Вы тут

Радасць на Каляды


Шмат ка­рыс­ных рэ­чаў са­бра­лі ва­лан­цё­ры пад­час даб­ра­чын­най ак­цыі «Да­ры ра­дасць на Ка­ля­ды», ар­га­ні­за­ва­най су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі баб­руй­скіх Свя­та-Івер­ска­га і Свя­та-Іль­ін­ска­га хра­маў.

3-57

У спіс прад­ме­таў пер­шай не­аб­ход­нас­ці для шэ­ра­гу дзі­ця­чых са­цы­яль­ных уста­ноў Баб­руй­ска і ра­ё­на тра­пі­лі пам­пер­сы, срод­кі аса­біс­тай гі­гі­е­ны, канц­та­ва­ры, дзі­ця­чае хар­ча­ван­не.

— Бы­ло раз­да­дзе­на больш за 5 ты­сяч ліс­то­вак з за­пра­шэн­нем пад­тры­маць доб­рую спра­ву, і шмат хто ад­гук­нуў­ся, — па­ве­да­міў ды­рэк­тар ня­дзель­най шко­лы Свя­та-Івер­ска­га хра­ма Па­вел Лу­кін. — Кра­ну­ла, што ах­вя­ра­ва­ла шмат мо­ла­дзі, лю­дзей не са­мых за­бяс­пе­ча­ных. Дзя­куй усім за шчы­рае сэр­ца.

Па­да­рун­кі, якіх, па сло­вах ар­га­ні­за­та­раў, атры­ма­ла­ся «вя­лі­кая га­ра», за­ста­ло­ся раз­мер­ка­ваць па ўста­но­вах. Да­па­мо­га па­сту­піць у дзі­ця­чы сад №9, дзе вы­хоў­ва­юц­ца дзе­ці з цяж­кі­мі па­ру­шэн­ня­мі маў­лен­ня, дзі­ця­чы дом для дзя­цей-ін­ва­лі­даў, Баб­руй­скі дом дзі­ця­ці, са­цы­яль­ныя пры­тул­кі, шмат­дзет­ныя сем'і. Пла­ну­ец­ца, што гэ­та ад­бу­дзец­ца на пра­ця­гу ка­ляд­ных свят і бу­дзе су­пра­ва­джац­ца ці­ка­вай кан­цэрт­най пра­гра­май, якую пад­рых­та­ва­лі вы­ха­ван­цы ня­дзель­ных школ на­зва­ных хра­маў.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.