Вы тут

Іспанія кажа «Ола!» Ягору Філіпенку


У традыцыйным аглядзе «Звязда» распавядае пра найбольш значныя падзеі беларускага спорту ў новым годзе — першае паражэнне «зубраў» за два месяцы, фіяска беларускіх гандбалістаў на падрыхтоўчым турніры да чэмпіянату свету і новыя трансферныя рашэнні БАТЭ.

1 Адзін з лідараў заходняй канферэнцыі КХЛ, фінскі «Ёкерыт», спыніў дзевяціматчавую пераможную серыю мінскага «Дынама». Падапечныя Любаміра Покавіча саступілі ў першым выязным матчы 2015 года — 2:5. Ужо ў першай палове стартавай дваццаціхвілінкі хельсінкскія «джокеры» зарабілі перавагу ў тры шайбы. Але Пол Шчахура і Лукаш Крайчак скарацілі адставанне да мінімуму, які ўтрымліваўся да самага канца паядынку. Тым не менш за апошнія чатыры хвіліны фіны закінулі яшчэ дзве шайбы ў вароты Дэвіда Тэйлара.

Пасля гульні галоўны трэнер «Дынама» Любамір ПОКАВІЧ адзначыў, што вынік матча быў вырашаны ў першым перыядзе: «Што казаць, калі сапернік адразу закінуў нам тры шайбы, дзве з іх — у большасці. І абодва разы былі разыграны шыкоўныя камбінацыі. Першы перыяд мы папросту праспалі, а калі закінулі сваю першую шайбу, сталі гуляць лепш. Так што другім і трэцім перыядам мы задаволены. Вядома, шкада, што не атрымалася закінуць, нават у пустыя вароты. Але зноў-такі гэта заслуга саперніка, які ведаў, што нам неабходны галы і таму добра нас прэсінгаваў».

2 Мужчынская зборная Беларусі па гандболе з нулявым балансам скончыла выступленне на міжнародным турніры Yellow Cup, які праходзіў у Швейцарыі. Падапечныя Юрыя Шаўцова прайгралі зборным Туніса, Славакіі і Швейцарыі і занялі апошняе месца ў групе. Перамогу ж на турніры святкавалі прадстаўнікі афрыканскага кантынента. Адзначым, праз тыдзень беларусы адправяцца на чэмпіянат свету, які адбудзецца ў Катары.

3 Лепшы абаронца чэмпіянату Беларусі футбаліст Ягор Філіпенка падпісаў кантракт з іспанскай «Малагай». Як паведамляюць у іспанскіх СМІ, Філіпенка ўжо прайшоў медыцынскае абследаванне і нават правёў першую трэніроўку са сваёй новай камандай.

Адзначым, што ФК «Малага» выступае ў ЛА Лізе — вышэйшым футбольным дывізіёне іспанскага чэмпіянату. У мінулым сезоне «медузы» фінішавалі на 11‑м месцы ў турнірнай табліцы.

 У гэты ж час былы клуб Філіпенкі БАТЭ развітаўся яшчэ з трыма футбалістамі. Кіраўніцтва клуба вырашыла не падаўжаць кантракты з абаронцам Неманьям Тубічам, варатаром Германам Маліньшам і паўабаронцам Андрэем Якаўлевым. Адзначым, што раней БАТЭ пакінуў Анры Хагуш. А сярод «набыткаў» лепшага клуба краіны — варатар «Белшыны» Андрэй Шчарбакоў, а таксама паўбаронцы Сяргей Глябко («ФК «Слуцк») і Аляксей Рыас (ФК «Шахцёр»).

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

6-6

Следам за лепшым форвардам краіны Сяргеем Крыўцом беларускі футбольны чэмпіянат пакідае лепшы абаронца — Ягор Філіпенка.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.