Вы тут

Грашовыя прыярытэты


Стра­тэ­гіч­ная за­да­ча Нац­бан­ка — ума­ца­ваць да­вер да бе­ла­рус­ка­га руб­ля

Пра гэ­та за­явіў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, прад­стаў­ля­ю­чы на па­са­дзе стар­шы­ні праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Паў­ла Ка­ла­у­ра, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што пе­рад На­цы­я­наль­ным бан­кам ця­пер ста­яць ня­прос­тыя за­да­чы. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­зваў пры­яры­тэт­ныя на­прам­кі ў ра­бо­це Нац­бан­ка, ся­род якіх за­бес­пя­чэн­не ста­біль­нас­ці на­цы­я­наль­най ва­лю­ты. «Пе­рад ва­мі ста­іць стра­тэ­гіч­ная за­да­ча: ума­ца­ваць да­вер на­сель­ніц­тва, прад­пры­ем­стваў да на­цы­я­наль­най гра­шо­вай адзін­кі — бе­ла­рус­ка­га руб­ля», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

«Гэ­та азна­чае ска­ра­чэн­не да­ла­ры­за­цыі эка­но­мі­кі. Але не шля­хам штуч­ных за­ба­рон. Па­трэб­ны рэ­аль­ныя, дзейс­ныя за­ха­ды, якія да­дуць кан­крэт­ныя вы­ні­кі ў вы­гля­дзе пры­рос­ту дэ­па­зі­таў і крэ­ды­таў у на­цы­я­наль­най ва­лю­це», — да­даў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ў на­сель­ніц­тва па­він­на быць маг­чы­масць паў­на­цэн­на за­хоў­ваць свае збе­ра­жэн­ні ў бе­ла­рус­кіх руб­лях, а не ў за­меж­най ва­лю­це: «Лю­дзі, атры­маў­шы зар­пла­ту, не па­він­ны кі­дац­ца ў аб­мен­ні­кі і кра­мы, па­збаў­ля­ю­чы­ся ад руб­лёў».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу, што ўкла­ды на­сель­ніц­тва зна­хо­дзяц­ца пад аба­ро­най дзяр­жа­вы. «Так заў­сё­ды бы­ло і так па­він­на быць», — ска­заў ён.

Прэ­зі­дэнт кан­ста­та­ваў, што На­цы­я­наль­на­му бан­ку на гэ­ты мо­мант уда­ло­ся кры­ху ста­бі­лі­за­ваць сі­ту­а­цыю. Але кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­тра­буе пра­ца­ваць на апя­рэ­джан­не: трэ­ба ўмець прад­ба­чыць па­дзеі, перш за ўсё ў пы­тан­нях кур­саў­тва­рэн­ня.

Устой­лі­васць ва­лют­на­га кур­су да знеш­ніх уз­ру­шэн­няў — важ­ны фак­тар, пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Каб на­ша ва­лю­та менш за­ле­жа­ла ад ін­шых, яна па­він­на за­бяс­печ­вац­ца на­цы­я­наль­ным ба­гац­цем, зо­ла­та­ва­лют­ны­мі рэ­зер­ва­мі. На­ша за­да­ча, а перш за ўсё ва­ша — не прос­та за­ха­ваць, а пры­мно­жыць рэ­зер­вы кра­і­ны. Для гэ­та­га нам трэ­ба па­леп­шыць саль­да пла­цеж­на­га ба­лан­су», — рэ­зю­ма­ваў Прэ­зі­дэнт.

«Ня­хай бан­кі пе­ра­ста­нуць «жы­ра­ваць». Вя­до­ма, на­шы бан­кі­ры жы­вуць больш сціп­ла, чым у су­сед­ніх дзяр­жа­вах. Але ў па­раў­на­нні з ін­шы­мі га­лі­на­мі бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі бан­каў­ская сфе­ра мае больш вы­со­кія да­хо­ды. Та­ко­га рас­сла­ен­ня не па­він­на быць. Бан­каў­ская сфе­ра не вы­раб­ляе ма­тэ­ры­яль­ных каш­тоў­нас­цяў, толь­кі аб­слу­гоў­вае рэ­аль­ную эка­но­мі­ку», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка і да­ру­чыў кі­раў­ніц­тву Нац­бан­ка знай­сці шля­хі вы­ра­шэн­ня гэ­тай праб­ле­мы.

Прэзідэнт па­ста­віў пе­рад кі­раў­ніц­твам Нац­бан­ка шэ­раг за­дач па па­вы­шэн­ні эфек­тыў­нас­ці бан­каў­скай сіс­тэ­мы. «Бан­кі па­він­ны больш ак­тыў­на пра­ца­ваць на між­на­род­ных рын­ках, пры­цяг­ваць па­зы­ко­вы ка­пі­тал. На­ват ка­лі гэ­та цяж­ка, а ча­сам не­маг­чы­ма», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ён да­даў, што бан­кам не­аб­ход­на шу­каць гро­шы гэ­так жа, як экс­пар­цё­ры шу­ка­юць но­выя рын­кі збы­ту. Бе­ла­рус­кія бан­кі з за­меж­ным ка­пі­та­лам па­він­ны са­мі вы­хо­дзіць на знеш­нія рын­кі, а не ча­каць, ка­лі ім пе­ра­лі­чаць гро­шы іх ма­ця­рын­скія бан­кі, удак­лад­ніў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што лепш за ўсё, каб у бан­каў­скую сіс­тэ­му пры­хо­дзі­лі пра­мыя ін­вес­ты­цыі: ад­кры­ва­лі­ся но­выя бан­кі як з бе­ла­рус­кім, так і з за­меж­ным ка­пі­та­лам. Пры гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што нель­га за­бы­ваць пра дзяр­жаў­ныя бан­кі.

Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў на­вес­ці па­ра­дак на фі­нан­са­вым рын­ку кра­і­ны. «Наш фі­нан­са­вы ры­нак — гэ­та неш­та эфе­мер­нае. На­вя­дзі­це, ка­лі лас­ка, тут па­ра­дак. Ча­ла­век мо­жа ўклас­ці гро­шы ў та­вар, ва­лю­ту, а мо­жа — у ак­цыі, аб­лі­га­цыі прад­пры­ем­стваў дзяр­жа­вы, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. — Гэ­та ж адзін са шля­хоў звяз­ван­ня гро­шай на­сель­ніц­тва, і прад­пры­ем­ствам, і дзяр­жа­ве гэ­та бу­дзе вы­гад­на. За­мест та­го каб за бан­ка­мі бе­гаць, прад­пры­ем­ствы вы­пус­цяць каш­тоў­ныя па­пе­ры, збя­руць гро­шы і на­кі­ру­юць іх на ўлас­нае раз­віц­цё».

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў важ­насць та­го, каб у гэ­тай сфе­ры не бы­ло мах­ляр­ства. Для гэ­та­га не­аб­ход­ны, з ад­на­го бо­ку, жорст­кі кант­роль, з дру­го­га — фі­нан­са­вая адукаванасць на­сель­ніц­тва і прад­пры­ем­стваў, лі­чыць Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ён пра­па­на­ваў кі­раў­ніц­тву Нац­бан­ка ўнес­ці, ка­лі па­тра­бу­ец­ца, за­ка­на­даў­чыя іні­цы­я­ты­вы па раз­віц­ці фі­нан­са­ва­га рын­ку, маг­чы­ма, су­мес­на з ура­дам.

Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу кі­раў­ніц­тва Нац­бан­ка на не­аб­ход­насць па­шы­раць вы­ка­ры­стан­не без­на­яў­ных раз­лі­каў, па­коль­кі гэ­та да­зво­ліць па­леп­шыць кант­роль за фі­нан­са­вы­мі плы­ня­мі ў кра­і­не.

Паў­тор­ная дэ­ста­бі­лі­за­цыя эка­на­міч­най і фі­нан­са­вай сі­ту­а­цыі ў кра­і­не не­да­пу­шчаль­ная, за­явіў Прэ­зі­дэнт. «Гэ­та­га ў кра­і­не больш быць не мо­жа. На­ват з са­мых ней­ма­вер­на скла­да­ных сі­ту­а­цый мы па­він­ны вы­хо­дзіць год­на. За­пом­ні­це, гэ­та ва­ша, перш за ўсё, зо­на ад­каз­нас­ці, ва­ша за­да­ча, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Не дай Бог гэ­та паў­то­рыц­ца. І ме­ры ў да­чы­нен­ні да вас бу­дуць пры­ня­ты са­мыя жорст­кія».

Прэ­зі­дэнт на­даў Нац­бан­ку са­мыя сур'­ёз­ныя паў­на­моц­твы для на­ладж­ван­ня сіс­тэ­мы бан­каў­скай спра­вы ў кра­і­не, якая нар­маль­на функ­цы­я­на­ва­ла б. «Вы па­він­ны кі­ра­ваць усі­мі бан­ка­мі ў кра­і­не так, як вы лі­чы­це па­трэб­ным у імя вы­ра­шэн­ня тых за­дач, якія ста­яць пе­рад На­цы­я­наль­ным бан­кам», — за­явіў Прэ­зі­дэнт.

Пры гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўс­кла­дае на Нац­банк поў­ную ад­каз­насць за функ­цы­я­на­ван­не ін­сты­ту­таў бан­каў­скай сіс­тэ­мы. Па­вел Ка­ла­ур, па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, ця­пер бу­дзе аса­біс­та ад­каз­ваць, на­прык­лад, за эфек­тыў­насць крэ­ды­таў, якія да­юць бан­кі. «Трэ­ба да­ваць крэ­ды­ты толь­кі пад акуп­ныя, жыц­цё­ва важ­ныя для кра­і­ны пра­ек­ты, пад рэ­аль­ныя біз­нес-пла­ны. Ка­лі гэ­та не вы­кон­ва­ец­ца, зна­чыць, банк бя­рэ на ся­бе за­ліш­нія ры­зы­кі. Так быць не па­він­на! Та­му ўзмац­ні­це бан­каў­скі кант­роль», — за­па­тра­ба­ваў Прэ­зі­дэнт. Ён да­даў, што ад­каз­насць за не­эфек­тыў­на вы­ка­ры­ста­ныя срод­кі бу­дзе нес­ці не толь­кі той, хто гэ­тыя гро­шы «за­ка­паў у зям­лю», але і той, хто ба­чыў, што іх не вер­нуць, але ўсё роў­на пра­да­ста­віў.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.