Вы тут

Год юбілею Перамогі, Год моладзі


Раз­віт­ва­ю­чы­ся з 2014 го­дам, ці­ка­ва за­зір­нуць у бу­ду­чае: што там ня­се нам год 2015-ы? Ча­го ча­каць і да ча­го рых­та­вац­ца? Мы скла­лі спіс з най­важ­ней­шых, на наш по­гляд, па­дзей і змен у са­мых роз­ных сфе­рах, якія ад­бу­дуц­ца на­ле­та, і прый­шлі да вы­сно­вы, што нас ча­кае вель­мі ба­га­ты на па­дзеі і но­ва­ўвя­дзен­ні год.

31-30

1. Дай­сці да кож­на­га ве­тэ­ра­на

Лейт­ма­ты­вам уся­го 2015-га ста­не свят­ка­ван­не 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не. І без та­го тра­ды­цый­на маш­таб­нае, у бу­ду­чым го­дзе яно абя­цае стаць асаб­лі­ва яск­ра­вым. Пер­шы­мі вы­ні­ка­мі дзей­нас­ці арг­ка­мі­тэ­та па свят­ка­ван­ні па­дзя­ліў­ся са «Звяз­дой» стар­шы­ня Рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та Бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня ве­тэ­ра­наў Ана­толь НО­ВІ­КАЎ:

— Вя­до­ма, вяс­ной не абы­дзец­ца без тра­ды­цый­ных ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў — па­ра­да, шэс­ця ве­тэ­ра­наў. Пла­ну­ец­ца пра­вя­дзен­не на­ву­ко­ва-прак­тыч­най кан­фе­рэн­цыі на тэ­му вы­ні­каў Вя­лі­кай Ай­чын­най. Бе­ла­рус­кая дэ­ле­га­цыя ўжо атры­ма­ла за­пра­шэн­не да ўдзе­лу ва ўра­чыс­тых ме­ра­пры­ем­ствах у Маск­ве. На­пэў­на, бу­дуць і ін­шыя за­пра­шэн­ні. Са­мае га­лоў­нае для нас — дай­сці да кож­на­га ве­тэ­ра­на, да­па­маг­чы ім, ка­лі трэ­ба, пад­тры­маць. Як і сё­ле­та, пла­ну­ец­ца ака­зан­не ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі ўдзель­ні­кам ба­я­вых дзе­ян­няў і па­цяр­пе­лым ад вай­ны. З ме­ра­пры­ем­стваў на мес­цах мож­на вы­лу­чыць узяц­це шэф­ства не­ка­то­ры­мі ста­ліч­ны­мі прад­пры­ем­ства­мі над адзі­но­кі­мі ве­тэ­ра­на­мі.

Ужо ў лю­тым у Ві­цеб­ску стар­туе не­звы­чай­ны ма­ла­дзёж­ны ма­ра­фон «Цяг­нік Пе­ра­мо­гі», удзел у якім возь­муць пры­клад­на 200 ак­ты­віс­таў БРСМ і Ра­сій­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі. На шля­ху ад Ві­цеб­ска да Брэс­та па­са­жы­ры цяг­ні­ка бу­дуць су­стра­кац­ца з ве­тэ­ра­на­мі, на­вед­ваць му­зеі і мес­цы ба­ёў, удзель­ні­чаць у кан­цэр­тах, па­ся­джэн­нях «круг­лых ста­лоў» і ін­шых ме­ра­пры­ем­ствах.

Яшчэ ад­на не­ад'­ем­ная част­ка свят­ка­ван­ня — уру­чэн­не ве­тэ­ра­нам га­на­ро­вых ор­дэ­наў «70 га­доў Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не 1941-1945 гг.» і ад­най­мен­ных ме­да­лёў. На­цы­я­наль­ны банк Бе­ла­ру­сі так­са­ма не абы­дзе па­дзею ўва­гай — рых­ту­ец­ца да вы­пус­ку ма­не­та «70 га­доў Пе­ра­мо­гі са­вец­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не».

— Сэнс свят­ка­ван­ня ў пер­шую чар­гу за­клю­ча­ец­ца ў па­мя­ці, — за­зна­чыў Ана­толь Но­ві­каў. — Па­мя­ці аб тым, што ка­лі б не бы­ло той Пе­ра­мо­гі і тых пе­ра­мож­цаў, на­ўрад ці мы жы­лі б пад гэ­тым не­бам, у той Бе­ла­ру­сі, якая яна ёсць за­раз.

2. Атры­маць куль­тур­ны ста­тус

Шмат у чым ме­на­ві­та свят­ка­ван­не 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі аб­умо­ві­ла дру­гую па­дзею — вы­бар но­вай куль­тур­най ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі. Сё­ле­та гэ­тае зван­не атры­маў Брэст — го­рад, што пры­няў на ся­бе пер­шы ўдар на­цыс­таў у 1941 го­дзе.

— Зу­сім ня­даў­на мы пра­во­дзі­лі сход твор­чай ін­тэ­лі­ген­цыі, дзея­чаў куль­ту­ры і ра­зам аб­мяр­коў­ва­лі спіс ме­ра­пры­ем­стваў на 2015 год, — рас­па­вёў на­мес­нік стар­шы­ні Брэсц­ка­га гар­вы­кан­ка­ма Ге­надзь БА­РЫ­СЮК. — Пла­ну­ем пад­клю­чыць да аб­мер­ка­ван­ня яшчэ і на­сель­ніц­тва го­ра­да: гра­мад­скія аб'­яд­нан­ні, ма­ла­дзёж­ныя ар­га­ні­за­цыі. Фак­тыч­на на ця­пе­раш­нім эта­пе гар­вы­кан­кам вы­кон­вае ро­лю ма­дэ­ра­та­ра ідэй. Ужо за­раз мож­на ска­заць, што вя­лі­кая част­ка ме­ра­пры­ем­стваў бу­дзе ад­бы­вац­ца ў двух кі­рун­ках: Го­да мо­ла­дзі і свят­ка­ван­ня юбі­лею Пе­ра­мо­гі. Кан­чат­ко­ва план бу­дзе га­то­вы ўжо на па­чат­ку но­ва­га го­да.

Ста­тус куль­тур­най ста­лі­цы да­гэ­туль на­да­ваў­ся пя­ці га­ра­дам: По­лац­ку, Го­ме­лю, Ня­сві­жу, Ма­гі­лё­ву і Грод­на.

31-31

3. Ве­даць сваю гіс­то­рыю

У бу­ду­чым го­дзе ай­чын­ных школь­ні­каў і абі­ту­ры­ен­таў ча­ка­юць вель­мі важ­ныя но­ва­ўвя­дзен­ні. У ся­рэд­няй шко­ле — па­шы­рэн­не пе­ра­лі­ку аба­вяз­ко­вых для зда­чы дыс­цып­лін пас­ля 11 кла­са. Ця­пер усе без вы­клю­чэн­ня вы­пуск­ні­кі бу­дуць зда­ваць гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі. Ад­на­ча­со­ва дыс­цып­лі­на знік­не з пе­ра­лі­ку прад­ме­таў, пас­ля атры­ман­ня ба­за­вай аду­ка­цыі (9 кла­саў). Звя­за­на гэ­та з пе­ра­хо­дам ад кан­цэнт­рыч­на­га да лі­ней­на­га па­ды­хо­ду пры вы­ву­чэн­ні гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі: ця­пер пра­гра­ма дзя­вя­та­га кла­са за­вяр­ша­ец­ца 1917 го­дам, а не су­час­нас­цю, як гэ­та бы­ло ра­ней. Та­кім чы­нам, эк­за­мен па вы­ба­ры, які да­гэ­туль зда­ва­лі адзі­нац­ца­ці­клас­ні­кі, з 2015 го­да ад­мя­ня­ец­ца. Што да­ты­чыц­ца тых вы­пуск­ні­коў 2015 го­да, якія ўжо зда­ва­лі іс­пыт па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі пас­ля 9-га кла­са, то яны бу­дуць эк­за­ме­на­вац­ца толь­кі па пра­гра­ме апош­ніх двух га­доў на­ву­чан­ня.

Так­са­ма зме­няц­ца прад­ме­ты, якія не­аб­ход­на зда­ваць пры па­ступ­лен­ні ў ВНУ на пэў­ныя спе­цы­яль­нас­ці. Так, на­прык­лад, бу­ду­чыя на­стаў­ні­кі па­чат­ко­вых кла­саў гэ­тым ле­там па­він­ны зда­ваць ЦТ па бія­ло­гіі і гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі (ра­ней за­мест бія­ло­гіі зда­ва­лі ма­тэ­ма­ты­ку), юрыс­ты — гра­ма­да­знаў­ства і за­меж­ную мо­ву (ра­ней за­мест мо­вы — ма­тэ­ма­ты­ку). За­кра­ну­лі зме­ны і не­ка­то­рыя ін­шыя спе­цы­яль­нас­ці. Трэ­цім іс­пы­там для ўсіх спе­цы­яль­нас­цяў у кра­і­не за­ста­нец­ца ад­на з дзяр­жаў­ных моў.

4. Даць да­ро­гу ма­ла­дым

Кож­ны год у Бе­ла­ру­сі атрым­лі­вае свой асаб­лі­вы ста­тус. 2014-ы быў Го­дам гас­цін­нас­ці, мі­ну­лы — бе­раж­лі­вас­ці. На­ступ­ны ста­не Го­дам мо­ла­дзі. Яго мэ­та — раз­віц­цё твор­ча­га, на­ву­ко­ва­га і пра­фе­сій­на­га па­тэн­цы­я­лу мо­ла­дзі, пры­цяг­нен­не яе да са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных пе­ра­ўтва­рэн­няў у кра­і­не, вы­ха­ван­не па­тры­я­тыз­му і гра­ма­дзян­скай ад­каз­нас­ці ў мо­ла­дзі.

Год та­му у кра­і­не на­ліч­ва­ла­ся 2 185 ты­сяч ча­ла­век ва ўзрос­це ад 14 да 31 го­да, што скла­дае 23,08% ад агуль­най коль­кас­ці на­сель­ніц­тва.

У 2015-м за­вяр­ша­ец­ца Пра­гра­ма са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця кра­і­ны на 2011-2015 га­ды, а ра­зам з ёй — і ін­шыя пя­ці­га­до­выя дзяр­жаў­ныя пра­гра­мы.

Га­лоў­най жа па­лі­тыч­най па­дзе­яй 2015 го­да ста­нуць пя­тыя ў су­ве­рэн­най гіс­то­рыі вы­ба­ры Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі, якія прой­дуць не паз­ней за 20 ліс­та­па­да.

5. Пры­няць чэм­пі­я­нат све­ту

Чэм­пі­я­нат све­ту — на гэ­ты раз па фут­за­ле (AMF) — прой­дзе ў Бе­ла­ру­сі з 17 па 25 кра­са­ві­ка. Яго мат­чы пры­муць пяць га­ра­доў кра­і­ны: Мінск, Брэст, Пінск, Ба­ры­саў і Ма­ла­дзеч­на. Трэ­ба ска­заць, што бе­ла­рус­кая збор­ная на тур­ні­ры ад­на­знач­на не бу­дзе ў лі­ку ста­тыс­таў: ай­чын­ная ка­ман­да на лё­са­ван­ні бы­ла па­се­я­на ў пер­шым ко­шы­ку, і не­здар­ма. Двух­ра­зо­выя чэм­пі­ё­ны Еў­ро­пы, ад­ны з лі­да­раў су­свет­на­га рэй­тын­гу — та­кі ста­тус у на­шай збор­най пе­рад стар­там тур­ні­ру.

Пры амаль роў­ных па­ме­рах пля­цоў­кі фут­зал ад­роз­ні­ва­ец­ца ад мі­ні-фут­бо­ла больш кан­такт­най гуль­нёй (да­зво­ле­ны пад­ка­ты, мяч з аў­та ўво­дзіц­ца ру­ка­мі) і, та­кім чы­нам, больш па­доб­ны да свай­го «вя­лі­ка­га» бра­та.

Дзейс­ным чэм­пі­ё­нам све­ту па гэ­тым ві­дзе спор­ту з'яў­ля­ец­ца збор­ная Ка­лум­біі, чэм­пі­ён Еў­ро­пы — Бе­ла­русь. У еў­ра­пей­скім фі­на­ле 2014-га на­ша збор­ная пе­ра­маг­ла бель­гій­цаў з лі­кам 2:1.

6. Пад­тры­маць руб­лём

Ужо ў сту­дзе­ні ка­ля 670 ты­сяч гра­ма­дзян атры­ма­юць па­вя­лі­ча­ныя пен­сіі. Ся­рэд­ні па­мер пра­цоў­най пен­сіі ў 2015 го­дзе скла­дзе 2 883 ты­ся­чы руб­лёў. Змя­нен­ні ў пен­сій­ным за­ка­на­даў­стве аб­умоў­ле­ны Ука­зам «Аб удас­ка­на­лен­ні пен­сій­на­га за­бес­пя­чэн­ня», які на па­чат­ку снеж­ня пад­пі­саў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Пры гэ­тым мі­ні­маль­ны пра­цоў­ны стаж для на­зна­чэн­ня пен­сіі ўжо 1 сту­дзе­ня вы­рас­це з 10 да 15 га­доў. Да­ку­мен­там пра­ду­гледж­ва­юц­ца роз­на­га кштал­ту над­баў­кі. На­прык­лад, за кож­ны поў­ны год ста­жу звыш 35 га­доў для муж­чын і 30 у жан­чын пра­ду­гле­джа­на па­вы­шэн­не пен­сіі на 1% ся­рэд­ня­ме­сяч­на­га за­роб­ку.

З 1 сту­дзе­ня ўвод­зяц­ца да­дат­ко­выя ме­ры дзярж­пад­трым­кі сем'­яў з дзець­мі. Пры на­ра­джэн­ні (ці ўсы­наў­лен­ні) трэ­ця­га і на­ступ­ных дзя­цей сям'і бу­дзе аказ­вац­ца адзі­на­ра­зо­вая да­па­мо­га ў па­ме­ры 10 ты­сяч до­ла­раў — так зва­ны ся­мей­ны ка­пі­тал. Пра­ві­ла да­ты­чыц­ца толь­кі на­ро­джа­ных і ўсы­ноў­ле­ных з 1 сту­дзе­ня 2015-га па 31 снеж­ня 2019 го­да. Звяр­нуц­ца па на­зна­чэн­не ся­мей­на­га ка­пі­та­лу мож­на на пра­ця­гу 6 ме­ся­цаў пас­ля на­ра­джэн­ня дзі­ця­ці, а ка­рыс­тац­ца вы­да­дзе­ны­мі гра­шы­ма — 21 год. Ся­мей­ны ка­пі­тал бу­дзе без­на­яў­ным, та­му вы­ка­рыс­тоў­ваць яго мож­на толь­кі на пэў­ныя мэ­ты: аду­ка­цыю, па­ляп­шэн­не жыл­лё­вых умоў, са­цы­яль­нае аб­слу­гоў­ван­не, ахо­ву зда­роўя і ін­шыя.

З'я­віц­ца так­са­ма што­ме­сяч­ная да­па­мо­га тым, хто ўжо вы­хоў­вае дзя­цей ва ўзрос­це ад 3 да 18 га­доў. Па­мер — 50% ад най­боль­шай ве­лі­чы­ні пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му на ду­шу на­сель­ніц­тва, уста­ноў­ле­на­га Мі­ніс­тэр­ствам пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны за 2 апош­нія квар­та­лы. Пра­цэнт­ная стаў­ка за ка­ры­стан­не льгот­ны­мі крэ­ды­та­мі на бу­даў­ніц­тва або рэ­кан­струк­цыю жыл­ля ма­ла­ды­мі сем'­я­мі, якія ма­юць два­іх не­паў­на­лет­ніх дзя­цей, уста­наў­лі­ва­ец­ца ў па­ме­ры 5% га­да­вых.

31-29

7. Мець на­дзей­ны шчыт

Га­лоў­ным ме­ра­пры­ем­ствам апе­ра­тыў­на-ба­я­вой пад­рых­тоў­кі ай­чын­ных Уз­бро­е­ных Сіл ста­нуць су­мес­ныя бе­ла­рус­ка-ра­сій­скія вай­ско­выя ву­чэн­ні «Шчыт Са­ю­за-2015», якія прой­дуць на па­лі­го­нах абедз­вюх кра­ін. Апош­нім ра­зам па­доб­ны фар­мат прак­ты­ка­ваў­ся пад­час ву­чэн­няў «За­хад-2013».

У 2015 за­вер­шыц­ца тэх­ніч­ны агляд, ра­монт і ма­дэр­ні­за­цыя зброі бе­ла­рус­кай ар­міі, якія па­ча­лі­ся яшчэ не­каль­кі га­доў та­му. Пра­цяг­нец­ца ўка­ра­нен­не сіс­тэ­мы элект­рон­ных трэ­на­жо­раў, якая да­зво­ліць больш якас­на пра­во­дзіць пад­рых­тоў­ку слу­жа­чых. Яшчэ адзін важ­ны ас­пект пра­цы вай­скоў­цаў у 2015-м — па­ляп­шэн­не сіс­тэ­мы кі­ра­ван­ня ар­мі­яй.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.