Вы тут

Ах ты, зімачка-зіма!


Зі­ма вы­пра­боў­вае нас. За­веі ды ма­ра­зы пра­вя­ра­юць на­шы па­чуц­ці на вер­насць і шчы­расць. Га­рэз­на-ра­дас­на рас­па­вя­да­ец­ца пра гэ­та ў на­род­най пес­ні «Ах ты, зі­мач­ка-зі­ма». Пра­га ка­хан­ня ро­біць воль­ным шлях да ўза­ем­нас­ці.

Ду­шэў­ныя па­ры­ван­ні за­ка­ха­ных дзяў­чат амаль ад­ноль­ка­ва раз­горт­ва­юц­ца на пла­не­це. І жа­дан­не бе­ла­рус­кай дзяў­чы­ны вель­мі па­доб­нае да ня­стрым­на­га па­мкнен­ня ра­сі­ян­кі, што над­звы­чай уз­ру­ша­на вы­каз­ва­ец­ца ў пес­ні «Ва­лён­кі»: «Как его любила! По мо­ро­зу босиком к милому ходила». Са­праўд­нае ка­хан­не ўпры­гож­вае на­ва­коль­ны свет... І ро­біць яго ўтуль­ным на­ват зі­мою...

Пес­ню «Ах ты, зі­мач­ка-зі­ма» за­пі­саў эт­на­му­зы­кант Ры­гор Шыр­ма ад Мі­ха­і­ла Шу­ман­ска­га, які ў 1940 го­дзе прый­шоў у Бе­ла­рус­кі ан­самбль пес­ні і тан­ца з вёс­кі Пе­ра­брод­дзе, што на Брас­лаў­шчы­не.

3-49

Ах ты, зі­мач­ка-зі­ма,

Зі­ма лю­тая бы­ла,

За­ве­я­ла, за­мя­ла

Ўсе да­рож­кі, ўсе пу­ці.

За­ве­я­ла, за­мя­ла

Ўсе да­рож­кі, ўсе пу­ці,

Ўсе да­рож­кі, ўсе пу­ці, —

Недзе к мі­ла­му прай­сці.

Я да­рож­кі раз­мя­ту,

Са­ма к мі­ла­му пай­ду.

Сця­лю, сця­лю па­сця­лю

Па­сцель пу­ха­вую.

Сця­лю, сця­лю па­сця­лю

Па­сцель пу­ха­вую,

Ка­го вер­на я люб­лю,

Та­го па­ца­лую.

Пад­рых­та­ваў Мі­хась ША­ВЫР­КІН

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.