Вы тут

З віцебскім каларытам


У Ві­цеб­ску на­ва­год­нія ме­ра­пры­ем­ствы тра­ды­цый­на раз­на­стай­ныя, ёсць ся­род іх і ўні­каль­ныя.

На­прык­лад, яшчэ на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да ў Ві­цеб­скім аб­лас­ным му­зеі Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за Мі­ная Пі­лі­па­ві­ча Шмы­ро­ва ад­бы­ла­ся ўні­каль­ная «Пар­ты­зан­ская ёл­ка». Ды­рэк­цыя му­зея пра­па­на­ва­ла га­ра­джа­нам і гас­цям Ві­цеб­ска пе­ра­не­сці­ся ў ча­се. Тут мож­на бы­ло ўба­чыць на свае во­чы, як пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най пар­ты­за­ны ды і нем­цы свят­ка­ва­лі Но­вы год. Па­ста­ра­лі­ся чле­ны ва­ен­на-гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі, якія пра­дэ­ман­стра­ва­лі фраг­мен­ты ча­соў вай­ны. Так­са­ма бы­лі прэ­зен­та­ва­ны вы­ста­вы «На­ва­год­няя ёл­ка — мі­ну­лае, су­час­насць, бу­ду­чы­ня» і пры­све­ча­ная Пер­шай су­свет­най вай­не...

Ад­свят­ка­ваць Ка­ля­ды, як гэ­та ра­бі­ла­ся ў да­рэ­ва­лю­цый­ны час, мож­на ў ся­дзі­бе-му­зеі І. Рэ­пі­на, якая зна­хо­дзіц­ца кі­ла­мет­рах у 20 ад Ві­цеб­ска. Ме­ра­пры­ем­ства пра­хо­дзіць што­дня, уклю­ча­ю­чы 7 сту­дзе­ня.

У аб­лас­ным цэнт­ры, на бе­ра­зе За­ход­няй Дзві­ны, у свя­точ­ныя дні за­баў­ляе дзят­ву і да­рос­лых ві­цеб­скі «са­брат» Дзе­да Ма­ро­за — Ма­роз Ма­ро­за­віч. Яго ся­дзі­ба пра­цуе на тэ­ры­то­рыі куль­тур­на-гіс­та­рыч­на­га комп­лек­су «За­ла­тое коль­ца Ві­цеб­ска «Дзві­на».

У Бе­ла­рус­кім тэ­ат­ры «Ляль­ка» ў гэ­тыя дні — са­мы на­пру­жа­ны час. Што­дня ля­леч­ні­кі да­юць аж­но па два спек­так­лі. «Дзед Ма­роз і шкод­ны за­яц» з ёлач­най пра­гра­май «Ка­ляд­ная гіс­то­рыя».

Па доб­рай тра­ды­цыі ў Ві­цеб­скай пра­ва­слаў­най се­мі­на­рыі ад­бу­дзец­ца свя­та ду­хоў­най му­зы­кі.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.