Вы тут

Падарунак ад вікінгаў


На Раство ўначы чакаецца мароз. Месцамі да мінус 23°С

У аўторак на тэрыторыю Беларусі завітае арктычнае надвор'е і пахаладае. «Мы трапім у зону павышанага атмасфернага ціску, таму чакаецца без істотных ападкаў», — паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

6-36

Месцамі дарогі будуць слізкімі, а тэмпература паветра ўдзень — мінус 6—13 градусаў. Захаваецца ўплыў халоднага антыцыклону са Скандынавіі і на святы ў сераду. Таму будзе без ападкаў, а на дарогах месцамі прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы на 7 студзеня знізіцца да мінус 10—17 градусаў, месцамі чакаецца нават 18—23°С марозу. Удзень на Раство будзе 6-13°С марозу, у асобных раёнах — да мінус 15 градусаў. У чацвер, пры паступленні паветраных мас з боку Балтыйскага мора, месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы на чацвер будзе ўжо мінус 6—13 градусаў, а ўдзень — 1—8°С марозу. Аднак на ўсходзе краіны, пры праясненнях уначы будзе яшчэ даволі холадна — да мінус 14—17 градусаў, а ўдзень — каля 9—10°С марозу.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу на тэрыторыю краіны зноў завітае цёплае паветра з боку Атлантыкі. Маразы пачнуць слабець. Паўсюдна пройдзе снег і мокры снег. Месцамі прагназуецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1°С па захадзе, да 12°С марозу па ўсходзе краіны. Удзень тэмпературны фон чакаецца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Сіноптыкі прагназуюць, што на выхадныя надвор'е ўвогуле сапсуецца. Стане даволі вільготна і ветрана. Часам будуць ісці ападкі (снег і мокры снег), у суботу па паўднёвым захадзе, а ў нядзелю месцамі чакаецца сапраўдны дождж. Амаль на ўсёй тэрыторыі краіны будзе галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Не вельмі прыемныя сюрпрызы на гэтым не скончацца. Удзень у суботу па захадзе краіны, а ў нядзелю амаль паўсюдна чакаецца ўзмацненне ветру, парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы на суботу ўсталюецца ад 0 да мінус 6 градусаў, удзень — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. У нядзелю тэмпературны фон на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Вось такая ў нас зіма.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.