Вы тут

Новых кіраўнікоў пазнаёмілі з падначаленымі


І акрэс­лі­лі на­пра­мак пра­цы

Прэм'­ер-мі­ністр Анд­рэй Ка­бя­коў прад­ста­віў на но­вых па­са­дах трох мі­ніст­раў: па па­дат­ках і збо­рах — Сяр­гея На­лі­вай­ку, эка­но­мі­кі — Ула­дзі­мі­ра Зі­ноў­ска­га, аду­ка­цыі — Мі­ха­і­ла Жу­раў­ко­ва. Урад ча­кае:

...ад Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах — эфек­тыў­на­га вы­ка­нан­ня клю­ча­вых за­дач па на­паў­нен­ні бюд­жэ­ту. «Важ­на вы­кон­ваць ба­ланс ін­та­рэ­саў дзяр­жа­вы і кан­крэт­на­га ка­лек­ты­ву, гра­ма­дзя­ні­на, — ска­заў прэм'­ер-мі­ністр. — Не па­він­на быць ра­шэн­няў на шко­ду фі­нан­са­вым кры­ні­цам ар­га­ні­за­цыі, але і па­ту­ран­няў нель­га да­пус­каць — у кра­і­не ўсе па­він­ны пла­ціць па­да­ткі». Гэ­та, пад­крэс­ліў Анд­рэй Ка­бя­коў, па­тра­ба­ван­не са­цы­яль­най спра­вяд­лі­вас­ці.

...ад Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі — эфек­тыў­най пра­цы па пад­рых­тоў­цы і вы­ка­нан­ні клю­ча­вых да­ку­мен­таў. «Мі­нэ­ка­но­мі­кі заў­сё­ды бы­ло, ёсць і бу­дзе эка­на­міч­ным шта­бам ура­да. Гэ­та не толь­кі ге­не­ра­тар ідэй бя­гу­ча­га раз­віц­ця, але і ла­ка­ма­тыў пра­вя­дзен­ня эка­на­міч­най па­лі­ты­кі, скі­ра­ва­най на да­сяг­нен­не доў­га­тэр­мі­но­вых вы­ні­каў. Ме­на­ві­та тут ідзе ад­пра­цоў­ка клю­ча­вых да­ку­мен­таў па га­да­вых і пя­ці­га­до­вых пла­нах», — ад­зна­чыў Анд­рэй Ка­бя­коў.

...ад Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі — пра­цы на апя­рэ­джан­не ў пад­рых­тоў­цы кад­раў для су­час­на­га рын­ку пра­цы. Бо ме­на­ві­та аду­ка­цыя прад­вы­зна­чае ак­тыў­ную гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю, пра­фе­сій­на-ма­раль­ныя якас­ці асо­бы, куль­тур­ныя каш­тоў­нас­ці. Анд­рэй Ка­бя­коў пад­крэс­ліў: «Толь­кі тыя кра­і­ны, якія ство­раць і бу­дуць па­ста­ян­на пад­трым­лі­ваць эфек­тыў­ную сіс­тэ­му аду­ка­цыі на пра­ця­гу ўсёй пра­цоў­най дзей­нас­ці ча­ла­ве­ка, змо­гуць за­бяс­пе­чыць устой­лі­вае раз­віц­цё эка­но­мі­кі і даб­ра­быт ча­ла­ве­ка».

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі БЕЛ­ТА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?