Мы вам пяём...


52 вы­пус­кі скла­дзе­на­га гле­да­ча­мі на­род­на­га хіт-па­ра­да па­пу­ляр­ных вы­ка­наў­цаў, або 22 га­дзі­ны, на­поў­не­ныя му­зы­кай і па­зі­тыў­ным на­стро­ем, 350 ста­ро­нак сцэ­на­рыя, а так­са­ма без­ліч агу­ча­ных у эфі­ры раз­на­стай­ных му­зыч­ных на­він, ад ла­каль­ных да су­свет­ных — та­кія вы­ні­кі пра­цы ў 2014-м ін­фар­ма­цый­на-за­баў­ляль­на­га пра­ек­та тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 2» «Вы­шэй за да­х».

3-33

На­га­да­ем, ары­гі­наль­ная пра­гра­ма і яе ня­змен­ны вя­ду­чы Ві­таль Кар­па­наў што­тыд­нё­ва вы­но­сяць на суд пуб­лі­кі 11 клі­паў бе­ла­рус­кіх вы­ка­наў­цаў. Ві­дэа­ро­лік, які ця­гам ме­ся­ца тры­ма­ец­ца на пер­шым рад­ку, аў­та­ма­тыч­на пе­ра­хо­дзіць у свое­асаб­лі­вую «Га­ле­рэю сла­вы», а з яе на­пры­кан­цы го­да скла­да­ец­ца не­ты­по­вая для му­зыч­ных хіт-па­ра­даў «Най­вы­шэй­шая адзі­нац­цат­ка».

На­прык­лад, па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да га­на­ро­вае мес­ца ў «Га­ле­рэі сла­вы» за­ня­лі Яў­ген Літ­він­ко­віч з кам­па­зі­цы­яй «Да ця­бе», Аляк­сандр Ка­ва­лёў з пес­няй «Не гуль­ня», Mіsha FM і яго «Не ска­жу» і Свя­та­слаў Па­зняк з кам­па­зі­цы­яй «Nіght Trafіc».

— У но­вым го­дзе мы зноў па­ра­ду­ем гле­да­чоў га­ра­чай ба­раць­бой вы­ка­наў­цаў і пад­рых­ту­ем для аў­ды­то­рыі «Вы­шэй за дах» вы­дат­ныя клі­пы, за­баў­ныя сюр­пры­зы, ве­ся­лосць і ўсе­агуль­ную эй­фа­рыю! — абя­цае Ві­таль Кар­па­наў. — Са свай­го бо­ку, за­клі­ка­ем гле­да­чоў быць не прос­та свед­ка­мі, а са­ўдзель­ні­ка­мі гэ­та­га свя­та жыц­ця — толь­кі ад вас за­ле­жыць, хто за­бя­рэц­ца на Алімп, а хто пой­дзе на дру­гі круг.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.