два­іх дзе­так. Ма­лод­шы сын пай­шоў у пер­шы клас, ста­рэй­шая пе­ра­да­ва­ла яму эс­та­фе­ту ў якас­ці вы­пуск­ні­цы. Мой шас­ці­га­до­вы ву­чань у шко­лу пай­шоў цал­кам пад­рых­та­ва­ны — умеў бег­ла чы­таць, а па ма­тэ­ма­ты­цы быў уво­гу­ле на ўзроў­ні дру­го­га кла­са. Та­му на клас­ных схо­дах мне бы­ло са­праў­ды ўтуль­на. Доч­ка­мі я па­куль так­са­ма га­на­ру­ся, бо са­май дрэн­най ад­зна­кай за чвэрць у іх лі­чыц­ца «вась­мёр­ка», якую яны абя­ца­юць вы­пра­віць. Але і не гэ­та га­лоў­нае. Мае дзяў­чын­кі не рас­туць вы­ключ­на спа­жыў­ца­мі. Яны да­па­ма­га­юць ма­ці па хат­няй гас­па­дар­цы (пы­ла­со­сяць ква­тэ­ру, мы­юць пад­ло­гу і по­суд, а пры не­аб­ход­нас­ці мо­гуць і буль­бу аба­браць). Ста­рэй­шая ўво­гу­ле гэ­тым ле­там па­спра­ба­ва­ла за­ра­біць сваю пер­шую ка­пей­ку. Ця­пер яна ўжо ве­дае кошт руб­лю.

У. К. — Ма­лай­цы, ма­лай­цы. Нам, вя­до­ма, яшчэ да­лё­ка да та­кіх пос­пе­хаў. Але ж па­спе­лі сё­ле­та па­ра­да­вац­ца і пер­ша­му гу­ку, і пер­ша­му сло­ву, і пер­шай усмеш­цы. На­ву­чы­лі­ся ся­дзець, поў­заць, ста­яць і ўжо амаль што ха­дзіць. А ваш ка­ле­га (і гэ­та са­праўд­ны подз­віг!) на­ву­чыў­ся якас­на мя­няць пад­гуз­кі. Ма­гу я ця­пер і амаль пра­фе­сій­на ра­біць ма­саж но­жак, ру­чак, спін­кі. А яшчэ ў мае «аба­вяз­кі» ўва­хо­дзіць ку­пан­не ма­лой.

С. К. — Так, так... З пад­гуз­ка­мі ты, бяс­спрэч­на, ге­рой. А ўна­чы ты сваю ма­лень­кую кве­тач­ку на ру­ках не на­сіў, не ка­лы­хаў мі­ні­мум паў­га­дзі­ны, па­куль не за­сы­на­ла? Ве­даю, што бы­ло і та­кое.

У. К. — А ча­му толь­кі бы­ло? Та­кое і ця­пер ёсць. Вунь, як зуб­кі лез­лі, то ні­чым не­маг­чы­ма бы­ло су­па­ко­іць. Вось та­ды ў нас аба­іх з жон­кай ру­кі аб­ры­ва­лі­ся. Але цяж­ка бы­ло не на­сіць на ру­ках, а чуць пра­ніз­лі­вы крык, свое­асаб­лі­вую прось­бу аб да­па­мо­зе, на якую мы не ве­да­лі, што ад­ка­заць. Нам яшчэ па­шчас­ці­ла, што не пад­ні­ма­ла­ся тэм­пе­ра­ту­ра...

С. К. — Вось тут твая праў­да, бо ка­лі дзет­кі хва­рэ­юць — гэ­та і ёсць са­мае страш­нае для баць­коў. У ма­ёй ся­рэд­няй дач­кі пас­ля пры­шчэп­кі бы­лі сур'­ёз­ныя праб­ле­мы з нож­ка­мі ў свой час. Зма­га­лі­ся з той хва­ро­бай доў­га — тры га­ды бы­лі на «гру­пе». Ста­ві­лі яе на но­гі ў цэнт­ры рэ­абі­лі­та­цыі, тры ра­зы ад­праў­ля­лі ў спе­цы­я­лі­за­ва­ны са­на­то­рый у Літ­ву. Пе­ра­маг­лі. Сён­ня яна зноў тан­цуе. Ме­на­ві­та сё­ле­та дач­ка вы­сту­па­ла на га­рад­скім чэм­пі­я­на­це па ір­ланд­скіх тан­цах і за­ня­ла там 5-е мес­ца. Ня­хай не пры­за­вое, але для яе (і ўво­гу­ле для на­шай сям'і) гэ­та сур'­ёз­нае да­сяг­нен­не. Мая ма­ма, ка­лі ўба­чы­ла гэ­тую гра­ма­ту, на­ват рас­пла­ка­ла­ся ад шчас­ця за сваю ўнуч­ку.

Пра га­лоў­нае

У. К. — А вы ве­да­е­це, не­дзі­ця­чыя хва­ля­ван­ні за на­шу Ва­сі­ліс­ку па­ча­лі вы­хоў­ваць і мя­не ўжо як сы­на. Сён­ня я са­праў­ды ра­зу­мею сваю ма­му, якая ўвесь свой час і сі­лы ад­да­ва­ла мне, пе­ра­жы­ва­ла (і за­раз пе­ра­жы­вае) за мае пос­пе­хі, ня­ўда­чы, да­сяг­нен­ні. Я па­чаў за­ўва­жаць гэ­ты што­хві­лін­ны баць­коў­скі кло­пат і ця­пер зга­джа­ю­ся, што гэ­та нар­маль­на. Дзіў­на атрым­лі­ва­ец­ца: каб ад­чуць ся­бе са­праўд­ным сы­нам, мне трэ­ба бы­ло стаць та­там.

С. К. — Ты за­раз пра ма­му га­во­рыш ці пра свае да­сяг­нен­ні? А мо­жа, ты і са­праў­ды ма­еш ра­цыю, бо ка­лі ў ва­чах ма­мы не­ча­га да­сяг­нуў, то, зна­чыць, зна­хо­дзіш­ся на правіль­ным шля­ху. А яшчэ лепш, ка­лі ней­кае доб­рае сло­ва га­во­рыць пра тва­іх дзя­цей нех­та ін­шы. Я па-доб­ра­му па­зайз­дрос­ціў сва­ёй ма­ці, ка­лі ле­там на 75-га­до­вы юбі­лей ёй па­тэ­ле­фа­на­ваў мой школь­ны на­стаў­нік лі­та­ра­ту­ры. Ён па­жа­даў зда­роўя, уда­чы, ра­дас­ці, а по­тым ска­заў: «Да­ра­гая Свят­ла­на Аляк­санд­раў­на, Вы ў на­шым ма­лень­кім га­рад­ку мо­жа­це ха­дзіць па ву­лі­цы з гор­да ўзня­тай га­ла­вой. Вы ні­ко­лі ў сва­ім жыц­ці не ра­бі­лі кеп­скае лю­дзям. Але га­лоў­нае — вы­рас­ці­лі та­ко­га сы­на. Я ва­ша­га Сяр­гея яшчэ ў шко­ле за­ўва­жыў і ця­пер уваж­лі­ва за ім са­чу па пуб­лі­ка­цы­ях у га­зе­це...» Мой ста­ры на­стаў­нік доў­га хва­ліў свай­го бы­ло­га вуч­ня. А ма­ма слу­ха­ла, сціп­ла ўсмі­ха­ла­ся і зноў шчас­лі­ва слу­ха­ла.

У. К. — Эх, а я да апош­ня­га ча­су не мог зра­зу­мець, ча­му ма­ці рас­каз­вае пра мае пос­пе­хі, як пра свае. Па­мя­таю, як яшчэ школь­ні­кам ча­сам па­чую яе раз­мо­ву па тэ­ле­фо­не з якой-не­будзь сяб­роў­кай (ад­на­клас­ні­цай, ад­на­курс­ні­цай — усё роў­на) і аж­но ні­я­ка­вею: на­вош­та рас­каз­ваць чу­жо­му ча­ла­ве­ку пра мя­не ўсё, што толь­кі мож­на — якую ад­зна­ку атры­маў, на які кон­курс з'ез­дзіў і гэ­так да­лей? Як скон­чыў шко­лу і па­сту­піў ва ўні­вер­сі­тэт, раз­мо­вы пай­шлі пра па­ступ­лен­не — што з пер­ша­га ра­зу, што на бюд­жэт. По­тым, што пай­шоў на пра­цу, што скон­чыў уні­вер, што жа­ніў­ся, што на­ра­дзі­ла­ся дач­ка... Толь­кі ця­пер уця­міў, што гэ­ты лан­цу­жок бу­дзе цяг­нуц­ца ўсё жыц­цё, што я — са­мае га­лоў­нае да­сяг­нен­не ма­іх баць­коў, а мой най­вы­шэй­шы пос­пех — улас­ныя дзет­кі.

С. К. — Улас­ныя дзет­кі? Я так зра­зу­меў, што на ад­ной да­чцэ спы­няц­ца не збі­ра­еш­ся. І гэ­та пра­віль­на. А мае пад­рас­та­юць. Дня­мі я ім рас­ка­заў, як іх ба­бу­лю він­ша­ваў з днём на­ра­джэн­ня мой ля­ха­віц­кі на­стаў­нік, як пры­ем­на ёй бы­ло гэ­та слу­хаць. А на­пры­кан­цы на­шай раз­мо­вы я за­ўва­жыў, што ста­ну са­праў­ды шчас­лі­вым ча­ла­ве­кам, ка­лі на свой зна­ка­вы юбі­лей (га­доў 70 ці 80) ма­ім га­лоў­ным да­сяг­нен­нем бу­дуць спра­вы і доб­рыя ўчын­кі ма­іх дзя­цей. Каб знай­шлі­ся тыя лю­дзі, якія ска­жуць сло­вы ўдзяч­нас­ці нам з жон­кай як баць­кам. Дзе­ці на гэ­та ад­ка­за­лі мне: «За нас та­бе со­рам­на не бу­дзе».

У. К. — У нас тут вы­ні­кі цэ­ла­га жыц­ця атрым­лі­ва­юц­ца, а мы вы­ключ­на год пад­су­моў­ва­ем. Зда­ец­ца, што і на пра­цы вы сё­ле­та ня­дрэн­на ся­бе па­ка­за­лі. Вунь ле­там вас за­пра­сі­лі ў склад экс­перт­на­га са­ве­та пер­шай на­цы­я­наль­най прэ­міі ў сфе­ры не­ру­хо­мас­ці. За ўдзел атры­ма­лі за­ла­ты дып­лом — так­са­ма не абы-што.

С. К. — А мне зда­ец­ца, што ты сё­ле­та стаў са­мым ма­ла­дым лаў­рэ­а­там «За­ла­той лі­та­ры» ся­род дру­ка­ва­ных СМІ. Па па­ме­рах твой дып­лом на­ват боль­шы за мой на 10 сан­ты­мет­раў.

У. К. — Ай, якая роз­ні­ца, у ка­го якія па­пер­кі, яко­га па­ме­ру і коль­кас­ці. Коль­касць мае зна­чэн­не толь­кі ў дзе­цях.

Сяр­гей КУР­КАЧ, Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.