Вы тут

А пад ёлкай... двойня!


На­пэў­на, най­леп­шы па­да­ру­нак сва­ім род­ным і бліз­кім на гэ­ты Но­вы год зра­бі­ла Ак­са­на Кан­стан­ці­на­ва. 1 сту­дзе­ня ў 0:01 у Гро­дзен­скім аб­лас­ным клі­ніч­ным пе­ры­ні­таль­ным цэнт­ры яна на­ра­дзі­ла двой­ню: хлоп­чы­ка і дзяў­чын­ку! Гэ­та пер­шыя і доў­га­ча­ка­ныя дзе­ці ў сям'і Кан­стан­ці­на­вых, шчас­лі­выя баць­кі ўжо вы­бра­лі для іх ім­ёны: дзяў­чын­ку на­за­вуць Мар­га­ры­тай, а хлоп­чы­ка, хут­чэй за ўсё, Яго­рам.

Акра­мя Ак­са­ны, у на­ва­год­нюю ноч у зга­да­ным цэнт­ры па­да­ры­лі жыц­цё сва­ім дзе­цям яшчэ 9 па­ра­дзіх. Ма­ла­дых мам у пер­шы дзень 2015 го­да на­ве­да­лі з він­ша­ван­ня­мі і па­да­рун­ка­мі прад­стаў­ні­кі мяс­цо­вай ад­мі­ніст­ра­цыі і дэ­пу­та­ты. Да­рэ­чы, тра­ды­цыя што­га­до­ва­га він­ша­ван­ня пер­шых но­вых грод­зен­цаў тут іс­нуе ўжо ка­ля 10 га­доў.

Уся­го за пер­шыя 12 га­дзін 2015 го­да ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці на­ра­дзі­ла­ся 13 дзе­так. У 2014 го­дзе ў аб­лас­ным пе­ры­ні­таль­ным цэнт­ры бы­ло пры­ня­та 4 106 ро­даў, гэ­та на 63 больш, чым у 2013-м.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.