Вы тут

Міру ў душы, міру ў сем'ях, міру ў краіне!


На­ва­год­ні зва­рот Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да

3-56

3-56

 

Да­ра­гія су­ай­чын­ні­кі!

Ча­ла­ве­чае жыц­цё ня­рэд­ка па­раў­ноў­ва­юць з да­ро­гай. І гэ­та да­ро­га з асаб­лі­вы­мі пра­ві­ла­мі. Па ёй мож­на прай­сці толь­кі адзін раз, і нель­га па­вяр­нуць на­зад.

Ста­ра­жыт­ныя муд­ра­цы ву­чы­лі: ца­ні­це кож­нае свет­лае ім­гнен­не жыц­ця, кож­ную ра­дасць. Не да­зва­ляй­це дроб­ным не­пры­ем­нас­цям і за­сму­чэн­ням за­ха­піць вас. Не рас­трач­вай­це ся­бе на зайз­драсць, крыў­ды і зла­слоўе. Толь­кі та­ды вы пач­ня­це жыць са­праўд­ным жыц­цём і зной­дзе­це не­пад­роб­нае шчас­це.

Мы ча­сам, на­ра­ка­ю­чы на хут­ка­цеч­ныя цяж­кас­ці, не за­ўва­жа­ем са­ма­га важ­на­га, не цэ­нім тыя да­ры, якія пад­но­сіць нам жыц­цё.

Са­праўд­ныя каш­тоў­нас­ці ін­шы раз не пры­кмет­ныя ў звы­чай­най мі­тус­ні. І час­та лю­дзі па­чы­на­юць ра­зу­мець іх зна­чэн­не толь­кі та­ды, ка­лі страч­ва­юць іх не­зва­рот­на.

Га­лоў­ная каш­тоў­насць, за якую мы па­він­ны дзя­ка­ваць лё­су, — гэ­та мір. Мір у на­шых сем'­ях, у на­шай кра­і­не, у ад­но­сі­нах па­між людзь­мі.

Ады­хо­дзя­чы год рап­тоў­на і тра­гіч­на да­ка­заў нам са­праўд­ную каш­тоў­насць мі­ру. Ён па­ка­заў усім нам — лю­быя жыц­цё­выя праб­ле­мы ады­хо­дзяць на зад­ні план, па­чы­на­юць зда­вац­ца дроб­ны­мі і не­іс­тот­ны­мі та­ды, ка­лі рвуц­ца сна­ра­ды, сві­шчуць ку­лі і лі­ец­ца кроў.

Ня­ма ў ча­ла­ве­ка ні­чо­га да­ра­жэй­ша­га за жыц­цё. І ня­ма пра­ва больш важ­на­га, чым пра­ва на жыц­цё.

Нам трэ­ба ра­зу­мець і па­мя­таць, на чым грун­ту­ец­ца са­праўд­ны мір. І што з'яў­ля­ец­ца га­лоў­най па­гро­зай для яго.

Ас­но­ва са­праўд­на­га мі­ру — гэ­та да­бры­ня, цяр­пі­масць і зго­да па­між людзь­мі. Гэ­та га­тоў­насць да­ра­ваць чу­жыя па­мыл­кі, гэ­та здоль­насць у не­чым па­сту­пац­ца сва­і­мі ін­та­рэ­са­мі.

Мы на свае во­чы пе­ра­ка­на­лі­ся, да ча­го вя­дуць унут­ра­ны раз­лад, ня­на­вісць і не­цяр­пі­масць. Ад яр­кіх і рэз­кіх ло­зун­гаў, якія се­юць ва­ро­жасць, адзін крок да рас­ко­лу гра­мад­ства. Ад рас­ко­лу гра­мад­ства адзін крок да ўсе­агуль­най ня­на­віс­ці. А ад яе адзін крок да вай­ны. І ка­лі лю­дзі за­бы­ва­юць пра каш­тоў­насць мі­ру і зго­ды, то ўсе гэ­тыя тры кро­кі яны ро­бяць у ад­но ім­гнен­не.

Сем дзе­ся­ці­год­дзяў та­му мы за­пла­ці­лі за мір міль­ё­на­мі ча­ла­ве­чых жыц­цяў. Бе­ла­ру­сы доб­ра ве­да­юць ца­ну мі­ру і па сён­няш­ні дзень за­хоў­ва­юць асаб­лі­ва бе­раж­лі­вае стаў­лен­не да яго.

Упэў­не­ны, кож­ны з нас хо­ча най­хут­чэй­ша­га ад­наў­лен­ня мі­ру на зям­лі на­шых бра­тоў. Гэ­та шчы­рае, ду­шэў­нае па­чуц­цё на­ша­га на­ро­да. Мы, бе­ла­ру­сы, зы­чым мі­ру ўсім на­шым сяб­рам і су­се­дзям. Мы ро­бім і бу­дзем ра­біць усё, што ад нас за­ле­жыць, каб збе­раг­чы яго і аба­ра­ніць.

Мір — гэ­та ас­но­ва жыц­ця і роск­ві­ту. І та­му ў на­ды­хо­дзя­чым 2015 го­дзе перш за ўсё я зы­чу ўсім нам мі­ру — мі­ру ў ду­шы, мі­ру ў сем'­ях, мі­ру ў кра­і­не!

Да­ра­гія сяб­ры!

Ады­хо­дзя­чы год па­да­рыў нам ня­ма­ла пры­чын для ра­дас­ці.

Нас ста­ла больш амаль на 7 ты­сяч ча­ла­век. Дзяр­жа­ва пры­ня­ла раз­гор­ну­тую пра­гра­му па пад­трым­цы сем'­яў з два­і­мі, тра­і­мі і больш дзець­мі. Гэ­та наш свя­до­мы курс, які мы пра­доў­жым і ў да­лей­шым.

Гэ­ты год увой­дзе ў на­шу гіс­то­рыю як час па­мя­ці і па­тры­я­тыз­му. Усе­на­род­нае свят­ка­ван­не 70-й га­да­ві­ны вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў зноў на­га­да­ла нам: не бы­вае бу­ду­чы­ні без мі­ну­ла­га, без су­вя­зі па­ка­лен­няў. Наш агуль­ны свя­ты аба­вя­зак — кло­пат аб ве­тэ­ра­нах, аб усіх ста­рых, вы­ха­ван­не на іх пры­кла­дзе сва­іх дзя­цей і ўну­каў.

Ады­хо­дзя­чы год мы не­здар­ма на­зва­лі Го­дам гас­цін­нас­ці.

Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь рас­чы­ні­ла дзве­ры для ўсіх кра­ін у час чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі. Дзя­сят­кі ты­сяч гас­цей з са­мых роз­ных кут­коў пла­не­ты ад­кры­лі для ся­бе Бе­ла­русь і бе­ла­ру­саў — утуль­ную, пры­го­жую, да­гле­джа­ную кра­і­ну, у якой жы­ве спа­гад­лі­вы, вет­лі­вы і доб­ры на­род. Упэў­не­ны, што кож­ны з на­шых гас­цей па­вёз з са­бой час­цін­ку ра­дас­ці і цеп­лы­ні, па­до­ра­най яму бе­ла­рус­кай зям­лёй.

Усіх нас па­ра­да­ва­лі спарт­сме­ны на зім­няй Алім­пі­я­дзе. Уся кра­і­на як адзін ча­ла­век пе­ра­жы­ва­ла за на­шых алім­пій­цаў — і яны не пад­вя­лі нас!

Да­ра­гія сяб­ры!

Праз не­каль­кі ім­гнен­няў на­ста­не 2015-ы год. Год Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі і Год мо­ла­дзі, у якім сім­ва­ліч­на пе­ра­ся­ка­юц­ца на­ша мі­ну­лае і на­ша бу­ду­чы­ня. Год, ка­лі нам з ва­мі трэ­ба бу­дзе ра­біць вы­бар і вы­зна­чаць: як бу­дзем жыць да­лей, на што спа­дзя­вац­ца, да ча­го імк­нуц­ца.

На­пэў­на, у кож­на­га на­ро­да ёсць той за­па­вет­ны воб­раз, з якім у яго звя­за­на род­ная зям­ля.

Для мя­не гэ­та не­вя­лі­кі, але моц­ны, цёп­лы і ўтуль­ны дом, дзе ў па­ша­не жы­вуць ста­рыя, пра­цу­юць гас­па­да­ры, ста­лее мо­ладзь і пад­рас­та­юць шчас­лі­выя дзе­ці.

Бе­ла­русь — наш агуль­ны дом, які толь­кі мы са­мі мо­жам на­поў­ніць да­стат­кам і шчас­цем.

У гэ­тыя хва­лю­ю­чыя хві­лі­ны мне хо­чац­ца, каб усе бе­ла­ру­сы ўсвя­до­мі­лі, як мы, па сут­нас­ці, цес­на звя­за­ны адзін з ад­ным на гэ­тым не­вя­лі­кім, па­до­ра­ным нам Бо­гам ка­вал­ку Зям­лі.

У на­ва­год­нюю ноч я ха­чу па­він­ша­ваць на­шых баць­коў і ўсіх ве­тэ­ра­наў, па­дзя­ка­ваць ім за ўсё, што яны зра­бі­лі для кра­і­ны.

На­шых цу­доў­ных жан­чын, якія, па­роў­ну па­дзя­ля­ю­чы з муж­чы­на­мі ця­жар тур­бот і кло­па­таў, за­ста­юц­ца пя­шчот­ны­мі і пры­го­жы­мі.

На­шых дзя­цей, якія так шчы­ра ве­раць нам; дзя­цей, якіх мы аба­вяз­ко­ва па­він­ны вы­вес­ці на пра­віль­ную да­ро­гу жыц­ця.

І ўсіх нас, хто сва­і­мі ўме­лы­мі ру­ка­мі і май­стэр­ствам, та­лен­там і сі­лай на­ву­ко­ва­га аза­рэ­ння, стой­кас­цю і муж­нас­цю ўно­сіць уклад ва ўма­ца­ван­не і роск­віт Бе­ла­ру­сі.

На­ва­год­няя ноч — гэ­та час, ка­лі мы па-асаб­лі­ва­му ўсве­дам­ля­ем, якія мы бліз­кія, як па­трэб­ны ад­но ад­на­му і не мо­жам жыць без лю­бо­ві і пад­трым­кі род­ных лю­дзей.

Дык да­вай­це па­дзя­ку­ем ад­но ад­на­му за да­па­мо­гу, кло­пат і ўва­гу.

Ня­хай у кож­най сям'і бу­дзе тро­хі ра­дас­ці і цяп­ла. Ня­хай бу­дзе шмат гэ­тай ра­дас­ці і цяп­ла!

Ня­хай на на­шай зям­лі заў­сё­ды па­ну­юць зго­да, да­ста­так і мір.

Шчас­ця вам і зда­роўя, да­ра­гія зем­ля­кі.

З Но­вым го­дам, Бе­ла­русь!

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.