Вы тут

«Часам не хапае сіл, але мы не можам пакінуць сваіх бабуль»


Па­жы­лыя ва­лан­цё­ры да­па­ма­га­юць ста­рым спра­віц­ца з адзі­но­тай

У Мін­ску ўжо не пер­шы год рэа­лі­зу­ец­ца пра­ект «Па­жы­лыя — ста­рым». За дзвю­ма ты­ся­ча­мі пен­сі­я­не­раў, якія стра­ці­лі на­вы­кі са­ма­аб­слу­гоў­ван­ня і па роз­ных пры­чы­нах не вы­хо­дзяць з до­му, пры­гля­да­юць больш за 500 ва­лан­цё­раў. Па­коль­кі ў ста­лі­цы рас­це коль­касць ста­рых і па-ра­ней­ша­му не ха­пае са­цы­яль­ных ра­бот­ні­каў, тэ­ры­та­ры­яль­ныя цэнт­ры са­цабс­лу­гоў­ван­ня толь­кі ра­ды да­па­мо­зе доб­ра­ах­вот­ні­каў з лі­ку па­жы­лых лю­дзей. Мы су­стрэ­лі­ся з ва­лан­цё­ра­мі атра­да «Кло­пат» Першамай­ска­га ра­ё­на, каб да­ве­дац­ца, як яны пад­трым­лі­ва­юць мяс­цо­вых пен­сі­я­не­раў і ці лёг­ка ім, са­мім ужо не юным, дапамагаць ста­рэй­шым.

3-52

Пус­ціць у сваё жыц­цё і ква­тэ­ру

Воль­га Пу­цін­ца­ва, якая ця­пер уз­на­чаль­вае атрад «Кло­пат», па­ча­ла зай­мац­ца ва­лан­цёр­ствам ча­ты­ры га­ды та­му.

— Ка­лі па­сту­по­ва зы­хо­дзяць з жыц­ця твае сяб­роў­кі, страч­ва­еш род­ных, ра­зу­ме­еш, на­коль­кі страш­на за­стац­ца ад­на­му. Та­му я і пад­трым­лі­ваю на­шых ба­буль, — ка­жа жан­чы­на, якой са­мой ужо за 70.

Па аду­ка­цыі Воль­га Мі­ка­ла­еў­на ме­дык і пе­да­гог, доў­гі час пра­ца­ва­ла за­гад­чы­цай дзі­ця­ча­га сад­ка. Сваю ва­лан­цёр­скую спра­ву яна па­ча­ла з та­го, што пра­вя­ла ся­род зна­ё­мых роз­на­га ўзрос­ту апы­тан­не: як яны ста­вяц­ца да ста­рых лю­дзей, якія стэ­рэа­ты­пы на­конт пен­сі­я­не­раў за­ма­ца­ва­лі­ся ў гра­мад­стве? Ад­ка­зы зболь­ша­га бы­лі не­га­тыў­ны­мі. Мо­ладзь пі­са­ла, што ста­рыя бурк­лі­выя, не­за­да­во­ле­ныя. Ды і са­мі пен­сі­я­не­ры, якія за­паў­ня­лі ан­ке­ты, ба­чы­лі ся­бе абу­зай, не лі­чы­лі сваё жыц­цё ці­ка­вым і не імк­ну­лі­ся яго та­кім зра­біць.

— Мне ха­це­ла­ся не­як змя­ніць та­кі на­строй, — тлу­ма­чыць Воль­га Мі­ка­ла­еў­на, — аб'­яд­наць на­шых са­мот­ных ба­буль, каб яны маг­лі кан­так­та­ваць па­між са­бой. Мы збі­ра­ем­ся і аб­мяр­коў­ва­ем кні­гі, слу­ха­ем вер­шы. Куп­ля­ем па асоб­ні­ку роз­ных ча­со­пі­саў і га­зет, а по­тым аб­мень­ва­ем­ся. Зай­ма­ем­ся ру­ка­дзел­лем: ву­чым адзін ад­на­го та­му, што са­мі ўме­ем. Рых­ту­ем па­да­рун­кі да свят. Ад­ной з па­да­печ­ных, на­прык­лад, звя­за­лі тап­кі і цёп­лы ша­лік.

Ва­лан­цёр­кі (іх у атра­дзе «Кло­пат» шэсць ча­ла­век) пры­но­сяць ста­рым пра­дук­ты на дом, су­пра­ва­джа­юць жан­чын на куль­тур­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, на­вед­ва­юць іх у баль­ні­цы. Так, пен­сі­я­нер­цы Ма­рыі Іва­наў­не да­па­маг­лі зра­біць ра­монт у ква­тэ­ры.

— Су­се­дзі звер­ху бы­лі за­та­пі­лі яе, у кух­ні па­бел­ка са сто­лі асы­па­ла­ся. Мы па­ча­лі ра­монт з кух­ні, а по­тым і ас­тат­нія па­коі за­ха­пі­лі. Вя­до­ма, не са­мі ўсё ра­бі­лі, на­ня­лі ра­бо­чых. З гра­шы­ма да­па­мог тэ­ры­та­ры­яль­ны цэнтр са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня. Ра­зу­ме­е­це, у на­шым узрос­це за­ду­маць ра­монт — гэ­та са­праўд­ны подз­віг, — усмі­ха­ец­ца Воль­га Пу­цін­ца­ва.

Ін­шую па­да­печ­ную, 93-га­до­вую ба­бу­лю, ва­лан­цё­ры за­вя­лі ў па­лі­клі­ні­ку, каб па­ста­віць бяс­плат­ныя зуб­ныя пра­тэ­зы. Воль­га Мі­ка­ла­еў­на ўзгад­вае, як гэ­тай жан­чы­не ха­це­ла­ся па­ес­ці мя­са, але, з-за та­го, што яго цяж­ка жа­ваць, пры­хо­дзі­ла­ся аб­мя­жоў­вац­ца са­сіс­ка­мі ці ва­ра­най каў­ба­сой. Та­ды ва­лан­цёр­ка ад­ва­ры­ла до­ма ка­ва­ла­чак мя­са, здраб­ні­ла яго ў блен­да­ры, пры­пра­ві­лі спе­цы­я­мі і ад­нес­ла па­каш­та­ваць ба­бу­лі. Пен­сі­я­нер­цы так спа­да­ба­ла­ся стра­ва, якая, у пра­мым сэн­се, бы­ла па зу­бах, што на на­ступ­ны дзень яна з Воль­гай Мі­ка­ла­еў­най сха­дзі­ла ў кра­му і на­бы­ла са­бе блен­дар.

Ад­нак час­цей ста­рым, мно­гія з якіх не ма­юць бліз­кіх, па­трэб­на не ма­тэ­ры­яль­ная, а псі­ха­ла­гіч­ная пад­трым­ка. Ва­лан­цё­ры раз­маў­ля­юць з пен­сі­я­не­ра­мі, су­ця­ша­юць іх. Ча­сам, праў­да, бы­вае скла­да­на на­ла­дзіць кан­такт: не ўсе хо­чуць вы­хо­дзіць з зо­ны кам­фор­ту, пус­каць не­зна­ё­мых лю­дзей у сваё жыц­цё і ква­тэ­ру. Тая 93-га­до­вая ба­бу­ля ні­ко­лі не за­пра­шае да ся­бе, а ка­лі хо­ча па­га­ва­рыць, пры­хо­дзіць у гос­ці да ва­лан­цёр­кі.

Да­рэ­чы, па­куль мы раз­маў­ля­лі, Воль­зе Мі­ка­ла­еў­не па­тэ­ле­фа­на­ваў хтось­ці з па­да­печ­ных. Рас­хва­ля­ва­ная жан­чы­на рас­ка­за­ла, што па­сва­ры­ла­ся з сы­нам, пра­сі­ла ва­лан­цёр­ку тэр­мі­но­ва зай­сці да яе, каб па­га­ва­рыць. Са­ма Воль­га Мі­ка­ла­еў­на лі­чыць, што да­па­мо­га па­він­на быць ква­лі­фі­ка­ва­най, та­му чы­тае псі­ха­ла­гіч­ную лі­та­ра­ту­ру. Ра­зам з дру­гі­мі жан­чы­на­мі з атра­да на­вед­ва­ла кур­сы пры Чыр­во­ным Кры­жы па ака­зан­ні да­па­мо­гі хво­рым і псі­ха­ла­гіч­най пад­трым­кі лю­дзям у кры­зіс­ных сі­ту­а­цы­ях. А так­са­ма на­ву­чы­ла­ся ка­рыс­тац­ца кам­п'ю­та­рам і ліч­ба­вым фо­та­апа­ра­там — каб не ад­ста­ваць ад жыц­ця.

Успаміны і чаканне

З ін­шай ва­лан­цёр­кай атра­да «Кло­пат», Воль­гай Мат­ве­е­вай, мы ідзём на­ве­даць ад­ну з мяс­цо­вых ба­буль. Па да­ро­зе Воль­га Ва­лян­ці­наў­на рас­каз­вае, што ў гэ­тай жан­чы­ны не­каль­кі га­доў та­му ад­ра­зу за­гі­ну­лі муж, дач­ка і зяць. З род­ных за­стаў­ся толь­кі ўнук. Рэ­чы, што за­ха­ва­лі­ся ад па­мер­лых бліз­кіх, са­мот­ная пен­сі­я­нер­ка пры­маць не да­зва­ляе. Жы­ве ўспа­мі­на­мі: усё ста­іць на тых жа мес­цах, што і не­каль­кі га­доў та­му.

Ра­і­са Час­но­ва, ма­лень­кая ху­дая ба­буль­ка, уз­ра­да­ва­ла­ся на­ша­му пры­хо­ду. Ка­лі да­ве­да­ла­ся, што мы са «Звяз­ды», уз­га­да­ла, як са­ма не­ка­лі пра­ца­ва­ла фо­та­ка­рэс­па­дэн­там у «Чыр­вон­цы». Да­ста­ла з ша­фы кні­гу Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за мас­та­коў, дзе на ад­ной са ста­ро­нак на­пі­са­на пра яе — жур­на­ліс­та-маст­ац­тваз­наў­цу.

У ква­тэ­ры Ра­і­сы Пят­роў­ны твор­чы бес­па­ра­дак. Усё за­ва­ле­на кні­га­мі, фо­та­здым­ка­мі, па­пер­ка­мі. По­бач з лож­кам ста­іць тэ­ле­ві­зар, чай­нік, тэ­ле­фон, не­каль­кі зэ­длі­каў. З-за хво­ра­га ка­ле­на і арыт­міі ста­рой цяж­ка шмат ру­хац­ца, та­му не­аб­ход­ныя рэ­чы па­він­ны быць пад ру­кой.

Мяс­цо­вы тэ­ры­та­ры­яль­ны цэнтр са­цабс­лу­гоў­ван­ня пра­па­ноў­ваў жан­чы­не са­цы­яль­на­га ра­бот­ні­ка, які б пры­но­сіў пра­дук­ты, пры­бі­раў­ся ў ква­тэ­ры. Але пен­сі­я­нер­ка ад­мо­ві­ла­ся: бы­ла па­трэб­на ін­шая да­па­мо­га. З ва­лан­цёр­кай Воль­гай Ва­лян­ці­наў­най яна па­зна­ё­мі­ла­ся два га­ды та­му.

— На­ват не ве­даю, што б я ра­бі­ла без яе, — пры­зна­ец­ца Ра­і­са Пят­роў­на. — Воль­га Ва­лян­ці­наў­на да­па­маг­ла мне пе­ра­жыць стра­ту бліз­кіх, гэ­ты шо­ка­вы, стрэ­са­вы стан. У ёй я ад­чу­ла бліз­ка­га ча­ла­ве­ка. Для мя­не ця­пер га­лоў­нае — ду­хоў­ныя зно­сі­ны. З Воль­гай Ва­лян­ці­наў­най мы мо­жам га­ва­рыць пра што за­ўгод­на. Ад­ноль­ка­выя пра­гра­мы пра куль­ту­ру па тэ­ле­ві­за­ры гля­дзім.

Да­рэ­чы, бліз­касць ін­та­рэ­саў ва­лан­цё­раў і іх па­да­печ­ных — за­слу­га Воль­гі Пу­цін­ца­вай, якая свя­до­ма ад­бі­рае лю­дзей, па­доб­ных па ду­ху.

Два га­ды Ра­і­са Пят­роў­на амаль не вы­хо­дзіць на двор. Сё­ле­та толь­кі тры ра­зы вы­бра­ла­ся з ква­тэ­ры: на Но­вы год да ўну­ка, на ле­ці­шча і да ўра­ча. Зна­ё­мых, з які­мі мож­на бы­ло б прос­та па­гу­та­рыць, у ба­бу­лі ма­ла. Су­се­дзі ўсе но­выя, не пой­дзеш жа да іх: ня­ём­ка, дый у лю­дзей свае пла­ны. Жан­чы­на па­пра­сі­ла нас па­кі­нуць ну­ма­ры, каб мець маг­чы­масць ка­мусь­ці па­тэ­ле­фа­на­ваць.

Унук, што за­стаў­ся сі­ра­той, жы­ве ў Мін­ску асоб­на. За­воч­на ву­чыц­ца ва ўні­вер­сі­тэ­це, пра­цуе. Па маг­чы­мас­ці на­вед­вае сваю ба­бу­лю, куп­ляе ёй усё не­аб­ход­нае. Пры­но­сіць корм для ка­та, яко­га, да­рэ­чы, сам і па­да­рыў, каб жан­чы­не бы­ло не так сум­на.

Удзень пен­сі­я­нер­ка чы­тае, ро­біць ней­кія на­тат­кі. Ка­жа, што пі­ша эсэ для ўну­ка, раз­ва­жан­ні пра тое, як ста­рэць.

Воль­га Ва­лян­ці­наў­на, у якой по­бач жы­ве дач­ка, час­та на­вед­вае са­мот­ную ба­бу­лю:

— Ма­ёй ма­ці бы­ло 98 га­доў, ка­лі яна па­мер­ла, та­му я ве­даю, што яны ад­чу­ва­юць. Ма­ці жы­ла ў вёс­цы і ся­дзе­ла ля акна, ча­ка­ла май­го пры­ез­ду. Па­мя­таю, як яна мя­не су­стра­ка­ла, заў­сё­ды са сля­за­мі.

Ва­лан­цёр­кі пры­зна­юц­ца, што ў іх са­міх ча­сам не ха­пае сіл: не­ма­ла­дыя ўжо. Але жан­чы­ны не мо­гуць па­кі­нуць сва­іх па­да­печ­ных, бо ра­зу­ме­юць, што без пад­трым­кі ста­рыя зноў за­мкнуц­ца ў са­бе і бу­дуць жыць, ада­рва­ныя ад гра­мад­ства.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.