Вы тут

Забяры мяне дадому...


Ча­ты­ры га­ды сям'я з Го­мель­ска­га ра­ё­на вяр­та­ла пра­ва вы­хоў­ваць сва­іх род­ных дзя­цей

Ка­лі мы зна­ё­мі­лі­ся са Свят­ла­най Джу­ма­е­вай, яна прак­тыч­на ад­ра­зу за­яві­ла: «Я — за­пой­ная ал­ка­га­ліч­ка». І па­дзя­лі­ла­ся сва­ёй гіс­то­ры­яй, якая ўраж­вае шчы­рас­цю эмо­цый. Па­спра­бую мак­сі­маль­на іх за­ха­ваць. Ме­на­ві­та та­му да­лей яе рас­каз пра свой ня­прос­ты лёс — ад пер­шай асо­бы.

— Я круг­лая сі­ра­та. Ка­лі вый­шла за­муж за Аляк­сея, мы жы­лі то ў ад­ной ба­бу­лі, то ў дру­гой. Мя­не, як праз не­ка­то­ры час вы­свет­лі­ла­ся, не па­ста­ві­лі свое­ча­со­ва на ўлік, і та­му доў­гі час у на­шай сям'і не бы­ло свай­го жыл­ля. І дзя­цей, якія на­ра­дзі­лі­ся, за­бра­лі та­му, што бы­лі праб­ле­мы з жыл­лём, а так­са­ма та­му, што мы з му­жам вы­пі­во­хі.

Ка­лі пры­хо­дзі­ла да свай­го нар­ко­ла­га, яна мне ка­за­ла: са 100 ча­ла­век толь­кі 3-4 пры­зна­юць, што яны ал­ка­го­лі­кі. Ме­на­ві­та та­кія са­праў­ды змо­гуць кі­нуць піць, бо ра­зу­ме­юць сваю праб­ле­му.

Я, ка­лі па­чы­наю піць, на ты­дзень-два ўво­гу­ле вы­па­даю з жыц­ця. Бы­ло, што два га­ды не пі­ла. По­тым са­рва­ла­ся. Шчы­ра ска­жу: я ча­ты­ры ра­зы ка­дзі­ра­ва­ла­ся, але не да­па­ма­гае гэ­та, ка­лі сам не за­хо­чаш кі­нуць піць. Ка­дзі­ра­ва­ла­ся, не пі­ла, по­тым зры­ва­ла­ся, зноў ка­дзі­ра­ва­ла­ся. Мне дрэн­на бы­ло, я ку­пі­ла са­бе га­рэл­кі — і ўся ка­дзі­роў­ка зноў пра­па­ла да­рэм­на.

Ка­лі я п'ю — не ма­гу са­ма спы­ніц­ца. Мне па­трэб­на, каб нех­та стук­нуў па ста­ле, за­мкнуў мя­не до­ма і па­кі­нуў раз­ва­жаць над жыц­цём. Вось так па­ся­дзіш дзень-два — і спы­ня­еш­ся. За час, па­куль не п'еш, пра ўсё пе­ра­ду­ма­еш. Уз­гад­ва­еш усіх, хто ця­бе лю­біць і не­на­ві­дзіць. По­тым да­хо­дзіць: а на­вош­та піць, ка­лі мож­на інакш? Мож­на доб­ра жыць, ка­лі ў ця­бе ні­чо­га не ба­ліць, ня­ма даў­гоў, ня­ма праб­лем, дзе­ці прый­дуць і ска­жуць: «Доб­рай ра­ні­цы!» А ка­лі ты на­піў­ся — хто та­бе ска­жа та­кія сло­вы? Ні­хто. На­ват муж. Ён ця­пер не п'е так­са­ма. Да­рэ­чы, мы, ка­лі вы­пі­ва­лі, па­чы­на­лі ад­ра­зу сва­рыц­ца па­між са­бой, і спра­ва ледзь не да­хо­дзі­ла да раз­во­ду.

Ка­лі жыл­лё пры­зна­лі не­пры­дат­ным для пра­жы­ван­ня дзя­цей, я не пра­ца­ва­ла. Ма­лод­ша­му сы­ну та­ды бы­ло два га­ды. Да нас пры­еха­лі і ска­за­лі: ёсць да­ку­мент, мы за­бі­ра­ем дзя­цей ад вас. Та­ды я па­абя­ца­ла, што аба­вяз­ко­ва іх вяр­ну.

Праз не­ка­то­ры час я ўлад­ка­ва­ла­ся пра­ца­ваць на птуш­ка­фаб­ры­ку «Рас­свет». Спа­чат­ку ў па­ля­вой бры­га­дзе пра­ца­ва­ла, а по­тым ста­ла птуш­ка­га­доў­цай.

Я час­та тэ­ле­фа­на­ва­ла дзе­цям, якія ў той час жы­лі ў пры­ём­най сям'і, мы па­ста­ян­на да іх пры­яз­джа­лі. Кож­ны раз пы­та­лі­ся: «Ка­лі да­до­му па­е­дзем?» І гэ­та пры­му­ша­ла ду­маць: са­праў­ды, стоп. Я не ха­чу, каб мае сы­ны жы­лі так, як жы­ла я: без баць­коў, ні­ко­му не па­трэб­ная. Ка­лі б не дзе­ці, маг­чы­ма, і да­лей мой лёс і­шоў бы па на­хіль­най.

Мне ста­рэй­шы сын Ко­ля та­ды ска­заў: «Ма­ту­ля, я бу­ду ву­чыц­ца на ад­ны «дзя­сят­кі», я заўж­ды бу­ду мыць по­суд, ты толь­кі не пі і нас да­до­му за­бя­ры!» Вось та­ды я пла­ка­ла, і муж мой так­са­ма. Ме­на­ві­та пас­ля гэ­та­га прый­шла да на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра птуш­ка­фаб­ры­кі На­тал­лі Кі­ся­лё­вай спы­тац­ца — да ка­го звяр­тац­ца, што ра­біць, каб дзя­цей сва­іх вяр­нуць. Ка­лі б не На­тал­ля Ва­дзі­маў­на, маг­чы­ма, мне б да гэ­та­га ча­су іх не вяр­ну­лі. З кож­ным не­вя­лі­кім і вя­лі­кім пы­тан­нем бе­га­ла да яе. У ма­ім жыц­ці з'я­віў­ся ча­ла­век, да яко­га я маг­ла прый­сці па­га­ва­рыць або прос­та па­пла­каць. Яна заў­сё­ды ка­за­ла: «Су­па­кой­ся, аба­вяз­ко­ва ўсё вы­ра­шым, што-не­будзь пры­ду­ма­ем». Так мы і да­ку­мен­ты на дзя­цей па­да­ва­лі: я ж не ве­да­ла, якія па­пе­ры па­трэб­ны, з ча­го па­чы­наць, ку­ды, да ка­го звяр­нуц­ца.

Вяр­та­лі пра­ва вы­хоў­ваць род­ных дзя­цей амаль ча­ты­ры га­ды. У нас вы­ліч­ва­лі 70% ад за­роб­ку на алі­мен­ты. За­ста­ва­ла­ся толь­кі на пра­езд, ежу і ра­монт у вы­дзе­ле­ным до­ме, дзе спа­чат­ку не бы­ло ні дзвя­рэй, ні пад­ло­гі — мы ўсё гэ­та ра­бі­лі са­мі на пра­ця­гу го­да.

Мне ста­рэй­шы ад­ной­чы па­тэ­ле­фа­на­ваў і спы­таў: «Ма­ма, а ты мя­не праў­да за­бя­рэш ці толь­кі га­ла­ву мне ду­рыш?» Ён мне не ве­рыў... Вя­до­ма, я рас­тлу­ма­чы­ла, што мы іх за­бя­ром, але ж гэ­та не так хут­ка ро­біц­ца. Ко­ля мне што­дзень тэ­ле­фа­на­ваў і кант­ра­ля­ваў: «А што вы сён­ня зра­бі­лі ў ква­тэ­ры?» Ён па­тра­ба­ваў пад­ра­бяз­най спра­ва­зда­чы, і мы яму ўсё рас­каз­ва­лі: што мэб­лю ку­пі­лі ў іх па­кой, яко­га ко­ле­ру, ку­ды па­ста­ві­лі... Яму бы­ло ўсё ці­ка­ва. Ма­лень­кі Ва­ня так­са­ма пы­таў: «Ма­ма, ка­лі ты пры­е­дзеш? Ты ж не за­будзь­ся, я вель­мі люб­лю са­лод­кае».

Ка­лі ра­ман­та­ва­лі жыл­лё, вы­клі­ка­лі спе­цы­я­ліс­таў з сель­са­ве­та. Яны пры­хо­дзі­лі, гля­дзе­лі, што зроб­ле­на, ацэнь­ва­лі, што доб­ра, што трэ­ба па­леп­шыць. На­рэш­це ка­мі­сія з рай­вы­кан­ка­ма скла­ла акт, што ўсё ў до­ме зда­валь­ня­ю­ча. На­тал­ля Кі­ся­лё­ва зноў пры­яз­джа­ла, гля­дзе­ла, ці прый­шоў час па­да­ваць да­ку­мен­ты на вяр­тан­не дзя­цей. Яна ку­дысь­ці тэ­ле­фа­на­ва­ла, пра ўсё да­маў­ля­ла­ся.

Мне да­лі вя­ліз­ны спіс да­ку­мен­таў. Мы са­бра­лі 30 роз­ных па­пе­рак, па­да­лі за­яву ў суд. Я вель­мі ба­я­ла­ся — мне зда­ва­ла­ся, што мо­гуць ад­мо­віць ці дзе­ці ад­мо­вяц­ца ад мя­не. Суд быў 6 каст­рыч­ні­ка, а 17-га мы за­бра­лі дзя­цей да­до­му.

Ка­лі мае хлоп­чы­кі прый­шлі ў дом, па­ба­чы­лі свой па­кой, ад­ра­зу ж па­дзя­лі­лі лож­кі. Пы­та­юць: «Ма­ту­ля, ка­жы, што мы па­він­ны ра­біць?». Ста­рэй­шы лю­біць га­та­ваць і на­ват да­па­ма­гае мне пя­чы кек­сы. Усе ра­зам лю­бім па­злы скла­даць. У мя­не дзі­ця пай­шло ў шко­лу лепш за ўсіх апра­ну­тае. Сён­ня я ма­гу ку­піць дзе­цям не толь­кі пры­сма­кі, але і доб­рую цац­ку. Вось ня­даў­на на­бы­лі вя­лі­кую цац­ку-ма­шы­ну, якая ім спа­да­ба­ла­ся. З пра­дук­та­мі ўво­гу­ле ў нас ня­ма праб­лем, бо на прад­пры­ем­стве мож­на па льгот­най ца­не на­быць.

У мя­не бы­ла маг­чы­масць пе­рай­сці пра­ца­ваць блі­жэй да до­ма, але я не ха­чу на ін­шае прад­пры­ем­ства. Гэ­та мая афі­цый­ная пер­шая ра­бо­та, і я да яе пры­вык­ла. Акра­мя за­роб­ку, мя­не тут пад­трым­лі­вае кі­раў­ніц­тва прад­пры­ем­ства. Я ка­лісь­ці не­афі­цый­на пра­ца­ва­ла на аў­та­мый­цы, дык там не тое што да на­чаль­ства, да ка­лег нель­га бы­ло па­ды­сці з ней­кім пы­тан­нем.

Ка­лі ля­чы­ла­ся, ба­чы­ла шмат роз­ных лю­дзей, ся­род іх бы­ла жан­чы­на, якая па­мер­ла ад цы­ро­зу пе­ча­ні. Яе ста­рэй­ша­га сы­на па­са­дзі­лі, ма­лод­ша­га за­бра­лі. Ха­ця быў пе­ры­яд, ка­лі яна не пі­ла ўво­гу­ле — як ляль­ка ха­дзі­ла. Ба­чы­ла і шмат ба­га­тых жан­чын, якія так­са­ма, як і я, ма­юць за­леж­насць ад ал­ка­го­лю. Яны пра­пі­ва­лі ква­тэ­ры, ма­шы­ны...

Ад­на­ча­со­ва са мной у ма­ёй ад­на­клас­ні­цы за­бра­лі дач­ку, ад­на­год­ку май­го ста­рэй­ша­га сы­на. Між ін­шым, дзяў­чын­ка да­до­му не хо­ча вяр­тац­ца. Яе до­ма не кар­мі­лі, ма­ці ёй зу­сім не зай­ма­ла­ся. Ка­лі ча­ла­век хо­ча знай­сці вый­сце, ён яго зной­дзе. Ка­лі не, яму ні­чо­га не да­па­мо­жа. Та­кім і дзе­ці не па­трэб­ны.

Не­ка­то­рыя да гэ­та­га ча­су не ве­раць, што я кі­ну­ла піць. Мно­гія здзіў­ля­юц­ца, што мне дзя­цей вяр­ну­лі. Ка­жуць — не ве­ры­лі, што ты здоль­ная спы­ніц­ца, за­ду­мац­ца і змя­ніць сваё жыц­цё. Я ха­чу ска­заць усім, у ка­го за­бра­лі дзя­цей за п'ян­ства, — ра­бі­це ўсё, каб за­браць іх на­зад, яны так гэ­та­га хо­чуць!

Як бы дзе­цям ні бы­ло доб­ра ў пры­ём­ных сем'­ях ці дзі­ця­чых да­мах, куды б іх ні ва­зі­лі — у са­на­то­рыі, за­меж­жа — і колькі б ні куп­ля­лі для іх да­ра­гіх па­да­рун­каў — ні­хто ім са­праўд­ную ма­ці не за­ме­ніць. Ня­хай до­ма бу­дзе ўся­го знач­на менш, але гэ­та іх дом. Дзе­ці гэ­та ад­чу­ва­юць. Мой сын не­як ска­заў: «Я не ма­гу на ця­бе ні­ко­лі ні­чо­га дрэн­на­га ска­заць — ты ж мая ма­ма». Гэ­тыя сло­вы — «ты ж мая ма­ма» — вар­тыя ўся­го на све­це. Дзе­ля гэ­та­га не тое што кі­нуць піць, дзе­ля гэ­та­га мож­на і го­ры звяр­нуць. Ка­лі ты са­праў­ды ма­ці.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.