Вы тут

Свята вечных каштоўнасцяў


Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Раством Хрыстовым.

Мінуюць тысячагоддзі, але святло вялікай урачыстасці зноў прыносіць надзею ў дамы мільёнаў людзей. Яно аб'ядноўвае ўсіх нас высокімі імкненнямі да маральнасці, служыць умацаванню маральных устояў і згоды ў грамадстве.

Доўгачаканае свята — гэта не толькі час прывітанняў і падарункаў. Раство звяртае нас да вечных каштоўнасцяў — міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення. З ім адраджаецца добрая традыцыя праяўляць бескарыслівы клопат аб блізкім, аказваць дзейсную дапамогу і падтрымку тым, хто найбольш чакае любові і спагады.

Няхай вашы сэрцы напоўніць вялікая радасць Раства, няхай будзе плённай праца, а ў сем'ях пануюць шчасце і ўзаемапавага.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.