Вы тут

Абвясціце ўвесь спіс, калі ласка...


2015-ы су­стра­кае нас но­вым па­ме­рам па­да­ход­на­га па­да­тку, ус­туп­лен­нем у сі­лу ся­мей­на­га ка­пі­та­лу, пад­няц­цем мі­ні­маль­на­га ста­жу да 15 га­доў, а так­са­ма нар­ка­ла­гіч­най да­па­мо­гай на да­му. Якія яшчэ но­ва­ўвя­дзен­ні з'я­ві­лі­ся з на­ды­хо­дам 2015 го­да?

3-53

Са­юз

За­пра­ца­ваў Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз. Бе­ла­русь — пер­шая кра­і­на, якая стар­шын­ствуе ў гэ­тым ін­тэ­гра­цый­ным аб'­яд­нан­ні. У склад са­ю­за ўва­хо­дзяць Ра­сія, Ка­зах­стан, Бе­ла­русь і Ар­ме­нія, а не­ўза­ба­ве з'я­віц­ца яшчэ адзін удзель­нік — Кыр­гыз­стан.

Па­да­ткі і ак­цы­зы

Стаў­кі зя­мель­на­га, эка­ла­гіч­на­га па­да­тку на зда­бы­чу пры­род­ных рэ­сур­саў, адзі­на­га па­да­тку для ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў ін­дэк­су­юц­ца ў 2015 го­дзе на 13,8%. Пра­ду­гледж­ва­ец­ца і па­вы­шэн­не ста­вак ак­цы­заў. На­прык­лад, на ты­ту­нё­выя вы­ра­бы ак­цы­зы па­вы­сяц­ца на 15-30%, на моц­ны ал­ка­голь — на 6%. Ак­цы­зы на пі­ва і аў­та­ма­біль­нае па­лі­ва за­ха­ва­юц­ца на ўзроў­ні 2014 го­да. Акра­мя та­го, зме­ны пра­ду­гледж­ва­юць па­вы­шэн­не па­да­ход­на­га па­да­тку з 12% да 13%. Срод­кі ад яго па­вы­шэн­ня пой­дуць на пад­трым­ку сем'­яў з дзець­мі.

Ка­му­нал­ка

Па-но­ва­му бу­дзем раз­ліч­вац­ца за элект­ра­энер­гію. Ад­на­ста­вач­ны та­рыф за 1 кВТ·г у жы­лых да­мах (ква­тэ­рах) з элект­рыч­ны­мі плі­та­мі скла­дае 801 ру­бель. Ды­фе­рэн­ца­ва­ны та­рыф па ча­са­вых пе­ры­я­дах вы­зна­ча­ны ў па­ме­ры 560 руб­лёў для мі­ні­маль­ных на­гру­зак (з 22.00 да 17.00) і 1602 руб­лі для мак­сі­маль­ных (з 17.00 да 22.00). Што ты­чыц­ца кош­ту цеп­ла­вой энер­гіі, то тыя, хто ка­рыс­та­ец­ца пры­бо­ра­мі ін­ды­ві­ду­аль­на­га ўлі­ку рас­хо­ду га­зу, за ку­біч­ны метр бла­кіт­на­га па­лі­ва бу­дуць пла­ціць кры­ху больш за дзве з па­ло­вай ты­ся­чы, за тую ж коль­касць звад­ка­ва­на­га га­зу — 32,6 ты­ся­чы. Для жыль­цоў, у якіх пры­бо­раў ня­ма, пра­ду­гле­джа­ны ін­шыя нор­мы.

Дыс­цып­лі­на

Ус­ту­пае ў сі­лу Дэ­крэт №5, які ўзмац­няе па­тра­ба­ван­ні да кі­ру­ю­чых кад­раў і ра­бот­ні­каў ар­га­ні­за­цый. Да­ку­мент на­кі­ра­ва­ны на вы­ка­ра­нен­не без­гас­па­дар­час­ці, ума­ца­ван­не вы­твор­ча-тэх­на­ла­гіч­най, пра­цоў­най і вы­ка­наль­ніц­кай дыс­цып­лі­ны, а так­са­ма спы­нен­не фак­таў пра­ца­ўлад­ка­ван­ня ня­доб­ра­сум­лен­ных кі­раў­ні­коў на но­вую кі­ру­ю­чую па­са­ду.

Дач­ні­кі

Ука­зам №387 ад 4 жніў­ня 2014 го­да з 2015-га ўво­дзіц­ца за­ба­ро­на на здзяйс­нен­не здзе­лак з зя­мель­ны­мі ўчаст­ка­мі, вы­дзе­ле­ны­мі ў пры­га­рад­най зо­не Мін­ска і аб­лас­ных цэнт­раў для вя­дзен­ня ка­лек­тыў­на­га са­доў­ніц­тва, і з раз­ме­шча­ны­мі на іх аб'­ек­та­мі не­ру­хо­мас­ці да за­кан­чэн­ня пя­ці га­доў з дня дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі ўзнік­нен­ня пра­воў на та­кія зя­мель­ныя ўчаст­кі. Уво­дзіц­ца так­са­ма за­ба­ро­на на ства­рэн­не ў пры­га­рад­най зо­не Мін­ска но­вых са­доў­ніц­кіх та­ва­рыст­ваў, дач­ных ка­а­пе­ра­ты­ваў. Акра­мя та­го, сва­бод­ныя зя­мель­ныя ўчаст­кі ў са­доў­ніц­кіх та­ва­рыст­вах у пры­га­рад­най зо­не Мін­ска бу­дуць пра­да­стаў­ляц­ца вы­ключ­на па вы­ні­ках аў­кцы­ё­наў.

50 руб­лёў

З 1 сту­дзе­ня 2015-га спы­ня­ец­ца вы­пуск у аба­ра­чэн­не банк­нот На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі на­мі­на­лам 50 руб­лёў уз­ору 2000 го­да, а так­са­ма банк­нот гэ­та­га на­мі­на­лу ма­ды­фі­ка­цыі 2010 го­да. Да 1 лі­пе­ня 2015 го­да банк­но­ты пад­ля­га­юць пры­ёму пры ўсіх ві­дах пла­ця­жоў усі­мі суб'­ек­та­мі гас­па­да­ран­ня, у тым лі­ку і бан­ка­мі кра­і­ны. Аб­мя­няць банк­но­ты на­мі­на­лам мож­на бу­дзе без аб­ме­жа­ван­няў і без спаг­нан­ня ка­мі­сій­на­га ўзна­га­ро­джан­ня ў лю­бой су­ме, крат­най 100 руб­лям. З 1 лі­пе­ня па 31 снеж­ня 2015-га ўключ­на гэ­та мож­на бу­дзе зра­біць у На­цы­я­наль­ным бан­ку і бан­ках кра­і­ны. А з 1 сту­дзе­ня па 31 чэр­ве­ня 2016-га ўключ­на — толь­кі ў Нац­бан­ку. З 1 лі­пе­ня 2016 го­да банк­но­ты на­мі­на­лам 50 руб­лёў бу­дуць вы­клю­ча­ны з аба­ра­чэн­ня і лі­чыц­ца не­са­праўд­ны­мі.

Пад­трым­ка сем'­яў з дзець­мі

Сем'і, дзе ця­гам пя­ці га­доў з'я­віц­ца трэ­цяе і на­ступ­нае дзі­ця, атры­ма­юць ся­мей­ны ка­пі­тал. Та­кой фор­май да­па­мо­гі мож­на ска­рыс­тац­ца толь­кі адзін раз і на­кі­ра­ваць гро­шы на па­ляп­шэн­не жыл­лё­вых умоў, атры­ман­не аду­ка­цыі, ме­ды­цын­скіх ці са­цы­яль­ных па­слуг. Су­ма — 10 ты­сяч до­ла­раў плюс пра­цэн­ты, якія на­бя­гуць за 18 га­доў. Ма­тэ­ры­яль­на пад­тры­ма­юць і тыя сем'і, што вы­хоў­ва­юць дзя­цей ва ўзрос­це ад 3 да 18 га­доў. Яны бу­дуць атрым­лі­ваць што­ме­сяч­ную да­па­мо­гу, па­мер якой скла­дае па­ло­ву бюд­жэ­ту пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му ў ся­рэд­нім на ду­шу на­сель­ніц­тва.

Пен­сіі

Мі­ні­маль­ны пра­цоў­ны стаж з вы­пла­тай стра­ха­вых уз­но­саў у Фонд са­ца­ба­ро­ны, не­аб­ход­ны для атры­ман­ня пен­сіі па ўзрос­це і за вы­слу­гу га­доў, па­вя­лі­чыц­ца з 10 да 15 га­доў. На пяць га­доў паз­ней бу­дуць вы­плач­вац­ца са­цы­яль­ныя пен­сіі лю­дзям, якія не ма­юць мі­ні­маль­на­га стра­ха­во­га ста­жу і не атрым­лі­ва­юць пен­сій з ін­шых дзяр­жаў (муж­чы­нам з 65-ці га­доў, жан­чы­нам — з 60-ці). Зме­ны не за­кра­нуць са­цы­яль­на ўраз­лі­выя ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян. Вы­рас­туць пен­сіі ў тых, хто мае доў­гі пра­цоў­ны стаж і не­вя­лі­кія за­роб­кі. Для гэ­та­га па­вя­лі­чыц­ца мі­ні­маль­ны кошт ад­на­го го­да ста­жу звыш 35 га­доў у муж­чын і 30 га­доў у жан­чын (ён бу­дзе скла­даць амаль 40 ты­сяч руб­лёў). Каб па­вы­сіць пен­сіі, гра­ніч­ную ве­лі­чы­ню ся­рэд­ня­га за­роб­ку для вы­пла­ты аба­вяз­ко­вых стра­ха­вых уз­но­саў у бюд­жэт фон­ду зро­бяць пя­ці­ра­зо­вай.

Ад­каз­насць

Ус­ту­пі­лі ў сі­лу да­паў­нен­ні і змя­нен­ні ў за­ко­не «Аб срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі». Дзе­ян­не яго ця­пер рас­паў­сюдж­ва­ец­ца і на ін­тэр­нэт-СМІ. Сет­ка­выя вы­дан­ні бу­дуць нес­ці ад­каз­насць за апуб­лі­ка­ва­ную ін­фар­ма­цыю на­роў­ні з афі­цый­ны­мі. Ка­лі ўла­даль­нік ін­тэр­нэт-рэ­сур­су атры­мае два і бо­лей пісь­мо­вых па­пя­рэ­джан­няў за год або на сай­це бу­дзе зме­шча­на за­ба­ро­не­ная ін­фар­ма­цыя, до­ступ да СМІ мо­гуць аб­ме­жа­ваць. Па­мен­ша­ны так­са­ма за­меж­ны ўплыў на бе­ла­рус­кую ме­ды­яп­рас­то­ру. За­меж­ная до­ля ў ста­тут­ным ка­пі­та­ле ці ак­цы­ях СМІ не па­він­на пе­ра­вы­шаць 20 пра­цэн­таў. Но­ва­ўвя­дзен­нем ста­не аба­вяз­ко­вы агуль­на­да­ступ­ны па­кет тэ­ле­пра­грам.

Нар­ко­ты­кі

Згод­на з дэ­крэ­там № 6, ста­но­віц­ца больш жорст­кай ад­каз­насць за зла­чын­ствы ў сфе­ры не­за­кон­на­га аба­ра­чэн­ня нар­ко­ты­каў. Мак­сі­маль­ны тэр­мін па­збаў­лен­ня во­лі для ганд­ля­роў псі­ха­троп­ны­мі срод­ка­мі па­вя­ліч­ва­ец­ца да 20 га­доў (ка­лі ча­ла­век па­мёр пас­ля ўжы­ван­ня на­бы­та­га дур­ма­ну — да 25). З 16 да 14 га­доў зні­жа­ец­ца ўзрост на­ды­хо­ду кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці за дзе­ян­ні, звя­за­ныя са збы­там нар­ко­ты­каў. Штраф за зна­хо­джан­не ў гра­мад­скім мес­цы ў ста­не нар­ка­тыч­на­га ап'я­нен­ня — 5-10 ба­за­вых ве­лі­чынь.

Мі­ні­мал­ка

Са сту­дзе­ня мі­ні­маль­ная за­ра­бот­ная пла­та скла­дае 2 міль­ё­ны 100 ты­сяч руб­лёў. Га­дзін­ны мі­ні­маль­ны за­ро­бак вы­зна­ча­ец­ца най­маль­ні­кам шля­хам па­дзе­лу ме­сяч­на­га мі­ні­маль­на­га за­роб­ку на су­ад­но­сі­ны раз­лі­ко­вай нор­мы пра­цоў­на­га ча­су ка­лян­дар­на­га го­да, вы­зна­ча­най для ад­па­вед­ных ка­тэ­го­рый ра­бот­ні­каў, і коль­кас­ці ме­ся­цаў. На­гад­ва­ем так­са­ма, што ба­за­вая ве­лі­чы­ня па­вя­лі­чы­ла­ся да 180 ты­сяч руб­лёў.

Мо­ладзь

2015-ы аб­ве­шча­ны Го­дам мо­ла­дзі. План ме­ра­пры­ем­стваў, за­цвер­джа­ны ўра­дам, уклю­чае больш за 70 пунк­таў. Ме­ра­пры­ем­ствы пры­све­ча­ны па­тры­я­тыч­на­му вы­ха­ван­ню мо­ла­дзі, пра­па­ган­дзе зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця, раз­віц­цю ма­са­ва­га спор­ту, фар­мі­ра­ван­ню куль­ту­ры бяс­печ­най жыц­ця­дзей­нас­ці, пад­трым­цы ма­ла­дых лю­дзей, якія тра­пі­лі ў цяж­кую жыц­цё­вую сі­ту­а­цыю. Част­ка ме­ра­пры­ем­стваў бу­дзе так­са­ма на­кі­ра­ва­на на пад­трым­ку твор­чай ак­тыў­нас­ці, вы­яў­лен­не та­ле­на­ві­тай і адо­ра­най мо­ла­дзі.

Ды­зель

У Бе­ла­ру­сі з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да на аў­та­за­праў­ках бу­дзе пра­да­вац­ца ды­зель­нае па­лі­ва толь­кі эка­ла­гіч­на­га кла­са К5. Пла­ну­ец­ца, што кошт на па­лі­ва ДТ-К5 за­ха­ва­ец­ца на ўзроў­ні К4.

«Хат­ні» нар­ко­лаг

Дзяр­жаў­ным уста­но­вам ахо­вы зда­роўя, у тым лі­ку нар­ка­ла­гіч­ным дыс­пан­се­рам, да­зво­ле­на аказ­ваць нар­ка­ла­гіч­ную і так­сі­ка­ла­гіч­ную да­па­мо­гу ана­нім­на на да­му на плат­най асно­ве пры за­ха­ван­ні лі­цэн­зій­ных па­тра­ба­ван­няў. Гэ­та пра­ду­гле­джа­на па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў №1241 ад 24 снеж­ня 2014 го­да. Нор­ма дасць маг­чы­масць па­вы­сіць да­ступ­насць па­доб­най да­па­мо­гі.

Мік­ра­па­зы­ка

Мік­ра­фі­нан­са­выя ар­га­ні­за­цыі па­чы­на­юць пра­ца­ваць паводле нор­маў Ука­за № 325 «Аб пры­цяг­нен­ні і пра­да­стаў­лен­ні па­зык, дзей­нас­ці мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый». Да­ку­мент пра­ду­гледж­вае ўдас­ка­на­лен­не па­рад­ку ажыц­цяў­лен­ня дзей­нас­ці па рэ­гу­ляр­ным пры­цяг­нен­ні і пра­да­стаў­лен­ні па­зык. З 1 сту­дзе­ня 2015-га гэ­тую дзей­насць змо­гуць ажыц­цяў­ляць толь­кі мік­ра­фі­нан­са­выя ар­га­ні­за­цыі — лам­бар­ды, спа­жы­вец­кія ка­а­пе­ра­ты­вы фі­нан­са­вай уза­е­ма­да­па­мо­гі, та­ва­рыст­вы ўза­ем­на­га фі­нан­са­ван­ня суб'­ек­таў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва, фон­ды. Мік­ра­па­зы­кі для фі­зіч­ных асоб на спа­жы­вец­кія мэ­ты змо­гуць да­ваць толь­кі лам­бар­ды і вы­ключ­на пад за­клад ру­хо­май ма­ё­мас­ці, пры­зна­ча­най для аса­біс­та­га, ся­мей­на­га або хат­ня­га вы­ка­ры­стан­ня.

Пад­рых­та­ва­лі На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ, Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.