Вы тут

Збор зніжаецца да 10%


Ад сёння камісійны збор на куплю валюты будзе зніжаны з 20 да 10%. Такое рашэнне было прынята праўленнем Нацыянальнага банка з улікам зніжэння з 5 студзеня 2015 года падатку на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты да 10% і змены афіцыйнага абменнага курсу беларускага рубля да долара ЗША.

Дарэчы, учора рубель знізіўся да долара адразу на 7,1% па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. У параўнанні з папярэднімі таргамі курс долара вырас на 840 рублёў да 12 740. Еўра падаражэў на 770 да 15 230 беларускіх рублёў. Усе крокі ўрада і Нацыянальнага банка зроблены ў рамках комплексу паслядоўных мер па нармалізацыі сітуацыі ў фінансавым сектары Беларусі. Адначасовае зніжэнне падатку на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты і афіцыйнага абменнага курсу беларускага рубля да долара накіравана на збліжэнне абменных курсаў у розных сегментах валютнага рынку і не прывядзе да павелічэння фактычнага курсу набыцця замежнай валюты для насельніцтва і прадпрыемстваў. Як патлумачылі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка, сітуацыя на валютным рынку краіны застаецца ўстойлівай. Аперацыі па куплі-продажы насельніцтвам замежнай валюты ў банках зараз ажыццяўляюцца ў звычайным рэжыме, большасць абменных пунктаў і кас банкаў забяспечана наяўнай замежнай валютай у дастатковых аб'ёмах. Пры гэтым юрыдычныя і фізічныя асобы ў апошні час прадаюць валюты больш, чым купляюць. Таксама ў прэс-службе Нацбанка адзначылі, што на дэпазітным рынку прыток тэрміновых укладаў насельніцтва ў нацыянальнай валюце ў апошнія дні 2014 года істотна ўзрос. Далейшыя аператыўныя дзеянні Нацыянальнага банка і ўрада будуць накіраваны на замацаванне пазітыўных тэндэнцый на фінансавым рынку.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.