Вы тут

10 тысяч над зямлёй


Гурт «J:Mopc» па­ра­да­ваў ста­рых і но­вых пры­хіль­ні­каў ін­тэр­нэт-прэм’­е­рай: у се­ці­ве з’я­ві­ла­ся ві­дэа­вер­сія ад­на­го з са­мых не­звы­чай­ных му­зыч­ных пра­ек­таў мі­ну­ла­га го­да — кан­цэр­та, які ад­быў­ся ў ліс­та­па­дзе на вы­шы­ні 10 ты­сяч мет­раў пад­час авія­рэй­са «Бел­авія» Мінск — Амстэр­дам.

Гэ­тай ак­цы­яй, як і паз­ней­шым «ста­цы­я­нар­ным» кан­цэр­там у ста­лі­цы, гурт ад­зна­чыў улас­нае 15-год­дзе. Га­лоў­ная скла­да­насць бы­ла тэх­ніч­ная — на бор­це па­вет­ра­на­га суд­на да­во­лі аб­ме­жа­ва­ная пра­сто­ра і нель­га пад­клю­чаць знеш­нія пры­ла­ды, та­му да­вя­ло­ся па­кла­па­ціц­ца пра гу­ка­вое аб­ста­ля­ван­не з аў­та­ном­ны­мі эле­мен­та­мі сіл­ка­ван­ня... Ця­пер жа на гэ­ты рэйс змо­гуць тра­піць усе ах­вот­ныя — праў­да, вы­ключ­на вір­ту­аль­на (http://youtu.be/-іMfj-yfVCU).

Да­рэ­чы, ся­род бе­ла­рус­кіх ар­тыс­таў «J:Mopc» ста­лі пер­шы­мі, хто здзейс­ніў па­доб­нае па­вет­ра­нае вы­ступ­лен­не. А вось у су­свет­най му­зы­цы гэ­та ўжо не на­ві­на: бры­тан­скі поп-гурт Jamіroquaі зла­дзіў раз­ві­таль­ны кан­цэрт на бор­це са­ма­лё­та ў 2007 го­дзе, з якім і тра­піў у Кні­гу рэ­кор­даў Гі­нэ­са, уста­ля­ваў­шы ад­ра­зу не­каль­кі рэ­кор­даў. Зрэш­ты, у 2010 го­дзе рэ­корд вы­шы­ні і ма­са­вас­ці па­біў спя­вак Джэймс Блант, які вы­сту­піў на вы­шы­ні ў 13 ты­сяч мет­раў, а сам кан­цэрт дзя­ку­ю­чы пра­мой транс­ля­цыі ў ра­дыё­эфі­ры пра­слу­ха­лі дзя­сят­кі ты­сяч ча­ла­век.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.