Цукеркі


Прак­тыч­на ні­вод­нае буй­ное свя­та не абы­хо­дзіц­ца без пры­сма­каў, і Но­вы год не вы­клю­чэн­не. За іх па­ста­ян­на вя­дуц­ца ма­лень­кія (а то і не вель­мі) «біт­вы» па­між дзець­мі і да­рос­лы­мі: пер­шыя іх увесь час па­тра­бу­юць ад дру­гіх, а дру­гія, на­ту­раль­на, пер­шым іх не да­юць у па­жа­да­най для тых коль­кас­ці. Га­вор­ка ідзе пра цу­кер­кі, і зай­маль­ная пад­бор­ка фак­таў — ме­на­ві­та пра іх.

3-8

1. Са­мыя пер­шыя цу­кер­кі з'я­ві­лі­ся ў Егіп­це. Па­коль­кі цу­кар у той час яшчэ не быў вя­до­мы, за­мест яго ўжы­ва­лі фі­ні­кі і мёд. На Ус­хо­дзе цу­кер­кі ра­бі­лі з мін­да­лю і фіг, а ў ста­ра­жыт­ным Ры­ме ва­ры­лі арэ­хі і ма­ка­вае зер­не з мё­дам і па­сы­па­лі кун­жу­там. У нас так­са­ма бы­ло неш­та на­кшталт цу­ке­рак: у Ста­ра­жыт­най Ру­сі іх ра­бі­лі з кля­но­ва­га сі­ро­пу, па­та­кі і мё­ду.

2. Са­мыя не­спра­вяд­лі­ва аб­ві­на­ва­ча­ныя цу­кер­кі — ша­ка­лад­ныя. У Еў­ро­пе, у XVІ ста­год­дзі, пад­час па­валь­на­га за­хап­лен­ня ша­ка­ла­дам яму пры­піс­ва­лі­ся ма­гіч­ныя і ля­чэб­ныя ўлас­ці­вас­ці. На­ту­раль­на, ча­кан­ні не апраў­да­лі­ся, і та­ды яго ста­лі лі­чыць кры­ні­цай лі­та­раль­на ўсіх бед. Ад­на ма­ла­дая асо­ба пі­са­ла сяб­роў­цы: «Раю та­бе больш не ес­ці ша­ка­ла­ду. Мая зна­ё­мая ела яго пад­час ця­жар­нас­ці і на­ра­дзі­ла на свет зу­сім чор­нае дзі­ця».

3. У па­чат­ку XІX ста­год­дзя ў Ра­сіі на­ват са­мыя ба­га­тыя і знат­ныя па­ні на пры­ёмах не­пры­кмет­на ха­ва­лі ў ры­ды­кю­лі цу­кер­кі. Тлу­ма­чы­лі­ся та­кія не­пры­стой­ныя па­во­дзі­ны прос­та: кан­ды­тар­скіх фаб­рык яшчэ не бы­ло, і кож­ны кан­ды­тар для кож­на­га зва­на­га абе­ду га­та­ваў цу­кер­кі па ўлас­ным рэ­цэп­це, які за­хоў­ваў­ся ў стро­гай та­ям­ні­цы.

4. Са­мыя ра­ман­тыч­ныя цу­кер­кі — з клуб­ніч­най на­чын­кай, так лі­чаць ня­мец­кія псі­хо­ла­гі. Да­рэ­чы, ра­шу­чыя лю­дзі ад­да­юць пе­ра­ва­гу віш­нё­вай на­чын­цы, са­рам­лі­выя — арэ­ха­вай, а твор­чыя — ка­ко­са­вай.

5. Са­мыя вя­до­мыя цу­кер­кі — гэ­та пра­лі­не. Яны бы­лі вы­най­дзе­ны ў 1663 го­дзе. По­вар пры­га­та­ваў іх та­ды спе­цы­яль­на для фран­цуз­ска­га па­сла ў Гер­ма­ніі, і пра­лі­не да­гэ­туль утрым­лі­ва­юць рэ­корд про­да­жу ў Гер­ма­ніі і Швей­ца­рыі.

6. Кам­па­нія «Май­стар Фуд» вы­ра­бі­ла са­мую вя­лі­кую ка­роб­ку цу­ке­рак для су­свет­на­га ку­лі­нар­на­га шоу. У ка­роб­ку шы­ры­нёй 1,5 і даў­жы­нёй 2,5 мет­ра ўвай­шло 800 кі­ла­гра­маў ша­ка­лад­ных цу­ке­рак! А са­мая вя­лі­кая цу­кер­ка — гэ­та мядз­ве­дзік па мя­нуш­цы Ха­гі-Бой вы­шы­нёй у 1,68 мет­ра і ва­гой 633 кі­ла­гра­мы. Яго зра­бі­лі кан­ды­та­ры Gummі Bear Factory. Для ад­ліў­кі мядз­ве­дзя спат­рэ­бі­ла­ся спе­цы­яль­ная фор­ма ва­гой у 4 то­ны. За­лі­тая ў фор­му фрук­то­вая ма­са сох­ла ка­ля двух тыд­няў.

7. Са­мая кас­міч­ная цу­кер­ка — чу­па-чупс. У 1995 го­дзе ра­сій­скія кас­ма­на­ўты на стан­цыі «Мір» па­пра­сі­лі ад­пра­віць ім з Зям­лі цу­кер­кі. У ЦКП бы­ло вы­ра­ша­на, што са­мы­мі бяс­печ­ны­мі ў бяз­важ­кас­ці бу­дуць чу­па-чуп­сы. Кас­ма­на­ўтаў з імі зня­лі на ві­дэа, і рэ­клам­ны ро­лік пры­нёс кам­па­ніі Chupa Chups сла­ву адзі­най у све­це цу­кер­кі, па­пу­ляр­най не толь­кі на Зям­лі, але і ў кос­ма­се.

8. Што ж ты­чыц­ца са­мых не­звы­чай­ных у све­це цу­ке­рак, дык гэ­та — фін­скія. Фі­ны ро­бяць іх кіс­лы­мі, са­лё­ны­мі (да пі­ва) і на­ват са сма­кам, па­доб­ным на наф­ту!

9. Са­мая са­вец­кая цу­кер­ка — сла­ву­ты на­бор «Пту­шы­нае ма­ла­ко». Пер­ша­па­чат­ко­ва гэ­та быў торт, і га­та­ва­лі яго на прад­пры­ем­стве «Рот фронт». Сак­рэ­там вы­ра­бу быў агар-агар — за­мен­нік жэ­ла­ці­ну, які зда­бы­ва­юць з мар­скіх во­да­рас­цяў. Ён, да­рэ­чы, ужы­ва­ец­ца так­са­ма для аздаб­лен­ня тка­нін

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».