Вы тут

Ветэранаў падтрымаюць рублём


Больш за 47 тысяч чалавек атрымаюць матэрыяльную дапамогу да 70-годдзя Перамогі

Да 70-годдзя Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала праект указа па аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі. Па словах намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандра РУМАКА, выплаты на суму, большую за 300 мільярдаў рублёў, атрымаюць каля 47,4 тысячы чалавек.

— Не магу зараз назваць канкрэтныя памеры аднаразовай матэрыяльнай дапамогі. Але яны будуць большымі за тыя, што выплачваліся ў мінулым годзе, — каментуе намеснік міністра.

У 2014-м, да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на аказанне матэрыяльнай дапамогі выдаткавалі каля 260 мільярдаў рублёў. Памеры выплат былі дыферэнцаванымі. Інвалідам і ўдзельнікам ВАВ, асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах, была прадугледжана дапамога ў памеры васьмі мільёнаў. На два мільёны больш атрымалі Героі Савецкага Саюза, кавалеры ордэнаў Славы трох ступеняў, героі Сацыялістычнай Працы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.