Вы тут

Анёл, скаўт і казачная гармата


У Мінску адбыўся чацвёрты «Фестываль дабрыні» — дзіцячае свята, якое яскрава дапоўніла ўрачыстую праграму міжнароднай духоўна-асветніцкай выставы-кірмашу ў сталічным Палацы мастацтваў. Арганізавалі яго вернікі мінскага прыходу ў гонар абраза Божае Маці «Неўпівальная чаша» і Саюз сястрынстваў міласэрнасці Беларускай праваслаўнай царквы.

Святочны залп абвяшчае пачатак фестывалю.

6-20

— Наша гармата казачная, — папярэдзілі ўдзельнікі святочнага канцэрта маленькіх і дарослых гледачоў. — Яна страляе канфеці і цукеркамі ў доказ таго, што ўсё вакол нас можа і павінна служыць толькі добрым мэтам. Святочны залп такой гарматы апавяшчае пачатак вялікага канцэрта ў межах акцыі «Анёл міласэрнасці».

Свечкі, апаленыя віфлеемскім агнём, раздавалі ўсім гледачам і ўдзельнікам.

6-21

Анёл міласэрнасці павітаў са сцэны гледачоў, сярод якіх былі дзеці-сіроты і дзеці-інваліды, і запрасіў усіх у захапляльнае падарожжа па Краіне дабрыні. Блаславіў прысутных у гэты шлях протаіерэй Дзіянісій.

Віфлеемскі агонь для ўдзельнікаў «Фестывалю дабрыні» ў руках старшыні каардынацыйнага савета беларускіх скаўтаў Ігара Касцевіча.

6-22

Маленькія артысты з нядзельных школ і творчых свецкіх калектываў падрыхтавалі цікавы фестывальны канцэрт. Сваё майстэрства паказалі таксама лаўрэаты міжнароднага фестывалю-конкурсу інклюзіўнай творчасці дзяцей і моладзі «Пад крыламі Арыёна».

Самым урачыстым момантам стаў прыход на свята прадстаўнікоў Беларускай рэспубліканскай скаўцкай асацыяцыі. Яны прынеслі лампаду, запаленую ў віфлеемскай пячоры Раства Хрыстовага. Свечкі, апаленыя гэтым агнём, як знак Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах, скаўты падарылі ўсім гледачам і ўдзельнікам фестывалю.

Яўген Пясецкі, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.