Хто ён і адкуль?


Ужо і ра­за­браць цяж­ка, хто з'я­віў­ся пер­шы і з якой на­го­ды: Дзед Ма­роз, свя­ты Мі­ка­лай, Зю­зя, Ле­дзя­ны Дзед?

Бо ця­пер не тое, што ў кож­ным рэ­гі­ё­не — ледзь не ў кож­най уста­но­ве Бе­ла­ру­сі ёсць свой штат­ны ці «за­каз­ны» зі­мо­вы пер­са­наж. Час­цей за ўсё гэ­та, вя­до­ма, Дзед Ма­роз. Але бе­ла­рус­кая тра­ды­цыя свед­чыць: з'я­віў­ся ён не так даў­но. Роз­ныя яго пра­воб­ра­зы па­ча­лі згад­вац­ца ў лі­та­ра­тур­ных кры­ні­цах Ра­сій­скай ім­пе­рыі на­пры­кан­цы ХІХ ста­год­дзя. Ад­мет­на, што пас­ля Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі гэ­ты пер­са­наж пад­вяр­гаў­ся га­нен­ням, а з 1929 го­да ўво­гу­ле быў за­ба­ро­не­ны. Праў­да, у 1936-м Дзя­ду­лю «рэ­абі­лі­та­ва­лі» і пе­ра­ўтва­ры­лі ў та­го кла­січ­на­га ка­зач­на­га пер­са­на­жа, якім мы ве­да­ем яго і ця­пер.

Та­кі «не­да­вер» да Дзе­да Ма­ро­за тлу­ма­чыў­ся тым, што ў ра­ней­шай тра­ды­цыі яго пра­воб­ра­зам быў свя­ты Мі­ка­лай. Ад­нак у са­вец­кай рэ­ча­іс­нас­ці рэ­лі­гій­ным з'я­вам мес­ца не бы­ло.

31-57

Апя­кун дзе­так і ма­ра­коў

Праў­да, у ад­роз­нен­не ад мі­фіч­на­га чыр­ва­на­но­са­га Дзе­да Ма­ро­за асо­ба свя­то­га Мі­ка­лая — по­стаць цал­кам рэ­аль­ная і вель­мі па­ва­жа­ная і ў пра­ва­слаў­ных, і ў ка­та­лі­коў. Ён з'яў­ля­ец­ца апе­ку­ном дзя­цей, ма­ра­коў, пча­ля­роў, зем­ля­ро­баў, цэ­лых кра­ін — Ра­сіі, Ал­ба­ніі, Грэ­цыі, га­ра­доў — Бер­лі­на, Маск­вы, а так­са­ма пе­ка­раў, цу­ке­рач­ні­каў, на­та­ры­у­саў і на­ват вы­твор­цаў гу­зі­каў... Ме­на­ві­та ў яго го­нар у Віль­ні асвя­ці­лі пер­шыя хрыс­ці­ян­скія хра­мы.

Аб ім вя­до­ма на­са­мрэч ня­шмат. На­ра­дзіў­ся у Ма­лой Азіі. З дзя­цін­ства быў вель­мі на­бож­ным ча­ла­ве­кам. Жыц­ця­піс ка­жа, што днём ён лі­та­раль­на не вы­хо­дзіў з хра­ма, а ноч­чу шчы­ра ма­ліў­ся і чы­таў кні­гі. У свя­та­ры яго па­свя­ціў род­ны дзядзь­ка — епіс­кап Мі­ка­лай Па­тар­скі, пас­ля смер­ці яко­га яго вы­бра­лі епіс­ка­пам.

[caption id="attachment_66434" align="alignnone" width="600"]31-36 Святы Мікалай і дзеці (галандская літаграфія).[/caption]

Вя­лі­кай па­ша­ны ся­род вер­ні­каў ён да­сяг­нуў дзя­ку­ю­чы свай­му ха­рак­та­ру, мі­ла­сэр­нас­ці. Да­па­ма­гаў усім, хто меў у гэ­тым па­трэ­бу. Та­ем­на раз­да­ваў жаб­ра­кам усё ба­гац­це, што да­ста­ла­ся яму ў спад­чы­ну пас­ля смер­ці баць­коў. Заўж­ды ха­дзіў у сціп­лым адзен­ні. Па­вод­ле ад­на­го пад­ан­ня, свя­ты Мі­ка­лай вы­ра­та­ваў ад жу­дас­най пра­цы трох дзяў­чат, якіх баць­ка з-за бед­нас­ці ха­цеў ад­даць у пуб­ліч­ны дом. Ён упо­тай пад­кі­даў гро­шы дзяў­ча­там, якія здо­ле­лі за­ха­ваць цно­ту, зай­ме­лі па­саг і вый­шлі за­муж. Пад­час па­да­рож­жа да Свя­той Зям­лі ўра­та­ваў ка­ра­бель ад бу­ры, вы­ра­та­ваў ад смя­рот­най ка­ры жаў­ня­роў.

— Свя­ты Мі­ка­лай — рэ­аль­ны ча­ла­век, які ад­крыў у са­бе дар дзя­ліц­ца з людзь­мі да­бры­нёй, якой яго на­паў­няў Хрыс­тос, — ка­жа ай­цец Юрый Сань­ко, прэс-сак­ра­тар Кан­фе­рэн­цыі ка­та­ліц­кіх епіс­ка­паў Бе­ла­ру­сі. — Ад­роз­ні­ваў­ся сва­ёй ад­кры­тас­цю. Жыў для ін­шых. З'яў­ля­ец­ца сім­ва­лам ад­крыц­ця свай­го сэр­ца для бліж­ня­га.

«Пры­но­сіць» дзет­кам па­да­рун­кі свя­ты ў міт­ры, з сі­вой ба­ра­дой і з па­ста­ра­лам у ру­цэ па­чаў у Ся­рэд­ня­веч­чы. Вя­до­ма, што яшчэ ў Х ста­год­дзі 6 снеж­ня, у дзень свя­то­га, вуч­ням цар­коў­най шко­лы ў Кёль­не па­ча­лі раз­да­ваць ла­сун­кі. Ужо паз­ней дзет­кі па­ча­лі до­ма раз­веш­ваць ча­ра­віч­кі, доў­гія шкар­пэт­кі, каб свя­ты Мі­ка­лай па­кі­даў у іх па­да­рун­кі.

31-54

Да­рэ­чы, сё­ле­та ма­ла­дзёж­ная мі­сія «Чыс­тае сэр­ца» пра­вя­ло да­во­лі пры­го­жую ак­цыю «Свя­ты Мі­ка­лай ад­каз­вае». Баць­кі да­сы­ла­лі ліс­ты, на якія свя­ты Мі­ка­лай ад­гу­ка­ўся ад­мыс­ло­вым він­ша­ван­нем на Рас­тво і пры­ем­ным па­да­ру­нач­кам у вы­гля­дзе квіт­ка на ля­до­вае шоу. На­пя­рэ­дад­ні свя­та Бо­жа­га На­ра­джэн­ня свя­ты Мі­ка­лай да­слаў він­ша­ван­не і чы­та­чам «Звяз­ды». Вось што на­пі­са­на ў свя­точ­ным ліс­це: «Па­ва­жа­ная рэ­дак­цыя га­зе­ты «Звяз­да» і яе чы­та­чы! З на­го­ды ўра­чыс­тас­ці Бо­жа­га На­ра­джэн­ня пры­мі­це мае са­мыя шчы­рыя він­ша­ван­ні! Жа­даю Ва­шай сям'і су­па­кою ў но­ва­на­ро­джа­ным Збаў­цу! Ня­хай ён сва­ёю лас­каю заў­сё­ды на­ра­джа­ец­ца ў ва­шых сэр­цах. Ня­хай ра­дасць ад зба­вен­ня, якое пры­но­сіць Бо­жае Дзі­ця, на­паў­няе на­дзе­яй кож­ны дзень Но­ва­га 2015 го­да. Жа­даю ра­дас­на­га і плён­на­га ду­хоў­на свя­та Бо­жа­га На­ра­джэн­ня і шчас­лі­ва­га Но­ва­га го­да. З ма­літ­вай за вас і Ва­шую сям'ю свя­ты Мі­ка­лай, біс­куп».

Зю­зя, ідзі куц­цю ес­ці!

Ад­нак, на дум­ку эт­ног­ра­фаў, най­больш бліз­кім для бе­ла­ру­саў усё ж з'яў­ля­ец­ца Зю­зя — языч­ніц­кі бог зі­мы, хо­ла­ду і ма­ро­зу. Імя яго па­хо­дзіць ад дзея­сло­ва «зю­зець» — гэ­та зна­чыць, мерз­нуць, ка­лець ад ма­ро­зу. Вось якім уяў­ля­юць Зю­зю бе­ла­ру­сы: ён, ка­жуць, ста­ры, з бе­лы­мі, як снег, ва­ла­са­мі на га­ла­ве і та­кой жа даў­жэз­най ба­ра­дой, ні­зень­ка­га рос­ту, тоў­сты. Но­сіць Зю­зя бе­лую цёп­лую воп­рат­ку. Але ж пры гэ­тым но­гі ў яго бо­сыя і га­ла­ва ні­чым не па­кры­тая. У ру­цэ бог хо­ла­ду но­сіць жа­лез­ную бу­ла­ву, якой у моц­ны ма­роз б'е па дрэ­вах, і ад гэ­та­га яны тра­шчаць. Боль­шую част­ку зі­мы ён пра­во­дзіць у ле­се, ад­нак ча­сам і ў вёс­ку мо­жа за­ві­таць. На тое мо­гуць быць роз­ныя пры­чы­ны: ці для та­го, каб па­пя­рэ­дзіць ся­лян пра жорст­кую су­ро­вую зі­му на бу­ду­чы год, ці за­тым, каб да­па­маг­чы ка­му-не­будзь, на­прык­лад, вы­зва­ліць ад хо­ла­ду ня­шчас­ную бед­ную сям'ю ці прос­та для та­го, каб на­ес­ці­ся куц­ці...

Каб як-не­будзь за­доб­рыць Зю­зю, бе­ла­ру­сы на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да га­ту­юць куц­цю, ад­клад­ва­юць част­ку яе ў асоб­ную міс­ку і па­кі­да­юць на ноч на асоб­ным ста­ле: куц­ця за­ста­ец­ца цэ­лая, але агуль­нае па­вер'е свед­чыць, што яе з'я­дае Зю­зя.

Ка­жуць, ні­бы­та Зю­зя, раз­зла­ваў­шы­ся на лю­дзей, звы­чай­на сту­кае сва­ёй бу­ла­вой у які-не­будзь пень і гэ­тым ма­гут­ным уда­рам ро­біць та­кі пе­ра­ва­рот, та­кую лом­ку па ўсёй зям­лі, што яна, а ча­сам і да­мы на ёй, трэс­ка­юц­ца. Зда­ра­ла­ся, ка­жуць, бы­лі лю­дзі ў ле­се ў гэ­ты час і за­пыт­ва­лі: «Хто гэ­та там сту­кае?» І чу­лі ад­каз на гэ­тае пы­тан­не: «Сам Зю­зя сту­кае, лю­дзей ушчу­вае».

А ўво­гу­ле, ня­гле­дзя­чы на су­ро­вы, як зі­мо­вы ма­роз, но­раў, Зю­зю бе­ла­ру­сы па­ва­жа­лі ва ўсе ча­сы. Бо не­да­рэм­на і ця­пер іс­ну­юць пры­маў­кі: «Зю­зя ў ха­це, а тут ужо ні сна­па на па­ла­це...», «Зю­зя на два­рэ — куц­ця на ста­ле». А так­са­ма Зю­зю лю­дзі клі­ка­лі: «Зю­зя, ідзі куц­цю ес­ці!..»

І хоць па­мяць пра ста­ра­жыт­на­га языч­ніц­ка­га бо­га на пэў­ны час згу­бі­ла­ся з ма­са­вай свя­до­мас­ці бе­ла­ру­саў, не так даў­но, у 2005 го­дзе, мі­фіч­ны пер­са­наж на­быў, так бы мо­віць, дру­гое жыц­цё. «Рэ­ані­мі­ра­ва­лі» Зю­зю су­пра­цоў­ні­кі Па­стаў­ска­га цэнт­ра ту­рысц­кіх па­слуг. І ця­пер ён, атры­маў­шы проз­ві­шча Зю­зя Па­азер­скі, жы­ве не­да­лё­ка ад Па­ста­ваў у ляс­ной ся­дзі­бе і пры­мае гас­цей ра­зам са сва­і­мі па­плеч­ні­ка­мі — Цёт­кай За­ве­яй, Ба­бай На­па­сцю, Ка­ра­чу­ном, Чу­рам ды ін­шы­мі пер­са­на­жа­мі.

Сваё він­ша­ван­не са свя­та­мі ста­ра­жыт­ны бе­ла­рус­кі бог хо­ла­ду пе­ра­даў «Звяз­дзе» і яе чы­та­чам:

«Пе­рад сва­ім юбі­лей­ным се­зо­нам я ўзяў не­вя­лі­кі твор­чы ад­па­чы­нак. Трэ­ба вы­ра­шыць цэ­лы шэ­раг зу­сім не ка­зач­ных пы­тан­няў. Да­ра­жэнь­кія мае, цяж­кас­ці бы­ва­юць ва ўсіх, на­ват і ў ка­зач­ных ге­ро­яў . Але ж, як вя­до­ма, і ў каз­ках, і ў жыц­ці заў­сё­ды пе­ра­ма­гае да­бро. Спа­дзя­ю­ся, што і ў ма­ёй ча­роў­най гіс­то­рыі хут­ка ўсё на­ла­дзіц­ца. Ха­чу ска­заць сло­вы па­дзя­кі ўсім, хто ця­пер да­па­ма­гае мне. А гэ­та і мае вер­ныя па­плеч­ні­кі, для якіх наш пра­ект ужо стаў не­ад'­ем­най част­кай жыц­ця, і ша­ноў­ныя спа­да­ры жур­на­ліс­ты, якія заў­сё­ды з цеп­лы­нёй рас­каз­ва­юць пра мае дзі­вос­ныя пры­го­ды, і, ка­неч­не, мае да­ра­гія ка­зач­ныя сяб­ры Дзед Ма­роз з Бе­ла­веж­скай пу­шчы і Ба­лот­нік з Бя­рэ­зін­ска­га бія­сфер­на­га за­па­вед­ні­ка, у якіх на пра­ця­гу гэ­та­га го­да я не­ад­ной­чы гас­ця­ваў. А так­са­ма я ха­чу пе­ра­даць він­ша­ван­ні з на­ды­хо­дзя­чы­мі свя­та­мі жы­ха­рам Бе­ла­ру­сі, ды й на­ват уся­го све­ту!

Сяб­ры, він­шую з Но­вым го­дам

Усіх — да­рос­лых і дзя­цей!

Жа­даю я вам мі­ра, зго­ды,

Най­леп­шых на да­бро на­дзей!

Зда­роўя ўсім і шчы­рай ве­ры,

Лю­бо­ві свет­лай на га­ды!

Для шчас­ця рас­чы­ніў­шы дзве­ры,

Жы­ві­це ў ра­дас­ці заўж­ды!»

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК, Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.