Вы тут

Вынікі 2014-га: месяц за месяцам


Вось і пра­жы­ты яшчэ адзін год, скон­чыў­ся чар­го­вы ка­лян­дар. Мы пе­ра­горт­ва­лі яго кож­ны дзень на пра­ця­гу два­нац­ца­ці ме­ся­цаў. У ней­кія мо­ман­ты ра­да­ва­лі­ся — і гэ­тыя да­ты да­гэ­туль за­ста­юц­ца пры­ем­ным ус­па­мі­нам. Бы­ва­ла, што і за­сму­ча­лі­ся з якой пры­чы­ны, та­му, вя­до­ма, імк­ну­лі­ся ка­лі і не вы­крас­ліць та­кі «ня­ўда­лы» дзень з ка­лен­да­ра — як быц­цам яго і не бы­ло зу­сім, дык хоць бы менш згад­ваць тую дату... Але ўсё ж на­пры­кан­цы го­да за­ве­дзе­на пры­гад­ваць най­перш леп­шае. Як у жыц­ці кож­на­га з нас, так і ў жыц­ці ўсёй кра­і­ны. Па­спра­бу­ем пры­га­даць, што доб­ра­га бы­ло ў нас усіх у ады­хо­дзя­чым...

ВЕ­КА­ПОМ­НАЕ. На пра­ця­гу ўся­го го­да мы пры­гад­ва­лі, рых­та­ва­лі­ся і свят­ка­ва­лі юбі­лей­ную да­ту — 70-год­дзе вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Ад­но з са­мых знач­ных для на­ша­га на­ро­да свя­таў.

СО­ЧЫ. На ХХІІ зі­мо­вых Алім­пій­скіх гуль­нях у Со­чы бе­ла­рус­кія спарт­сме­ны вы­сту­па­лі ў пя­ці дыс­цып­лі­нах: бія­тло­не, фрыс­тай­ле, лыж­ных гон­ках, гор­ных лы­жах і шорт-трэ­ку. Па вы­ні­ках Алім­пі­я­ды ў збор­най кра­і­ны бы­ло шэсць ме­да­лёў: 5 за­ла­тых і 1 брон­за­вы. Бе­ла­рус­кія алім­пій­цы ўста­на­ві­лі рэ­корд па коль­кас­ці ўзна­га­род вы­шэй­шай про­бы за ўсю су­ве­рэн­ную гіс­то­рыю, пе­ра­ўзы­шоў­шы на ад­но «зо­ла­та» да­сяг­нен­не лет­няй Алім­пі­я­ды-2008 у Пе­кі­не. У агуль­на­ка­манд­ным ме­даль­ным за­лі­ку ХХІІ зі­мо­вых Алім­пій­скіх гуль­няў у Со­чы на­ша кра­і­на за­ня­ла 8-е мес­ца. Бія­тла­ніст­ка Да­р'я До­мра­ча­ва ста­ла трох­ра­зо­вай алім­пій­скай чэм­пі­ён­кай — пер­шай жан­чы­най у бія­тло­не, якая за­ва­я­ва­ла тры вы­шэй­шыя ўзна­га­ро­ды на ад­ной Алім­пі­я­дзе. «Зо­ла­та» для ка­ман­ды Бе­ла­ру­сі пры­нес­ла і фрыс­тай­ліст­ка Ала Цу­пер. Ан­тон Куш­нір стаў чэм­пі­ё­нам Алім­пій­скіх гуль­няў у лыж­най акра­ба­ты­цы фрыс­тай­ла. «Брон­зу» ў бія­тло­не за­ва­я­ва­ла На­дзея Скар­дзі­на.

31-4

За свой спар­тыў­ны подз­віг на Алім­пі­я­дзе ў Со­чы трох­ра­зо­вай алім­пій­скай чэм­пі­ён­цы бы­ло пры­свое­на зван­не Ге­роя Бе­ла­ру­сі. Вы­со­кія ўра­да­выя ўзна­га­ро­ды атры­ма­лі так­са­ма і ін­шыя спарт­сме­ны, якія па­ка­за­лі на гуль­нях доб­рыя вы­ні­кі, і іх трэ­не­ры. Да­р'і До­мра­ча­вай па­да­ры­лі так­са­ма клю­чы ад трох­па­ка­ё­вай ква­тэ­ры ў цэнт­ры Мін­ска і... ра­ры­тэт­ную він­тоў­ку сіс­тэ­мы Мо­сі­на ўзо­ру 1891 го­да.

ДА­РЫ ВЕ­ШЧУ­НОЎ. Толь­кі за тры дні, па­вод­ле не­афі­цый­най ін­фар­ма­цыі, у До­ме мі­ла­сэр­нас­ці іх на­ве­да­лі больш за 200 ты­сяч вер­ні­каў. Уліч­ва­ю­чы, што свя­ты­ня зна­хо­дзі­ла­ся ў ста­лі­цы ты­дзень, гэ­тая ліч­ба бы­ла на­са­мрэч на­шмат боль­шая. Дзе­ля ад­на­го до­ты­ку лю­дзі га­дзі­на­мі ста­я­лі ў чар­зе на ма­ро­зе...

БЕ­ЛАЗ. Ай­чын­ны са­ма­звал Бе­лАЗ-75710 гру­за­па­ды­маль­нас­цю 450 тон пе­ра­вёз 503 то­ны 505 кі­ла­гра­маў гру­зу, уста­на­віў­шы тры рэ­кор­ды — кра­ін СНД, Еў­ро­пы і ўся­го све­ту.

ЕА­ЭС. Бе­ла­русь ста­ла кра­і­най-за­сна­валь­ні­цай Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. Да­га­вор аб яго ства­рэн­ні быў пад­пі­са­ны ў кан­цы мая ў Аста­не і ўсту­піць у сі­лу з 2015 го­да. У са­стаў са­ю­за ўвай­шлі Ра­сія, Ка­зах­стан, Бе­ла­русь і Ар­ме­нія, а не­ўза­ба­ве эка­на­міч­ная «чац­вёр­ка» па­шы­рыц­ца да «пя­цёр­кі» за кошт Кыр­гыз­ста­на. Як ад­зна­ча­юць экс­пер­ты, Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз бу­дзе шос­тай эка­но­мі­кай у све­це з су­куп­ным ВУП, які да­сяг­не амаль 3 трыль­ё­наў до­ла­раў. Да­га­вор аб ства­рэн­ні ЕА­ЭС скі­ра­ва­ны на вы­ра­шэн­не за­дач па па­вы­шэн­ні ўзроў­ню даб­ра­бы­ту і якас­ці жыц­ця гра­ма­дзян кра­ін, якія ўвай­шлі ў са­юз.

ПРА­ВІ­ЛЫ. З 26 чэр­ве­ня 2014 го­да ўсту­пі­ла ў сі­лу но­вая рэ­дак­цыя Пра­віл вя­дзен­ня па­ляў­ні­чай гас­па­дар­кі і па­ля­ван­ня, ры­ба­лоў­най гас­па­дар­кі і ры­ба­лоў­ства, які­мі ў блі­жэй­шыя га­ды па­він­ны бу­дуць кі­ра­вац­ца 110 ты­сяч па­ляў­ні­чых і ка­ля 800 ты­сяч ры­ба­ло­ваў-ама­та­раў. Да­ку­мент так­са­ма рэг­ла­мен­туе дзей­насць аран­да­та­раў ры­ба­лоў­ных і па­ляў­ні­чых угод­дзяў. Згод­на з но­вай рэ­дак­цы­яй Пра­ві­лаў, у пры­ват­нас­ці, за­цвер­джа­ны так­сы для вы­зна­чэн­ня па­ме­ру па­крыц­ця шко­ды, на­не­се­най на­ва­коль­на­му ася­род­дзю ў вы­ні­ку не­за­кон­на­га зда­бы­ван­ня ці зні­шчэн­ня дзі­кіх жы­вёл, у тым лі­ку і ры­бы. Яны па­вя­лі­ча­ны ў ся­рэд­нім у тры ра­зы.

МА­НУ­МЕНТ. Ка­ля вёс­кі Ра­ка­ві­чы Свет­ла­гор­ска­га ра­ё­на быў ад­кры­ты ма­ну­мент, пры­све­ча­ны са­май па­спя­хо­вай на­сту­паль­най апе­ра­цыі ХХ ста­год­дзя — апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён», якая пра­хо­дзі­ла з 23 чэр­ве­ня па 29 жніў­ня 1944 го­да і за­вяр­шы­ла­ся ўжо на тэ­ры­то­рыі Поль­шчы. Ме­на­ві­та ад­сюль са­вец­кія вой­скі па­ча­лі маш­таб­нае вы­зва­лен­не Бе­ла­ру­сі. Яны на­нес­лі два га­лоў­ныя ўда­ры, не­ча­ка­на для во­ра­га пе­ра­адо­леў­шы не­пра­ход­ныя тва­ні. На мес­цы, дзе ра­ней бы­лі гэ­тыя ба­ло­ты, і ўста­на­ві­лі ба­рэль­еф вы­шы­нёй сем мет­раў. Схі­ля­ем га­ло­вы пе­рад муж­нас­цю і ад­ва­гай тых, хто здзейс­ніў, як лі­чы­ла­ся, не­маг­чы­мае...

ПЕ­РА­ГА­ВОР­НАЯ ПЛЯ­ЦОЎ­КА. Мінск стаў эфек­тыў­най пе­ра­га­вор­най пля­цоў­кай па ўрэ­гу­ля­ван­ні сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не. У Бе­ла­ру­сі прай­шла пер­шая су­стрэ­ча кан­такт­най гру­пы АБСЕ—Укра­і­на—Ра­сія з удзе­лам прад­стаў­ні­коў са­ма­аб­ве­шча­ных рэс­пуб­лік ДНР і ЛНР пас­ля та­го, як Прэ­зі­дэнт Укра­і­ны Пётр Па­ра­шэн­ка звяр­нуў­ся з ад­па­вед­най прось­бай да Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі. Паз­ней у бе­ла­рус­кай ста­лі­цы ад­бы­лі­ся пе­ра­га­во­ры з удзе­лам прэ­зі­дэн­таў Мыт­на­га са­ю­за (Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Ка­зах­ста­на), Укра­і­ны і прад­стаў­ні­коў Еў­ра­са­ю­за. Па вы­ні­ках пе­ра­моў Мінск бы­ло вы­ра­ша­на зра­біць рэ­гу­ляр­най пля­цоў­кай для су­стрэч кан­такт­най гру­пы АБСЕ—Укра­і­на—Ра­сія.

УС­ТУП­НАЯ КАМ­ПА­НІЯ. Га­лоў­най яе ад­мет­нас­цю ў 2014 го­дзе ста­ла знік­нен­не двух па­то­каў пры па­ступ­лен­ні і маг­чы­масць пра­вя­дзен­ня да­дат­ко­ва­га на­бо­ру на ва­кант­ныя мес­цы. Яшчэ ад­но прын­цы­по­вае змя­нен­не — ад­ме­на асоб­на­га кон­кур­су для га­рад­ской і сель­скай мо­ла­дзі. Так­са­ма бы­лі ўпа­рад­ка­ва­ны льго­ты, якія пра­да­стаў­ля­лі­ся пэў­ным ка­тэ­го­ры­ям абі­ту­ры­ен­таў.

ФУТ­БОЛ. Упер­шы­ню ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га фут­бо­ла ад­ра­зу два ай­чын­ныя клу­бы вый­шлі ў гру­па­вы раўнд еў­ра­куб­каў. Ба­ры­саў­скі БА­ТЭ на­ват у час «пе­ра­бу­до­вы» і ад­наў­лен­ня са­ста­ву здо­леў вый­сці ў асноў­ную ста­дыю Лі­гі чэм­пі­ё­наў — са­ма­га прэ­стыж­на­га тур­ні­ру Ста­ро­га Све­ту. Праў­да, ужо там ба­ры­саў­ча­не зор з не­ба не ха­па­лі... 24 ра­зы — ан­ты­рэ­корд тур­ні­ру па коль­кас­ці пра­пу­шча­ных га­лоў. Ста­ліч­нае «Ды­на­ма» ў Лі­зе Еў­ро­пы так­са­ма вя­лі­ка­га пос­пе­ху не да­сяг­ну­ла, але прарывам мож­на лі­чыць ужо сам факт вы­ступ­лен­ня мінск­ага клу­ба ў асноў­най ста­дыі еў­ра­куб­каў. Са­лі­гор­ска­му «Шах­цё­ру» на ха­пі­ла ад­на­го кро­ку для та­го, каб па­тра­піць у гру­па­вы этап.

УНІ­ВЕР­СІ­ТЭТ. 100-га­до­вы юбі­лей ад­зна­чы­лі сту­дэн­ты, вы­клад­чы­кі, вы­пуск­ні­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Мак­сі­ма Тан­ка. У свя­точ­ны дзень се­мі­нар з імі пра­вёў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Да­лу­чыц­ца да за­ці­каў­ле­най раз­мо­вы Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з вы­клад­чы­ка­мі і бу­ду­чы­мі пе­да­го­га­мі маг­лі ў рэ­жы­ме ан­лайн і сту­дэн­ты з ін­шых рэ­гі­ё­наў: пра­мая ві­дэа­транс­ля­цыя се­мі­нар­ска­га за­ня­тку бы­ла ар­га­ні­за­ва­на ў ся­мі ВНУ кра­і­ны. Яго ўдзель­ні­ка­мі ста­лі звыш 2,5 ты­ся­чы сту­дэн­таў. А на­пя­рэ­дад­ні — да Дня на­стаў­ні­ка — ка­ля ўва­хо­да ў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя Мак­сі­ма Тан­ка бы­ла ўста­ноў­ле­на ўні­каль­ная скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя «На­стаў­ні­ца пер­шая мая». Яна ўжо ста­ла са­праўд­ным ту­рыс­тыч­ным аб'­ек­там ста­лі­цы: сфа­та­гра­фа­вац­ца з «На­стаў­ні­цай» ста­ла доб­рай тра­ды­цы­яй у гас­цей го­ра­да.

ЧЭМ­ПІ­Я­НАТ. На­ша ста­лі­ца па­бі­ла рэ­корд Пра­гі па на­вед­валь­нас­ці чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, які прай­шоў з 9 па 25 мая. Агуль­ная коль­касць ба­лель­шчы­каў, што на­ве­да­лі тры­бу­ны «Мінск-Арэ­ны» і «Чы­жоў­ка-Арэ­ны», скла­ла 558 763 ча­ла­ве­кі. А ў Пра­зе-2004 пас­ля за­вяр­шэн­ня ўсіх гуль­няў су­свет­на­га пер­шын­ства на­ліч­ва­ла­ся 552 097 гле­да­чоў. Та­ліс­ма­ну чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі — зуб­ру — да­лі імя Во­лат.

31-9

Ба­лель­шчы­кі не толь­кі на­зі­ра­лі за спар­тыў­ны­мі ба­та­лі­я­мі, але і змаг­лі ў поў­най ме­ры ад­чуць гас­цін­насць бе­ла­ру­саў. Са­май вя­лі­кай бы­ла зо­на гас­цін­нас­ці ка­ля Па­ла­ца спор­ту — 13 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў, больш за 2 ты­ся­чы па­са­дач­ных мес­цаў, ка­ля 400 ча­ла­век аб­слу­го­ва­га пер­са­на­лу. Што­дня гэ­тую пля­цоў­ку на­вед­ва­лі ка­ля 120 ты­сяч ча­ла­век.

ВА­ЛЮ­ТА. Уліч­ва­ю­чы сі­ту­а­цыю, што скла­ла­ся ў эка­но­мі­ках су­меж­ных дзяр­жаў, і най­перш у Ра­сіі, ура­дам і На­цы­я­наль­ным бан­кам пры­ня­ты шэ­раг мер, скі­ра­ва­ных на не­да­пу­шчэн­не раз­віц­ця не­га­тыў­ных тэн­дэн­цый на ва­лют­ным і фі­нан­са­вым рын­ках Бе­ла­ру­сі і па­вы­шэн­не пры­ваб­нас­ці збе­ра­жэн­няў у на­цы­я­наль­най ва­лю­це. У пры­ват­нас­ці, была ўве­дзе­на ча­со­вая ме­ра: пры на­быц­ці ў аб­мен­ных пунк­тах за­меж­най ва­лю­ты па­куп­ні­кі аплач­ваюць яшчэ і 30 пра­цэн­таў ка­мі­сіі, якія пой­дуць у бюд­жэт кра­і­ны.

МУ­ЗЕЙ. У Мін­ску ад­крыў­ся но­вы бу­ды­нак Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Яго бу­даў­ніц­тва ка­ля стэ­лы «Мінск — го­рад-ге­рой» па­ча­ло­ся ў кра­са­ві­ку 2010 го­да. У но­вым бу­дын­ку на пло­шчы больш за 3 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў раз­ме­шча­на дзе­сяць вы­ста­вач­ных за­лаў і больш за 8 ты­сяч экс­па­зі­цый­ных ма­тэ­ры­я­лаў. Су­пра­цоў­ні­кі му­зея па­ча­лі аказ­ваць больш за 20 асноў­ных па­слуг. У экс­па­зі­цый­ных за­лах пра­ду­гле­джа­на вы­ка­ры­стан­не QR-ко­да для ра­бо­ты ад­ной з пад­сіс­тэм аў­ды­я­гі­даў, а так­са­ма пра­да­стаў­ля­ец­ца маг­чы­масць атры­ман­ня на­вед­валь­ні­ка­мі да­дат­ко­вай ін­фар­ма­цыі аб экс­па­на­тах.

31-6

ДАР­МА­ЕД­СТВА. Аказ­ва­ец­ца, у нас да­стат­ко­ва лю­дзей, якія ні­чо­га не ро­бяць, але ча­сам вель­мі... со­лад­ка жы­вуць. Га­вор­ка ідзе пры­клад­на пра 500 ты­сяч пра­ца­здоль­ных гра­ма­дзян, якія афі­цый­на ні­дзе не пра­цу­юць і, ад­па­вед­на, не пла­цяць па­да­ткі і ўзно­сы у фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва. Ра­зам з тым, яны ка­рыс­та­юц­ца ўсі­мі ты­мі вы­го­да­мі, што і за­ко­на­па­слух­мя­ныя су­ай­чын­ні­кі: па­слу­га­мі аду­ка­цыі, ахо­вы зда­роўя. Ці спра­вяд­лі­ва гэ­та? Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў пра­па­на­ва­ла вяр­нуць ко­ліш­ні са­вец­кі тэр­мін «дар­ма­ед­ства», а так­са­ма па­ка­ран­не для тых гра­ма­дзян, якія ні­дзе не пра­цу­юць.

НА­ЗНА­ЧЭН­НІ. На­пры­кан­цы го­да Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі раз­гле­дзеў шэ­раг кад­ра­вых пы­тан­няў. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што па тра­ды­цыі ў год прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў пра­во­дзіць но­выя на­зна­чэн­ні і ра­та­цыю, пе­ра­мя­шчэн­не кад­раў на ўсіх уз­роў­нях. Асаб­лі­ва гэ­та да­ты­чыц­ца кад­ра­ва­га рэ­ест­ра Прэ­зі­дэн­та і ўра­да. Ар­гу­мен­ту­ю­чы пры­ня­тыя кад­ра­выя ра­шэн­ні, кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што зра­біў іх, не ча­ка­ю­чы но­ва­га го­да, каб но­выя кі­раў­ні­кі па­ду­ма­лі над тым, як пач­нуць гэ­ты год, і ад­ра­зу ж пас­ля ка­лян­дар­ных свят без раз­ва­руш­ван­ня па­ча­лі дзей­ні­чаць.

СТОП — НАР­КО­ТЫ­КАМ. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­пі­саў Дэ­крэт «Аб не­ад­клад­ных ме­рах па су­праць­дзе­ян­ні не­за­кон­на­му аба­ро­ту нар­ко­ты­каў». З імі бу­дуць больш жорст­ка зма­гац­ца не толь­кі ў рэ­аль­най, але і ў вір­ту­аль­най пра­сто­ры. Дэ­крэт ус­ту­пае ў сі­лу з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да. З 1 са­ка­ві­ка та­го ж го­да ства­ра­ец­ца Адзі­ная сіс­тэ­ма ўлі­ку асоб, якія спа­жы­ва­юць нар­ка­тыч­ныя срод­кі, псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы, іх ана­ла­гі.

МЕТ­РО. У ста­лі­цы ад­кры­ла­ся стан­цыя мет­ро «Ма­лі­наў­ка». Яна раз­лі­ча­на на па­са­жы­ра­па­ток ад 20 ты­сяч па­са­жы­раў у су­ткі. З яе ад­крыц­цём у ра­бо­ту ўклю­чы­лі­ся яшчэ пяць ру­хо­мых са­ста­ваў, кож­ны з якіх скла­да­ец­ца з пя­ці ва­го­наў, якія бы­лі да­дат­ко­ва за­куп­ле­ны Мін­скім мет­ра­па­лі­тэ­нам. Ар­хі­тэк­тур­нае аб­ліч­ча стан­цыі ста­ла пра­ця­гам пры­род­най тэ­мы, якая ўжо бы­ла ўва­соб­ле­на ў афарм­лен­ні трох па­пя­рэд­ніх пры­пы­нач­ных пунк­таў — «Гру­шаў­кі», «Мі­ха­ло­ва» і «Пят­роў­шчы­ны». На пу­ця­вых сце­нах стан­цыі ад­люст­ра­ва­ны кус­ты ма­лі­ны, ка­ло­ны на плат­фор­ме на­гад­ва­юць дрэ­вы. Не­ка­то­рыя з іх упры­гож­ва­юць ма­лень­кія пту­шач­кі.

Сяр­гей СТА­РЫ­НАЎ. Фо­таздымкі Анатоля КЛЕШЧУКА, Над­зеі БУ­ЖАН, Аляксандра ШАБЛЮКА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.