Вы тут

Пяць хвілін, пяць хвілін...


Гэта многа ці мала? Задумацца над гэтым, толькі на першы погляд простым пытаннем, думаю, як мінімум раз на год, прымушае непараўнальная Людміла Гурчанка. Што можна паспець за пяць хвілін наогул і да Новага года ў прыватнасці? — мы пацікавіліся ў герояў нашых публікацый, людзей рознага ўзросту і прафесій. Адказы былі вельмі розныя, пераважна філасофскія. Нехта за пяць хвілін да бою курантаў паспявае загадаць жаданне, нехта дарабляе салату і робіць маску з агуркоў (каб у новы год уступіць, як кажуць, на ўсе сто), а нехта выратоўвае жыццё... Дык усё ж такі, пяць хвілін – гэта многа ці мала?

31-50

31-40Але­на БЕ­РАС­НЕ­ВА, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па дзяр­жаў­ным бу­даў­ніц­тве, мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні і рэг­ла­мен­це:

— Ду­маю, што для пры­няц­ця важ­ных, лё­са­вы­зна­чаль­ных ра­шэн­няў не заў­сё­ды па­тра­бу­ец­ца шмат ча­су. За пяць хві­лін да Но­ва­га го­да кож­ны ча­ла­век па­ві­нен за­ду­мац­ца над тым, для ча­го ён жы­ве. На­ўрад ці нех­та лі­чыць, што ён на­ра­дзіў­ся для вай­ны: лю­дзі на­ра­джа­юц­ца, каб быць шчас­лі­вы­мі, за­во­дзіць сям'ю, ра­біць да­бро, са­ма­ўдас­ка­наль­вац­ца... Ка­лі кож­ны-кож­ны ча­ла­век гэ­та зра­зу­мее за пяць хві­лін да Но­ва­га го­да і пры­ме для ся­бе ад­па­вед­нае ра­шэн­не, то ў на­ступ­ны, 2015 год мы ўсе ўвой­дзем шчас­лі­вы­мі, з аб­са­лют­на мір­ны­мі мэ­та­мі. І не бу­дзе вай­ны ў су­сед­няй Укра­і­не, не бу­дуць за­бі­ваць лю­дзей у ін­шых кра­і­нах.

31-39Ула­дзі­мір ІВА­НОЎ, за­гад­чык рэ­абі­лі­та­цый­на­га нар­ка­ла­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня Рэс­пуб­лі­кан­ска­га на­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра псі­хіч­на­га зда­роўя:

— Пяць хві­лін — не та­кі ўжо і вя­лі­кі час. Але, мяр­кую, яго ха­пі­ла б, каб пры­вес­ці ся­бе ў та­кі стан ду­шэў­най раў­на­ва­гі, па­зі­тыў­най энер­гіі, каб па­чаць вы­пра­мень­ваць у на­ва­кол­ле хва­лі не­ве­ра­год­най цеп­лы­ні, лю­бо­ві. Мож­на па­чаць са­гра­ваць ду­шэў­най цеп­лы­нёй тых, хто з на­мі по­бач. Як пры­вес­ці ся­бе ў та­кі стан? А прос­та дай­це са­бе ўста­ноў­ку на да­бры­ню, уя­ві­це, што вы — сон­ца... Ня­ма су­мнен­няў: свет тры­ма­ец­ца на су­пра­цоў­ніц­тве, су­пер­ажы­ван­ні, уза­е­ма­да­па­мо­зе. Ка­лі б свет тры­маў­ся на кан­ку­рэн­цыі, усё вель­мі хут­ка скон­чы­ла­ся б. Мо­жа быць, на­ват за пяць хві­лін... На днях пра­чы­таў у ад­ным за­меж­ным вы­дан­ні ці­ка­вы ар­ты­кул аб тым, што ву­чо­ныя пры­зна­юць уні­каль­насць све­ту, у якім мно­гае не пад­да­ец­ца ні­я­кім за­ко­нам, ла­гіч­на­му тлу­ма­чэн­ню. У ім шмат та­го, што не­маг­чы­ма за­гнаць у пэў­ныя рам­кі. І, та­кім чы­нам, пры­зна­ец­ца пры­сут­насць бос­ка­га ў на­шым жыц­ці. А Бог — гэ­та лю­боў...

31-42Вік­тар ЖУК, на­стаў­нік гіс­то­рыі з ся­рэд­няй шко­лы № 11 г. Ма­ла­дзеч­на, пе­ра­мож­ца Рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства пе­да­го­гаў «На­стаў­нік го­да—2014»:

— Зда­ра­ец­ца, што шмат ча­су пра­во­дзіш, рых­ту­ю­чы­ся да ўро­ка, шу­ка­еш ней­кія но­выя фор­мы і па­ды­хо­ды, але ад­чу­ва­еш, што штось­ці та­бе не ўда­ец­ца, так бы мо­віць, па­злы не склад­ва­юц­ца, і рап­там за 5 хві­лін да па­чат­ку ўро­ка ўсё ста­но­віц­ца на свае мес­цы. Пры­чым атрым­лі­ва­ец­ца на­ват лепш, чым ты пла­на­ваў. Школь­ны ўрок — гэ­та гіс­то­рыя, па­да­рож­жа, ма­лень­кае жыц­цё, у якім лі­та­раль­на кож­ная хві­лі­на мае зна­чэн­не. Але для мя­не асаб­лі­ва важ­ныя апош­нія пяць хві­лін да зван­ка, ка­лі мы з вуч­ня­мі пад­су­моў­ва­ем вы­ні­кі на­шай агуль­най пра­цы і кож­ны ацэнь­вае свой уклад у да­сяг­нен­не па­стаў­ле­ных у па­чат­ку ўро­ка мэт.

Ка­лі я па­сту­паў ва ўні­вер­сі­тэт, ча­мусь­ці доб­ра за­пом­ніў пяць хві­лін пас­ля эк­за­ме­ну, ка­лі вый­шаў з аў­ды­то­рыі і ад­ра­зу па­лез у пад­руч­нік, каб пра­ве­рыць са­мо­га са­бе. А пад­час удзе­лу ў су­пер­фі­на­ле рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «На­стаў­нік го­да» ча­су на пад­рых­тоў­ку ад­ка­зу ў пе­да­га­гіч­ным брэйн-рын­гу ўво­гу­ле не бы­ло. У мя­не спы­та­лі: «Як вы ра­зу­ме­е­це вы­каз­ван­не Жан-Жа­ка Ру­со: «Мас­тац­тва за­клю­ча­ец­ца ў тым, каб не вы­хоў­ваць?» А Жан-Жак Ру­со — мой лю­бі­мы фран­цуз­скі фі­ло­саф эпо­хі Асвет­ніц­тва. Та­му я ад­ка­заў цы­та­тай на цы­та­ту: «Дзі­ця са­мо па­він­на ву­чыц­ца, гле­дзя­чы на свай­го на­стаў­ні­ка», бо та­му ж фі­ло­са­фу на­ле­жаць і ін­шыя сло­вы: «Ня­ма ні­чо­га больш не­ра­зум­на­га, чым на­вяз­ваць свой пункт по­гля­ду вы­ха­ван­цу». Ад­ным сло­вам, мне моц­на па­шан­ца­ва­ла...

У дзя­цін­стве за пяць хві­лін да Но­ва­га го­да я, на­пэў­на, як і ўсе, пі­саў на па­пер­цы свае па­жа­дан­ні, а ця­пер прос­та тры­маю іх у га­ла­ве, каб па­спець за­га­даць, ка­лі га­дзін­нік пра­б'е 12 га­дзін. Да сло­ва, сяб­ры на­зы­ва­юць мя­не ча­ла­ве­кам, які хо­ча па­спець усё. Ча­го і ўсім жа­даю...

31-43Гю­неш, спя­вач­ка:

— У 2006 го­дзе на здым­ках кан­цэр­та «Пес­ня го­да Бе­ла­ру­сі» не­за­доў­га да вы­ха­ду на сцэ­ну рап­там вы­яві­ла­ся, што мая су­кен­ка, якая ві­се­ла ў гры­мёр­най, са­пса­ва­на. Уся ніж­няя част­ка, зроб­ле­ная з фа­ці­ну, бы­ла зрэ­за­на ўшчэнт... І ча­су за­мя­ніць яе на ін­шы ўбор ужо прос­та ня­ма! У вы­ні­ку ўся мая ка­ман­да лі­та­раль­на за пяць хві­лін да вы­ступ­лен­ня за­шы­ва­ла су­кен­ку, спра­бу­ю­чы хоць не­як вы­ра­та­ваць сі­ту­а­цыю. На шчас­це, усё скон­чы­ла­ся доб­ра, вы­ступ­лен­не прай­шло як мае быць, і ні­хто не за­ўва­жыў, што з су­кен­кай штось­ці не тое, хоць спе­ра­ду яна і ста­ла на­мно­га ка­ра­цей­шая. Ад­сюль вы­сно­ва, што не трэ­ба за­сму­чац­ца і апус­каць ру­кі, бо на­ват за 5 хві­лін, ка­лі вель­мі па­ста­рац­ца, мож­на знай­сці вый­сце са скла­да­най сі­ту­а­цыі!

Ка­лі ж га­ва­рыць пра пяць хві­лін да на­ступ­лен­ня Но­ва­га го­да... З дзя­цін­ства гэ­та ад­но з са­мых ма­іх лю­бі­мых ся­мей­ных свят, і су­стра­каць яго, па ма­ім глы­бо­кім пе­ра­ка­нан­ні, трэ­ба ме­на­ві­та ў ся­мей­ным ко­ле. А за пяць хві­лін да на­ды­хо­ду Но­ва­га го­да ўсім род­ным і бліз­кім лю­дзям трэ­ба аба­вяз­ко­ва са­брац­ца за ад­ным свя­точ­ным ста­лом, каб па­спець ска­заць ад­но ад­на­му са­мыя важ­ныя сло­вы і, ка­неш­не, ад­кар­ка­ваць шам­пан­скае і за­га­даць жа­дан­не пад бой ку­ран­таў!

31-38Тэа, спя­вак, прад­стаў­нік Бе­ла­ру­сі на «Еў­ра­ба­чан­ні-2014»:

— У ма­ёй пра­фе­сіі за пяць хві­лін мож­на па­спець як мі­ні­мум вы­ка­наць дзве кам­па­зі­цыі аль­бо пе­ра­апра­нуц­ца ў но­вы кас­цюм. І ўжо на па­ды­хо­дзе да сцэ­ны па­спя­ва­еш на­ват усе гу­зі­кі на са­роч­цы за­шпі­ліць. Бы­вае, што пя­ці хві­лін ха­пае, каб вы­ву­чыць апош­ні слу­пок з пес­ні, ка­лі два ўжо ве­да­еш — праў­да, для пад­стра­хоў­кі за­піс­ва­еш яго на ру­цэ. А за пяць хві­лін пе­рад бо­ем ку­ран­таў га­лоў­нае, на мой по­гляд, па­спець раз­ліць шам­пан­скае па ке­лі­хах і да­ча­кац­ца, ка­лі стрэл­кі га­дзін­ні­ка сы­дуц­ца на два­нац­ца­ці. Заў­сё­ды ста­ра­ўся не пра­ца­ваць на Но­вы год, а да­ваць са­бе маг­чы­масць атрым­лі­ваць аса­ло­ду ад свя­та і хат­ніх страў. У гэ­тым го­дзе тра­ды­цыя кры­ху змя­ні­ла­ся, та­му што не толь­кі адзна­чу свя­та ў вя­сё­лай кам­па­ніі, але і па­пра­цую яшчэ.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAВік­то­рыя Сян­ке­віч, тэ­ле­вя­ду­чая, на­мес­нік ды­рэк­та­ра АТН:

— За пяць хві­лін мож­на рас­па­вес­ці пра ўсе га­лоў­ныя на­ві­ны ў кра­і­не і све­це. Та­кі хро­на­мет­раж ад­на­го з на­шых вы­пус­каў. На­огул жа тыя, хто пра­цуе на тэ­ле­ба­чан­ні, пры не­аб­ход­нас­ці мо­гуць рас­цяг­нуць час, та­му па­спець мож­на амаль што ўсё. Гэ­та вель­мі вя­лі­кі ад­рэ­зак ча­су на­са­мрэч.

Ка­лі за­ста­ец­ца пяць хві­лін да на­ступ­лен­ня Но­ва­га го­да, то я імк­ну­ся атры­маць ад іх за­да­валь­нен­не. Пры­свя­чаю гэ­ты час бліз­кім лю­дзям, каб аб­няць іх, па­ца­ла­ваць, за­зір­нуць у во­чы і ра­зам су­стрэць на­ды­ход свя­та. Я не з тых, хто рых­ту­ец­ца за­га­даць за­па­вет­нае жа­дан­не, на­пі­саць яго на па­пер­цы, спа­ліць і, пе­ра­мя­шаў­шы з шам­пан­скім, вы­піць. Бо ве­ру, што мы са­мі здзяйс­ня­ем жа­да­нае. І не вар­та ні­ко­му пе­ра­да­ру­чаць та­кую ад­каз­ную спра­ву. Ве­да­е­це, ёсць та­кі анек­дот: «Да­ра­гі Дзед Ма­роз! Я ўвесь год бы­ла доб­рай дзяў­чын­кай... Ну доб­ра, не ўвесь год, а па­ру дзён дак­лад­на... Ай, лепш са­ма куп­лю!» На мой по­гляд, га­лоў­нае — гэ­тыя пяць хві­лін пра­вес­ці ў доб­рай кам­па­ніі і на ста­ноў­чых эмо­цы­ях. Та­му я звы­чай­на пра­вод­жу іх з сям'­ёй і ў апош­нія хві­лі­ны за­ра­джа­ю­ся энер­гі­яй на ўвесь бу­ду­чы год.

31-44Ма­рыя Шка­на­ва, бе­ла­рус­кая гар­на­лыж­ні­ца:

— Для мя­не пяць хві­лін — гэ­та цэ­лая веч­насць. Бо ў гор­ных лы­жах леп­шыя спарт­смен­кі све­ту пе­ра­адоль­ва­юць спус­кі за мен­шы тэр­мін. Ка­лі я бы­ла ма­лень­кая, то і ўя­віць не маг­ла, што за дзве хві­лі­ны мож­на прай­сці 2-3 кі­ла­мет­ры. Усё пра­сі­ла баць­коў па­ка­заць мне та­кую ад­лег­ласць, а пас­ля ўклю­ча­ла се­кун­да­мер і спра­ба­ва­ла прай­сці-пра­бег­чы-пра­ехаць гэ­тую дыс­тан­цыю за та­кі ма­лень­кі час. Ска­жу шчы­ра: атры­ма­ла­ся толь­кі на лы­жах, і тое ўжо праз шмат га­доў. Та­му за­раз мне зда­ец­ца, што за пяць хві­лін мож­на не толь­кі пе­ра­адо­лець знач­ную ад­лег­ласць, але і здзейс­ніць цэ­лае па­да­рож­жа, якое мо­жа змя­ніць тваё жыц­цё. Што да Но­ва­га го­да, то якраз за пяць хві­лін да апоў­на­чы я тэ­ле­фа­ную сва­ім бліз­кім лю­дзям, якія не мо­гуць быць по­бач, він­шую іх са свя­та­мі, і вось так ра­зам мы су­стра­ка­ем Но­вы год. У гэ­ты мо­мант га­лоў­нае, каб тэ­ле­фон­ныя лі­ніі не бы­лі пе­ра­гру­жа­ны і ін­тэр­нэт-су­вязь не пад­вя­ла.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.